Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Санько Зьміцер

Шрифт:

Паступова крыжакі падпарадкавалі сабе ўсю Лівонію і Эстонію, перакрылі гандлёвы шлях па Дзвіне, падыходзілі пад сцены самога Полацка. У адказ полацкі князь Валодша (гісторыкі мяркуюць, што менавіта такое імя насіў князь, якога «Кроніка Лівоніі» называе каралём Вальдэмарам) знішчаў ордэнскія ўмацаванні пад Рыгаю і Гольмам. На жаль, ён позна зразумеў сваю памылку, што дазволіў крыжакам засноўваць свае паселішчы і весці місіянерскую дзейнасць. У 1216 годзе князь Валодша сабраў вялікае войска з эстаў, латгалаў, палачанаў, каб даць рашучы адпор ворагам. Але як толькі ўзышоў на карабель, знепрытомнеў і памёр, атручаны ордэнскімі віжамі.

Разам з тым барацьба працягвалася. Палачане бралі

актыўны ўдзел у бітвах з крыжакамі на Няве ў 1240 і на Чудскім возеры ў 1242 гадах. Гэтаксама і валадары новай беларускай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага — ад Міндоўга да Вітаўта мусілі змагацца з імі. Ледзь не штогод на працягу амаль трох стагоддзяў сутыкаліся ў бітвах беларускія і крыжацкія войскі. Былі вялікія перамогі, такія як на возеры Дурбе ў 1260 годзе, пад Новагародкам ў 1314 і Псковам ў 1322–1323 гадах, дзе крыжакоў білі нашчэнт. Але былі і паразы, шматлікія аблогі беларускіх замкаў і гарадоў. Напрыклад, толькі ў часы Альгерда (1341–1377) налічваецца блізу сотні набегаў крыжакоў на Беларусь і толькі трыццаць паходаў беларускага войска ў адказ. У некаторых паходах нашае войска налічвала да 30 тысяч вояў, а ў некаторых і менш за тысячу.

Так доўжылася да 1410 года, калі аб'яднанае войска Вялікага Княства і Польскага Каралеўства дало рашучы бой крыжакам пад Грунвальдам. Гэта была найвялікшая бітва ў тагачаснай Эўропе, дзе сустрэліся блізу 80 тысяч чалавек. Ордэн быў разбіты дазвання. Загінуў і крыжацкі магістр, камтуры, увесь цвет рыцарскага войска. Хоць пэўны час Ордэн яшчэ існаваў, толькі аднавіць былую моц крыжакі ўжо не здолелі. З гэтага часу знікла пагроза з іх боку для земляў усяе Ўсходняй Эўропы.

16. Чым славуты Давыд Гарадзенскі?

Асаблівай мужнасцю і ваярскім майстэрствам у барацьбе з крыжакамі вызначыўся гарадзенскі стараста Давыд. Ён быў сынам нальшчанскага і пскоўскага князя Даўмонта. Пасля смерці бацькі Давыд вярнуўся на радзіму і стаў кашталянам замка ў Горадні. Ажаніўся з дачкою Гедзіміна Бірутай і атрымаў права на карыстанне асобным удзелам. Абарона замка была яго непасрэдным абавязкам. І князь рабіў гэта вельмі паспяхова: у 1305, 1306, двойчы ў 1311 і ў 1324 гадах крыжакі спрабавалі захапіць Горадню, ды безвынікова.

Але не толькі трымаць аблогі ўмеў Давыд Гарадзенскі. Шмат разоў ён рабіў нечаканыя напады на крыжакоў, чым наводзіў на іх жах, выклікаў паніку. У 1314 годзе, калі немцы напалі на Новагародак, Давыд з невялікім войскам падпільнаваў іх і ледзь не палову перабіў, захапіўшы паўтары тысячы коней і нарабаванае дабро. Прайшоўшы крыжацкім шляхам ад Новагародка ў адваротным кірунку, гарадзенскі князь знішчыў усе варожыя базы. Тым сама адступленне недабітых рабаўнікоў ператварылася ў бязладныя ўцёкі. У 1319 годзе ў веснавую паводку Давыд Гарадзенскі з 800 вершнікамі ўварваўся ў Прусію, захапіў некалькі славутых рыцараў-камтураў разам з іх майном. Неаднойчы ён хадзіў і на дапамогу Пскову, дзе добра памяталі вайсковыя перамогі яго бацькі. У 1322 годзе разам з пскавічамі Давыд разбіў вялікае нямецкае войска, было знішчана пяць тысяч крыжакоў. А ў наступным годзе разграміў пад сценамі Пскова дацкае войска і дайшоў да Рэвеля.

Пад час далёкіх паходаў, дзе Давыд Гарадзенскі вылучаўся спартанскай стрыманасцю, ён вёў з сабой параўнальна невялікія аддзелы. Гэта давала магчымасць рухацца хутка, імкліва, з'яўляцца перад ворагам нечакана. Так, у паходзе на Брандэнбург у 1326 годзе ўдзельнічала толькі 1200 чалавек. Тады нашы ваяры дайшлі да Франкфурта-на-Одэры.

Не здолеўшы перамагчы князя на пабаявішчы, крыжакі нанялі мазавецкага рыцара

Анджэя Госта, які па-здрадніцку забіў Давыда Гарадзенскага нажом у спіну. Паплечнікі перанеслі цела легендарнага героя на радзіму і з пашанаю пахавалі каля сценаў Барысаглебскага манастыра ў Горадні.

17. Ці праўда, што літоўцы заваёўвалі Беларусь?

Міф пра «літоўскую заваёву» Беларусі мае даўную гісторыю, сягаючы ажно ў ХVІ стагоддзе. Паводле яго, у сярэдзіне ХІІІ стагоддзя літоўскія князі Эрдзівіл і Мінгайла, пакарыстаўшыся тым, што беларускія землі спустошаныя мангола-татарскім нашэсцем, заваявалі іх. І хоць пазней гістарычная навука высветліла, што не існавала ніякіх ні Эрдзівіла, ні Мінгайлы, як не было і мангола-татарскага нашэсця на Беларусь, але міф пра заваёву літоўцамі нашых земляў застаўся. Некрытычна ўспрыняты шмат якімі даследнікамі, ён такім чынам замацаваўся ў навуковай літаратуры. Замест Эрдзівіла і Мінгайлы былі знойдзены іншыя кандыдаты на ролю заваёўнікаў, у прыватнасці Міндоўг, які і да сённяшняга дня фігуруе ў гэтай ролі.

Найперш трэба ўразумець, што ў значнай ступені гэта адбываецца ад тэрміналагічнай блытаніны ў выніку атаесамлення старажытнага племя літва з сучаснай Літвою (Летувою). Узапраўды продкамі сучасных літоўцаў (летувісаў) былі жамойць, дзяволтва і некаторыя іншыя плямёны, якіх даўней беларусы звычайна называлі адным найменнем — жамойты (па назове больш моцнага племя).

Старажытная ж літва жыла на тэрыторыі Беларусі, у раёне верхняга Панямоння: паміж Менскам і Новагародкам з усходу на захад і ад Маладэчна да Слоніма з поўначы на поўдзень. Яна засяляла параўнальна невялікую гістарычную вобласць Беларусі побач з Полацкай, Тураўскай і Новагародскай землямі.

Паколькі Новагародскае княства к сярэдзіне ХІІІ стагоддзя дасягнула высокага эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця, то яно і ўзяло ў свае рукі справу аб'яднання беларускіх земляў. Далучэнне літвы — першы крок у ажыццяўленні новагародскай аб'яднаўчай палітыкі. Гэта было зроблена з дапамогаю Міндоўга, які з'явіўся ў Новагародку выгнаны супернікамі з сваіх уладанняў, гэтак званай «літвы Міндоўга» (яна знаходзілася ў раёне сучасных Баранавічаў). Прыязна прыняты ў Новагародку, ён быў ахрышчаны ў 1246 годзе ў праваслаўе і абраны князем. Як адзначыў Іпацеўскі летапіс, Міндоўг неўзабаве «зане літву», што адпавядала стратэгічным мэтам Новагародка.

Аднак у выніку агрэсіі галіцка-валынскіх князёў Новагародку на гэты раз не ўдалося ўтрымаць літву. Яе канчаткова прыяднаў у 1263–1264 гадах сын Міндоўга Войшалк, што і з'явілася адным з першых крокаў на шляху ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.

Толькі ўлічваючы ўсё адзначанае, і можна вытлумачыць, чаму Новагародак стаўся першай сталіцай Вялікага Княства. Адсюль, з верхняга Панямоння, дзе знаходзілася старажытная літва, і пайшло найменне новай дзяржавы.

Тое, што ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага суправаджалася заваёваю балцкіх плямёнаў (нальшчанаў, дзяволтвы, а пазней і жамойці), знішчэннем і выгнаннем іх феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцверджанне, што ўзнікненне гэтае дзяржавы дыктавалася іх інтарэсамі. Як бачым, якраз наадварот, — яно было ў інтарэсах беларускіх феадалаў, што і характэрызуе гэтую дзяржаву як беларускую. Нездарма ж далейшае збліжэнне беларускіх земляў у працэсе станаўлення Вялікага Княства ішло мірным шляхам. Адсюль зразумела, чаму ў Вялікім Княстве Літоўскім панавальнае месца заняла беларуская культура, а дзяржаўнай мовай стала беларуская.

Поделиться:
Популярные книги

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Пулман Филип
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Сочинения в двух томах. том 1

Фаррер Клод
Приключения:
исторические приключения
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Сочинения в двух томах. том 1

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера