Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Дзяржаве патрэбен мір, — суха сказала Рамуне. — Так гаворыць бацька, а я заўсёды веру яму. Калі я пайду за Шварна, спыніцца вайна, перастануць паміраць у сечах воі. І ты таксама будзеш жывы.

Яна пагладзіла Даліборавы валасы.

— А яшчэ я гатова хоць у балота бегчы, абы не бачыць гэту поскудзь Марту, мачаху. Не магу глядзець на яе, не магу дыхаць побач з ёю. О, каб была жывая мая маці!

Далібор зноў пачаў цалаваць яе.

— Ведаеш, чаму цябе паклікала, чаму цноту дзявочую табе аддала? — мякка адхілілася ад ваўкавыйскага князя Рамуне. — Таму што кахала і кахаю цябе, і там, у чужой старане, заўсёды буду помніць нашу сустрэчу. Скажы, ты таксама будзеш памятаць мяне?

Яна пільна-пільна зазірнула ў вочы Далібору. Усхваляваны

князь толькі моўчкі хітнуў галавой, а потым сказаў, глытаючы даўкі камяк у горле:

— Буду. Клянуся табе. Ты для мяне, Рамуне, як святая пакутніца Ірына.

— Раскажы пра Ірыну, — адразу папрасіла Рамуне, паклаўшы яму галаву на плячо. — Я ведаю, што ты любіш чытаць старыя пергамены. Раскажы.

— Слухай, — прытуліў яе да сябе Далібор. — У паганскага караля, што ўладарыў у градзе Мегідскім, нарадзілася прыгажуня-дачка Пеленопія. Кароль загадаў сваім муралям збудаваць багаты высокі стоўп і пасяліў у ім дачку да таго самага часу, пакуль яна зможа ўступіць у шлюб. Толькі птушак бачыла каралеўна. Але аднойчы была ёй дзівосная відзежа, і нябесны голас абвясціў, каб прыняла яна хрышчэнне, а залатакрылы анёл шапнуў ёй на вуха яе хроснае імя — Ірына. У той дзень, калі кароль знайшоў дачцы жаніха, яна разбіла паганскіх балванаў і адмовілася прынесці ім ахвяру. Разгневаны Лікіній загадаў раздушыць родную дачку калясніцай. Але конь вырваўся са збруі, адгрыз каралю руку, і той памёр. Потым конь загаварыў чалавечай моваю, пачаў славіць Ірыну. Яна ўваскрасіла бацьку. Лікіній прыняў хрышчэнне і выракся каралеўства. Ды прыйшла бяда — на іхнюю зямлю напаў кароль Седзекій. Ен кінуў Ірыну ў яму з гадзюкамі, але тыя не прычынілі пакутніцы шкоды, і тады Седзекій загадаў люта катаваць яе.

Далібор адчуў, як уздрыгнула Рамуне, мацней абняў дзявочыя плечы.

— Ды піла, якой павінны былі перапілаваць Ірыну, зламалася, вада пацякла міма кола, да якога яе прывязалі. Людзі закідалі Седзекія каменнямі, і ён памёр. Дзесяць тысяч яго вояў загінула ад мяча анёла. Тады пачаў помсціць Ірыне Саваах, сын Седзекія. Але агонь не схацеў датыкацца да цела пакутніцы, а распалены медны сасуд у выглядзе быка, куды хацелі запіхнуць Ірыну, ператварыўся ў быка жывога. Саваах звар'яцеў і загадаў епарху, каб той забіў яго. А Ірына папрасіла людзей занесці яе ў поле і пакласці ў мармуровую труну. Калі ж праз тры дні зноў прыйшлі на тое месца, труна была пустая — бог пераклаў Ірыну ў рай.

Далібор змоўк. Не дыхала Рамуне. Вецер нёсся над начным капішчам, і былі чутны цяжкія ўдары аб сцены. Пырскі дажджу і камячкі снегу лупцавалі ў малюсенькае акенца.

— А Зніч гарыць, — прашаптала раптам Рамуне, і вочы былі шчаслівыя. — Ведаеш, чаму не збаялася я на святым месцы аддацца нашаму каханню? Таму, што Пяркунас ахоўвае каханне. «Дрэннае семя ўзыходзіць і без сяўбы», — вучыў наш мудрэц Ішмінтас. А мы з табою, князь Далібор, добрае семя хацелі пасеяць. Праўда?

— Праўда, — замілавана гледзячы на яе, адказаў Далібор, а потым з болем у вачах пачаў прасіць: — Не едзь да Шварна. Як падумаю, што ты ляжаш з ім на шлюбны одр…

Ен скрыгнуў зубамі.

— Не едзь. Я сёння ж украду цябе. Я кіну ўсё, каб быць з табой.

Рамуне строга пазірала на яго, маўчала. Пачуліся лёгкія асцярожныя крокі — ішла вайдэлотка.

— Я ненавіджу твайго бацьку! — закрычаў Далібор. — Ен ненаедны звер. Дзеля ўлады ён праглыне родных дзяцей.

Рамуне маўчала.

— Я ненавіджу і Войшалка, твайго брата, — шалёна звузіўшы вочы, ужо не крычаў, а шаптаў Далібор. — Святара, які нават ува сне бачыць сябе каралём Новагародка, Літвы і Жамойці.

Рамуне маўчала. Увайшла вайдэлотка. Твар быў мокры ад дажджу і снегу.

V

Меч ярасці, які прынеслі Міндоўгавы ворагі пад сцены Варуты, ужо не мог скрышыць новую дзяржаву славян і літоўцаў, што нарадзілася ў вялікіх пакутах, у агні і крыві. Нішто ў гісторыі не бывае выпадковым. Так як ручаі і рэкі цякуць са сваіх узвышшаў у свае моры, так

і народы, памыляючыся, прыносячы шматлікія ахвяры, знаходзяць той шлях, магчыма, той адзіны шлях, па якім неабходна ісці, бо правільна сказаў калісьці мудрэц: «Жыццё сваё здзяйсняць мы павінны самі». Гэта тычыцца і кожнага чалавека і кожнага народа, малога або вялікага.

Пярун, магутны ўладар нябесны, якому Бялбог уручыў нябесны молат, каб весці вечную барацьбу супраць Чарнабога і ягонай д'ябальскай раці, аб'яднаўся з Пяркунасам. Гэта калі гаварыць моваю міфаў і святароў. А ў зямным рэальным жыцці вайсковая сіла літоўскіх князёў (у першую чаргу Міндоўга і Войшалка), пад рукой у якіх была цудоўная, вельмі моцная на той час конніца і апалчэнні сялян-пешцаў, злілася з сілай і магутнасцю Белай Русі, значна больш развітай у эканамічных і прававых адносінах. Тут, у Новагародскай і Полацкай землях, былі непрыступныя крэпасці, багатыя гарады, ураджайныя нівы, спрактыкаваныя рамеснікі і энергічныя купцы, вельмі моцны клас баяр-феадалаў. Тут спрадвеку пісаліся і перапісваліся кнігі, працавалі славутыя дойліды, збіралі пад сваё крыло не толькі фанатыкаў і аскетаў, але і дапытлівых разумных мужоў цэрквы і манастыры. Фанатыкі і аскеты нішчылі сваю плоць, свой дух у глухіх скляпеннях, камянелі і звярэлі, называючы нават вошай з клапамі «жэмчугам божым». Тыя ж, хто меў чэпкі розум, узіраліся з цесных келляў у будучыню сваёй зямлі і свайго народа. Для таго каб не трапіць пад татарскага каня, каб не скарыцца тэўтонскаму мячу, быў адзіны шлях — з'яднаць свае сілы з суседняй Літвой. Вось чаму і адбылося такое з'яднанне.

На гэты раз Варута не скарылася. Хоць у Міндоўга і кінулася ад хвалявання носам кроў, калі жамойты, яцвягі, галічане і полаўцы з аглушальным крыкам пайшлі на прыступ, горад удалося адстаяць. Ударылі са сцен літоўцы і новагараджане з услонімцамі і ваўкавыйсцамі. Лівонцы няшчадна білі з арбалетаў.

Наступіла цішыня. Толькі параненыя енчылі каля вала.

Другога штурму наогул не было. Выехалі на лугавіну з паўсотні полаўцаў і яцвягаў, узброеных суліцамі, і столькі ж абаронцаў Варуты разам з Курылам Валуном і графам Удам і правялі турнір. Стэпавікі пусцілі стрэлы, яцвягі кінулі суліцы і рогціцы, але шкоды нікому не прычынілі — засланіліся варутчане шчытамі. Потым усе сталі паўкругам, а на сярэдзіну выбіліся яцвяжскі князь Борут і Курыла Валун. Борут быў у яцвягаў кобнікам, у шуме ветру і лесу чуў голас багоў. Калі іхнія разгарачаныя коні наблізіліся, Борут пагрозна закруціў вялізнымі чорнымі вачамі, нібы хацеў пракалоць імі Курылу, і дзіка адчайна закрычаў, аж вушы заклала ўсім ад такога нечаканага крыку. Але Курылу Валуна кобнік не змог напалохаць. Малады асілак, калі і баяўся каго, дык толькі бога. У час жа гэтага двубою ён справядліва лічыў, што бог будзе на ягоным баку, бо не ён, Курыла, першы напаў на яцвяжскую зямлю, не з-за яго пачала ліцца кроў.

Больш за ўсіх хваляваўся меднік Бачыла. Нават прысеў на кукішкі і трымцеў увесь, як восеньская павуціна пад ветрам.

— Давай, Курыла, — шаптаў ён. — Давай, мацачок.

І кожнаму, хто быў побач, хто падварочваўся пад руку, расказваў:

— Ен жа такі здаровы, такі магутны. Як ехалі з Ваўкавыйска да Новагародка, масты пад ім правальваліся ў рэкі.

Нялёгка даводзілася Курылу Валуну. Борут увесь час то выкрыкваў, то шаптаў нейкія нікому не зразумелыя словы. І амаль заўсёды Курылаў конь пачынаў палахліва ржаць, а колькі разоў нават спатыкнуўся на роўным месцы. Хоць ты ў лоб трэсні гэтаму каню.

— Давай, хлапчыска, — паўтараў між тым Бачыла, замілавана гледзячы на свайго малодшага сябра.

— Ах ты, кляча, — раззлаваўся нарэшце на каня Курыла Валун. Ен зразумеў, што чары яцвяга-кобніка могуць, калі не адказваць хітрасцю на хітрасць, перамагчы ягоную, Курылаву, сілу. І тады Валун рэзка развярнуў свайго каня, паставіў яго так, каб сонца свяціла ў вочы. Сонца было хоць і восеньскае, бляклае, але конь адразу адчуў сябе весялей, бо на нейкі міг злавесны вастраносы твар кобніка растварыўся ў жаўтлявых промнях.

Поделиться:
Популярные книги

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Неудержимый. Книга XX

Боярский Андрей
20. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XX

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Картошка есть? А если найду?

Дорничев Дмитрий
1. Моё пространственное убежище
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.50
рейтинг книги
Картошка есть? А если найду?

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только