Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Знак бяды

Быкаў Васіль

Шрифт:

Аднак дзе ж было шукаць Сцепаніду?

Ён ужо прайшоў паўз кусты на ўзгорку, пастаяў ля белай, без кары калоды паваленага дуба, услухаўся. Сцепаніды нідзе не было чутна, і ён падумаў, што так не доўга спазніцца, што тады скажуць немцы? Яшчэ з той вайны Пятрок чуў, што ў войску не любяць, калі загады выконваюцца не бягом, не паспешліва, і бяда таму, хто не таропкі, марудны ці не дужа ўвішны. Дык то ж у сваіх, расейцаў, а ворагі яшчэ болей крутыя: не патрафіш — стрэльнуць, як тую курыцу, і не трапянешся.

Добра набегаўшыся па зарасніках у Бараннім Лозе, ён не ўбачыў, а ўчуў Бабоўку, як тая паціху шамацела ў кустоўі акрай балацявінкі.

Побач стаяла Сцепаніда. Нейкім ваўкавата-зласлівым позіркам яна здалёку ўперлася ў Петрака і насцярожылася, мабыць, адчуўшы нядобрае.

— Куды ўлезла! Ледзьве найшоў, — казаў ён, прадзіраючыся праз маладую гушчу асінніку. — Малака патрабуюць.

Сцепаніда хвіліну падумала, услухалася.

— Сказаў бы: няма. Учора ўсё зжэрлі.

— Сказалі прывесці карову. Мусіць, самі будуць даіць. Курыцу застрэлілі. Яблыні спрэс абтрэслі.

Сцепаніда спакойна, аднак, выслухала тыя невясёлыя навіны, нічога не запыталася, толькі паправіла ражкі хусткі на шыі.

— Скулля ім, — урэшце абвясціла яна Петраку і пайшла да каровы, якая тым часам адышлася воддаль у кустоўі. Пятрок падумаў, што яна забратае Бабоўку і яны хуценька павядуць яе дадому, але Сцепаніда рашуча прысела да вымя і ўзялася за сіські.

— Што ты ўдумала?

— Што бачыш.

Ну канешне ж, яна пачала даіць карову ў траву, і Пятрок аж спалохаўся.

— Але ж малако!..

— Скулля, сказала, а не малака.

«Мабыць, скулля», — падумаў ён спакваля, назіраючы, як белыя струмені малака з-пад яе рук б'юць у дробную, перасыпаную апалым лісцем траву. Ён ужо ведаў характар жонкі і разумеў, што Сцепаніду не перапросіш, асабліва такую, пакрыўджана-зацятую пасля ўчарашняга. І ён з пакораю моўчкі стаяў у кустоўі, пакуль яна не выдаіла карову.

— Да-а… Што рабіць?

— На во, вядзі. Хай дояць.

Сцепаніда накінула карове на рогі вяроўчыну, другі канец яе сунула Петраку ў рукі.

— Вядзі!

Ён павёў карову на ўзлесак да сцежкі, Сцепаніда ішла воддаль ззаду. Бабоўка, мабыць, мала што разумеючы з намераў гаспадароў, то ішла, то спынялася, хапала з-пад ног які шматок травы, мусіць, не напасвілася і не імкнула дамоў. Бы адчувала, што нічога добрага яе там не чакае, да вечара ж было яшчэ доўга. Пятрок з натугай пераступаў нагамі ў апорках, ён таксама непакоіўся, адчуваючы, што гэта ж зусім нягожа — прывесці карову без малака. Але што ён мог зрабіць — карова гэта ўжо не ягоная ўласнасць, гэта болей уласнасць жонкі. А пасля ўчарашняга Сцепаніда, канешне ж, пакрыўдзілася, і было ад чаго. Ён бы таксама пакрыўдзіўся, калі б яго так адсцябалі рэвальверным шомпалам — пакуль жа яго толькі палохалі. Аднак да спалоху і страху ўвогуле ён даўно ўжо прывык і, хоць палохаўся часта, навучыўся хутка спакайнець, інакш бы не ўтрываў у жыцці. Асабліва ў вайну.

Як нешта чуючы, Бабоўка зусім заўпарцілася і ад гарода не хацела ісці далей: упіралася нагамі, выкручвала галаву ў вяроўчыне, азіралася на гаспадыню. Пятрок пакрыкваў на яе, тузаў за вяроўку, але, пакуль ззаду не сцёбнула дубцом Сцепаніда, карова не слухалася. Яшчэ ад рова стала чуваць, што немцы і не думалі вымятацца з хутара — гамана там стаяла ў самым разгары, чуўся смех, нешта мерна паціху бахала ў паветры. Пятрок угледзеўся ў антонаўку ля істопкі — толькі на вяршку яе засталося некалькі драбнейшых яблык, а так усё дрэва было абтрэсена; унізе звісаў да зямлі зламаны сук. Увесь іх гарод быў здратаваны ботамі, грады растаптаны; на агурэчніку сям-там відаць былі раздушаныя насенныя

агуркі. «Во кара боская, — гаротна падумаў Пятрок. — За якія толькі грахі! І чаму гэта на мяне менавіта абрынулася такое? Хіба мала было ім гарадоў, мястэчак ці вёсак, нашто ім прыдаўся гэты Богам забыты хутар?»

Але, мусіць, быў трэба і хутар.

Яшчэ ў гародзе Пятрок сцяміў, што на падворку ішла гульня ў мяч — праз вокрыкі і гергетанне чуліся тугія ўдары па гуме. Неўзабаве здаровы, нібы гарбуз, мяч выкаціўся з-за хляўка, і за ім выскачыў распараны, ажывелы ад гульні немец, ці не ўчарашні знаёмец-шафёр? Ён каротка зыркнуў праз акуляры, падхапіў мяч і схаваўся на падворку за рогам хаты.

Пятрок прывёў на ўчарашняе месца Бабоўку і стаў, нічога не кажучы, чакаючы фельдфебеля, які ўжо зырыўся сюды ад кухні. Ён штосьці загадаў, і Карла з бляшаным вядром у руках павалюхаў да каровы. Дужа няёмка і страхавіта зрабілася Петраку, як ён згледзеў гэта вядро, падумаў: хоць бы сабралася што ў Бабоўкі, іначай будзе бяда. Чалавек пяць немцаў у расхрыстаных апратках і з узнятымі рукамі білі ўгору мяч, спрэс вытаптваючы мураву на падворку; нешта абмяркоўваў з кухарам кадоўбчык-фельдфебель, а Карла набліжаўся. Пятрок не выпушчаў з рук вяроўку, толькі падабраў яе карацей. Бабоўка па-ранейшаму боязна азіралася на немцаў і вялікімі бухматымі вейкамі міргала на кожны ўдар па мячы. Карла, як і ўчора, прысеў пад ёй і, снуючы выпнутымі локцямі, пачаў даіць.

Ды, мусіць, доўга даіць не было чаго, карова не хацела стаяць, хоць Пятрок і трымаў яе, пераступала і тузалася. Праз якую хвіліну Карла падхапіў пустое вядро і выпрастаўся. Як здалося Петраку, ён занепакоена зірнуў на яго, пасля азірнуўся на дрывотню, дзе паказалася і прапала кудысь Сцепаніда, пасля прагергетаў штось да фельдфебеля. Той рашуча скіраваў да кухні.

— Вас іст дас? — запытаў ён, паказваючы на вядро. — Варум нікс млеко?

— А хто ж яго ведае, — са шчырасцю, на якую быў здольны, сказаў Пятрок і амаль аддана паглядзеў у злыя вочы фельдфебеля. Пунсовы твар таго стаў яшчэ чырванейшы.

— Варум? — гучна гыркнуў ён і звыкла хапіўся за сваю аграмадную кабуру.

— Бо не дае. Запускацца будзе. Цельная яна, — палохаючыся, нязграбна схлусіў Пятрок, у думках ужо лаючы жонку: трэ было ёй гэтак выдойваць. Хай бы задавіліся тым малаком — гінуць праз яго Петраку зусім не хацелася.

Немцы на падворку спынілі гульню, адзін з мячом пад пахаю падышоў бліжэй, за ім з цікаўнасцю на тварах падышлі іншыя. Усе па чарзе зазірнулі ў амаль пустое вядро, на донцы якога бялела лыжка малака — не болей. Фельдфебель нешта перагаварыў са злым кухарам, які таксама прыдыбаў сюды і стаяў, болей узіраючыся ў Петрака, чым у вядро ці карову. За кароткую паўзу, калі ўсе яны змоўклі, фельдфебель расшпіліў кабуру і паволі выцяг з яе свой рэвальвер з тонкім ствалом і тоўстаю чорнай ручкай.

Каторы ўжо раз спалохаўшыся, Пятрок падумаў, што, мабыць жа, запытаюць, перш чым застрэляць, мабыць, і яму штось трэба сказаць перад смерцю, хоць вылаяцца, ці што. Але, збіты з панталыку, ён проста забыўся на словы. Ён толькі глядзеў на ўсе вочы, як фельдфебель, аберуч ухапіўшы рэвальвер, хлёстка шчоўкнуў затворам і жвава вертануўся да Бабоўкі. — Вэк, фэрфлюхтэр…

Кароткім ударам локця ён адпіхнуў Петрака ад каровы, выхапіў з яго рук вяроўчыну. Бабоўка матлянула галавой, дужа скасавурылася, нібы ўчуўшы пагібель, а немец неяк хутка, нібы незнарок, бахнуў стрэлам у яе такое чуйнае заўжды, рухавае вуха.

Поделиться:
Популярные книги

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Измайлов Сергей
4. Граф Бестужев
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Экспансия: Катаклизм. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Планетарный десант
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Экспансия: Катаклизм. Том 3