Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Санько Зьміцер

Шрифт:

Сацыяльны эксперымент Паўла Ксавера Берастоўскага стаўся даволі даўгавечным: Паўлаўская рэспубліка існавала больш за паўстагоддзя — да 1824 года. Гэты гістарычны факт — як рэальная спроба ажыццяўлення ідэяў свабоды, роўнасці, народаўладдзя — з'яўляецца для нас сведчаннем даўных дэмакратычных традыцый нашага народа.

88. Хто такі Тадэвуш Касцюшка?

У шэрагу выдатных барацьбітоў за свабоду ганаровае месца належыць нашаму суайчынніку Андрэю Тадэвушу Банавентуру Касцюшку. Чалавеку, які змагаўся за вызваленне ад чужаземнага панавання народаў Паўночнай Амэрыкі і Ўсходняй

Эўропы, рабіў незабыўнае ўражанне сваёй энергіяй, мужнасцю, адданасцю ідэі свабоды.

Нарадзіўся Касцюшка ў 1746 годзе ў сям'і беларускага шляхціча, фамільны маёнтак якога знаходзіўся ў вёсцы Сяхновічы Кобрынскага павета (цяпер у Жабінкаўскім раёне). У 1760 годзе скончыў піярскую (каталіцкую) школу, а ў 1769 годзе — Варшаўскі кадэцкі корпус. Затым 5 гадоў вучыўся ў Парыжскай ваеннай акадэміі. Па вяртанні дадому яму не знайшлося пасады ні ў войску, ні на цывільнай службе. Т.Касцюшка вымушаны быў пакінуць радзіму і падацца ў 1776 годзе ў Паўночную Амэрыку, дзе тым часам пачалася вайна за вызваленне ад ангельскага ўладарання. На працягу сямі гадоў ён змагаўся ў шэрагах амэрыканскай арміі, дзе атрымаў званне генерала і быў узнагароджаны сама высокім ордэнам Злучаных Штатаў — ордэнам Цынцыната. Перамога ў бітве пад Саратогай у 1777 годзе ў многім была заслугаю Касцюшкі.

Вярнуўшыся ў 1784 годзе на радзіму, Касцюшка доўгі час жыў у Сяхновічах. І хоць імкнуўся служыць у войску Вялікага Княства Літоўскага, яму там не знайшлося пасады, і ён змушаны быў у 1789 годзе пайсці ў польскае войска на камандзіра брыгады. Другі падзел Польшчы і Вялікага Княства, умяшанне суседніх дзяржаваў у іх нутраныя справы, а таксама незадаволенасць значнай часткі насельніцтва самавольствам феадалаў выклікалі абурэнне, якое ў сакавіку 1794 года перарасло ў народнае паўстанне. Кіраўніком яго быў прызначаны Тадэвуш Касцюшка.

Задачамі паўстання было не толькі змаганне з акупантамі, але і ўстанаўленне права кожнага чалавека набываць зямлю, права выбіраць і быць абраным, ліквідацыя залежнасці сялян, вольнасць і роўныя правы для ўсіх і г.д.

Аднак намер зрабіць уступкі сялянам выклікаў супраціў шляхты, ісці на канфлікт з якой Т.Касцюшка не адважыўся. Гэта звузіла сацыяльную базу паўстання. На першым часе яно мела некаторы поспех, але, пасля таго як Расея і Прусія накіравалі вялікую колькасць войскаў, паўстанне было задушанае. 10 кастрычніка 1794 года Касцюшка, цяжка паранены ў бітве каля Мацяёвіцаў, быў узяты ў палон і зняволены ў Петрапаўлаўскай цытадэлі ў Пецярбурзе. Пасля смерці царыцы Кацярыны ІІ Павел І вызваліў Касцюшку і дазволіў яму выехаць за мяжу. Памёр Касцюшка ў Швайцарыі ў 1817 годзе.

89. Які след у гісторыі Беларусі пакінуў А.Сувораў?

Нікога, акрамя Сталіна, Леніна і Берыі, не шанавалі ў БССР так заўзята, як Суворава. Але калі помнікі Сталіну разбураныя, імя Берыі аддадзена анафеме, нялюдскі твар Леніна ўжо праявіўся праз бронзавыя і гіпсавыя маскі, дык культ Суворава-героя па-ранейшаму квітнее на нашай зямлі. У 35 гарадах і 24 мястэчках Беларусі яго імем названыя вуліцы. Дзейнічае Кобрынскі музей, прысвечаны Сувораву. Менскае сувораўскае вучылішча, як і раней, прышчапляе сваім выхаванцам сувораўскія прынцыпы. «Сувораўцамі» сталі нават калгаснікі 23 калгасаў, названых яго імем.

За што ж былы бальшавіцкі ўрад Беларусі гэтак дзякаваў «графу Рымнікскаму, князю Італійскаму, прынцу Сардзінскаму, генералісімусу ўсіх сардзінскіх армій і генералісімусу ўсіх расейскіх войскаў»? Мабыць, за бязлітаснае задушэнне паўстання Тадэвуша Касцюшкі, за карныя аперацыі супраць паўстанцаў у Беларусі. Менавіта ж за пралітую беларускую кроў Кацярына ІІ «пожаловала в вечное и потомственное владение» Сувораву Кобрынскую воласць

з 13.279 душамі сялян. На душы тады лічылася мужчынскае працаздольнае насельніцтва, так што не меней за 50 тысяч беларусаў атрымаў у падарунак расейскі палкаводзец за разбіты пад Крупчыцамі корпус паўстанцаў Серакоўскага. Увесь ягоны ўклад у беларускую гісторыю — кроў нашых продкаў.

Сувораў ніколі не ўдзельнічаў у вызваленчых войнах, ён быў тым палкаводцам, які старанна выконваў волю і пажаданні Кацярыны ІІ і Паўла І у пашырэнні межаў Расейскай імперыі, задушэнні паўстанняў Пугачова, Касцюшкі, супрацьдзеянні войскам рэспубліканскай Францыі ў Эўропе. Баявымі дзеяннямі ў Беларусі Сувораў дапамог здзейсніцца адвечнай мары расейскіх цароў аб захопе беларускіх земляў. Тыя з беларусаў, хто шануе Суворава, шануюць заваёўніка нашай зямлі. Афіцыйны ж удзел у кульце Суворава — сведчанне вернасці імперскаму хамуту.

90. На чыім баку былі беларусы ў вайне 1812 года?

У тыя трагічныя для Беларусі паўгода, ад Купалля да Калядаў 1812 года, пакуль ішла вайна, нашы прадзеды апынуліся на абодвух — і на расейскім, і на французскім — баках. У расейскае войска яны трапілі з папярэдніх рэкруцкіх набораў. Пасля канчатковай анексіі Беларусі толькі за 1796–1799 гады ў расейскае войска ўзялі 49 тысяч беларусаў, а з 1801 да 1812 года — 130 тысяч (гэта апрача шляхты, якая папаўняла расейскі афіцэрскі корпус). Тэрмін службы рэкрутаў быў тады 25 гадоў, так што ўлетку 1812 года ў расейскіх шыхтах стаялі яшчэ рэкруты набору 1788 года, які праводзіўся на Полаччыне, Віцебшчыне, Магілеўшчыне, акупаваных Расеяй яшчэ ў 1772 годзе. Служылі беларускія рэкруты ў 3–7, 11, 12, 14–18, 21, 23 і 27-й пяхотных дывізіях. Гэтыя дывізіі ўваходзілі ў склад армій Барклая-дэ-Толі і Баграціёна і прынялі на сябе галоўны цяжар ваенных дзеянняў і Барадзінскай бітвы.

Паколькі землі былога Вялікага Княства Літоўскага Напалеон лічыў вызваленымі з-пад расейскага прыгнёту, была ўтвораная Камісія Часовага Ўраду Вялікага Княства. Яна прысягнула на вернасць імператару, гэта значыць, што Беларусь фармальна была абвешчаная саюзніцаю Францыі. Камісія Часовага Ўраду з дазволу імператара пачала ствараць уласныя ўзброеныя сілы, якія далучаліся да напалеонаўскай арміі. Мелася на мэце стварыць 100-тысячнае войска, але рэальна паспелі выставіць для дзейнай арміі 5 палкоў пяхоты і 4 уланскія палкі. Пяхотныя палкі атрымалі нумарацыю з 18-га да 22-га, уланскія — з 17-га да 20-га. Акрамя таго, быў сфармаваны лёгкаконны полк пад камандаваннем слонімскага ўраджэнца генерала Яна Канопкі, да якога далучыўся эскадрон беларускіх татараў на чале з Мустафой Ахматовічам. Да корпуса Ю.Панятоўскага далучылася беларуская артылерыйская батарэя. Асобны полк уланаў, лікам 3 тысячы шабляў, выставіў сваім коштам князь Дамінік Радзівіл. На Палессі фармаваўся 6-ты пяхотны полк. Трэба ўзгадаць яшчэ і конныя харугвы шляхты, якія сабраліся ўжо пад канец вайны, у снежні, на заклік да паспалітага рушання. Усяго на баку Напалеона былі 24 тысячы беларускіх жаўнераў — тое, што здолеў абмундзіраваць і ўзброіць Часовы Ўрад.

Гэтак беларусы, апранутыя ў мундзіры расейскай і французскай армій, у многіх сутычках і бітвах той вайны вымушаныя былі забіваць адзін аднаго — сусед суседа, сваяк сваяка, крэўны крэўнага.

91. Як беларусы змагаліся супраць расейскага панавання?

Існуе думка пра нібыта адвечную санлівую пакорлівасць нашага народа. Аднак не хто-небудзь іншы, а якраз нашыя продкі на працягу няпоўных ста гадоў пасля захопу Беларусі Расеяй тройчы браліся за зброю, каб вырвацца са смяротных абдымкаў імперыі.

Поделиться:
Популярные книги

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Семь Нагибов на версту

Машуков Тимур
1. Семь, загибов на версту
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Семь Нагибов на версту

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Наука и проклятия

Орлова Анна
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Наука и проклятия

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

Блуждающие огни 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 3

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Начальник милиции. Книга 6

Дамиров Рафаэль
6. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 6