Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Увайшоў у імшанік.

Драўляная падлога прасторнай будыніны, дзе на зіму змяшчалася сотня вулляў, заслана снапамі. Шуба, босы, у палатняных сподніках, у чорнай паркалёвай кашулі, стаяў спіною да яго i малаціў. Біў цэпам не на поўную сілу — не давала размаху нізкая столь. Чалавек, які прывык да адзіноцтва, патыліцай пачуў прысутнасць старонняга. З апушчаным цэпам азірнуўся. Не здзівіўся.

— А-а, ты?

I прайшоў рад ад сцяны да сцяны. Паставіў цэп у кут — тады павітаўся:

— Ну, здарова, начальнік.

— Здароў, бог Саваоф. Як жывеш?

— А жыву — як бог.

Бачыш — па запавету. У поце зарабляю хлеб свой. Хлеб наш дай жа днесь. Не да месца, відаць. Дастаў бы ты мне Біблію, Паўлавіч. Кніжак розных у хатах хапае. A Біблію ні ў каго не знайшоў. Можа, яна мне штось расталкавала б?

— А што ты яшчэ пазнаць хочаш?

— А што — няма чаго пазнаваць ужо? Дапазнаваліся, так?

— Ды не. Пазнаваць ёсць што.

Выйшлі з цемнаватага імшаніка. Селі на лаўку. Раней Шуба барады не насіў. А цяпер адрасла яна шырокая, на ўсе грудзі, густая i чырвоная, як у жраца, мага — хной пафарбаваная. Золатам блішчэла на вячэрнім сонцы.

— А конь дзе твой?

— A хіба я не конь?

— На сабе возіш?

— A хіба многа мне трэба? Дзесяціну скасіў, менш не мог, рукі свярбелі… пудоў дзвесце намалачу. Ураджай, я табе скажу! Куды ён дзяецца, такі хлеб? Мне, напрыклад… без малака i мяса… навошта мне столькі? Ад самагонкі, брат, i ад тое чамусьці адвярнула. Перасядае. Больш скажу… адкрыццё цэлае — не хмялееш, кал i адзін п’еш. Не, брашу… з капытоў, канешне, валіць. Але не той гэта хмель, не людскі…

— A ўвогуле як жывеш? Чым жывеш? Калі мець на ўвазе, што не хлебам адзіным жыве чалавек.

— А я табе сказаў: як бог. Хоць ніхто не знае, як жыве бог. Дрэнна яму жывецца, думаю. Як i царам. Сталінам усялякім. Клопатаў у ix многа. А я… Ты знаеш, я таксама па натуры ўладар. Ад таго i быў валацугам усё жыццё. Паляўнічым. Рыбаком. Уладарыць над прыродай хацеў. Над людзьмі не хацеў. Во які ўладар! Жонка мяне гультаём называла. Ды i людзі… Не, я не гультай! A грамацёнкі мне не далі, каб стаць Пушкіным ці Шаўчэнкам. Як думаеш?

— А так i думаю, як ты.

— Дзіўнае, брат, мае жаданне ўладарыць. Толькі i там мне волі не давалі. Усюды людзі наставілі знакаў: «Стоп!», «Забаронена!». I во дабраўся да ўлады. Знаеш, якую волю пачуў? Ніякіх табе «стоп!». Адзіны ўладар над такім прасторам палёў, лясоў, рэчак, балот! Вунь колькі яе, зямлі нашай, украінскай! I ты адзін на ёй, як бог! Куды таму цару! Гаўно ён у параўнанні ca мной. Каб пажыць так хоць адзін дзень, можна было рызыкнуць. Як думаеш?

— Во тут так не думаю.

— Бо табе хочацца адной улады — над людзьмі. А я ix не любіў, людзей. Паганыя яны звяры. Ніводзін звер не есць сабе падобнага, хіба з вялікага го ладу. Людзі ж сытыя, а ядуць адзін аднаго. Усё ім мала. Зямлі. Вады. Паветра. Хлеба. Улады. Чаго там яшчэ? Вунь той наш уладар… з кашлатымі брывамі. Колькі ён сабе ордэнаў пачапіў? Навошта? А хоць — чорт яго знае… Можа, толькі гэта i меў чалавек ад улады сваёй — што мог начапіць сабе, награбці пад сябе. Чым жа ён лепшы за мяне, уладар той? Мне адной дзесяціны хлеба многа. А прасторы мала. Дай мне як можна больш зямлі, каб без «стопаў». Каб ішоў па ёй тыдзень, месяц…

— Год? I каб без людзей?

— А на храна яны?

— Ну,

знаеш, Азар Халімонавіч. Мне хочацца адсунуцца ад цябе, — Пыльчанка зрабіў жэст, што адсоўваецца.

Шуба засмяяўся.

— Не бойся. За ўсё жыццё нікога не ўкусіў. Брахаць брахаў. Калі пра каго можна сказаць «вялікі брахун» — то гэта пра мяне. I табе я набрахаў. Не, не ўсё. Першыя дні я, праўда, пачуваў сябе так — вольным уладаром. Думаў, хоць тыдзень, хоць два пажыву, як ніхто не жыў. Цар царом. Хачу — у сваёй хаце. Хачу — у лесе. Хачу — у сельсавеце…

— Пячаткі сельсаветчыкі там не забыліся?

— Пячаткі? — здзівіўся Шуба. — А нашто пячатка?

— А я ўявіў, як ты сядзеў там з пячаткай у руках. I ўяўляў сябе царом Палесся.

Азар засмяяўся.

— Не верыш ты мне. Правільна, не вер. Але тут я праўду кажу. Раскашаваў я першыя дні. Во сюды на пасеку забраўся. На двухспальным ложку спаў. Пан панам. Усё роўна — як ты. Стол сабе па-панску накрываў… з чарак панскіх піў. З усіх па чарзе, ад маленькай да вялікай…

Цяпер ужо Пыльчанка пасміхнуўся, уявіўшы дзіцячыя гульні старога дзівака. Фантазёр!

— Але ж ты браў чужое. А гэта, знаеш, як называецца?

— Tоe, што браў, нічыйным стала. Як жыта гэтае. Хочаш i тут «стоп» паставіць?

— Ды не. Жыта касі.

— Чужое я не браў. А што ўзяў — павінюся. Не на гэтым, дык на тым свеце. Ну… слухай далей. Пажыў — ёсць што ўспомніць. Але думаў: на тыдзень, на два. А там лапкі адкіну… А тут i месяц праходзіць i два. I ніякая зараза мяне не бярэ. Падужэў ажно. I тады абрыдла жыццё i царскае, i панскае. Адно хіба засталося — адчуванне ўладарства над прасторам гэтым, — развёў рукамі, паказваючы на лес. — Вольнасць… Але знаеш што прыйшло? Тут я табе не свішчу, праўду кажу. Вольнасць-то вольнасць, якой хацелася… Але, выходзіць, непатрэбная яна… Не любіў я людзей… уцякаў ад ix у лес, на рэчку… А тут прыйшло: а без людзей i жыццё нечалавечае. Калі ні жонка на цябе не накрычыць, ні сусед не мацюкнецца, ні дзіця не заплача на вуліцы. Па-воўчы выць захацелася. Во тады i папрасіў у цябе радыё.

— Працуе транзістар?

— А я беражна слухаю. Порцыямі. Як лекі прымаю. Каўтнуў кропелек…

— Батарэйкі я табе прывязу… Хоць стоп! Hi храна я табе не прывязу. Паспытаў вольнага жыцця?

— Паспытаў.

— Хопіць! Выхадзі! Эксперымент скончаны! Цябе з верталёта засяклі. Пытаюцца ў мяне: хто там жыта косіць? Мяне ў турму пасадзяць за цябе, уладар!

Задумаўся Шуба на момант, калупаючы счарнелым пальцам босай нагі куст травы.

— Не, Паўлавіч, ад надуманага не адступаў. Буду жыць. Як яно там? Не паміраюць людзі ад гэтага? — кіўнуў у неба.

— У нас — не… паку ль што.

— Ну, во! Дык чаго ж ты баішся за мяне? Мяне яшчэ, як звера заморскага, у клетцы будуць вазіць i людзям паказваць: во, маўляў, экземпляр, ніякая радыяцыя яго не ўзяла. Вучоныя труды пісаць будуць. Не, брат, жыву да перамогі. Ці яна мяне, ці я — яе…

— Ты чым яе возьмеш, радыяцыю?

— А самагонкай. Слухай, давай вып’ем.

Пыльчанка засмяяўся.

— Я — за рулём.

— Баішся? Чаго баішся? Сваёй міліцыі? Ці радыяцыі?

— А што ў цябе — самагонка?

Поделиться:
Популярные книги

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода