Жыцьцё пад агнём
Шрифт:
У Бэрліне на «Weissensee» тры дні правёў на рапартах з палк. Езавітавым — сколькі людзей пакіну і дзе яны і т. д. Гэты прапанаваў мне ўступіць у новаарганізаваную ў Баварыі Беларускую Дывізію. Заядлыя дыскусіі — БНП прапанавала лепш скідаць уніформу й йсьці ў рабочыя лягеры, наклейваючы сабе значкі «Ostarbeiter» [19] , каб у часе капітуляцыі быць сярод сваіх людзей і не пападаць у паніку. На нейкі час прыняў я камандаваньне нейкім «запасным батальёнам» у Бэрліне — гэта разьбіткі з БКА — шмат афіцэраў і падафіцэраў, але панавала там анархія і бесдысцыплінаванасьць. Далей, таму што ўпіраўся ня ўступаць у дывізію, папаў у няласку прэзыдэнта Астроўскага, які выкрасьліў мяне зь лісты павышэньня рангаў (на маёра), ня мог атрымаць Verpflegungskarte [20] .
19
Усходні
20
Харчовых картак (ням.).
Ня ведаю, дзе ў гэты час Барыс боўтаўся. Сп. Ю. Сабалеўскі запрапанаваў мне разам зь Бяленічам быць інспэктарам па расьсяленьні бежанцаў у Нямеччыне, якіх часта пасялялі ў Ostarbeiterlagers [21] .
Дастаў прымэльдаваньне й харчавыя картачкі. Пачаў езьдзіць па Нямеччыне, знайшоў сваю сымпатыю Вару М. у Турынгіі. Урэшце йзноў зьявіўся Барыс і заявіў мне, што нідзе ня выкруцішся. Дывізія ўжо зарганізавана й мне прапануецца камандаваньне афіцэрскай школы пры гэтай дывізіі. Атрымаў зялёную вайсковую ўніформу з пагонамі капітана і выехаў у Баварыю.
21
Лягерох для ўсходніх работнікаў (ням.).
Тут пачаліся нармальныя заняткі ў школе і ў батальёнах «дывізыйных». Барыс прыпыніўся пры штабе гэнэрала Зыглінга як лучнік да дывізыі (Verbindungsoffizier).
За пару тыдняў прысылаюць у школу «Sturmbahnf"uher’а» Marbach, які пераймае каманду школы, якую пераймяноўваюць у «падафіцэрскую школу (Unteroffizierschule). Мне прапануюць астацца, як «Verbindungsoffizier». Паўстала замяшаньне. Кадэты пачалі бунтавацца, ня прызнаючы нямецкага камандзера, а дэманстрацыйна здаючы мне рапарты і т. д., як, напр., Зьмітро Зыбайла (?). Немцы загадалі мне й некалькі афіцэрам-інструктарам больш не паяўляцца ў школе, а сядзець у асобным бараку да дальшага распараджэньня.
Ізноў зьяўляецца Барыс — забірае мяне ў штаб, дзе быў у нейкім замку на ўрачыстасьці з усім нямецкім гэнэралітэтам і даволі блізка абсэрваваў самога гэн. Зыглінга, які выдаваўся мне вельмі прыстойны, высокі й даволі сымпатычны. Атрымоўваем з Барысом паперы й напраўленьне на поўнач у Ростак. Гэта мне вельмі заімпанавала, бо вельмі ж калісь прагнуў папасьці ў нямецкую акадэмію ваенную.
Там школілі нас на камандзераў батальёнаў і брыгадаў. Ня было афіцэра ніжэй капітана, шмат маёраў і палкоўнікаў Ritterkreuztr"agers [22] .
22
Кавалераў «Рыцарскага крыжа» (ням.).
З чужаземцаў было з намі пяць афіцэраў мадзярскіх. Вадзілі на палігоны, дэманстравалі панцэрфаўсты й панцэршрэкі.
На выкладах вучылі, як арганізаваць штаб батальёнаў і новыя дывізыі «45» з малою колькасьцю людзей, але вельмі сільнаю зброяй, кожны жаўнер з аўтаматам. Падкрэсьлівалі немцы, што ім не хапае добрага вышкаленьня ваяваць уночы і ў лясох г. зн. з партызанамі.
Вазілі нас ува ўнівэрсытэт у Ростак на цікавыя выклады й дыскусіі. У часе перарываў высокія афіцэры акружвалі нас пры перакурцы, распытвалі хто мы, бо мелі на шапках Пагоні, а на каўнерах ярылаўскія крыжы. Асабліва захопленыя былі Барысом, які сярод іх выглядаў молада, быў у ранзе маёра й бадзёра трымаўся. Я асабіста нейк слаба разумеў панямецку, ды агарнуў мяне пэсымызм, чуючы часта гарматныя стрэлы недалёка пад Штэтынам.
Пыталіся і радзіліся нас практычных заўвагаў пра барацьбу з партызанамі. Цікава, што часта заяўлялі, калі б нас (немцаў) аліянты пакінулі бамбіць і атакаваць з захаду, дык мы гэтым герояў чырвоных яшчэ здольныя былі б загнаць назад з-пад Бэрліна й Штэтына за Маскву.
Аднаго разу выгналі нас на пляц кашараў, пастроілі ў трыкутнік (чалавек каля пару тысяч). Зьяўляецца фэльдмаршал з булавою, якому здалі рапарт, а ён кажа:
«Спадары, на ўсходнім фронце дрэнна, таму што шмат дэзэрцыі. Я патрабую пару сотняў ахвотнікаў сярод вас, якіх мы кінулі-б на фронт каб устрымаць дэзэрцыю.
Ахвотнікі, прашу выступіць наперад».
Цішыня і ніхто не варушыўся. Фэльдмаршал ня гневаўся, а спакойна заявіў — я разумею, таму мушу сам вызначыць, і ідучы перад лініямі пастроеных паказваў булавою:
– «Вы-Вы-Вы», - каб выступалі, і наткнуўся на Барыса, які заўсёды строіўся ў першы рад, а я за ім у другім раду. Барыс самлеў, а я ззаду
«Кажы, што Ausl"ander [23] , дык ён мэльдуе, што з Беларускае Дывізіі, да якой ён хоча вярнуцца».
Маршал лепш прыгледзеўся да ягоных адзнакаў і загадаў:
23
Замежнік (ням.).
–
Зараз пад’ехалі аўтобусы й «ахвотнікаў» павязьлі недзе, а Барыс падзякаваў мне за параду.
Песьні Першага Беларускага Штурмовага Зьвязу
Родная краіна
Шкода роднае Краіны І тый міленькай дзяўчыны, Шкода, шкода, баліць сэрца, Яна гіне ў паняверца. Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны! Яна, бедная, чакае, Горкі сьлёзы пралівае А я тутка між чужымі Тужу вечна за сваімі. Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны! Але прыйдзе і хвіліна Калі любая дзяўчына Зможа пры мне пасядзеці І ў вочкі паглядзеці. Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны! Ў нас гаворкі будзе многа, Ў аднога і ў другога. Што чуваць і як жывецца Да чаго кожны імкнецца. Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны! Будзем Бога мы прасіці, Каб пазволіў разам жыці Па прайшоўшай завірусе Ў сваёй роднай Беларусі. Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!Новыя часы
Ўжо новыя часы для нас наступаюць, Бо і нас у войска сваё заклікаюць. Ня сумуй, дзяўчына, і ня плач сьлязамі Як зло пераможам, дык зноў будзем з вамі. Мы роднай старонцы йдзём усе служыці І ворага злога ўсюды будзем біці, Бо дзе лясы, рэкі, дзе старонка тая, Гэта край наш родны — Беларусь сьвятая. Дык мы ж, яе дзеці, будзем ёй служыці І колькі сіл хваце будзем бараніці. Каб наша змаганьне марна не прапала І Беларусь вольнай як найхутчэй стала. Дык я заклікаю ўсіх з усёй сілы Бараніць край родны да самой магілы. І хоць бы прыйшлося жыцьцё ёй аддаці, Мы ўсе ж гэта зробім, бо яна нам маці.