Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Ах ты, аторва смярдзючая, — сказаў Курыла Валун, плюнуў і схапіў Веля за глотку.

Дружыннік малаціў яго кулакамі па галаве, драпаў шчокі, але не слабелі жалезныя абцугі пальцаў, і нарэшче Вель, млява кіхнуўшы, аддаў богу душу. Курыла Валун, цяжка дыхаючы, наскроб са сцен вежы снегу, вымыў рукі і твар. Потым падышоў да байніцы, зірнуў уніз. Чорная людская ручаіна цякла з дзядзінца.

Алехна прывёў натоўп у вакольны горад на бацькаву сядзібу. Жвава кульнуўся з каня, пайшоў па хрусткім снезе разам з Лукерай да паўзямлянкі, якая тулілася за домам. Такіх паўзямлянак з печамі-каменкамі нямала было ў вакольным горадзе.

— Кандрат, адчыняй, — гучна сказаў

Алехна і грукнуў у нізкія цёмныя дзверы дубовай калатушкай, што вісела на вузкім рэмені.

— Які Кандрат? — захваляваўся, зашумеў натоўп. — Няўжо Алехнаў прадзед? Дык казалі ж, што ён даўным-даўно на Афон пайшоў.

Колькі часу ні гуку не даносілася з паўзямлянкі. Быццам там усе вымерлі ці наогул ніхто ніколі не жыў. Ужо некаторыя з натоўпу, кпліва пасміхваючыся, пачалі адыходзіць з залатаровай сядзібы.

— Зжыў Алехна розум у княскай вязніцы, — казалі амаль усе, прытым казалі тыя, хто шчыра любіў Алехну і браталюбаў.

Тады і Лукера грымнула ў дзверы калатушкай. На гэты раз у паўзямлянцы як бы нешта зашамацела, скрыгочучы, адчыніўся знутры засоў, і на парозе ўстаў высокі і шыракаплечы стары з белай і пушыстай, як снежны сумёт, барадой. На ім быў скураны дзе-нідзе прапалены фартух. Яркімі блакітнымі вачамі ён прыязна глядзеў на людзей.

— Куеш, дзед Кандрат? — спытаў Алехна, абняўшы старога.

— А як жа? Кую, — адказаў Кандрат.

Убачыўшы Лукеру, паяснеў тварам, радасна заўсміхаўся, пачаў гладзіць ёй валасы доўгімі цвёрдымі пальцамі. Тут толькі самыя мазгавітыя з новагараджан здагадаліся, што на сядзібе залатара Івана і ягонага сына Алехны ўвесь гэты час працавала патаемная коўніца, у якой стары Кандрат («Бяссмертны Кандрат!» — выгукнуў нехта з захапленнем) выштукоўваў жалезныя жалуды.

— Пакуль бог душу не возьме, буду рабіць святую справу, — паказваючы поўную жменю такіх жалудоў, бачачы, што ўсе дужа задаволены яго работаю, казаў стары. — У мяне быў памочнік, малалетак Грышка. Ды збег ад смуроду і агню. І зараз я адзін тут жыву. Крычнае жалеза рыхтую ў дымарцы, па каменных формачках яго разліваю, а потым даводжу на шпараку 82 і тачыле.

А па сядзібе, па ўсёй вуліцы ўжо неслася:

— Бяссмертны Кандрат!

— Бяссмертны Кандрат!

82

Шпарак — невялікае кавадла для кавання дробных вырабаў.

Белабароды стары чуў гэтыя воклічы, усміхаўся, гаварыў, нібы сам сабе:

— Бог працу любіць, вось я і стараюся. Але ведайце, людзі,— як будучай вясною з зямлі малады колас выплыве, памру я. Цела ўжо не хоча насіць душу.

— Бяссмертны Кандрат! — насуперак яго словам крычалі новагараджане.

Усцешаны стары тройчы пакланіўся ім да самай зямлі. Лукера цалавала ягоныя рукі, на вачах ззялі слёзы.

Раптам з натоўпу выбег цёмнавалосы гіжлівы 83 хлапчук, стаў побач з Лукерай.

83

Гіжлівы — рухавы, хуткі.

— Грышка, дзе ты быў? — радасна здзівіўся Кандрат.

— За Нёман хадзіў,— звонкім голасам прамовіў хлапчук. — Не памірай, дзед Кандрат. Я табе зноў дапамагаць буду, вучыцца ў цябе буду.

— Добра, Грышка, добра… Не стану ўвесну паміраць, — усхвалявана казаў стары Кандрат, і ў сініх вачах нібы ўспыхнула

па сонейку. — Разам будзем каваць жалезныя жалуды.

Ен узяў Грышку за руку, прытуліў да сябе. Так і стаялі яны, стары і хлапчук, а народ усё крычаў:

— Бяссмертны Кандрат!

І ніхто з новагараджан не ўспамінаў або стараўся не ўспамінаць пра забітых Войшалкавых служак, трупы якіх кінулі пад лёд на Нёмане. Яшчэ некалькі дзён назад за такі дзёрзкі ўчынак ракой магла б паліцца кроў і не адна галава развітацца з плячамі. Але Войшалка ўжо не было ў Новагародку. Зняўшы багаты княскі ўбор, апрануўшы грубы дарожны плашч, разам са жменькаю верных людзей пакіраваўся ён у Палонінскі манастыр да святога айца архімандрыта Грыгорыя. Па дарозе былога новагародскага князя перастрэў з дружынаю князь Глеб Ваўкавыйскі. Яны зайшлі ў паходны шацёр і ўсю ноч прагаварылі — вока на вока, душа на душу. Яны даўно былі братанічамі, яшчэ з той далёкай зімовай ночы, калі пакляліся адзін аднаму ў дружбе і вернасці крывёю і нёманскай вадой, і не было між імі ніякіх таямніцаў.

— Што ты надумаў, князь? — горача і ўсхвалявана запытаў Далібор. — Манахам хочаш стаць? Але навошта?

— Дзяржаву хачу ўратаваць, — строга адказаў Войшалк. — І ты, як сын русінскай зямлі, дапаможаш мне. Ты ж цвёрда верыш, што, толькі з'яднаўшыся ў адно, Новагародская зямля і Літва змогуць выжыць?

— Веру. Цвёрда веру.

— Я так і думаў. Дзякуй табе, князь. Войшалк паклаў Далібору на плячо руку.

— Але для таго, каб жыла і мацнела дзяржава, патрэбна, каб ззяў над ёй і над усімі яе сынамі адзіны бог. Пакуль жа Літва паганская, а Новагародак праваслаўны. Думаю я пашукаць у Палонінскім і Афонскім манастырах руплівых мудрых манахаў і перапісчыкаў пергаменаў, прывезці іх у наш край і на Нёмане між Новагародскай зямлёй і Літвой збудаваць святую абіцель. З яе пойдзе ва ўсе куткі дзяржавы святло хрысціянскай веры, бо будуць там дзённа і ношчна працаваць святары і летапісцы.

— Летапісцы? — узгарэўся Далібор.

— Так. Нельга народу жыць без сваіх летапісцаў. Гэта — што вясна без птушак і ручаёў.

Яны памаўчалі. Біўся ў тонкае палатно шатра вецер.

— Цяжкія часы давядзецца нам перажыць, — сказаў Далібор. — Купцы з поўдня прыходзяць і гавораць, што татарскі цемнік Бурундай збірае незлічоныя раці, каб ударыць па Літве і Новагародку. Татар у стэпах, як саранчы.

— Вось чаму і шукаю я саюзу з галіцкімі і валынскімі князямі, вось чаму і аддаю новагародскі сталец Раману Данілавічу, — у глыбокім роздуме прамовіў Войшалк, і сум чуўся ў ягоным голасе. — Народ крычыць, што я звар'яцеў. Калі-нікалі (павер мне, князь Далібор) лепш звар'яцець, чым быць разумным. Але, як ты бачыш, я не вар'ят. Дзеля нашай дзяржавы, дзеля яе адной працую і пакутую. Сёння нам трэба вывесці з гульні галічан, улагодзіць іх, мець іх за саюзнікаў супраць татар, каб заўтра зноў моцна стаць на ногі. Вось чаму сястра мая любімая Рамуне паехала жонкаю да Шварна Данілавіча ў Холм.

— Як яна там? — міжволі вырвалася ў Далібора. Войшалк уважліва зірнуў на яго, адказаў:

— Плача.

Далібор скрыгануў зубамі, ускочыў на ногі, выдыхнуў амаль з нянавісцю:

— І ты называешся братам? Плача сястра, плача, як птушка ў клетцы, а ты… ты гандлюеш ёю.

Ніводная жылка не ўздрыгнула на твары ў Войшалка. Толькі вочы злёгку пацямнелі.

— Жаночыя слёзы хутка высыхаюць, — спакойна адказаў ён. — Каб усё было наадварот, нідзе б не засталося ні астраўка сушы — зямная цвердзь захлынулася б у жаночых слязах. Але заўваж, князь Далібор, што тут плача не проста жанчына. Тут плача княгіня.

Поделиться:
Популярные книги

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Ни слова, господин министр!

Варварова Наталья
1. Директрисы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ни слова, господин министр!

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Адвокат вольного города 7

Кулабухов Тимофей
7. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 7

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи