Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

– Гэта, братка, - гаварыў, разгарачыўшыся й сьцiснуўшы кулак, Дэмарчык, дасьць мне шанс адпомсьцiць шмат якiм сукiным сынам за крыўды, што зрабiлi нашаму народу. Цяпер войска канчаецца, дык трэба шукаць iншых шляхоў змаганьня. Я, братка, доўга думаў i прыйшоў да выснаву, што гэта для мяне адзiны й найлепшы шлях.

– Ого-го!
– зьдзiвiўся Сымон.
– Дык ты маеш нявузкiя пляны.

– I даю табе слова гонару, няхай гэтая чужая зямля й Матка Чэнстахоўская будуць ммне сьведкамi, што да свае намечанае мэты

дабяруся.

– Якая-ж гэта мэта? Хiба-ж "Iнтэлiджэнс Сэрвiс" будзе толькi сродкам?

– Слушна. "Iнтэлiджэнс Сэрвiс" лiчу толькi сродкам. А мэта мая - выдушыць як найбольш ворагаў. Буду рэзаць, душыць i ўпiвацца варожай крывёй. Буду ў экстазе помсты насалоджвацца перадсьмяротнымi мукамi ворагаў нашага народу. Буду калечыць, забiваць, i нiколi ва ўзбуджэньнi ня здрыгане маё павека. Буду зь мядовай асалодай прыглядацца, як уецца ў перадсьмяротных цярпеньнях цела людзкое гадзюкi...

Сымон уважна сачыў сьцiснуты, аж пабялелы, таўсты Дэмарчыкаў кулак, зьзяючыя агнём нянавiсьцi маленькiя вочкi, дрыжачую ад узбуджэньня адвiслую нiжнюю губу.

– А беларусаў ты таксама залiчаеш у лiк тых шчасьлiўцаў, якiх душыць маеш намер?
– iранiчна спытаў Сымон.

– Я чуў, што беларусы - добрыя людзi. Але ясна, калi-б яны апынулiся ў лiку нашых ворагаў, то...

– Ну, ведаеш што, - пахлопаў Сымон Дэмарчыка па-сяброўску па плячы, хвалю цябе за шчырасьць. Аднак ты ведаеш, што заўсёды палякi накiдвалi нам сваё ярмо, а нiколi наадварот...

– Дык у чым-жа справа? Вы там нейкае сваё княства на федэрацыйных правах далучыце да Польшчы, й будзем жыць шчасьлiва разам.

– Табе гэта надта-ж простым выдаецца. Зрэшты, мне не падабаецца тваё выражэньне "нейкае княства". Што за "нейкае" й чаму-ж "княства"? У гэтым вычуваю нотку вышэйшасьцi, панскасьцi, а ня толькi няпрошанага панiбрацтва. Нотка гэта даволi добра далася нам ужо ў знакi.

– Але-ж ты, брат, i прычэплiваешся да словаў. Зусiм ня тое хацеў я сказаць.

– Мо й ня тое, але, як у нас у Беларусi кажуць, вылезла зь мяшка шыла.

– Ну, браце каханы, але-ж ты й крыўдны характар маеш.

– Скажы мне, - спытаў Сымон, - якi народ ты найбольш ненавiдзiш?

– Немцаў.

– А пасьля?

– Расейцаў. А ты?

– Насамперш маскалёў.

– А яшчэ каго?

Сымон адказаў не адразу. Дэмарчык спасьцярог хiстаньне.

– Скажы, скажы, што ненавiдзiш палякаў!
– спанукаў Сымона.

– Што ты хочаш, каб табе сэрца выняў ды ў жменi паказаў?
– узлаваўся Спарыш.

– Ты мне прабач, я разумею. Можа, я замнога хацеў даведацца.

Дэмарчык чуўся нiякавата й адвярнуў зрок у другi бок.

– Калi я й ненавiдзеў, то цi маю аб гэтым гаварыць? Навет i табе, здаецца, блiзкаму сябру. Ёсьць-жа пэўная рацыянальнасьць i такт, якi трэба захаваць. Мо ты шмат чаго й дагадваешся, але-ж гэта - адно дагадкi. Зусiм iншае,

калi б ты пачуў тое з маiх вуснаў.

– Разумею, брат, разумею. Закрануў я ў тваiм сэрцы адну з балючых ран.

– Разуменьне - то адно, а дамаганьне цераз меру лiшняга - гэта зусiм другое. Слухай, Дэмарчык, добра, каб мы былi з табой сябрамi, бо гэтак нам цяпер выгадней. Дык нiколi ня пытайся, цi ненавiджу палякаў.

– Разумею й згаджаюся. Але чаму ты сказаў "гэтак нам цяпер выгадней"? Цi ты прадугледжваеш, што ў будучынi будзем ворагамi?

– Магчыма. Хто-ж яго ведае...

– Ведаеш, я й ворага ўважу больш адкрытага, чым затоенага. Дык i хвалю цябе за шчырасьць.

– Не перасольвай ужо. На меншае я здабыцца ня мог, так як i ты. Бо-ж ведай ты, знаток людзкiх характараў i студэнт слабасьцяў, што не магу быць хвальшывым, асаблiва перад самiм сабой.

– Давай тады руку, й будзем жыць у згодзе ды хадзiць разам на дзяўчат, а розную палiтыку пакiнем на той час, калi прыйдзе момант.

– Бяз сумлеву.

VII

Хадзiць "на дзяўчат", як выражаўся Дэмарчык, давялося зь iм Сымону шмат разоў. Пазнанскi хлапец тлумачыў, быццам тое было надта патрэбным, бо спалучала карыснае з прыемным - вывучэньне ангельскае мовы з гуляньнем.

– Ну што ты, братка, уявiш сабе лепшае?
– пачынаў разважаць будучы кандыдат у "Iнтэлiджэнс Сэрвiс".
– Пойдзеш сабе на танцы цi на спатканьне, разам дзяўчыну прытулiш i пацалункаў нап'ешся дый ангельскую мову падвучыш. Ох, якая гэта асалода! Навет i ня шукай лепшых настаўнiкаў мовы, чымся ангельскiя красунi, бо ня знойдзеш. На жаўнерскi мундзiр яны таксама гоняцца, як тыя мухi на гной. Тут толькi выпадае паставiць кропку над "i", скарыстаць з нагоды.

– Можа, й маеш слушнасьць.

– Браце каханы! Дык ты яшчэ ў гэтым сумляваешся? Чакай-жа тады. Толькi дазволь пану Дэмарчыку пакiраваць у блiжэйшай будучынi некаторымi тваймi сьцежкамi, пабачыш, што чалавекам будзеш. I каханьнем насыцiшся, й мовы навучышся.

– А ты ўжо ў гэтым такi вялiкi спэцыялiст?

– Яшчэ якi! Хочаш пераканацца?

– Чаму-ж не. Што-ж мне перашкаджае.

– Ты, братка, глядзi на гэта з пункту карысьцi.

– Дык што-ж маю рабiць?

– Перш за ўсё пойдзем разам на забаву.

– Дзе-ж тая забава?

– Усюды колькi хочаш. Навет тут у абозе кожнае серады й пятнiцы ў вялiкай залi кавярнi адбываецца. Але тут замнога войска, а замала баб. Лепш у Рычманд цi навет у Дарлiнгтон езьдзiць - там баб, як смецьця. Чым далей ад абозу, тым больш дзевак, а менш войска. А ты танцаваць умееш?

– Некалi пробаваў, але танцую, быццам той слон на калёсах.

– Ня журыся, брат, навучу. Гэта надзвычайна лёгка. Толькi пакажу табе асновы, пару крокаў з кожнага танца, й будзеш цэлы балетмайстар...

– Пабачым...

Поделиться:
Популярные книги

Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14

Гарцевич Евгений Александрович
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Цикл Отмороженный. Компиляция. Книги 1-14

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха