Зграя

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Зграя

Зграя
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

1.

Гэта гісторыя пачалася ў звычайнай кавярні на ўскрайку горада. Максім Строцаў, такі ж звычайны, як і кавярня, жыхар Мінска, сядзеў за столікам у цёмным кутку з келіхам светлага піва і перапісваўся з дзяўчынамі ў сацыяльных сетках. Калі б не алкаголь, ён бы зараз не пісаў нікому. Але два праміле разганялі кроў і галава не паспявала кантраляваць учынкі. Так ён праводзіў усе пятніцы з тых часоў, як яго кінула Наста. Да закрыцця заставалася сорак хвілін і хлопец не спяшаўся. Наперадзе былі доўгія выхадныя, на

якія ён нічога не планаваў. А насамрэч – не захацеў планаваць.

“Наста, я вельмі моцна сумую. Прабач за ўсё, давай паспрабуем яшчэ раз. Я стану іншым. Абяцаю” – набраў ён паведамленне для былой. Але не паспещ адправіць – выратавала цёмнаскурая незнаёмка, якая села насупраць. Яе рукі падрыгвалі, з рукавоў курткі сцякала вада. Ад нечаканасці хлопец толькі і вымавіў:

– Прывітанне. Усё добра?

І адразу зразумеў сваю памылку: "Што за дурное пытанне? Відаць жа, што не ўсё ў парадку". Але незнаёмка не заўважыла пытання.

– Хочаш выпіць? Я пачастую…

Дзяўчына маўчала. Макс захацеў сысці – такое знаёмства не наўрад ці гарантавала добры працяг вечара. Яго рука пацягнулася ў кішэню за гаманцом, калі яна загаварыла.

– Мяне завуць Лена і я распавяду табе гісторыю пра ваўкоў.

Макс здзівіўся добрай беларускай мове ад дзяўчыны замежнага выгляду. Хацеў сказаць камплімент і не здолеў. Ён праваліўся ў аповед.

Гісторыя пра ваўкоў

Сусвет бясконцы, і існуе бясконцая колькасць іншых бясконцых сусветаў. І ў адным з іх, які вельмі падобны на наш, самымі разумнымі жывёламі сталі ваўкі.

Яны жылі разам, палявалі, вырошчвалі и выхощвали шчанят. Аднойчы ваўкі зайшлі так далёка на поўнач, што ежы стала не хапаць. Тады ўся зграя падзяліліся на пары, ваўкоў і ваўчыц, якія разышліся па планеце. У іх з’явіліся свае краіны – зграі. Ваўкі адной зграі паходзілі ад двух агульных продкаў. Традыцыі забаранялі пераходзіць межы чужой тэрыторыі, нават калі ад гэтага залежыла жыццё. А калі нехта парушаў межы – пачыналася вайна.

Сусвет ваўкоў быў ня дрэнным і ня добрым. Яго гаспадары жылі, як ўмелі. Але некалькі гадоў таму на поўначы іх света з’явіліся ваўкі з белай поўсцю. Яны былі ў два разы большымі па памерах, злымі і не ўмелі размаўляць са звычайнымі ваўкамі. Белыя нападалі на зграі сваіх шэрых братоў, забівалі ўсіх да апошняга шчанюка і жэрлі іх мяса.

Белых было шмат. Яны лёгка перамагалі адну зграю за другой. А калі нехта з шэрых заставаўся жывы і шукаў выратавання на зямлі іншай зграі, яго альбо праганялі, альбо забівалі свае ж.

Здавалася, рана ці позна белыя спыняцца. Заваююць столькі зямель, што там змогуць жыць мільёны ваўкоў. Аднак яны ішлі далей на поўдзень. Зграі змагаліся і гінулі, а на іх месцы пачыналі жыць белыя ваўкі. Яны нічога не стваралі, не будавалі, не гадавалі шчанюкоў. Толькі разбуралі свет.

За чатыры гады белыя захапілі палову планеты. І ніводаня зграя не магла перашкодзіць ім. Бо ніхто не ведаў, як з імі біцца і як перамагаць.

Наступнай на іх шляху на

поўдзень была зграя Агыр-Санан. Яна жыла сярод высокіх лясоў, дзе вадзілася шмат жывёл. Кожны год з поўначы на поўдзень праз іх землі мігравалі зубры, а з захаду на ўсход два разы на месяц перасоўваліся антылопы. Ежы было шмат. Да таго ж ваўкі Агыр-Санан навучыліся захоўваць мяса так, каб яно не псавалася шмат месяцаў. Гэта сакрэт яны аберагалі ад іншых зграй і пазбягалі любых кантактаў з чужымі ваўкамі, жылі замкнёна і не цікавіліся – што робіцца за межамі іх тэрыторыі. І пра белых яны даведаліся, калі тыя прыйшлі і сталі забіваць іх ваўчанят.

Агыр-Санан біліся з жарсцю. Але што могуць зрабіць чатырыста ваўкоў супраць дзесяці тысяч? Шэрыя схаваліся за сценамі горада. Са сваімі запасамі ежы яны маглі вытрымліваць асаду на працягу года. Але драўляная брама не спыніла белых. Яны грызлі яе, з разбегу кідаліся целамі, білі галовамі нібы таранам. І за гадзіну прабілі дзіру. Як толькі першы воўк з белай поўсцю прабіўся ў горад, лёс Агыр-Сану быў прадвызначаны. Выратавалася шэсць шэрых ваўкоў. Яны збеглі на поўдзень, на зямлю іншай зграі.

Белыя спыніліся, каб адсвяткаваць перамогу – жэрці целы шэрых ваўкоў. Гэтага хопіць ім на месяц, а потым яны пойдуць далей. На іх шляху ляжаць землі зграі Суу-Ардун. Іх тэрыторыя – вузкі перашэек, які злучае два кантынента. Калі белыя пераадолеюць яго, то адкрыецца шлях да паўднёвых зямель. І яны заб’юць усіх, чый колер поўсці адрозніваецца ад іхняга.

***

– Я не ведаю, што будзе далей. Даведайся працяг і раскажы наступнаму апавядальніку.

Максім сядзеў аслупянелы. У галаве пракручваліся жудасныя сцэны – ваўкі разрываюць адно аднаго, усюды ліецца кроў, белая поўсць становіцца чырвонай. Гісторыя дыяфільмам пракручвалася перад ім.

Праз хвіліну ён ачуняў. Цёмнаскурая незнаёмка сядзела на сваім месцы. Ён успомніў апошнія яе словы.

– Працяг? Ну…

– Не, ты яшчэ не ведаеш. Пачакай крыху. І прабач мяне.

– Прабачыць? За што? Ты казала цябе Лена завуць? Можа, сустрэнемся на тыдні?

Дзяўчына паднялася і сышла. Максім пасміхнуўся і здзівіўся сам сабе – з чаго б яго захапіла недарэчныя гісторыя пра нейкіх ваўкоў. Дый дзяўчына не адпавядала ягоным густам. Ён дапіў піва, пакінуў грошы па рахунку і пайшоў дадому.

Воўчы сон

Грык са злосцю думаў пра будучыню. Белыя былі на самай мяжы і наўрад ці спыняцца. Калі верыць аповедам палонных, у іх не было мэты – толькі голад. Яны нікога не шкадавалі, не шлі на перамовы – адразу кідаліся ў бойку.

На мінулым тыдні шэсць ваўкоў са зграі Агыр-Санан перайшлі мяжу і расказалі ўсё, што ведалі пра белых: яны ў некалькі разоў большыя па памерах, б’юцца да смерці, не адчуваюць боль, а іх поўсць і таўстую скуру немагчыма пракусіць. Белыя не проста забівалі шэрых ваўкоў, а адразу ж іх жэрлі. І выратавання няма, бо нават самая вялікая зграя ў свеце налічвае менш за восем соцен ваўкоў, а белых – тысячы.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Морана

Кулаков Алексей Иванович
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Морана

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Судья (Адвокат-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
2. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.24
рейтинг книги
Судья (Адвокат-2)

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Маленькая слабость Дракона Андреевича

Рам Янка
1. Танцы на углях
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Маленькая слабость Дракона Андреевича

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Потусторонний. Книга 1

Погуляй Юрий Александрович
1. Господин Артемьев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Потусторонний. Книга 1

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Цикл "Идеальный мир для Лекаря". Компиляция. Книги 1-30

Сапфир Олег
Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Цикл Идеальный мир для Лекаря. Компиляция. Книги 1-30