Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

– Як се называш?
– паўтарыла настаўнiца й сагнулася так, што рудыя вочы апынулiся на ўзроўнi хлапчуковага носа.

– Якса называш...
– паўтарыў зьбянтэжаны малы.

– Вучыцелька пытаецца цябе, як завешся, - тлумачыла сыну матка.

– Ну, скажы.

– Сымон, - асьмелiўся малы.

– Шымон?
– перапытала настаўнiца. Хлапец нiчога не адказаў.
– То iдзь, Шымон, i сядай тутай, - загадала настаўнiца, узяўшы малога за руку й садзячы на самай першай лаўцы, насупраць свайго стала. Сымон сеў i баяўся паварушыцца на месцы, сочачы за незнаёмай жанчынай i не разумеючы амаль нiчога зь ейнай гутаркi. Толькi тады крышку

пасьмялеў, калi прынесла кавалак паперы й кавалак алавiка ды загадала маляваць сабачую будку. Па некаторым часе асьмелiўся навет зiрнуць направа й налева i, праверыўшы, што небясьпека зьнiкуль не пагражае, узяўся за маляваньне. Гэтак пачалася Сымонава навука ў польскай школе.

Ня мог прыпомнiць, колькi было яму гадоў, калi ў вёсцы польскiя ўланы праводзiлi манэўры. Не разумеў тады, што такое гэнае "манэўры", але так усе старэйшыя называлi той вялiкi рух людзей у зялёным, што адбываўся навокал. Было тое, мабыць, пад восень, бо добра ўцямiлася хлапцу, як уланы абтрэслi й да апошняга яблычка падабралi ўвесь iхнi й суседнiя сады, патапталi агароды, панiшчылi дабро на палях. Даводзiлася бачыць, як цягалi снапы аўса з поля на корм для коней, чуць, як бацька злосна праклiнаў панаяжджаўшых, апранутых у зялёнае людзей, як сварыўся зь iмi i як гэта нiчога не памагала. Усе тыя людзi гаварылi таксама незразумелай для Сымона мовай. Ужо тады малы адчуваў, што нейкiя чужыя крыўдзяць ягонага бацьку i ўсiх у вёсцы. Ужо тады i ён пачаў iх за гэта ня любiць.

Хлапец заўсёды быў першым вучнем у сваёй клясе. Меў неабмежаваную прагавiтасьць да навукi. Скончыўшы чатырохгодку, прасiў бацьку, каб паслаў яго ў пятую клясу ў блiжэйшае мястэчка. Настаўнiца таксама радзiла Сымону прадаўжаць навуку. Пятую й шостую клясы скончыў самым першым вучнем з узнагародамi. Адзiн раз атрымаў блвакнот, iншы - пяро-самапiску. Вельмi-ж тым ганарыўся. Але дзьверы да далейшае навукi й дарога ў сьвет былi зачыненыя.

У мястэчку вучылася ў старэйшых клясах сямiгодкi шмат палякаў. Былi гэта дзецi вакольных панкоў, асаднiкаў, чыгуначнiкаў i ўраднiкаў. Усе яны, амаль бяз выключэньня, не важна як вучылiся, пасьля сканчэньня шостае клясы йшлi ў гiмназiю. Навука ў сярэдняй школе каштавала шмат грошай, якiх Сымонаў бацька нiколi ня мог-бы здабыць. Ясным было для хлапца, што ягоныя й самыя лепшыя ацэнкi ня былi тут дапамогай. Вучыўся той, хто меў грошы, а яны ўсе чамусьцi былi ў палякаў. Тут-жа, на перашкодзе, стаяла й веравызнаньне й нацыянальнасьць.

III

Вучыць праваслаўнай рэлiгii ў вясковую школу кожны панядзелак прыяжджаў з адлеглае на шэсьць кiлямэтраў царквы аднавокi дзяк. Быў гэта чалавек гадоў звыш сарака, адзiн з тых беларусаў, што разам з царкоўшчынай пашыралi сярод народа й расейшчыну, уважаючы, мусiць, што й Бог хутчэй паслухае, калi зьвяртацца да яго ў чужой мове. Прыяжджаў у школу на самакаце.

Хаця дзяк, акрамя царкоўнай славяншчыны, стараўся гаварыць i вучыць па-расейску, усе дзецi гаварылi на лекцыi й адказвалi па-беларуску, так, як умелi з дому. Ужо пазней, два цi тры гады перад вайною, польскае мiнiстэрства асьветы загадала, каб i на лекцыях праваслаўнае рэлiгii ўжывалася адно польская мова.

Гутарачы па-беларуску, дзеткi чулiся неяк сьмялей, быццам дома, хоць i ня ведалi, што прычынаю ўсяму была родная мова. Дзяк-жа й сам добра ня ведаў расейскае мовы ды быў дзiўны й меў свае капрызы.

У малодшай клясе адбывалася лекцыя, тэмай якой было тварэньне сьвету. Аднавокi дзяк апытваў вучняў, як паўстаў сьвет.

– Ну, вот ты там, - тыцнуў пальцам у самага

рослага ў клясе Хведзьку, сына Сьцяпана, што меў собскую малатарню ды абмалочваў усе навакольныя вёскi, скажы, как Бог сатварыл сьвет.

Хведзька быў найтупейшым вучнем у клясе. Шмат хулiганiў, рэдка слухаў, што гаварылi настаўнiкi, i мала калi што ўмеў. Так i цяпер ён не заўважыў-бы даўгога, ськiраванага ў яго дзяковага пальца, калi-б сусед не штурхануў у бок. Прыпадняўся паволi i ўталопiўся ў дзяка.

– Ну, гавары!
– налягаў аднавокi.

– Што гаварыць?

– О так, значыць, ты i не слыхал! Чэм-жа занiмаешся? Хто паўторыць, што я пытаўся?
– Дзякава вока хутка павандравала па тварах усяго кляса. Паднялося некалькi рук.

– Вот ты скажы, - тыцнуў дзяк пальцам у хлапчука з трэцяй лаўкi.

– Ты пытаўся, як Бог рабiў сьвет, - адказаў той.

– Як то ты на мяне кажаш "ты"?
– пачырванеў дзяк.
– Як трэба абрашчацца да старшых?

– Вы...

– Ну садзiсь.

Дзякава адно вока зноў уталопiлася ў Хведзьку.

– Чаго-ж стаiш? Атвiчай, как Бог сатварыл сьвет!

Хведзька пераступiў з нагi на нагу, упiўся зрокам у павыразаныя ножыкам наверсе лаўкi розныя выкрунтасы, быццам там стараючыся знайсьцi адказ, кiнуў левым вокам на суседа й нясмела пачаў:

– Спачатку была ноч i цьма й нiчога...

– Как, как?
– спынiў яго дзяк, бусьлiнымi крокамi мераючы ўшыр i ўдоўжкi клясу.

– Спачатку была ноч...

– Как ты гаворыш? Какое "спачатку"? Как нужна сказаць?

Малацьбiтоў сын зьбянтэжыўся. Дарма моршчыў лоб. Ня ведаў, як сказаць "спачатку" ня толькi, мусiць, ён, але й бальшыня ўсiх вучняў, бо ўсе прыцiхлi, быццам тыя мышы ў нары перад наблiжэньнем ката. Сачылi, што будзе далей.

– Ну атвiчай, атвiчай! Чаго выпяцiў глаза, как дурак! У мяне на лбе не напiсана.

– Спачанатку нiчога не было...
– пачаў Хведзька.

– Какой яшчэ "пачанатак"? Што з табой?

Кляса замёрла. Усе думалi, як яно мае быць: "пачатак" цi "пачанатак".

– Спачанатку была ноч...

– Глупы ты "пачанатак"!
– узлаваўся аднавокi дзяк.
– Гавару, што не так, а ты сваё. Как нужна сказаць, хто знает?

Зьбянтэжаныя вучнi разглядалiся навокал. Як-жа магло быць, калi не "спачатку" й не "спачанатку"? Толькi адна рука паднялася да адказу ва ўсiм клясе. Належала яна Лабаковай Жэнi, брат якой быў ведамым на цэлую ваколiцу камунiстам, шмат гадоў праседзеў па вязьнiцах i дома ды наогул усюды часьценька гаварыў па-расейску.

– Как нужна сказаць?

– Сначала.

– Харашо, садзiся.

Кляса з палягчэньнем уздыхнула. Ад гэтага часу малацьбiтовага Хведзьку празвалi "пачанаткам", i мянушка прылiпла да яго ў школе на цэлы час. Сымон, што надта любiў вучыцца мовы, часьценька думаў пра тое "сначала", якога нiдзе навокал - анi дома, анi на вулiцы нiколi ня чуў. Гэтак побач польскай мовы беларускiя дзеткi калечылiся й расейшчынай з дазволу й зь ведама тых-жа самых акупантаў.

Калi настаўнiца аднойчы аб'явiла, што ад гэтага часу ня толькi на лекцыях, але й на перапынку дзецi павiнны паслугоўвацца адно польскай мовай, хiба-ж ёй i ня сьнiлася, што нялёгка выкаранiць беларушчыну. Толькi пры гутарках з настаўнiцай карысталiся дзецi польскай мовай, а ў гутарках мiжсобку - цi то ў клясе, цi на перапынках - i ня думалi. Увядзеньне-ж польскае мовы на лекцыях праваслаўнае рэлiгii яшчэ больш зьбiла сялянскiх дзетак з панталыку, хаця й да гэтага часу былi яны зьбянтэжаныя расейшчынай.

Поделиться:
Популярные книги

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ермак. Регент

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Неудержимый. Книга XXIX

Боярский Андрей
29. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXIX

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Неудержимый. Книга XXVI

Боярский Андрей
26. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVI

Возвращение демонического мастера. Книга 2

Findroid
2. Вселенная Вечности
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Возвращение демонического мастера. Книга 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья