Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Пустаход, між іншым, сказаў:

— Сёння паабедаем у маёй хаце. A заўтра гуляць будзем у Лізінай. Прасторы больш. A калі будзе такі дзень, то на беразе рэчкі сталы паставім. Гуляць дык гуляць.

— Купецкія ў цябе замашкі, Іван.

— А каго мне баяцца? Я з калгаса куранятка не ўзяў. Усё сваё, сваім трудом вырашчана.

— А цябе скупярдзяем лічаць.

— А гэта i добра, што так лічаць.

Адкрываўся Пустаход новымі гранямі. Не толькі ён адзін — уся сям’я, працоўная, дружная. Радавала сваяцтва з такой сям’ёй. Але разам з тым нешта i трывожыла. Мабыць, незадаволенасць сабою, сваім стаўленнем да вяселля, як бы не заўсёды сур’ёзным, начальніцкім, ці што. Паглядзеў на Пустаходаў,

хоць i вяселле яшчэ, па-сутнасці, не пачалося, i захацелася шмат што паправіць дома. Як там спраўляецца нябога Вольга? Мудрая яна! Не так блізка, як ён, знаёмая з сям’ёй нявесты, але адразу адчула, як яны адносяцца да замуства дачкі i сястры i якое вяселле хочуць i здольны наладзіць.

Адшумела моладзь, адстукала абцасамі на асфальце. Сціхлі баяны. У двор выйшла Марыя Пятроўна ў святочным плацці, да гэтага многа разоў снавала паміж хатай i адрынай у рабочым фартуху. I зноў да мужа:

— Запрашай, Ваня, гасцей.

— А не Ірыне гэта трэба зрабіць?

— Не, не Ірыне. Табе, бацька, — высунулася з адчыненага акна ўсюдыісная таўстуха Ліза. — Ірыну мы схавалі.

Сапраўды, Ірыны нідзе не было відаць. I застолле праходзіла без нявесты.

Уладзімір Паўлавіч не ведаў гэтых традыцый. Мясцовыя, ці што? Палескія? Бачыў у дзяцінстве, у маладосці вясковыя вяселлі, але, здаецца, нявесту нідзе не хавалі. Хоць які этап вяселля ён бачыў? Пэўна, пасля загса. А тут жаніха i яго дружкоў, бацьку частуюць да «вянчання». Логіка тут ёсць: абедаюць госці нявесты. Набілася ix поўная хата, нямала прыезджых — Ірыніны сябры з Мінска, Тамарыны — з Гомеля, сваякі з навакольных вёсак, з блізкіх i далёкіх гарадоў. Клан Пустаходаў магутны.

Жаніха яўна збянтэжыла, што нявесты няма за сталом. Хоць яму, здаецца, растлумачыла Тамара — шаптала на вуха.

Уладзіміру Паўлавічу падабалася Ірына, яе самаўпэўненасць, незалежнасць, i не падабаўся ўласны сын. Разгублены нейкі. Праўда, Глеб ніколі не вызначаўся незалежнасцю — такой, як у яго, бацькі, як у Барыса. Глеб — у маці з яе заўсёднымі сумненнямі, аглядкамі на людзей — што тыя скажуць.

«Будзе ў жонкі пад пятой, — непрыязна падумаў Уладзімір Паўлавіч пра сына. — Ужо без яе не можа».

Але кранала іншае: адарваны ад нявесты, Глеб прыліп да брата, не адступаў ні на крок, глядзеў на Барыса ўлюбёна, як, напэўна, глядзеў бы на Ірыну.

Глеб не піў. Барыс прымушаў яго:

— Ды выпі ты чарку. Для смеласці. А то пабаішся нявесту пацалаваць.

Тамара, што сядзела за бакавым сталом, па-мацярынску пагразіла Глебу пальцам:

— Я яму вып’ю!

Насмяшыла гасцей.

— Во камусьці дастанецца піла. У такой не вып’еш.

— Тома! Цябе трэба выбіраць старшынёй таварыства цвярозасці!

— А што? I не памыліліся б.

— Уладзімір Паўлавіч! Што, так i будзем жыць без «святых слёз»?

— Свае гнаць будзем. Слёзы. I яны такі будуць святыя.

— У нас учора прывезлі віно — дык усе сеялкі на полі спыніліся. А трактары каля сельмага апынуліся. У чаргу выстраіліся. Во цырк быў!

— А чым жа перакрыць непаступленні ў бюджэт?

Задавалі пытанні, якія ўжо амаль год хвалявалі старшыню райвыканкома. Расказвалі факты, эпізоды, легенды, анекдоты, якія ён даўно ведаў, кожны, хто прыходзіў да яго, з раённых работнікаў ці сяльчан, лічыў сваім абавязкам, сур’ёзна ці жартаўліва, расказачь аб антыалкагольнай кампаніі. I амаль усе з вывадам: не тое робім! Ен, стары зубр, таксама перакананы, што робім не тое. А што было б тое? Народ співаўся. Але закон не спыніў гэтую бяду — гоняць самагонку, п’юць усялякую заразу. А бюджэт сапраўды трашчыць.

Устрывожыўся, угледзеўшы, што гэтак жа непрыкметна, як многія госці — мужчыны, куляе Барыс. Астатнім, у горшым выпадку, садзіцца за руль аўтамашын

ці трактара, а яму — за штурвал рэактыўнага самалёта. Наперадзе ўсё вяселле, a ў яго ўсяго два дні звальнення.

Ведаў характар сына: яго папярэджанне ў любой форме настроіць Барыса на пратэст. Яго забароны гэты наравісты жарабок ніколі не выконваў, усё рабіў наадварот, маці часам слухаўся, асабліва пасля яе слёз.

Як жа на яго ўздзейнічаць? ЁСЦЬ адна сіла — жаночая.

Паклікаў да сябе Тамару, зашаптаў ёй на вуха:

— Томачка, дзіця мае, зрабі добрую справу: вазьмі шэфства над Барысам. Каб лішняе не выпіў, а то ён хлопец завадны.

Тамара залілася чырванню, збоку нехта мог падумаць, што стары Пыльчанка сказаў нешта скаромнае. Не, залілася чырванню ад радасці: бацька хлопца як бы блаславіў яе на тое, чаго ёй хацелася самой, — быць побач з Барысам, апякаць яго.

V

Скупы Пустаход здзіўляў размахам. Разгуляўся купец. На просьбу свата — як бы менш машын ішло ў райцэнтр — зрабіў выгляд, што не разумее — чаму?

— А што яны ў нас крадзеныя, машыны?

— Ды ты мае становішча зразумей. I сваё.

— Уладзімір Паўлавіч! За вяселле народ не асудзіць.

I рушыла кавалькада з дванаццаці ўпрыгожаных стужкамі, лялькамі, вярбой «Волг», «Жыгулёў», «Масквічоў».

У райдэнтры людзі не толькі праводзілі картэж здзіўленымі позіркамі, але нямала хто з разявак падаўся следам да загса — i з тых, хто ведаў, чыё вяселле, i з тых, каму карцела даведацца.

Але картэж — драбяза. Сюрпрыз чакаў i Пыльчанку i Пустахода ў самім «Доме шлюбаў», на збудаванне якога старшыня райвыканкома патраціў нямала энергіі, хоць пасля адкрыцця ні разу сюды не заглядваў.

У цеснаватай зале рэгістрацыі (большую плошчу невялікага дома аддалі пад залу прыёмаў, дзе да мінулага года за здароўе маладых шумна пілі шампанскае) за сталом, накрытым чырвоным сукном, пад гербам рэспублікі стаяла не былая яго сакратарка, цяперашняя загадчыца загса Клаўдзія Іванаўна, якая яшчэ ўчора павучала шэфа наконт акта рэгістрацыі, а… сам Сінякоў. Сапраўды, сюрпрыз. Хоць, уласна кажучы, чаму здзіўляцца? Даўно заведзена, не ў адных ix, што запіс шлюбаў вялі члены выканкомаў — лепшыя людзі горада i раёна, ветэраны, перадавікі вытворчасці. Чаму не можа аднойчы выканаць гэтую місію сакратар райкома? Ганарова. Уласна кажучы, Уладзімір Паўлавіч здзівіўся хіба на міг. Ведаў, што Пятро Міхайлавіч любіць рабіць нечаканыя дэмакратычныя хады. Разумна ён вызначыў свой удзел у сямейнай урачыстасці таварыша па рабоце. Хітра i разумна, не адмовіш. За стол не сядзе — не той час. A павіншуе маладых першы. Выступіць у асаблівай ролі. Гэтая роля першага развесяліла Пыльчанку. Не роля. Выгляд Пятра Міхайлавіча, апаясанага гербавай стужкай, па-дзяржаўнаму ўрачыстага i сур’ёзнага побач з маладзенькай асістэнткай. Асабліва цешыла, што, смелы на любых трыбунах, самых высокіх, малады сакратар тут не вельмі ўпэўнены, трохі нават разгублены; асістэнтка-суфлёр падказвала яму. Аднак, здаецца, ён не паўтарае яе бяздумна, шукае сваіх слоў, але працэдура незвычайная, нязвыклая, свае не прыдумаеш, i вылазіць з глыбінь памяці прачытанае ў літаратуры, убачанае ў кіно:

— Глеб Пыльчанка! Ці жадаеш ты ўзяць у жонкі Ірыну Пустаход?

— Жадаю.

— Ірына Іванаўна, ці жадаеце вы стаць жонкай Глеба Уладзіміравіча?

— Вельмі жадаю, — не без гумару адказала Ірына.

Напэўна, гэта рассмяшыла Барыса, а следам за ім іншых. Ix вясёлы настрой вывеў ca скаванай афіцыйнасці Пятра Міхайлавіча. Ён набыў упэўненасць гаспадара. Асістэнтка прашаптала яму далейшыя словы. Ен таксама засмяяўся.

— Дрэнны з мяне пастар. Галоўнае чуць не забыўся. Абмяняйцеся пярсцёнкамі. А далей што?

Поделиться:
Популярные книги

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Старая дева

Брэйн Даниэль
2. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старая дева

Волхв

Земляной Андрей Борисович
3. Волшебник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волхв

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Адвокат вольного города 4

Кулабухов Тимофей
4. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 4

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь