Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыцьцё пад агнём

Юрэвіч Лявон

Шрифт:

Агонь на правым баку заціхаў. Штораз радзей падалі стрэлы. У гарачцы бою страцілі разьлік часу — сонца хілілася ўжо на захад. Падлічаем свае страты: лейтэнант Д. ранены ў нагу, але сядзіць на кані; кулямётчык — у плячо, яшчэ адзін жаўнер — у руку й нагу; сержанта К-кі і 4-ох жаўнераў нестае. Паводля аднаго, што выратаваўся з гэнай групы, яны ўсе трапілі ў палон.

Аб стратах партызанаў мы даведаліся шмат пазьней ад аднаго з нашых, што ўцёк з партызанскага палону (яшчэ двух уцякло пазьней) і ад мясцовых сялян: 65 забітых і каля гэтулькі ж раненых. Хоць мэты не дасягнулі, але партызанаў навучылі рэспэктаваць беларускага жаўнера.

Прыгнечаныя крыху стратай чатырох сяброў, але задаволены з канчальных вынікаў,

эскадрон варочаўся ў Карэлічы.

Назаўтра, перад адыходам, мы разьвіталіся з сваім сябрам К., пахаваным на могілках у Запольлі. Яшчэ адна ахвяра на аўтары Бацькаўшчыны.

 Апошні этап: Нягневічы-Наваградак.

Першага травеня. Наваградак прыняў сьвяточны выгляд. Калёны вучняў машыруюць на замковы пляц, дзе мае адбыцца ўрачыстая акадэмія з нагоды сьвята працы. Наваградчане групамі накіроўваюцца на замак. Настрой аднак невясёлы. Розныя весткі даходзілі аб эскадроне. «Разьбіты, зьліквідаваны, Міцька акружыў, Рагуля ў палоне…» Ніхто ня ведаў праўды.

Камісар выходзіць на трыбуну з прамовай. На падвышэньні каля трыбуны сядзяць немцы з камісарыяту. Абыякава прыглядаецца гэтаму зыбраная гушча. Нечакана, як электрычны ток прашыў дасюль інэртную масу: з валу замчышча нейкі юнак гукаў: «Эскадрон! Рагуляўцы едуць!» Загула грамада, і натоўпам кінулася на валы замчышча.

Камісар застаўся адзін на трыбуне. Перад ім — пусты пляц. За ім пару немцаў нязручна круціліся на лавах. Тымчасам эскадрон з песьняй заварочваў на замковую гару. Ім насустрач, з грудзей юнакоў - СБМ-аўцаў, няслася песьня, ведамая ўжо ўсяму Наваградку — «Наваградзкі Эскадрон». Цяпер толькі пачалося для наваградчан запраўднае сьвята.

 Апісаны выезд эскадрону ў тэрэн быў апошнім актам існаваньня эскадрону, як зусім самастойнай адзінкі. На пачатку травеня ён быў перафармаваны й улучаны ў арганізаваны Наваградзкі Батальён. Лепшыя падахвіцэры й жаўнеры былі ўзятыя на камандны склад трох пяхотных ротаў батальёну. Каманду над батальёнам пераняў капітан Рагуля, дасюлешні камандзер эскадрону. Ягонае месца ў эскадроне заняў старэйшы лейтэнант С-ко.

Язэп Сажыч. Мілітарызацыя Наваградчыны ў часе нямецкае акупацыі 1941 - 1945

Вайна нямецка-савецкая ў 1941 годзе застала мяне ў Львове, дзе я студыяваў на ўнівэрсытэце.

Быў сьведкаю наступу й паходу немцаў, якія акружылі Львоў, пайшлі далей, а ўкраінцы перанялі часова ўладу ўключна з агалашэньнем Незалежнасьці, якая доўга ня трывала, бо не задоўга [быў прызначаны] губэрнатар Галіцыі, які аб’явіў акупацыйную ўладу. Разам з украінцамі перажыў гэтае расчараваньне й перакананьне, што ад немцаў-нацыстаў няма чаго спадзявацца й думаць нейкай незалежнасьці ці аўтаноміі.

Пабачыўшы, што многія з маіх сяброў-украінцаў былі арыштаваныя, а многія пайшлі ў падпольле — вырашыў вярнуцца на Бацькаўшчыну, адкуль да нас — беларускіх студэнтаў — падсылалі заклікі й ўлёткі, каб вярталіся дадому й памаглі будаваць беларускую адміністрацыю пад нямецкай акупацыяй.

Прыбыўшы позна восеньню 1941 году ў Наваградак, застаў там інтэнсыўны беларускі рух у напрамку абароны перад палякамі, якія адразу пасьля акупацыі захапілі ў свае рукі паліцыю, «сакратарства» й перакладчыкаў пры нямецкай жандармэрыі й акупацыйных уладах. Стараліся нішчыць беларускую інтэлігенцыю даносячы, ў жандармэрыю ці ў СД на іх як на камуністаў. Нават і на мяне, хутка як вярнуў дадому, усьпелі ўжо данесьці немцам, што яшчэ адзін беларус-камуніст зьявіўся ў Наваградку. Але пры гэбітскамісары ўжо добра быў уладжаны мой сябра Барыс [Рагуля], які ня толькі адразу зьліквідаваў гэты данос, але запрапанаваў мяне Камісару як кандыдата на акруговага камэнданта паліцыі дзеля пераняцьця гэтай функцыі ад палякаў. Я быў

заскочаны гэтым і не згадзіўся, заяўляючы, што на ніякае супрацоўніцтва зь немцамі не пайду (маючы дасьведчаньне з Украіны). Асабліва ў паліцыю не хацеў ісьці, а хіба толькі калі будзе магчымасьць арганізаваць сваё войска. Тут паўстала поўнае непаразуменьне сярод нас — быўшых добрых сяброў.

Далей былі пераконваньні маіх сяброў і старэйшых нашых беларускіх дзеячоў, што мусім нешта сваё арганізаваць, адміністрацыю й, асабліва, школы, каб не загінуць з рук акупантаў і іх памочнікаў — нашых ворагаў. Бязумоўна, хутка ўцягнуўся ў культурны рух «Беларускі дом», хор і г. д. Перабраўся з гаспадаркі ўдома ў Гарадэчні жыць у Навагарадку, каб быць разам зь сябрамі й зь беларускай моладзьдзю. З пачатку прыняў функцыю Сакратара Міравога Суду пры судзьдзю Біруковічу. Потым стаў загадчыкам адміністрацыі нацыяналізаваных маёмасьцяў (асабліва земляў) пры камісару Ройтару — блізкаму памочніку гэбіткамісара. Але гэтага было мала. Хутка Барыс прыказаў мне рана ўставаць і йсьці ў настаўніцкую сэмінарыю, каб вучыць там хлапцоў «гімнастыкі», якая палягала ў вайсковай муштры й маршах з палкамі і з жаўнерскімі песьнямі.

«Гімнастыка» ў Настаўніцкай Сэмінарыі, можна сказаць, была пачаткам беларускага вайсковага руху й вышкаленьня кадраў у Наваградку. Для мяне давала вялікае задавальненьне выявіць свае «капральскія» здольнасьці ў муштраваньні юнакоў-рэкрутаў. Маючы здольнасьць і добры голас да вайсковых сьпеваў і падаваньня камандаў, выбіўся яшчэ з гэтым у польскай падхаранжоўцы.

Некаторыя хлопцы — студэнты Сэмінарыі — наракалі, што гімнастыка гэтая крыху зажорсткая, аднак бальшыня адносілася зь вялікім энтузыязмам да паўвайсковага вышкаленьня. Пачалі на хаду вышукваць і кампанаваць беларускія маршовыя песьні. Маршыруючы вельмі прыгожа сьпявалі, што ўмелі. Паўстала таксама праблема зь беларускімі камандамі. Вечарамі часта разважалі, як iх перакладаць на беларускую мову, пераважна з польскіх камандаў. Пыталіся ў старэйшых, якія каманды й вайсковую тэрміналёгію ўжывалі Случчакі і Балахаўцы (напэўна, расейскую).

Зіма 41/42 году пакінула даволі прыемныя ўспаміны з жыцьця моладзі ў Наваградку. Культурнае жыцьцё — канцэрты, забавы — шумела. Разбудоўвалася пачаткавае школьніцтва й сэмінарыя. Але ўжо пачалася штораз большая актыўнасьць партызанская.

Барыс недзе часта выяжджаў (у Менск, у Вільню) і не заўсёды дзяліўся з намі, дзе быў і што чуў. Меў нейкія кавалерыйскія замашкі, арганізуючы часта конную паездку на конях нямецкіх чыноўнікаў, калі тыя былі на выездах.

Дзесь у пачатку 42-га году, аднойчы дзесь каля гадзіны 2 раніцы, позна вярнуўшыся зь Менску, Барыс разбудзіў мяне й кінуў мне на стол жмутак папераў і загадаў, кажучы: «На табе войска, аб якім усё марыш». Схапіўшыся, пачаў чытаць і разглядаць гэтыя загады ды пастановы, якія былі падпісаныя нейкім гэнэралам Цэннэрам. Беларусам дазваляецца арганізаваць «Самаахову» супраць нападаў і нішчэньняў вёсак з боку штораз актыўнейшае дзейнасьці чырвоных партызанаў, а потым рэпрэсіяў з боку немцаў.

У Менску арганізуецца першы курс перашкаленьня беларускіх афіцэраў пад камандаю капітана Ф. Кушаля. У кажнай акрузе будзе зарганізаваная падафіцэрская школа, а ў кажным раёне будзе стаяць батальён Беларускае Самааховы БСА. Немцы забавязваюцца даць зброю, а Беларуская Самапомач павінна забясьпечыць гэтыя беларускія вайсковыя адзінкі харчамі й абмундзіраваньнем.

Плян пачаў хутка рэалізавацца. Пашылі мне мундзір зь льнянага палатна, памаляванага на зялёны колер. Хутка вызвалі мяне ў Менск на першыя курсы афіцэрскія з многімі іншымі змабілізаванымі Беларусамі — вайскавікамі, пераважна быўшымі падхаружымі з польскай арміі, малодшымі афіцэрамі з быўшай царскай арміі, і хоць у малой колькасьці, але і зь лейтэнанты чырвонае арміі, якім удалося вырвацца з палону й далучыцца да нас.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Контрактер Душ

Шмаков Алексей Семенович
1. Контрактер Душ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.20
рейтинг книги
Контрактер Душ

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Низший 2

Михайлов Дем Алексеевич
2. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Низший 2

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба