Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Раённая «хуткая», якая прыехала гадзіны праз дзве, да бальніцы хворую не давезла. У дарозе канстатавалі смерць. Інфаркт.

Смерць Лізы вельмі балюча ўразіла не толькі бацькоў, сясдёр але i Уладзіміра Паўлавіча, Вольгу Андрэеўну. Глеб па тэлеграме прыляцеў у той жа дзень — падкінулі верталётчыкі. Панура, ca страхам сядзеў на аўтобуснай станцыі, чакаючы Ірыну. Ей пазваніла Вольга Андрэеўна, але сказала адно:

— Ірыначка, прыязджай, дзяцятка, сёння ж.

— Глеб? — у роспачы крыкнула яна.

— Не. Не.

— Мама? — прашаптала баязліва.

— Не, дзіцятка. Не. Не палохайся. Але прыязджай.

У Пыльчанкі-старэйшага дрыжэлі рукі, яму ўвесь час хацелася плакаць. Ніводная смерць блізкіх, сяброў не даводзіла да такога стану. Але акрамя жа лобы, гора з’явілася яшчэ

адно пачуццё — страх. Страх — што Ліза пачала лік ахвяр ад катастрофы. Ніякі следчы не звязваў бы яе смерць з аварыяй. Маўляў, вельмі ўскосная сувязь. А для яго прамая. Дагэтуль ахвяр не было. Паміралі людзі — старыя, хворыя. У аварыю трапіла машына, загінуў ча лавек. I хоць было гэта ў часе эвакуацыі, тую смерць чамусьці не звязваў з аварыяй на станцыі. A Лізу звязаў да таго яшчэ, як даведаўся падрабязнасці. З жахам думаў: хто наступны? Страшная гэта думка. Таму, можа, i плакаць хацелася — не толькі па Лізе, па будучых невядомых ахвярах. Чаму невядомых? Вельмі вядомых.

Раней, чым ён сабраўся ў Высокі Гай, прыехаў счарнелы Іван Іванавіч. Абняліся. Паплакалі на плячы адзін у аднаго. Па тэлефоне паведамілі: скарадзіла бульбу — i памерла. Бацька расказаў, як скарадзіла. Уладзімір Паўлавіч адразу зразумеў, што адбылося: не даў Карака каня. Уявіў пачуцці вясёлай, шумнай, ганарыстай Лізы, ён любіў гэтую працаўніцу i за яе працу, i за яе слабасці. Некалі, калі пазнаёміўся з ёй, на ферме, паслухаў яе кры тыку начальства — пра Пустахода інакш падумаў. I пасябраваў з ім, з сям’ёй яго.

Абурэнне Каракам вырвалася такім крыкам, што ў дзверы заглянула спалоханая сакратарка.

— Ану, паехалі!

— Не трэба, Валодзя, табе ехаць сёння. Беражы, брат, сябе. Ты нам патрэбны. Тут узнікла праблема, якую голькі ты можаш вырашыць. Маша хоча, каб пахавалі дачушку на родных могілках… Не там жа хаваць яе, — Іван Іванавіч закрыў твар далонямі, застагнаў,— Ах, Ліза, Ліза!.. Што ты нарабіла?

Пыльчанка спыніўся пасярод невялікага новага кабінета свайго ўражаны. Натуральнае матчына жаданне. Яго нельга не выканаць. Але i гэтае жаданне — дзе пахаваць чалавека — стала праблемай. Не ўсё так проста, як думаецца Івану. «Толькі ты можаш вырашыць». Служба аховы зоны падпарадкавана МУС рэспублікі. Праўда, ахоўваецца яна так, што марадзёры, напрыклад, лёгка праходзяць i нават праязджаюць на машынах. Ды i выселеныя ходзяць па набытак свой — не спыніш людзей, якія з маленства ведаюць усе сцежкі. Калючы дрот парэзаны знізу на кожнай палявой дарозе — тымі, хто ходзіць па сваё, a ў лесе i на балоце — невядома кім. Міліцыі не да гэтага, яна пільная, але спытай у ix, што яны тут ахоўваюць. Калючы дрот? зямлю? паветра? нукліды? Усё так. Але пахавальная працэсія… У зону! Тут пры мнагаўладдзі, якое ўтварылася ў раёне, пры бюракратыі, якая пры надзвычайным становішчы становіцца непрабіўной, патрабуецца не адно ўзгадненне. Але справа не толькі ў гэтым. Пакутліва разважаў Уладзімір Паўлавіч над іншым. Тры дні назад рэзка падскочыла фонавая радыяцыя [1] . Чаму? З якой прычыны? У штаб, які ўзначальваў рэспубліканскі кіраўнік, часам паступала інфармацыя з Штаба ліквідацыі аварыі ў Чарнобылі. Але значнае павышэнне радыяцыі ніхто не растлумачыў. Больш таго, складвалася ўражанне, што яго хочуць скрыць. Начальнік штаба напэўна за сваё запытанне атрымаў па носе, бо, звычайна далікатны, спакойны, узлаваўся на яго, Пыльчанкавы, дамаганні, назваў яго панікёрам i наладзіў разнос службам, якія вялі дазіметрычныя замеры. Але Пыльчанка не столькі верыў сваім службам, колькі верыў ваенным, якія мелі больш дасканалую апаратуру i з якімі ў старшыні меўся добры кантакт, з камандзірам хімпалка пасябраваў.

1

Як вядома зараз, 2 чэрвеня 1986 года пад цяжарам пяці тысяч тон пяску, свінцу, якімі спрабавалі патушыць рэактар, правалілася шахта i ў атмасферу «выплеснулася» новая порцыя пясчанага, графітнага, свінцовага пылу — мільёны бэр. Быў хмурны дзень, з Польшчы на Маскву плылі воблакi. Радыенукліды селі на ўсходнія раёны Гомельскай вобласці, на Магілёўшчыну, на Браншчыну.

Дык

ці мае ён права падвяргаць дадатковай рызыцы блізкіх людзей? На могілкі паедуць усе Пустаходавы i ўсе яго — Вольга, Глеб, Ірына, цяпер Ірыну далучаў да сваіх блізкіх.

Хадзіў па цеснай клетцы, стараўся не сустракацца вачамі з Іванавым позіркам, але адчуваў кожным нервам, як сват глядзіць на яго — з чаканнем, надзеяй. Выказаў яму свае сумненні:

— А трэба рызыкаваць, Іван?

— А дзе ж пахаваць нашу Лізачку, Валодзя? — прашаптаў, а здалося, што закрычаў у страшэннай роспачы бацькоўскай — i пахаваць няма дзе! — Якая рызыка, Уладзімір Паўлавіч? Тлумачыш, як малому… З гэтага боку дроту мы яе не набіраем, радыяцыі гэтай праклятай? А як пярэйдзем за дрот, так i схопім смяртэльную дозу? Глупства!

Безумоўна, глупства. Сам ён, Пыльчанка, матляючыся па раёне, нярэдка наведваецца i ў зону, i добра ведае, што з гэтага боку, дзе засталіся жыць людзі, ёсць «малыя зоны» з больш шчыльнай забруджанасцю.

Раніцою адбылося пасяджэнне штаба, на якім ён ледзьве стрымаўся, каб не пакрыць усіх «стратэгаў» шматпавярховым. Даказваў жа яшчэ месяц назад, што нельга пачынаць будаўніцтва дамоў для адселеных у Высокім Гаі, у Лядах, у іншых сёлах свайго раёна. Будаўніцтва спынілі, закапаўшы ў зямлю не адну сотню тысяч. Цяпер само сабой вынікае, што людзей трэба адсяляць за межы раёна. Куды? Зноў будуць вырашаць не толькі без яго, але i не спытаўшыся ў людзей. Які-небудзь Вадалей тыцкае пальцам у карту вобласці: во сюды! I зноў нават не замераюць там радыяцыю. Чорт яе знае, як яна разлятаецца i дзе яна сядзе. Тут пад бокам ў станцыі i то стракатасць — розуму недаступная. «Мудры Аляксей» даў яму праборку за падказку людзям з Бабіна — паехаць на Віцебшчыну. Кіпеў: «Не патрыёт ты, Пыльчанка! А свая вобласць з кім застанецца? Без людзей?»

ПМК знялі ў Гаі без Пыльчанкі — па тэлефоне начальства кіруе аператыўна. На яго долю дасталася больш цяжкая задача, яго, асабістая: сказаць Пустаходу, каб спыніў будаўніцтва дома. Лаяў сябе апошнімі словамі, што не толькі не адгаварыў ад будаўніцтва, але не выказаў сумнення ў неабходнасці такой спешкі, нават заахвоціў, памагаў i марал ьна i матэрыяльна, маючы намер выбраць Івана старшынёй калгаса, у якім падвоілася людзей. Перажываў, што мусіць выканаць яшчэ i такую місію. Ажно во як яно павярнулася. Іван прыехаў сам з непамерным горам сваім, з просьбай пахаваць дачку ў родным сяле.

Пра Караку няшчасны бацька не сказаў ні слова. Пыльчанку калаціла, калі пры самых нечаканых паваротах думка набліжалася да віноўніка недарэчнай да пякучага болю смерці Чалавека, Маці, Працаўніцы.

— Добра, Іван. Зробім усё, як просіць Марыя Пятроўна. Матчына воля — закон.

— I бацькава.

— I бацькава.

Пустаход цяжка падняўся.

— Пайду. А то зойдзецца Маша ад слёз у бальніцы.

— Яна адна там?

— Хіба адну я пакінуў бы яе! I Паша. I Віктар. Як унукаў прывезці з лагера? З Нарачы. Бацьку баюся пасылаць.

— А можа, не трэба… дзяцей сюды?

— Не развітаюцца з маці? Не даруюць яны нам…

Пыльчанка на міг акамянеў: што сказаць на гэта?

— Іван! Што ж гэта такое? — закрыў твар рукаMi, i плечы яго перасмыкнуліся ад кароткага муж чынскага плачу, але тут жа выцер вочы далонямі.— Я пашлю сваю машыну. Не турбуйся. Не бяры на сябе. Яго не прасі ні аб чым! — не мог вымавіць прозвішча Каракі, але Пустаход зразумеў, змоўчаў i яшчэ больш сутуліўся. — Я ўсё закажу… дамавіну, вянкі, машыны…

Старшыня ўрадавай камісіі знаходзіўся ў Мінску, там, у сталіцы, лягчэй вырашаць аварыйныя праблемы, а ix безліч. Там, у раёне, яго замяшчаў начальник штаба, кіраўнік абласны, той былы Пыльчанкаў калега, якому званіў у дзень аварыі,— Рыгор Хвядосавіч.

Пераканаў Сінякова — дзе хаваць. Пятро зразумеў адразу. Да аварыі ён паказваў свой характар, пасля аварыі цалкам згаджаўся са сваім старшынёй райвыканкома, адмовіўся ад свайго пяршынства. У такой экстрэмальнай сітуацыі, пры кіраўніцтве ўсіх вышэйшых органаў, яно, пяршынства ў прыняцці рашэнняў, якім ніхто не вучыў ні ў якой партшколе i якія ніхто дагэтуль не прымаў, было без патрэбы, толькі папсуеш нервы. Але далека не ўсе раз важалі так, як Сінякоў.

Поделиться:
Популярные книги

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Страж Кодекса. Книга IX

Романов Илья Николаевич
9. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IX

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Найденыш

Гуминский Валерий Михайлович
1. Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Найденыш

Неудержимый. Книга VI

Боярский Андрей
6. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VI

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Младший сын князя. Том 8

Ткачев Андрей Сергеевич
8. Аналитик
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 8

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV