Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Сядміцу стаяла войска Літвы і Новагародка пад сценамі Цвірамеця. Некалькі разоў, то ўдзень, то ўначы, хадзілі на прыступ, але агонь, камяні і кіпецень ляцелі на галовы. Пад Міндоўгам забіла каня буйным амаль пудовым каменем-галышом. Самога ж кунігаса дзеўбанула ў левую руку палавецкая страла. Выпаліўшы ўсё наваколле, сагнаўшы ў гурты палонных і жывёлу, адступілі ад Цвірамеця, хоць кунігас у найвялікшым гневе скрыгатаў зубамі.

Пад Цвірамецем, як, зрэшты, і пад Варутаю, асабліва вызначыўся Курыла Валун. У час першай сечы, калі вываліліся з брамы Цвірамеця густыя натоўпы жамойтаў-пешцаў, Курыла адважна ўрэзаўся ў іх і адразу праламаў, прабіў дарогу ў чалавечай сцяне. Затрашчалі, пакаціліся ва ўсе бакі жамойцкія павескі 72 .

Пешцы, ратуючыся ад Курылавага молата і каня, пачалі скакаць у роў. Шмат хто захлынуўся ў смярдзючай гнілой вадзе.

72

Павеска — вялікі драўляны шчыт, абцягнуты скурай.

Меднік Бачыла стараўся быць усюды побач з маладым асілкам. Паступова ён зрабіўся як бы Курылавым збраяносцам, але нядобразычліўцы смяяліся, што ў час бою палахлівы меднік проста хаваецца за ягонымі шырокімі плячамі. «Прыляпіўся да Курылы, як муха да вала», — кпілі яны, ды ганарысты Бачыла пускаў міма вушэй такія кпіны.

— Вось і скончылася вайна, — сказаў Бачыла Курылу Валуну, калі новагародска-літоўскія раці адыходзілі ад Цвірамеця. — Што цяпер будзеш рабіць, Курыла? Ты ж хваліўся, што ў законнікі 73 хочаш падацца.

73

Законнік — манах.

— Хваліўся, ды перахваліўся, — весела прамовіў Курыла. — Есць у Новагародку адна дужа прыгожая залатарова дачка. Хачу на яе глянуць і нешта ёй шапнуць на вушка.

— А як дзеткі запішчаць, што будзеш рабіць? — не адставаў Бачыла.

— Пасаджу ў рэшата і панясу на торжышча прадаваць.

Жарты жартамі, а Курыла Валун, якому амаль кожную ноч пачала сніцца Лукера, цвёрда вырашыў адшукаць яе, спадабацца ёй і, вядома ж, добра накухталяць княскаму дружынніку, каб не валачыўся, як хвост, за дзяўчынай. Аб усім гэтым Курыла чыстасардэчна расказаў медніку.

— Прыліпнеш ты, братка, да бабы і згубіш усю сваю сілу, — уздыхнуў Бачыла. — Але гэта — збожная справа. Калі пачалі дзеўкі сніцца, трэба лавіць і мацаць гэтых дзевак. Я, праўда, як маладзёнам быў, не бегаў за сваёй будучай жонкаю. Яна сама за мной бегала.

— Ды ну? — навастрыў вушы Курыла.

— Бегала. І нават след мой выкапала.

— След? А навошта?

— Каб укахаць мяне ў сябе. Падпільнавала, як ішоў я па дарозе пасля дажджу, і выкапала мой след. А потым след гэты — у гаршчок і кветкі там пасадзіла. Шмат кветак было. І сінія, і ружовыя, і чырвоныя… Кожны дзянёк палівала кветкі нёманскай вадою, пра мяне думала і святыя малітвы тварыла.

— Ну, і ўкахаўся ты ў яе? — аж кончык языка прыкусіў ад цікаўнасці Курыла Валун.

— А як жа, — зноў уздыхнуў Бачыла, прычым уздыхнуў яшчэ глыбей. — Непаглядная, скажу я табе, была яна дзеўка. Такіх у мяне было — хоць ад Новагародка да Нёмна пад кожнаю хвойкай кладзі. Але чамусьці толькі яе пачаў бачыць… Гляну на луг або на рэчку ці на воблака, што над галавой плыве, і, вер не вер, адну яе бачу.

Курыла Валун, пачуўшы такое, весела, на ўсе шырокія грудзі засмяяўся. Разам з ім засмяяўся і Бачыла.

Ды нядоўгая была іхняя весялосць, бо князь Далібор з ваяводам Хвалам, не дазволіўшы дружыне перадыхнуць, павялі яе на Новагародак, а адтуль на Ваўкавыйск. Дзіўныя весткі прыносілі з Новагародка надзейныя людзі Далібору. Калі верыць ім, то кунігас Войшалк, пэўна ж, звар'яцеў — аддае Новагародскую зямлю сыну Данілы Галіцкага Раману. У глыбіні душы Далібор разумеў, што гэта не вар'яцтва. Спачатку Войшалк аддаў за Шварна Данілавіча сваю сястру Рамуне, зараз хоча аддаць Раману Данілавічу ўвесь свой набытак. Аслабела дзяржава пасля крывавых войнаў, вось і трэба яе

ратаваць, каб не вытапталі да апошняй травінкі татарскія коні. Так, калі знянацку налятае на чалавека ў глухім месцы воўк, чалавек, баронячы жыццё, усоўвае лютаму зверу ў разяўленую пашчу сваю руку. Галоўнае — захаваць душу. Першай рукою, як раздумваў Далібор, была Рамуне, другой — уся дзяржава. «Але навошта жыццё бязрукаму? Ні меч не ўзяць, ні лыжку», — няспынна клекатала злосць у Даліборавым сэрцы. Ен біў, падганяў каня, каб хутчэй глянуць у вочы Войшалку. На варуцкім капішчы Пяркунаса ў час апошняга спаткання з Рамуне Далібор, разлютаваўшыся, крычаў, што ненавідзіць Войшалка, хітрага святара, які хоча ўвапхнуць сабе ў кішэню Новагародак, Літву і Жамойць. Але ці ненавідзіць ён Войшалка? Пэўна ж, не, бо Войшалк, прысягнуўшы на вернасць Новагародскай зямлі, абраны яе князем, яшчэ ні разу не адступіў ад клятвы-роты. Прыйшоўшы на новагародскі сталец збоку, з іншага народу, ён, не ў прыклад многім мясцовым князям і баярам, дбаў не пра пагібель, а пра росквіт дзяржавы, не срэбрам вочы песціў, а старымі славянскімі пісьмёнамі, захоўваў, як уласную зрэнку, мову і звычаі крывіцка-дрыгавіцкай зямлі. «Ен не Жэрнас, — падганяючы каня, думаў Далібор. — Жэрнасы дзеля жалудоў з-пад святога дуба, дзеля бясконцай і тлустай жратвы прададуць усё, прададуць родную маці. А калі ад рукі ворага рухне на зямлю брат, жэрнасы, уволю набіўшы, напхаўшы чэрава, будуць нюхаць і нават лізаць ягоную цёплую кроў. Усё зло на свеце — ад жэрнасаў».

Імклівы бег коней Даліборавай дружыны перапыніла на нейкі час навіна, якую паведаміў сустрэчны смерд. Зняўшы шапку, пакланіўшыся князю, ён сказаў:

— А ў нас сёння вяшчун на неба адыходзіць. Далібор з непаразуменнем паглядзеў на яго.

— Валасач з Цёмнай гары сам сябе спаліць надумаў,— растлумачыў смерд, і ў сініх невялікіх вачах ззялі здзіўленне і нібыта радасць. — Хадзіў я да яго на гару, гаварыў: «Не спяшайся на шыбеніцу, яшчэ навісішся», але ён на мяне нават і не глянуў. Дужа вясёлы быў. Дзеўкі і маладзіцы збегліся з усяго Новагародка. А сам вяшчун залез у зруб, які ягоныя памочнікі збудавалі, загадаў абкласці зруб сухімі карчамі і, як сонца за лес упадзе, падпаліць.

Смерд зірнуў на шэрае неба. Сонца ледзь віднелася праз хмары і ўжо невысока стаяла над лесам.

— Здурнеў Валасач, — толькі і сказаў Далібор і пакіраваў дружыну да Цёмнай гары.

— Князёк, вазьмі і мяне, — залямантаваў смерд. — А то не паспею, не ўбачу, як вяшчун гарэць будзе.

Далібор пагардліва глянуў на яго, загадаў:

— Спусціце гэтаму гнойнаму жуку парткі і на задзе ягоным напішыце плёткамі маё княжае слова: «Не радуйся чужой дурноце».

— За маё жыта дый мне ж набіта, — разгублена сказаў смерд, калі падступалі ўжо да яго з гарачымі плёткамі.

На цёмнай гары непадалёку ад святога дуба яны ўбачылі Валасачоў зруб — драўляную клетку памерамі два на два сажні, без вокнаў і дзвярэй. Толькі зверху меўся вузкі ход-лаз. Высунуўшыся з гэтага лаза, вяшчун развітальна пазіраў на белы свет: на дуб і лес, на воблакі, на людзей, мноства якіх сышлося з навакольных весяў і з Новагародка. Твар у вешчуна быў засяроджана-спакойны. Здавалася, Валасач прыслухоўваецца да зямных і нябесных галасоў, што чутны толькі аднаму яму. Дзеўкі і маладзіцы кучкаваліся як мага бліжэй да зруба і плакалі светлымі натхнёнымі слязамі. Мужчыны стаялі збоку. Некаторыя пасміхваліся.

— Гэта ж яго новагародскі поп Анісім разам з князем Войшалкам са свету зводзяць, — пачуў Далібор.

— А навошта ім рабіць такое?

— Дык ён жа, Валасач, паганец, дубоваму камлю моліцца.

— Ну і што? Уся Літва ў паганцах. І ў Новагародку яны ёсць. І ніхто іх за паганства іхняе не сілаваў.

— А я табе кажу, што Анісім тут пастараўся. Цвёрдай рукою магу пабажыцца.

Далібору не ўдалося даслухаць канец бясконцай спрэчкі, бо Валасач, у апошні раз глянуўшы на цёмнае вечаровае неба, загаварыў, і голас быў шчаслівы:

Поделиться:
Популярные книги

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Неудержимый. Книга XX

Боярский Андрей
20. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XX

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Картошка есть? А если найду?

Дорничев Дмитрий
1. Моё пространственное убежище
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.50
рейтинг книги
Картошка есть? А если найду?

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только