Змагарныя дарогi
Шрифт:
Раз неяк надвечар Дэмарчык схапiў Сымона за руку:
– Хадзем.
– Куды?
– Танцаваць вучыцца.
– Куды?
– А вось хадзi й ня пытайся.
Дэмарчык накiраваўся ў кiрунку прыбiральнi.
– Дык што-ж ты мяне ва ўборную цягнеш? Я-ж ня маю патрэбы.
– Ня ў уборную, а ў умывальню. Там ёсьць шмат месца, дзе разгуляцца можна. А дзе-ж, ты думаў, у нашым бараку будзем, каб усе прыглядалiся й кпiлi?
Умывальны барак быў прасторны. Мiж двух радоў, дзе над карытамi знаходзiлiся ўмывальныя краны, сапраўды было шмат месца, каб разгуляцца.
– Вось
– А дзе-ж той музычны iнструмент, пад якi танцаваць будзем?
– А вось! Бачыў?
– Дэмарчык выставiў даўгi, зложаны ў трубку язык i зарагатаў.
– Ха-ха-ха!
– памог Сымон.
– А добра-ж ён iграе хаця?
– Слухай: До-рэ-мi-фа-соль-ля-сi-до-оо. До-сi-ля-соль... Ну як?
– Будзе аll right*.
* Поўны парадак (англ.)
– То цяпер давай крокi. Перш за ўсё хачу сказаць табе, што танцы такiя, як факстрот, якi англiчане тут завуць "квiк стэп", танго, навет i "джайв", палягаюць на трох асноўных кроках. Ставяцца ногi разам - глядзi, о так! Тады зачынаецца зь левай наперад, пасьля iдзе правая наперад, iзноў левая, а тады ўжо правая прыстаўляецца на зьмену. Глядзi ўважна: так - левая, правая, левая, зьмена, раз, два, зьмена - i так цэлы час. Пры гэтым можаш рабiць выкрунтасы, гэта само прыйдзе. Асноўнае, каб ты крокi ведаў, гэты альфабэт усiх танцаў. Разумееш?
– Ну.
– Дык хадзi. Давай мне рукi. О так, гэту залажы за плячо. I чакай, ня прытуляйся-ж так, я-ж табе ня дзеўка. Пастаў ногi разам, i пачынаем. Я вяду. Ну, увага! Тра-та-та-та-та, тара-та-тата, та-ра-та-та-та. Стой! Ногi крышку заштыўныя, быццам калкi тыя. Старайся свабадней крыху, не напiнайся, каб гнуткiя ў каленях былi. Ну давай яшчэ раз: та-ра-та-та-ра...
– Дык у гэтым цэлая штука?
– Ясна. Нiчога тут надзвычайнага. Цяпер паспрабуй сам.
– Тра-ля, тра-ля-ля-ля...
– пачаў Сымон, сам сабе падпяваючы, тупаць па ўмывальным бараку.
– Маладзец, вельмi ўдала! Бачу, што будуць яшчэ зь цябе людзi. А цяпер пакажу табе танго, самым простым спосабам, значыцца, глядзi, пачынаецца таксама: тра-ля-ля-ля, та-ра-та-та-та...
Гэткiм чынам Дэмарчык, выясьнiўшы Сымону асновы самых простых танцавальных крокаў i паваротаў, намовiў яго ў наступную сераду пайсьцi разам у кавярню на забаву.
– Ведаеш, - гаварыў ён, - i мне будзе выгадней, бо калi захочаш якую дзяўчыну падчапiць, а прыйдзеш сам, дык цяжкавата. Звычайна вольныя дзяўчаты гуляць прыходзяць парамi. Дык бачыш, у чым штука. Адна-ж сяброўка другой не пакiне, нiякавата, разумееш? А калi з табой, дык мы цяпер любую парачку падзелiм, надта-ж зручна будзе.
– I, пэўна-ж, ты заўсёды больш прыгожанькую прыгалубiш?
– Аб гэтым ужо неяк памяркуем. Можа, навет у нас смак да прыгажосьцi ня той самы. Я заўсёды прыглядаюся, цi прыгожыя ногi. А ты?
– Твар.
– Ну бачыш. I гэты гарэх мы ўжо раскусiлi. Пойдзеш у сераду са мной?
– Чаму ж не.
Сымон раней ня браў на ўвагу забавы ў кавярнi, хоць часта даводзiлася, праходзячы, чуць там нейкую неразьбярыху гукаў. Цяпер-жа, вечарам у сераду, калi разам з Дэмарчыкам прыблiзiўся й, зiрнуўшы на натоўп танцораў праз вакно, стаў, як укопаны на месцы, й разявiў рот. З кавярнi даносiўся
Колькi жыў, ня чуў Спарыш такога. Ня было гэта падобнае на нiякую, веданую iм дагэтуль музыку. Сярод таго галасу можна было адрознiць нейкi мерны такт, ды i ўсяго, бо мэлёдыi зусiм ня было, цi, прынамсi, так Сымону здалося.
– Чаго раптам стаў?
– штурхануў яго Дэмарчык.
– Спалохаўся, цi якое?
– Што гэтыя музыканты там вырабляюць? Цi яны iнструмантаў не панаводзiлi, цi з глузду зьехалi? Няма-ж нiякай мэлёдыi. Цi то ў мяне, можа, слухавыя ворганы ненармальна працуюць.
– А што, ты нiколi ня чуў джазу?
– Джазу, кажаш? Недзе некалi каля вуха абабiлася, што ёсьць такое нешта. Але няўжо-ж гэта музыка? Гэта чорт ведае што...
– Глянь вунь на гэных людзей. Бачыш, як танцуюць? I ўсе пад такт. Значыцца, ёсьць-жа нейкая мэлёдыя й рытм. Ну, хадзем, - цягнуў Дэмарчык хлапца за рукаво.
Хаця-нехаця паплёўся Сымон да дзьвярэй.
– Ну пойдзем, хаця-б для цiкавасьцi паглядзець.
У кавярнi аж кiшэла. На адну дзеўку выпадала каля пяцi кавалераў. Дзяўчаты былi таксама вайсковымi з Кэтэрык Кэмпа, "пэсткi", як называлi iх палякi.
– Гэта "квiк стэп" танцуюць. Бачыш, - паясьняў услужлiвы Дэмарчык.
– Давай iдзём, чаго-ж марудзiць...
– Дык-жа дзевак няма.
– Пачакаем, пакуль наступны танец пачнецца. Толькi-ж не праваронь, рот разiнуўшы, бо iншыя дзяўчат пабяруць.
Пры пачатку наступнага танца Дэмарчык шмыгнуў мiж сьцiснутых у кучу людзей i ўжо ўчапiўся за нейкую "пэстку", што цямкала ў роце жвачку. Сымон ня ўбачыў нiкога вольнага й таму прыглядаўся, як iншыя выкручваюцца. Прарэзьлiвыя гукi музыкi дакучалi няпрывыклым вушам. Нiяк ня мог хлапец асвоiцца ня толькi з такой мэлёдыяй, але навет з думкай, што такiя несуладныя гукi можна было назваць музыкай.
Дэмарчык пару разоў кiўнуў Сымону галавой, каб прыблiзiўся, а калi той ня рушыўся зь месца, сам падвёў сваю партнёрку i перадаў яму. Юнак нязручна пачаў стаўляць крокi, забыўся трымацца рытму аркестра й колькi разоў, ваступiўшы дзяўчыне на ногi, прамовiў "соры". Калi танец скончыўся, зьнеахвочаны хлапец з палёгкаю ўздыхнуў, быццам паўкапы жыта цапом адпярыўшы.
– Слухай, мусiць, я лепш пайду дамоў. Якое-ж гэта задаваленьне, чорт знае што за музыка й танцы.
– Нiчога, браце, дробязь гэта ўсё. Ня траць веры. Невялiкая бяда, калi зь першага разу не пайшло. Наглядай вось партнёрку й не марудзь.
Сымон намагаўся падбадзёрыцца. Калi наступнае зайгралi танга, ён у адзiн мiг ужо стаяў пры дзяўчыне ды, падхапiўшы яе пад рукi, пачаў больш уважна стаўляць крокi. Патрапляў i то не найгорш. Навет на ногi ня ступаў. Пасьмялеўшы, паспрабаваў навет убок павярнуць - таксама ўдалося. Павёў назад выйшла зусiм як трэба. Да канца танца хлапец зусiм асьмелiўся i з радаснай усьмешкай сустрэў Дэмарчыка.
– Ну што? Ужо ўмееш?
– Братка, як стары ўсё роўна.
– А што, не казаў я табе? Будзеш яшчэ танцорам.