Жарынка (на белорусском языке)
Шрифт:
Яны стаялi пад дрэвам на другiм баку вулiцы, потым, калi я павярнуў з варот, таропка зайшлi мне наперад i прыпынiлiся на тратуары. Чакалi. А тым часам, як прыкмецiў я, з рынку спяшалася да iх падмацаванне - некалькi чалавек на чале з Марко. I атрымалася так, што, калi я падышоў да першай групы, другая амаль адначасова спынiлася ззаду, сапучы мне ў патылiцу. "Здорава спланавана ў вас!" - ледзь не выгукнуў я, азiраючыся.
Неяк вокамгненна ўтварыўся круг.
– Ну, што?
– Бяда, бацю, - пераводзячы дыханне, сказаў ён i паказаў на маю сетку.
– Не знайшлi ў крамцы... I ў горадзе, кажуць, не будзе...
Пра што iшла гаворка - было зразумела: пра "Цыганiю". Мне пашчасцiла прыдбаць гэтую кнiгу, i яна, як найвялiкшая каштоўнасць, ляжала зараз у маёй сетцы. У сетцы? Ляжала? Не, яна была, яна тахкала ў маiм сэрцы, iскрыла недзе ў закутачку майго мозгу. Са сваёй кранаючай дадатковай назвай - Жарынка, са сваёй легендай i праўдай - хвалюючай бiяграфiяй. Я ўжо ўяўляў, як рынуся чытаць яе, калi прыйду ў гасцiнiцу, уяўляў, якое месца яна зойме ў мяне дома, у сэрцах маiх дзяцей, маiх блiзкiх i знаёмых. У маёй хатняй бiблiятэцы ёсць казкi многiх народаў свету - гэтыя неўмiручыя зернi мудрасцi людзей i вякоў (бадай усе, якiя выдавалiся), не было толькi цыганскiх, i вось яны ёсць, знойдзены нарэшце мною. Я iх не раз буду чытаць, параўноўваць з iншымi, а найперш з тым, што створана маiм народам, буду думаць, шмат думаць пра свае i чужыя шляхi-дарогi. Але ж, вiдаць, нешта падобнае хвалюе, падахвочвае i гэтых вось людзей, што разам з Марко стаяць зараз перада мной. Нездарма ж яны так узрушылiся, нездарма такiя дабойлiвыя. Дзiва што: роднае, самае блiзкае i дарагое i - не маюць, не знайшлi.
– А ён добра пашукаў?
– паглядзеў я на Марко i кiўнуў у бок кнiгарнi.
– Добра. I ў запiсах сваiх праверыў - няма, сказаў, болей.
Дзе ж яны могуць дастаць "Цыганiю"? У кнiгарнях тутэйшых няма, пасылаць куды-небудзь просьбы - бескарысны занятак: я ж сам пiсаў. Выпадкова хiба пападзецца ў нейкай глухой крамцы. Толькi надзея на гэта малая: не надта багата тых крамак наведваюць яны, жывучы ў глыбiнцы, ды i не вельмi як гэта кнiга будзе ляжаць там. Выдадзеная недастатковай колькасцю, яна разышлася хутка i не па ўсiх мясцiнах. Што ж, тады трэба пакарыстацца паслугамi якой-небудзь бiблiятэкi, буйной, вядома, дзе ёсць кожнае рэдкае выданне. Але ж хiба яны дамагаюцца гэтага? Хiба такое выйсце задаволiць iх у поўнай меры? Не, iм
Пакутлiвыя развагi, i iм, каб лiшне не катаваць сябе i Марко з сябрамi, трэба было хутчэй даваць рады.
– Патрымайце, - звярнуўся я да юнака, уступаючы яму адну з дужак сеткi.
Я дастаў "Цыганiю", палез у кiшэню па аўтаручку. Што напiсаць iм на ўспамiн? Братам - ад брата. Так, а далей? Пра сумесныя клопаты i хваляваннi, пра жар узаемнай спагады i падтрымкi. Ну, i яшчэ пра шчасце-радасць на доўгiя гады. Правiльна, бадай, нешта ў такiм плане. Няхай не зусiм арыгiнальна, але затое так, як яно ёсць i як хочацца.
Я зрабiў надпiс на загаловачнай старонцы i працягнуў, дакладней, як бы ўручыў сваю Жарынку дзядзьку Марко. Ён усхвалявана схапiў маю руку i пачаў трэсцi яе, прыгаворваючы:
– Дзякуем, дзякуем, чалавеча. I даруй, даруй нам.
– Нiшто, валодайце, я ж сабе яшчэ знайду, - сказаў я, беручы сетку ад юнака.
Марко паглядзеў на цану кнiгi i выхапiў кашалёк.
– Грошы тут нi пры чым, - усмiхнуўся я.
– Гэта ж падарунак.
– Дык чым жа вам аддзячыць?
– спытала жанчына, пагушкваючы малое на руках.
– Хiба варажбой?
Пачуўся смяшок, яна ж, быццам нiчога не здарылася, прадаўжала:
– Давайце. Так паваражу, як нiкому нiколi не варажыла. Шчыра скажу ўсю праўду.
– Шчыра - i не пашкадуеце мяне, не падсалодзiце гэтай праўды? адказаў я, падтрымлiваючы жартаўлiвы тон размовы.
– Не, нешта не хочацца займацца сур'ёзнай справай, лепей давайце парадуемся - у нас жа дзеля гэтага хоць маленькая, але ёсць прычына.
Усе заўсмiхалiся, i я, карыстаючыся добрай часiнай, пачаў развiтвацца.
– Шчасця вам i вашай Цыганii!
– сказала мне жанчына, калi я пацiснуў ёй руку.
– О, такая зычлiвасць i ёсць найлепшая падзяка, - адказаў я з хваляваннем.
– I вам вялiкага шчасця!
Iдучы вулiцай, я праз нейкi час на хаду азiрнуўся. Марко i яго сябры ўсё яшчэ стаялi на тым жа месцы. Яны гарталi кнiгу, разглядвалi яе i былi вясёлыя. Мне таксама свётла i хораша было на душы, хаця адначасна нешта i засмучала, не давала спакою.
1965 г.