Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Сваю першую шлюбную ноч яны правялі ў рамантычным месцы, там, дзе i пазнаёміліся некалі,— на калгаснай пасецы над Прыпяццю. Але прыдумалі гэта не самі яны — Ліза. Бачылі, што Глебавай маці не вельмі падабалася, што маладыя намераны пасярод ночы ехаць за трыццаць вёрст. Але калі ніхто з ix не піў i абое водзяць машыну, то які страх! За сталом яны думалі, як бы хутчэй вырвацца з вяселля, хутчэй застацца адным. Памог Барыс. Нядобра ён абышоўся. з Сяргеем, з якім у яго, Глеба, былі добрыя адносіны. Братаў учынак сапсаваў яму настрой гэтак жа, як маці i бацьку, асабліва пасля таго, калі госці, як бы спалоханыя, пачалі неўзабаве разыходзіцца, нека торыя i за сталы больш не селі. Не адбылося спектакля з дзялёжкай каравая,

што, можа, якраз i добра.

Пяць гадоў назад, калі яны знаёміліся, на пасецы стаяла звычайная хаціна, якая на зіму станавілася імшанікам. А пасля хітры Пустаход збудаваў добрую гасцёўню з залай, спальнямі, лазняй. Сам тут не адпачываў — толькі дзеля гасцей. A госці — раённае начальства, ды i абласное — любілі гэтую пасеку ў надпрыпяцкім лесе, побач з меданоснымі лугамі. Не пуставала яна ні ў вясновыя, ні ў летнія, ні ў асеннія i зімовыя выхадныя. Кожная пара года мае сваё хараство i свой занятак — лоўля рыбы, паляванне, проста сузіранне прыроды: i ў любое надвор’е, у цёплае i халоднае, у дождж i ў завею, кожнага чалавека парадуе бяседны стол, сустрэча з аднадумцамі.

Праўда, пасля антыалкагольнай пастановы Сінякоў, які i сам да таго заглядваў у гэты дом, разнёс на пленуме Пустаходаву гасцёўню — перабудаваўся на хаду. Ды Іван Іванавіч слухаў i пасміхаўся, трохі нават радаваўся: менш клопатаў, расходаў, прынамсі, гэты суровы крытык больш не пачастуецца. Але ў стайню дом, як гэта зрабілі іншыя, Пустаход не ператварыў, пакінуў такім жа, з той жа мэбляй, толькі дарогу на пасеку перакапаў, зрабіў тайны лясны аб’езд, i госці там з’яўляліся цяпер не самі па сабе, а па яго запрашэнні, самыя патрэбныя — калгасу патрэбныя! — верныя i надзейныя. Начальству далажыў, што абсталюе дом пад калгасны прафілакторый, перавёўшы пасеку ў іншае месца. Пустаход быў з тых кіраўнікоў, які згаджаўся з усімі рашэннямі вышэйшых інстанцый, на словах падтрымліваў ix, a рабіў усё па-свойму, таму, пэўна, i калгаснікі был i задаволеныя сваім старшынёй.

Глеб доўга любаваўся жонкай, жадаючы, каб яна прачнулася, i баючыся разбудзіць. Асцярожна адсунуўся, пагразіў скрыпучаму ложку: «Цішэй ты!» — i падняўся. Надзеў піжаму i выйшаў на двор. Вельмі здзівіўся. У гадзіну, калі яны дабраліся сюды, стаяла сухая, не па-вясноваму цёплая зорная ноч. А цяпер усё ахутаў ненатуральна белы туман, такі густы, што, здавалася, працягні руку — i не ўбачыш уласных пальцаў. Сапраўды, старога дуба, што стаяў за нейкія тры метры ад ганка, зусім не было відаць — як растварыўся волат, не кажучы ўжо пра дальнія дрэвы, пра хату пасечніка, пра вуллі — усё з’еў туман. Такога Глеб не бачыў за ўсё сваё жыццё, хоць неаднойчы сустракаў світанні на балотах. Боязна стала спусціцца з ганка, бо наплыло ўяўленне: сіганеш у гэтае малако i — згінеш у ім, ператворышся ў тую пылінку, што лятае ў бездані космасу. Так падумаў, з гумарам, безумоўна. Але жарт жартам, a ў душы расло нейкае неасэнсаванае, незнаёмае адчуванне трывогі. Пачало дзерці ў горле. Ела вочы. Не, не звычайны гэта туман. Штосьці незвычайнае творыцца ў прыродзе. Што, аднак?

Зноў зароў буксір. Цяпер зразумела: дае папераджальны сігнал іншым суднам. А можа, людзі трапілі ў бяду? Можа, пажар на баржы з хімічнымі рэчывамі, ад таго i туман такі едкі?

Пайсці на равун? Ступіў з ганка, прайшоў колькі крокаў, азірнуўся — не ўбачыў дома. Пакінуць спячую Ірыну i адчыненыя дзверы? Не! Туман як туман! I равун звычайны, чуў яго неаднойчы. Ды i сціх ён. У такім тумане нікога не знойдзеш, нічога не ўбачыш.

Вярнуўся ў дом.

У зале на стале стаялі ярка-пунсовыя гваздзюкі, аранжавыя апельсіны, чырвонае віно, залацісты напітак. Такі тонкі нацюрморт магла «напісаць» толькі Тамара, наўрад ці Ліза, даярка паставіла б штосьці больш грунтоўнае, сялянскае. Стаіць, напэўна, i грунтоўнае — у халадзільніку. Адчыніў яго, пераканаўся, што палічкі халадзільніка запоўнены талеркамі з

гатовымі закускамі. Вось гэта яўна Лізін клопат — сняданак, якога хапіла б на дзесятак добрых едакоў.

I Глеб адчуў, што яму хочацца есці. Узяў талерку з сялянскай каўбасой, адкаркаваў віно. Сёння можна i выпіць. Але не знайшоў хлеба ні на стале пад сурвэткай, ні ў серванце. Пайшоў на кухню. Ды хлеба i там не было. Гэта развесяліла. Во павойкаюць Марыя Пятроўна i Ліза. У сё прадугледзелі, усё зрабілі для маладых, шлюбнае ложа наладзілі. А пра хлеб забыліся. «Хлеб наш насущный, даждь нам днесь».

Увогуле вяселле ім запомніцца. Будзе што ўспамінаць праз усё жыццё. Нават учынкі брата — адзін, другі, трэці паўсталі ў іншым святле. Учора ён перажываў разам з маці, што Барыс сапсаваў абедню. Супакоіла па дарозе сюды, на пасеку, Ірына: «Не стагні, Глеб. Нічога ён не натварыў. Наадварот, зрабіў Барыс. Без двайной філасофіі. Я палюбіла яго. Уяўляю, як цяжка ў арміі такому чалавеку, які не можа крывіць душой, што думае — тое гаворыць».

Глеб наліў віна ў бакал, уголас абвясціў тост:

— За тваё шчасце, Глеб. За тваё шчасце, Ірына.

— Ты што робіш тут?

Ён ажно ўздрыгануў — як захапілі за нечым непрыстойным.

У дзвярах стаяла Ірына ў незашпіленым халаце.

— Снедаю.

— Божа! Які эгаіст мой муж. Жонка памірае з голаду, а ён употай аплятае каўбасы. Не, праўда, чартоўскі хочацца есці, ажно смокча пад лыжачкай.

Яна падышла да стала, спахапіўшыся, захінула халат з прыемнай для Глеба цнатлівасцю. Села каля стала.

— Сёння i я дазволю сабе выпіць віна. Адзіны раз, апошні. Налівай, мой уладар. Перад тым як прачнуцца, я сніла банальны сон. Гудзеў гудок, як у фільмах пра рабочы клас. Разумею, што ён будзіць мяне, што мне трэба на нейкую вельмі ж адказную работу, а прачнуцца ніяк не магу. A ўключыўся халадзільнік — i я прачнулася i пачула, як булькае віно. Ты ловіш розніцу — як булькае вада i як булькае віно?..

— Моцна ж ты спала. На Прыпяці раве буксір. Можа, паўгадзіны ўжо. На дварэ дзіўны туман. Такога туману я ніколі не бачыў. Ажно горла дзярэ. З ганка дуба не відаць.

— Над ракой часта бываюць туманы. Палескія туманы асаблівыя. Ты дрэнна ведаеш Палессе.

— Ты дрэнна ведаеш свайго мужа. Я вырас на Палессі.

Ірына засмяялася.

— Вырас, але не дарос. Ты «захварэў» Украінай, Кіевам.

— А што ты думаеш? Мяне цягне ў Кіеў. Заўтра ж паедзем туды ў наша вясельнае падарожжа.

— А мяне цягне ў Мінск.

— Добра, паедзем у Мінск, адтуль паляцім у Кіеў. На «Ракеце» вернемся дадому.

— Ты знаеш, са школьных гадоў у мяне такое адчуванне, што менавіта наша вёска — у цэнтры зямлі… Як табе гэта падабаецца? Твая жонка з цэнтра зямлі. А дзе твой хлеб, гаспадар?

— Хлеба няма.

— Як хлеба няма? У Пустахода няма хлеба? Ды ты што! Думаеш, што кажаш?

Пайшла сама на кухню шукаць. Не знайшла. Вярнулася іранічная, але трохі як бы збянтэжаная ці як бы пакрыўджаная на тых, хто рыхтаваў гасцёўню, ix шлюбную ноч.

— Хаця б сухар дзе застаўся ад чыноўных п’янюг. Вычысціла Ліза ўсё старое. А хлеб, відаць, паручыла Віктару. Маўчы, не кажы, а то яна плеш яму выстрыжа. На людзях. У Лізы гэта гульня. На людзях, пры нас, сёстрах, яна пілуе мужа ўздоўж i ўпоперак. А на самай справе найдабрэйшая жонка. О, няхай хто іншы скажа што благое пра яе Віцьку. Ого! Любіць мяне, бо я да яго заўсёды з павагай. Сварыцца з Тамарай. Томка дражніцца з ім. Ліза на яе коршунам налятае. «Саплячка! Развяла панібрацтва. Ён па ўзросту — бацька твой. Вунь Ванька цябе даганяе, дурніцу!» А знаеш, Барыс шугануў гэтага… Плечку за плот за Тамару. Сястра мая — цаца, яна з усімі дразніцца. Як трэба было паступіць сур’ёзнай дзяўчыне? Убачыла, што да цябе заляцаецца сур’ёзны чалавек, — аддай увагу яму, не круці хвастом, як лісіца. Праўда? Ты хацеў бы, каб яны пажаніліся? Барыс i Тамара.

Поделиться:
Популярные книги

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Имя нам Легион. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 6

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2