Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жураўліны крык

Быков Василь

Шрифт:

Яшчэ праз хвіліну ўвесь гэты восеньскі панылы абшар напоўніўся бязладным грымоццем стрэлаў. Трапіўшы пад кулямётны абстрэл, пяхота ў полі залягла і адкрыла па пераездзе агонь. Другі танк асцярожна пасоўваўся па дарозе, адпіхнуў убок транспарцёр і, прыпыніўшыся, навёў гармату.

– Лажысь!!! – галасіста крыкнуў Карпенка, і не паспеў яшчэ яго крык патануць у грукаце бою, як страшэннае сілы выбух чорнай земляной хмарай накрыў пераезд-траншэю, людзей, старожку.

Калі пыл здзьмула ветрам, стала відаць, што ад той дарожнай будыніны разляцеліся ў бакі кавалкі дошак, тынкоўкі, ад даху не засталося

і следу, а ў тым месцы, дзе некалі была грубка, курылася вялізная варонка з мучніста-мяккай зямлёй.

Пераезд змоўк, здавалася, нікога жывога ўжо не засталося ў траншэі. Аднак у самым канцы яе мільганула зацярушаная пяском постаць Свіста – ён ухапіў ружжо і роспачна-злосна вылаяўся. Яго ўлюбёная зброя, якая не раз ужо выратоўвала людзей з бяды, недарэчна пазірала з бруствера кароткім перабітым ствалом.

– Старшына, братка! Што нарабілі, гады паўзучыя! Ах, чортавы вырадкі! – лямантаваў Свіст, без патрэбы ляпаючы затворам сваёй сапсаванай зброі.

I тады з акопа ўзнялася збялелая ў твары, дзіўна павольная і расслабленая постаць Карпенкі. Невідушчым позіркам змярцвелых вачэй старшына паглядзеў на дарогу, дакрануўся рукой да разбітай галавы, з якой на плечы шыняля, на бруствер і прыклад кулямёта лілася густая неўтаймаваная кроў.

– Свіст!.. Не пушчаць! – слабым дрыготкім голасам выкрыкнуў ён і паваліўся ў траншэю.

Свіст кінуўся да яго, мінаючы Аўсеева, які, уцяўшы голаў у плечы, курчыўся ў ячэйцы. Бранябойшчык падхапіў старшыну, прыўзняў яго, той цяжка, задышліва соп, круціў галавой і асіпла прасіў:

– Танкі, танкі... Бі, не спазніся...

Ён не ведаў, што біць танкі ўжо не было чым, і Свіст яму не сказаў пра гэта. Крывавячы свае рукі, бранябойшчык пацёртым у кішэні пакетам перавязваў яго галаву са зліплымі ад крыві валасамі, услухоўваўся ў грукат бою і недарэчна супакойваў параненага:

– Нічога, нічога! Ты ляжы, ляжы...

Пасля баец ускочыў у траншэю, працяты благой думкай, што немцы ўжо побач, а іх засталося ўсяго двое. Але ў гэты час з боку ад руін старожкі забахалі стрэлы Глечыка, Свіст узрадаваўся і схапіў кулямёт старшыны. Немцы ў полі пакрысе перабягалі ў нізіну, а два танкі вельмі асцярожна, адзін па правым баку дарогі, другі па левым, мінулі транспарцёры і набліжаліся да мастка. Кулі з іх кулямётаў секлі зямлю, чыгунку, быльнёг, верашчалі ўвысі, рыкашэцячы ад рэек. Разрывы і стрэлы поўнілі наваколле грымотным жахлівым стогнам.

Свіст быў чалавек дзеяння, не ў яго характары было разважаць і думаць нават у спакойны, здатны для гэтага час. Цяпер ён бачыў, што, прарваўшыся на пераезд, танкі падушаць іх у траншэі і, нікім не затрыманыя, пойдуць далей, да лесу. Адзінае месца, дзе можна было затрымаць іх, – гэта на мастку, абапал якога ляжала гразкая балацявіна. Гэтая думка імгненна ўзнікла ў яго галаве, калі пярэдні танк быў ад мастка ў якіх пяцідзесяці кроках.

Бранябойшчык кінуў кулямёт і, бегучы ў свой канец траншэі, крыкнуў усё яшчэ скурчанаму ў ячэйцы Аўсееву:

– Давай к кулямёту! Прыкрый!

Ён ухапіў у абедзве рукі дзве цяжкія супрацьтанкавыя гранаты, на локцях і каленях вылез з акопа, пераваліўся цераз бруствер, ускочыў, прыгнуўшыся, разы тры сігануў да чыгункі і кульнуўся ў выбітую снарадам варонку. Там ён агледзеўся. Танкі ўсё ішлі, б’ючы з кулямётаў,

кулі коратка, люта фыркалі над самым насыпам. Ён трошкі марудзіў, цяжка дыхаў і збіраўся на апошні, рашучы скачок. Разбіваючы сырую зямлю, наўскасяк ад шпалаў к канаве прабегла чарга – вжык, вжык, вжык, – і на абочыне застаўся роўны ланцужок чорных плямак-адмецін. Свіст ускочыў і што было сілы кінуўся ўніз, пад прыкрыццё невысокага дарожнага насыпу.

Па сцягае яго ўсё ж сцебанула, баец адчуў, як пацёк да калена гарачы ліпкі струмень крыві, але боль быў невялікі, і баец не зважаў на яго. Прыгнуўшыся за насыпам, на каленях і локцях, ён кінуўся да мастка, на які, замарудзіўшы ход, быццам конь, які абнюхвае трываласць апоры, ужо выходзіў пярэдні танк. Удушлівая горыч перахапіла дыханне, ад стомы ў грудзях разрывалася сэрца.

Яны сышліся якраз на мастку – ушчэнт змораны, паранены баец і гэтае грымлівае крыжастае страшыдла. Свіст, слаба размахнуўшыся, адну за адной шпурнуў пад гусеніцы абедзве свае цяжкія гранаты, але сам ні схавацца, ні адбегчы ўжо не паспеў...

18

Невядома, што здалося немцам, але пасля таго, як пярэдні іх танк, падарваны Свістам, праваліўся пад мост, уткнуўшыся гарматай у тарфяністую багну балота, яны ўзняліся са схілу пагорка і, адстрэльваючыся, пачалі адыходзіць назад. Другі танк даў задні ход і таксама папоўз угору. Страляніна паменшала, і, абцярушаны зямлёй, замурзаны, спакутнелы, Глечык адарваўся ад сваёй вінтоўкі.

Увесь ён аж калаціўся ад перажытага і ледзьве асільваў сябе, каб не заплакаць, не спарахнець ад пакут і мінулага жаху. Пачуццё і розум не маглі пагадзіцца, што няма ўжо і Свіста, што нерухомая яго постаць, выбухам адкінутая ў травяністую мокрую забалаць, ніколі ўжо не ўстане, не загамоніць, нават не паварухнецца. Але самае страшнае было ў пакутным бяссіллі заўжды ўладарнага, руплівага старшыны, без якога Глечык адчуў сябе зусім маленькім, слабым і разгубленым. Ён не парадаваўся нават з таго, што немцы пачалі адыходзіць. Агорнуты новай трывогай, хлопец падбег да Карпенкі.

Старшына, відаць, вельмі пакутаваў. Твар яго неяк раптоўна схуднеў, шчокі запалі, збялелі пад натапыраным шчаціннем, якое цяпер адразу пабольшала. Ён ляжаў на баку, адкінуўшы голаў, у набрынялай крывёю павязцы, уздрыгваў, курчыўся ад болю і ціха варушыў вуснамі. Глечык, укленчыўшы побач, нагнуўся, яго спакучанае сэрца балюча сцялася ад нясцерпнага гора страты.

– Што, што? Ну што вам, таварыш старшына? Свіста няма, няма, – бы да малога, лагодна і жаласна казаў ён, прытрымліваючы знявечаную галаву камандзіра.

– Стой... Стой... – відаць, не пазнаючы байца, ціха шаптаў старшына. Яго засмяглыя вусны ледзьве ўжо варушыліся, усё болыпалі паўзы між словамі.

– Свіст... Бі!

Глечык зразумеў, і ў яго скрывіліся вусны – ад жалю да камандзіра і сябе, да мёртвага небаракі Свіста, ад страху і роспачнай адзінокай безнадзейнасці. Не ведаючы, чым дапамагчы параненаму, ён усё папраўляў яго голаў, падклаў пад яе сваю пілотку, але старшына не ляжаў на ёй, усё кідаўся, скрыгаў зубамі, хмурыў, паводзіў брывамі, быццам назіраў бойку, і натужна патрабаваў:

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Развод с миллиардером

Вильде Арина
1. Золушка и миллиардер
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод с миллиардером

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона