Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Знак бяды

Быкаў Васіль

Шрифт:

У той час і пачуў гаману на падворку. Голас здаўся яму знаёмы, Пятрок азірнуўся — па градах цераз бурачнік да яго сігаў Гуж у запэцканых граззю ботах, з вінтоўкай на плячы і белай скамечанай павязкай на рукаве ўсё той жа рудой скураной паддзёўкі. «Што яшчэ за няшчасце!» — нядобра падумаў Пятрок. Паліцай падышоў да ямы і скінуў з пляча вінтоўку.

— Капаем? — не вітаючыся, сказаў ён.

— Ды во. Як бачыш…

— Не тое капаеш.

— Што скажуць. Мы цяпер, знаеш, усё па прыказу.

— Дык во табе мой прыказ: пойдзеш на бульбу. У Выселкі. Ужо

ўсіх выгнаў, адны вы з бабай засталіся.

«Яшчэ навіна! — падумаў Пятрок. — Каб вы спруцянелі з вашаю бульбаю! Ідзі на гэтую сцюжу, не еўшы, на ўвесь дзень у поле…» — Як мага ласкавей зірнуўшы на паліцая, лісліва сказаў:

— А можа б, нас аслабанілі ўжо. Здароўе, знаеш, падарванае. У баку во круціць, дык гэта…

— Ну, ну мне! — строга перапыніў яго Гуж. — Круціць яму! Во не выберам бульбу, немцы галаву адкруцяць. Загадалі: выбраць да бульбіны і адвезці на станцыю. Срок — да нядзелі.

— Дык гэта… Хіба ж маладзейшых няма? — пачаў нервавацца Пятрок. — Бабаў якіх. А то во шэсцьдзесят год маю…

— Давай, давай! — нецярпліва прыстукнуў прыкладам па зямлі Гуж. — Без разгавораў.

Журботна памарудзіўшы трохі, Пятрок пачаў вылазіць з недакапанай яміны. Дужа яму не хацелася ісці немаведама куды, у высялкоўскае поле, але, мусіць, прыйдзецца. Ад гэтых тым больш не адчэпішся. Гэтыя знойдуць цябе і пад зямлёй, выцягнуць і прымусяць на ўсё, на што іх прымушаюць немцы.

Узяўшы рыдлёўку, ён пакорна пайшоў за паліцаем да хаты, адчуваючы, як натрудзіў у клазеце паясніцу, і раптам падумаў: а можа, і лепш — далей ад гэтай разрабаванай імі сядзібы, на чыстае поле. Там хоць сярод сваіх, не будзеш чуць гэты здзек і прынуку. Як заўжды, ён ужо спрабаваў знайсці што прыдатнае ў новым становішчы, бо як жа тады было жыць, калі не прыстасоўвацца да абставін? Так, як хочацца, усё роўна ж не будзе, гэта ён знаў пэўна.

Яны пралезлі праз дзірку ў тыне на падворак, дзе ўжо густа дыміла кухня, з яе катла валіла клубамі пара. Карла боўтаў у катле, а Сцепаніда па-ранейшаму ў маўклівай засяроджанасці абірала ля паркана бульбу.

— Ну, акцявістка, ты доўга там? — нецярпліва гыркнуў да яе Гуж.

— Не паганяй, не запрэжаная, — спакойна сказала Сцепаніда, кідаючы ў вядро бульбіну.

— Я не паганяю, а прыказываю. Бярыце кашы і марш абодва за мной!

— А дзе я вазьму кашы?

— У доме вазьмі! Мусіць жа, ёсць у сенях кашы?

— А хто мяне туды пусціць?

— Як хто? А часавы што — не пусціць? Гэй, друг! — іншым тонам — дабрэй — сказаў Гуж да вартавога. — Дай я пагляджу. Кош трэба. Панімаеш — кош!

— Цурук! — гыркнуў вартавы і скінуў з пляча вінтоўку.

«Во, добра! — маўкліва парадаваўся Пятрок. — Во так табе і трэба: цурук! А ты думаў!» І ён нават з сімпатыяй паглядзеў на гэтага тупарылага вартавога, які так дарэчы асадзіў ганарыстага паліцая.

— Ах ты чорт! — заклапочана крутануўся Гуж. — Ну торбу бяры, якое вядро…

— Дзе я вазьму вядро? Гэта ж іхняе.

«Не, Сцепаніду голымі рукамі не возьмеш, — можа, першы раз са шчырым захапленнем падумаў Пятрок. — Калі ўжо

заўпарціцца, дык паякочаш. І я цяпер табе не памочнік. Прымушай, калі ўмееш!»

За гаманой на падворку яны не адразу ўчулі, як з гасцінца збочыла тая іх вялізная машына і неўзабаве ўкацілася ў самыя вароты. Яна яшчэ не спынілася, як з кабіны неяк дужа паспешна вываліўся рухавы фельдфебель, на ягоным счырванелым твары было нейкае ажыўленне — добрае ці не — цяжка было зразумець упачатку.

— Вас іст дас? — гыркнуў фельдфебель, спыняючыся перад Гужом. Той няўклюдна спрабаваў узяць пад казырок, але яму ўсё сапсавала вінтоўка, почапка якой слізганула са скуранога пляча і павісла на локці.

— Вас іст дас? Что ест это? — зусім ужо нядобра паўтарыў фельдфебель, беручы рукі ў бокі, і стаяў так, маленькі і таўставаценькі, перад няўклюднай рукастаю постаццю Гужа.

— Прыказ на бульбу, пан афіцэр. На картошку! — удакладніў Гуж. — Каб выбралі да нядзелі.

— Вас іст дас? — не прыняўшы тлумачэння, яшчэ болей раз'ятрана загырчаў фельдфебель і ступіў яшчэ на крок бліжэй да Гужа.

— Я ж кажу, пан афіцэр, загадана ўсім на картошку. Пан бургамістр…

— Вас іст дас? — зноў цвердзіў сваё фельдфебель, і Гуж на гэты раз, мусіць, з'еў усе словы. Выцягнуўшыся і вырачыўшы на немчыка вочы, ён моўчкі стаяў, аж покуль той не страпянуўся і неяк дужа ўжо спрытна знізу ўгору пляцнуў яго два разы — па адной і па другой шчацэ. Паліцай хіснуўся разам з вінтоўкай, якую аблапіста хінуў да сябе, мусіць, чакаючы і яшчэ аплявух. Але болей фельдфебель не біў, толькі разгоніста ткнуў кароценькім пальчыкам на варотцы з падворка.

— Вэк!

І калі Гуж не то спалохана, не то ўзрадавана таропка засігаў да варотцаў, фельдфебель абразліва працадзіў праз зубы:

— Ванютші паліцайшвайн…

— Ага… Правільна вы яго. Нядобры чалавек, — не ўтрымаўся Пятрок, дужа задаволены тым, што атрымаў Гуж. Ён аж калаціўся ад радасці, але фельдфебель неяк недаўменна зірнуў на старога, быццам першы раз убачыў яго, і нядобра прыжмурыў вочы.

— Офіцірклазет фертіг?

— Дык дзе ж я зраблю, калі во гэты прыпёрся! — пачаў Пятрок, здагадаўшыся, пра што пытае немец. Але тут жа ён схамянуўся і змоўк, згледзеўшы, як фельдфебель неяк паспешліва сігануў да яго збоку. У наступны момант ён ледзь не заекатаў ад болю — нічога не кажучы, фельдфебель торкнуў яму такога выспятка, што Пятрок аж падскочыў. «Ой, Божачка мой!» — толькі і паспеў ён сказаць сабе ў думках, як апантаны вылецеўшы праз дзірку на гарод.

11

Сцепаніда сама не ведала, як перажыла тую гадзіну ранкам, калі немцы трэслі сядзібу, пераварочвалі набытак. Тое, што ноччу яе ніхто з іх не бачыў, было пэўна ўжо, але ад гэтага не рабілася лягчэй, думалася рознае. Зноў жа вінтоўка прапала менавіта тут, на хутары, і таго, мусіць, было даволі, каб жорстка пакараць ягоных гаспадароў. Дзіўна, як учарашняю ноччу, ахопленая толькі адной сваёй прагай зрабіць ім шкоду, яна не падумала аб тым. А як даўмелася, дык ёй стала страшна.

Поделиться:
Популярные книги

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Партиец

Семин Никита
2. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Партиец

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Я уже барон

Дрейк Сириус
2. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже барон

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Мастер клинков. Начало пути

Распопов Дмитрий Викторович
1. Мастер клинков
Фантастика:
фэнтези
9.16
рейтинг книги
Мастер клинков. Начало пути

Последняя Арена 5

Греков Сергей
5. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 5

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3