Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Санько Зьміцер

Шрифт:

Пасля анексіі Расеяй нашы землі ўвайшлі ў гэтак званую мяжу аселасці, па-за якой царскі ўрад у 1794 годзе забараніў габраям сяліцца. Напярэдадні Першай сусветнай вайны яны складалі блізу 14 % усяго насельніцтва Беларусі. Бальшыня іх жыла ў гарадах і мястэчках (нярэдка іх было тут да 50–60 %).

Беларускія габраі займаліся рамёствамі, гандлем, дробным прадпрымальніцтвам, ліхвярствам. Яны жылі замкнёнымі тэрытарыяльнымі супольнямі — кагаламі. Пасля скасавання ў сярэдзіне мінулага стагоддзя кагальнай сістэмы шмат хто з іх пачаў адмаўляцца ад традыцыяў свайго этнасу, засвойваць дасягненні эўрапейскай культуры. У гэтым часе ўзнікла

новая габрайская літаратура на мове ідыш (што зазнала, дарэчы, прыкметны ўплыў беларускай мовы).

У 20-х гадах ХХ стагоддзя гэтая мова была адной з чатырох дзяржаўных моваў БССР. На ідыш выходзілі часопісы і газеты, былі габрайскія аддзелы ў Інстытуце беларускай культуры і Беларускай Акадэміі навук, у музеях, працавалі тэатры, навучальныя ўстановы.

Пад час Другой сусветнай вайны ў выніку фашысцкага генацыду загінула 300 тысяч беларускіх габраяў. Калі ў 1926 годзе яны складалі 8,2 % насельніцтва БССР, дык у 1959 годзе — толькі 1,8 %. Паводле перапісу 1989 года, у Беларусі налічвалася 112 тысяч габраяў, або трохі болей за 1 %. Апошнім часам павялічылася колькасць габраяў, што эмігруюць з Беларусі ў Ізраіль, ЗША ды іншыя краіны.

Беларускія габраі далі свету выдатных вучоных, пісьменнікаў, мастакоў, дзяржаўных дзеячоў. Сярод іх — філосаф Саламон Майман (Хейман), гравёр Гершка Ляйбовіч, класік габрайскай літаратуры Мендэле Мойхер-Сфорым, стваральнік мовы эсперанта Людвік Заменгаф, мастак Марк Шагал, класік беларускай літаратуры Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік), фізік-тэарэтык Якаў Зяльдовіч, скульптар Заір Азгур, пісьменнік-фантаст Айзек Азімаў, першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман, фізікахімік Віталь Гальданскі, заснавальнік электронных СМІ Давід Сарноў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Арон Клуг.

31. Які ўдзел бралі беларусы ў гусіцкіх войнах?

Грунвальдская перамога прынесла Вялікаму Княству Літоўскаму павагу ўсяго эўрапейскага свету. У 1413 годзе прапаведваць сваё вучэнне прыехаў у Беларусь найбліжэйшы паплечнік Яна Гуса магістар Геранім Пражскі. Ён наведаў Вільню, Віцебск, а паводле некаторых звестак, і Полацак. У сваіх казаннях Геранім выкрываў злоўжыванні каталіцкага духавенства, выступаў супраць нямецкага панавання ў Чэхіі. Пра вялікі ўплыў яго казанняў сведчыць паведамленне кракаўскага біскупа, што магістр Геранім Пражскі выклікаў «невядомае раней у гэтым краі хваляванне ў святарстве і народзе».

Калі ў 1419 годзе ў Чэхіі пачаўся нацыянальна-вызвольны і рэфармацыйны рух, вядомы пад назовам «гусіцкія войны», Вітаўт Вялікі атрымаў ад чэхаў прапанову стаць іх каралём. Каб унікнуць непазбежнага ў такім разе вострага канфлікту з каталіцкім светам (на чэшскі пасад прэтэндаваў таксама імператар Святой Рымскай імперыі Сігізмунд І), наш гаспадар адказаў на прапанову тым, што паслаў на дапамогу гусітам пяцітысячнае беларускае войска на чале з сваім пляменнікам Жыгімонтам Карыбутавічам, здольным ваяводам, які некалі ў Грунвальдскай бітве камандаваў асабістай харугвай. Жыгімонт узяў штурмам замак Нэстаў у Маравіі ды разаслаў адтуль грамату, дзе пісаў, што прыйшоў, каб кіраваць краінай і бараніць яе ад ворагаў.

У траўні 1422 года Жыгімонт увайшоў у Прагу. Чэшскі сойм абвясціў яго каралеўскім намеснікам. Новы ўладар краіны прысягнуў кіраваць згодна з хрысціянскім правам і Божымі запаветамі. Пазней, у 1424 годзе, ён на вачах

у пражан прыняў прычасце паводле гусіцкага абраду і быў выбраны чэшскім каралём. Беларускія жаўнеры, многія з якіх прынялі гусіцкую веру, ваявалі поплеч з чэхамі больш за дзесяць гадоў. Яны бралі ўдзел у разгроме чатырох крыжовых паходаў, арганізаваных супраць гусітаў, у Маляшоўскай бітве, дзе змагаліся разам з войскам Яна Жыжкі, у бітве на Ліпанскім полі ды іншых.

Ідэі гусізму ў Вялікім Княстве Літоўскім настолькі пашырыліся, што дзеля барацьбы з імі ў 1436 годзе была ўведзеная інквізіцыя, аднак яе дзейнасць у нашай верацярпімай дзяржаве трывала толькі 43 гады.

32. Хто такі Казімір Ягайлавіч?

Ад 1440 да 1492 года вялікакняскі пасад займаў Казімір Ягайлавіч (1427–1492), які з 1447 года быў адначасова і каралём польскім. Пасля гібелі ў бітве з туркамі пад Варнай (1444) ягонага брата Ўладзіслава Казімір стаў адзіным прадаўжальнікам дынастыі Ягайлавічаў.

Час Казіміра — гэта час эвалюцыі дзяржаўнага ладу Вялікага Княства ад неабмежаванай манархіі ўзору Вітаўта да манархіі парламенцкага тыпу. Менавіта пры ім узмацняецца роля Рады ў кіраванні дзяржавай. Паны-рада практычна ажыццяўлялі ўладу, калі віленскі пасад заняў 13-гадовы князь. Рада выступала таксама як найвышэйшы выканаўчы орган у часе працяглых ад'ездаў гаспадара з Княства пасля таго, як ён атрымаў польскую карону. Да заслугаў Казіміра трэба аднесці яго заканатворчую дзейнасць. Пры ім у 1468 годзе быў створаны Судзебнік, які стаў першай спробай кадыфікацыі беларускага права.

У вонкавай палітыцы Казімір імкнуўся да захавання тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы: у 1444 годзе забраў у Польшчы захопленую ёю раней Дарагічынскую зямлю, захаваў у складзе Вялікага Княства Валынь, якой дамагаліся палякі.

Гэты гаспадар змог даволі працяглы час забяспечваць мірнае развіццё краіны. Але сродкі забяспечання былі не заўсёды прымальныя і перспектыўныя для магутнасці і ўплывовасці Вялікага Княства. Калі ў выніку вайны з Тэўтонскім Ордэнам (1454–1466 гады) гэты адвечны супернік быў канчаткова разбіты і перайшоў у васальную залежнасць, то на ўсходзе — супраць маладой Маскоўскай дзяржавы і Крымскага ханства — наш манарх дзейнічаў нерашуча. Пасля дамовы 1449 года паміж Казімірам і Васілём ІІ Вялікае Княства адмаўлялася ад прэтэнзій на Ноўгарад Вялікі і Пскоў. Масква ж пасля вызвалення ад мангола-татарскага іга набірала агрэсіўную актыўнасць у заходнім кірунку. Вынікам гэтай актыўнасці сталася змова ў Кіеве супраць Казіміра, выкрытая ў 1481 годзе.

Закончыў жыццё Казімір Ягайлавіч у Горадні ў 1492 годзе. Пахаваны ў Кракаве ў капліцы Святога Крыжа.

33. Чаго дамагалася Марфа Пасадніца?

У другой палове ХV стагоддзя Маскоўская дзяржава пачала сілаю падпарадкоўваць іншыя княствы і землі Русі. Адным з найбольш зацятых супернікаў Масквы была Ноўгарадская баярская рэспубліка. Тут здаўна існавала моцная антымаскоўская партыя. Ноўгарад Вялікі меў вельмі шчыльныя гандлёвыя і культурныя кантакты з Эўропай. Ён не зазнаў мангола-татарскай няволі і адпаведна азіяцкага ўплыву на грамадска-палітычнае жыццё. Яго жыхары даражылі сваім рэспубліканскім ладам, незалежнасцю.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Контрактер Душ

Шмаков Алексей Семенович
1. Контрактер Душ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.20
рейтинг книги
Контрактер Душ

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Низший 2

Михайлов Дем Алексеевич
2. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Низший 2

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба