Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Санько Зьміцер

Шрифт:

БСГ была адным з галоўных арганізатараў Першага Ўсебеларускага кангрэса ў Менску. Пасля яго разгону дзеячы нацыянальна-дэмакратычнага кірунку зрабілі высновы аб немагчымасці дзяржаўна-палітычнага развязання беларускага пытання ў хаўрусе з бальшавікамі і ўзялі ўдзел у стварэнні незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі (абвешчаная 25 сакавіка 1918 года), арыентуючыся на падтрымку спачатку Германіі, а пазней — Антанты. У сярэдзіне 1918 года з гэтага крыла БСГ аформіліся Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя і Партыя беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

Дзеячы левага кірунку на чале з А.Чарвяковым і З.Жылуновічам, выказаўшы пратэст супраць разгону Ўсебеларускага кангрэса, усё ж пайшлі на супрацоўніцтва з бальшавіцкімі ўладамі

і настойліва пераконвалі іх у неабходнасці стварэння беларускай аўтаноміі на савецкай платформе ў рамках РСФСР. З гэтага крыла БСГ, якое складалі ў асноўным арганізацыі беларусаў-бежанцаў, рабочых, вайскоўцаў, інтэлігентаў, што жылі і працавалі ў Савецкай Расеі, увесну 1918 года пачалі ўтварацца беларускія секцыі РСДРП(б), якія групаваліся вакол Беларускага нацыянальнага камісарыята пры Наркамнацы РСФСР. Такім чынам, да лета 1918 года БСГ канчаткова распалася.

101. Хто такія Іван і Антон Луцкевічы?

У гісторыі беларускай культуры і нацыянальна-вызвольнага руху не аднойчы здаралася, што плячом да пляча ў шэрагі змагароў станавіліся браты: Віктар і Кастусь Каліноўскія, Браніслаў і Ўладзіслаў Эпімахі-Шыпілы, Аляксандар і Іван Цвікевічы, Якуб Колас і Антон Галіна, Язэп і Антон Лёсікі, Алег і Расціслаў Лапіцкія… Гэтак і браты Луцкевічы.

Іван Герман Луцкевіч (нарадзіўся 28 траўня 1881 года) быў паводле адукацыі археолагам. З дзяцінства цікавіўся гісторыяй Беларусі. Сабраў вялікую калекцыю помнікаў беларускай культуры, у якой былі ўнікальныя зборы слуцкіх паясоў, нясвіжскіх дываноў, старажытных пячатак, манет, медалёў, рыцарскай зброі, карціны старых майстроў, граматы і старадрукі. Сярод найкаштоўнейшых экспанатаў — ілюстраванае Жухавіцкае Евангелле ХІV стагоддзя, першае выданне Статута 1588 года, святая кніга беларускіх мусульманаў Аль-Кітаб ХVІ стагоддзя, пячаткі полацкіх князёў Усяслава і Барыса, сцяг беларускіх паўстанцаў 1863 года. На аснове гэтай калекцыі ў 1921 годзе быў створаны Віленскі беларускі музей. Іван Луцкевіч з'яўляўся таксама ініцыятарам заснавання беларускай настаўніцкай семінарыі ў Свіслачы, Беларускага навуковага таварыства, Віленскай беларускай гімназіі.

Антон Луцкевіч (нарадзіўся 30 студзеня 1884 года) вывучаў матэматыку і права. Ён быў публіцыстам, літаратурным крытыкам, педагогам і гісторыкам. З-пад ягонага пяра выйшлі рэцэнзіі і артыкулы пра творчасць В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, М.Гарэцкага, З.Бядулі, У.Жылкі, У.Дубоўкі, М.Чарота, Н.Арсенневай. Склаў першыя падручнікі па беларускай мове, выкладаў на настаўніцкіх курсах у Вільні, у Віленскай беларускай гімназіі. Апублікаваў працы пра Ф.Скарыну, Статут Вялікага Княства Літоўскага, дзейнасць беларускіх нарадавольцаў ды іх часопіс «Гомон». Быў заснавальнікам Віленскага беларускага музея, старшынёю Беларускага навуковага таварыства і Беларускага выдавецкага таварыства.

Браты Луцкевічы ўвайшлі ў гісторыю таксама як палітычныя дзеячы. У 1903 годзе яны былі сярод заснавальнікаў Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, якая ў 1905 годзе ўзяла назоў Беларуская Сацыялістычная Грамада. Абодва ўваходзілі ў ЦК гэтай партыі. Бралі актыўны ўдзел у рэвалюцыі 1905–1907 гадоў. У 1906 годзе былі ініцыятарамі заснавання першай легальнай беларускай газеты «Наша Доля», а потым — «Наша Ніва», якая сталася трыбунай беларускіх патрыётаў. У 1915–1916 гадах браты Луцкевічы прыйшлі да высновы, што Беларусь павінна стаць незалежнаю дзяржавай у канфедэрацыі з Летувою. З іх прапановы 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Ад верасня 1918 года да лютага 1920 года А.Луцкевіч з'яўляўся Старшынёю Рады міністраў і міністрам замежных справаў БНР.

Пасля таго як урад Леніна аддаў Польшчы заходнюю частку Беларусі, Антон Луцкевіч, які жыў і працаваў у Вільні, пяром публіцыста

змагаўся за нацыянальныя і сацыяльныя правы беларускага народа. Яго заслугаю з'яўляецца тое, што на выбарах 1922 года 14 беларусаў атрымалі мандаты ў польскі сейм і сенат. Антона Луцкевіча арыштоўвалі царскія жандары, бальшавіцкія камісары. Польскія ўлады двойчы садзілі яго на лаву падсудных. Змагаючыся супраць антыбеларускай палітыкі палякаў, А.Луцкевіч адначасова выкрываў сталінскую палітыку ў БССР. Калі ў верасні 1939 года ў Вільню прыйшла Чырвоная Армія, яго арыштавалі і, патрымаўшы 20 месяцаў у турмах, асудзілі на 6 гадоў зняволення ў лагерах.

Дакладныя месца і дата смерці А.Луцкевіча невядомыя.

Іван Луцкевіч, хворы на сухоты, памёр яшчэ ў 1919 годзе ў польскім курортным горадзе Закапанэ. У 1991 годзе ягоныя парэшткі перавезеныя ў Вільню. Тут, на могілках Росы, знаходзіцца цяпер сімвалічная магіла братоў Луцкевічаў.

102. Хто такі Вацлаў Іваноўскі?

Вацлаў Іваноўскі — адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Нарадзіўся ён у 1880 годзе ў шляхоцкай сям'і ў маёнтку Лябёдка, недалёка ад мястэчка Васілішкі Лідскага павета. Рана ўсвядоміў сябе як беларус. У часе вучобы ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце ў 1902 годзе з групай аднадумцаў (А.Пашкевіч, І.Луцкевіч і інш.) спрабаваў наладзіць выданне на гектографе падпольнай газеты «Свабода» як перыядычнага органа Беларускай Рэвалюцыйнай Партыі. Аднак пры нявысветленых абставінах амаль увесь наклад першага гумара давялося знішчыць. У 1903 годзе Іваноўскі ўдзельнічаў у заснаванні Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады.

У 1906 годзе ўзначаліў славутую выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца» ў Пецярбурзе. Першымі кніжкамі суполкі былі падручнікі «Беларускі лемантар, або першая навука чытання» і «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі. Усяго было выдадзена 38 кніг (у тым ліку шэсць першых кніг Янкі Купалы) агульным накладам болей за 100 тысяч паасобнікаў.

Суполка і асабіста В.Іваноўскі адыгралі значную ролю ў згуртаванні беларускай студэнцкай моладзі на грунце нацыянальна-культурнай дзейнасці. У ліпені 1913 года В.Іваноўскі пераехаў у Вільню, дзе стаўся старшынёю Беларускага выдавецкага таварыства (Я.Купала быў яго сакратаром). Паспяховую дзейнасць таварыства спыніў наступ немцаў. За два гады яно выдала 14 кніг агульным накладам блізу 45 тысяч паасобнікаў.

Адначасова з актыўным удзелам у нацыянальна-вызвольным руху В.Іваноўскі займаўся навуковай дзейнасцю. У 1909 годзе ў Мюнхене абараніў доктарскую дысертацыю і да 1913 года быў дацэнтам Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута. Вацлаў Іваноўскі стварыў першы падручнік неарганічнай хіміі для ВНУ на беларускай мове, шмат зрабіў у распрацоўцы нацыянальнай навуковай тэрміналогіі. У 1918 годзе — міністр асветы Беларускай Народнай Рэспублікі, рэктар Менскага педагагічнага інстытута. У 1921 годзе сышоў з палітычнай арэны, займаўся амаль выключна навукай (быў прафесарам Варшаўскага політэхнічнага інстытута, а ў 1939 годзе — Віленскага ўніверсітэта).

Да актыўнай палітычнай дзейнасці вярнуўся ў часе Другой сусветнай вайны. Акупацыю Беларусі разглядаў як часовую з'яву. Арыентаваўся на заходніх праціўнікаў Гітлера, а ў сувязі з гэтым — на польскі эміграцыйны ўрад у Лондане, разлічваючы на федэрацыю Беларусі і Польшчы ў паваеннай Эўропе. Аднак паразумецца з палякамі не ўдалося, бо яны ўпарта стаялі на платформе Рыжскага трактату і разглядалі Заходнюю Беларусь як польскія землі.

Ад лістапада 1941 года — бургамістр Менска, на гэтай пасадзе шмат зрабіў для ратавання людзей ад рэпрэсій акупантаў. Улетку 1943 года з ініцыятывы групы В.Іваноўскага было створанае нелегальнае Беларускае нацыянальна-дэмакратычнае аб'яднанне дзеля згуртавання сіл, якія мелі на мэце адбудову пасля вайны беларускай дзяржаўнасці.

Поделиться:
Популярные книги

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Черный Баламут. Трилогия

Олди Генри Лайон
Черный Баламут
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Баламут. Трилогия

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха