Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Малы басаногi хлапчук, схапiўшы пляцак, колькi сiл у нагах прэ цераз чыгуначныя рэйкi. За iм зрываецца зялёная фiгура й вось-вось, глядзi, як дагонiць. Злодзей кiдае хатуль i сам дае ходу. Iншыя групкi хлапчукоў як быццам хто мятлой падмёў. Ня дурныя яны цяпер тырчаць пад носам у жаўнераў, калi аднаму не ўдалося.

III

У самым куточку мiж абцасам i падноскам iтальянскага бота ляжыць вялiкi й стары партовы горад Таранто. Колькi кiлямэтраў на поўнач ад яго, побач галоўнае шашы на Бары, у часе Другой сусьветнай вайны знаходзiўся вялiкi пераходны вайсковы абоз* Ёлянда. Ляжаў

ён на камянiстай, парослай алiўкавымi дрэвамi раўнiне. Дробныя кусты й алiўкавыя дрэвы складалi тут асноўную флёру. Зямля навокал адно месцамi была культываваная. Там-сям каля дарогi заўважыць можна было адзiнотныя каменныя, з плоскiмi вярхамi будынкi. Там жылi наёмнiкi й арандатары вялiкiх фэрмаў, што належалi да багатых абшарнiкаў, уласнасьцю якiх была большая частка паўдзённае Iталii. На ўзгорках пасьвiлiся, пабрынькваючы званкамi, козы й авечкi, раслi алiўкавыя дрэвы, а на ўраджайнейшых глебах - вiнаграднiкi й аранжавыя сады.

* Лягер.

Абозам Ёлянда была вялiкая колькасьць сярэднiх, пераважна васьмiасабовых, шэрых брызентавых палатак. Толькi кухня й харчовы склад былi мураваныя зь белай каменнай цэглы. Навет склад вопраткi й абозная канцылярыя былi разьмешчаныя ў палатках. Абоз прымаў рэкрутаў, надзяляў iх вопраткай, клясыфiкаваў паводле здольнасьцяў i зброi ды высылаў у базы вайсковага шкаленьня - асноўным чынам у пяхотную 7-ю дывiзiю, папулярна званую базай "сёмкi", што была ў адлеглым на нейкiх пятнаццаць кiлямэтраў па дарозе ў Бары абозе ў мясцовасьцi Сан-Базыльё.

У Ёляндзе рэкруты затрымлiвалiся нядоўга: найбольш каля двух тыдняў. Тут ськiдалi старую, пераважна нямецкую, вопратку й атрымоўвалi цёмна-зялёныя ангельскiя "батледрэсы", праходзiлi медыцынскi агляд, першыя канцылярскiя фармальнасьцi й чакалi далейшага прызначэньня.

Транспарт людзей з Францыi, выладаваўшыся на чыгуначнай станцыi ў Таранто, за пару гадзiн усьпеў пехатою ў Ёлянду. Пры ўваходзе ў абоз прыбыўшыя заўважылi спорную групу людзей. Тыя выглядалi сярод новапрыбылых сваiх сяброў i знаёмых. Чулiся ўсхваляваныя выкрыкi й голасныя вiтаньнi. Знаходзiлiся раней згубленыя.

Амаль усе жыхары абозу насiлi на галовах скручаныя накшталт шапак зялёныя шалiкi, а пры баках - прычэпленыя да портак вялiкiя чорныя нажы-складанчыкi. Хто й калi ўвёў тут такую моду - няведама. Шалiк, служачы галаўным уборам, тлумачыўся хiба адсутнасьцю берэтаў, якiх тут новым рэкрутам не выдавалi. Але чаму нажы былi ў кожнага прычэпленыя якраз з правага боку й вiселi ды гойдалiся пры хадзьбе - гэта цяжэй было паясьнiць. Некаторым з новапрыбылых, што ўбачылi такую групу людзей пры ўваходзе ў абоз, - усiх зь зялёнымi шалiкамi на галовах i нажамi-складанчыкамi пры бакох - магло здацца, што, пэўна-ж, было гэта ўжо тут устаноўлена нейкiм загадам, а калi не, дык няйнакш увайшло ў традыцыю, няведама калi й кiм пачатую. Гэтак i новыя пасьля насьледавалi ранейшым жыхарам.

Для адмiнiстрацыйных мэтаў новая група людзей была падзеленая на дзьве вялiкiя роты. Сымон Спарыш трапiў у 84-ю, а Вiктар Караткевiч i Дудкевiч - у 85-ю.

IV

Як нi разглядалася наша тройка сярод жыхароў абозу, не магла знайсьцi анi сяброў з былой Школы Камандзераў БКА, анi iншых з трыццатай

дывiзii.

На трэцi дзень пасьля прыезду зьвязовы папрасiў Спарыша памагчы пры перапiсцы людзей. Сымон быў заняты ў канцылярыi, седзячы задам да дзьвярэй, як ззаду раптам нехта абедзьвюма рукамi закрыў яму вочы якраз так, як робяць пры гульнях дзецi.

– Адгадай - хто!
– пачуўся ў беларускай мове перамешаны са сьмехам ззаду нечы бас.

– Пусьцi. Далiбог, не адгадаю.

Сымон адвярнуўся. Перад iм стаяў нявысокi ростам сябра са Школы Камандзераў БКА, прозьвiшча якога нiяк ня мог прыгадаць. Помнiў, што той уцёк у Францыi ў горы. Сябра ўсьмiхаўся.

– Пазнаеш?

– Чаму-ж не? Здароў.

Хлопцы моцна сьцiснулi на прывiтаньне рукi.

– Якiм-жа чынам ты тут апынуўся?
– зацiкавiўся Спарыш.

– Зусiм проста. Так, як i ты, толькi што раней, - сьмяяўся той.

– Мо Дзежку бачыў?

– А вось ён стаiць, - паказаў знойдзены сябра ўбок.

Сымон выглянуў з палаткi. Усьмiхаючыся, стаялi там Дзежка й Лабун. Хлапец хацеў кiнуцца да сяброў, каб прывiтацца, ды спынiў яго голас зьвязовага:

– Пiш, пан, пiш!

Прайшло каля дзесяцi хвiлiн, пакуль Сымон змог закончыць свой абавязак i кiнуцца да хлапцоў, каб з асалодаю пацiснуць iхныя рукi.

– А бадай-жа на вас! Вось дзе дык сустрэча. Шукалi мы вас тут на месцы й не спадзявалiся, што так хутка.

– Ну, ну. Iзноў наша тройка сабралася.

– Але цiкава, што Дзежка й да гэтага часу ад Лабуна не адкацiлася.

Хлопцы дружна зарагаталi.

– Дзе-ж вы пасялiлiся?
– цiкавiўся Сымон.

– У школе падхаронжых, кiлямэтраў дваццаць адсюль. За нейкiх пяць хвiлiн наш воз ад'яжджае.

– Шкада, што так хутка. Нiчога ня зробiш. Думаю, што хутка ўбачымся.Скажыце, як вы там выжылi? Як вялося?

– Зусiм добра. Працаваў у амэрыканцаў на кухнi, - казаў Дзежка.

– I цэлы час чакаляду налева сьпiхаў, - памог Лабун.

– Цiкава, аднак, што табе амэрыканцы гумары з галавы ня выдурылi.

– Не, братка. Жывём.

Iзноў засьмяялiся.

– Мне цiкава было ведаць, як вам вялося да таго часу, пакуль да амэрыканцаў трапiлi, - пытаў Сымон.

– Гэта, братка, доўгая гiсторыя. Раскажам, як трапiце да нас.

– Дык вы ў школе падхаронжых?

– Фактычна дык ня школа, а кампанiя, зь якой iдуць у школу. Там усе зь сярэдняй асьветай.

– Дык, мусiць, i мы туды трапiм.

– Пэўна-ж. Старайцеся. Ганi Дудкевiча й Караткевiча ды рэшту. Гэта патрэбна для нашай справы й будучынi. Трэба, каб там было як найбольш беларусаў.

Сымон запiсаў адрас, i сябры разьвiталiся.

Сустрэча пад алiўкавымi дрэвамi ўзбагацiла Сымонава жыцьцё й падняла ягоны дух. Няма ў жыцьцi нiчога больш каштоўнага, чымся ў незнаёмых людзкiх джунглях, выкiнутаму на чужы бераг й адзiнокаму, сустрэцца з дарагiмi сябрамi.

У гэны-ж самы дзень, надвечар, адбыўся ў роце падзел па зброi й вайсковых адзьдзелах, у якiя мелi накiроўвацца рэкруты. Сымон Спарыш, Вiктар Караткевiч i Мiкола Дудкевiч трапiлi ў тую роту "цэнзусоўцаў", у якой раней апынулiся Дзежка, Лабун i iншыя былыя кадэты зь Менску.

Поделиться:
Популярные книги

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Господин следователь. Книга восьмая

Шалашов Евгений Васильевич
8. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга восьмая

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания