Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Санько Зьміцер

Шрифт:

Геапалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы вызначыла характар іх узаемадачыненняў. Да першых канфліктаў паміж Вільняй і Масквою дайшло ў гады княжання Гедзіміна. Вялікае Княства прэтэндавала на лідэрства ва Ўсходняй Эўропе, на ролю збіральніка ўсходнеславянскіх земляў: Альгерд, падтрымліваючы Цвер, ажыццявіў тры паходы на Маскоўшчыну, даходзіў да самай Масквы; пад пратэктаратам Вітаўта знаходзіліся Ноўгарад Вялікі, Пскоў і Разань.

Ужо пасля таго як усе беларускія землі аб'ядналіся ў Вялікім Княстве Літоўскім, Маскоўская дзяржава, выбіўшыся пры падтрымцы залатаардынскіх ханаў у лік першых сярод княстваў Уладзіміра-Суздальскай Русі, пачала актыўна павялічваць

свае землі за кошт іншых. Падбіваючы суседнія княствы, пад канец ХV стагоддзя яна ўсутыч падышла да ўсходніх межаў Вялікага Княства. І калі маскоўскі князь Іван ІІІ (1462–1505) назваўся «государем всея Руси», ён адкрыта выступіў з тэрытарыяльнымі дамаганнямі да Вільні: абвясціў сваёй вотчынай Полацак, Віцебск, Смаленск ды іншыя беларускія гарады. У 1492 годзе Маскоўская дзяржава парушыла «вечны мір» з Вялікім Княствам і развязала супраць яго вайну. Палітычная праграма так званага «ўз'яднання» спатрэбілася Маскве для апраўдання анексіі беларускіх і ўкраінскіх земляў.

З гэтага часу вызначальным фактарам гістарычных падзей ва Ўсходняй Эўропе было смяротнае супрацьборства Масквы і Вільні. Захопніцкія войны маскоўскіх уладароў сталі амаль бесперапыннымі: яны вяліся ў 1492–1494, 1500–1503, 1507–1508, 1512–1522 гадах і г.д. Вільня мусіла тады ўсе намаганні скіроўваць на абарону сваіх межаў. Лінія супрацьборства паміж Масквой і Вільняй з'яўлялася фактычна лініяй супрацьстаяння розных палітычных сістэм, розных культурных цывілізацый, розных светаў — дэмакратычнага эўрапейскага і дэспатычнага ўсходняга.

22. Якая мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім?

Дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім была беларуская мова, бо беларускі этнічны элемент панаваў у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Княства, а нашыя землі складалі аснову яго магутнасці.

Галоўнае сведчанне дзяржаўнасці беларускае мовы — абслугоўванне ёю патрэбаў дзяржаўнага кіравання. Наша мова мела для гэтага ўсе неабходныя якасці, найперш пісьмова-літаратурную форму, досыць апрацаваную. Найбольшай дасканаласці яна дасягнула перадусім у сферы справавой пісьменнасці, сама пашыранай, якая якраз і ўжывалася ў дзяржаўным жыцці. На беларускай мове ўбачылі свет усе зборы законаў нашай старажытнай дзяржавы: Вісліцкі статут 1423–1438 гадоў, Судзебнік Казіміра Ягайлавіча 1468 года, Статуты 1529, 1566 і 1588 гадоў, Трыбунал 1586 года, а таксама вялікая колькасць дакументаў Метрыкі Вялікага Княства — архіва, які налічвае не адну сотню тамоў.

Пра значэнне нашае мовы (яе тады называлі «рускаю») ў жыцці тагачаснага грамадства яскрава сведчаць радкі верша Яна Казіміра Пашкевіча, напісаныя ў 1621 годзе:

Польска квітне лацінаю,

Літва квітне рушчызнаю.

Без той у Польсцэ не прабудзеш,

Без сей у Літве блазнам будзеш.

Мова нашых продкаў выконвала дзяржаўную функцыю на ўсёй тэрыторыі гаспадарства, была сродкам зносін паміж людзьмі розных нацыянальнасцяў, што жылі тут. Ужыванне беларускай мовы ў сферы афіцыйнага справаводства было замацаванае заканадаўча: у Статуце Вялікага Княства пра гэта быў спецыяльны артыкул (раздзел 4, артыкул 1).

Праўда, пачынаючы з ХVІІ стагоддзя (з прычыны ўзмацнення польскай экспансіі і пераймання чужой мовы шляхтай у сітуацыі двухмоўя) наша мова пакрысе пачала выцясняцца з афіцыйнага ўжытку. Урэшце пастановай Сойму 1696 года статус дзяржаўнай мовы на тэрыторыі Княства быў замацаваны за польскай мовай.

23. Хто такі Альгерд?

Альгерд, сын Гедзіміна, у юнацтве ажаніўся з дачкою віцебскага князя Марыяй Яраслаўнай і два гады пражыў у горадзе Ўсвяты, а пасля, да 1345 года, у Віцебску. З дапамогаю брата Кейстута,

троцкага князя, Альгерд скінуў з вялікакняскага пасада Яўнута і сам стаў вялікім князем.

У часе ягонага валадарання да Вялікага Княства Літоўскага былі далучаныя Амсціслаўская, Чарнігаўская, Кіеўская, Падольская, Ноўгарад-Северская, Бранская землі. На гэтыя часы прыпадае і пік крыжацкіх паходаў на Беларускую дзяржаву. З дапамогай Альгерда ў 1342 годзе Пскоў адбіў крыжацкі набег. Акрамя таго, яшчэ двойчы, у 1348 і 1370 гадах, Альгерд разбіваў крыжакоў на рэках Стрэве і Рудаве. Адначасова ён паспяхова змагаецца з Польшчай і Ўладзімірскім княствам. Беларускія воі пад Альгердавым кіраўніцтвам даходзілі да Масквы. Яны тройчы разбівалі маскоўскае войска — у 1368, 1370 і 1372 гадах.

Пад час аднаго з паходаў, узяўшы з маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча (пазней названага Данскім) вялікі выкуп — як сведчыць летапіс, «дары многія, незлічона золата, серабра, жэмчугу, сабалёў», сказаў векапомныя словы: «Хоць я з табой і памірыўся, але хачу яшчэ тую славу сабе ўчыніць, што вялікі князь Альгерд дзіду сваю пад Масквою прыкланіў». І сеўшы на каня, пад'ехаў да гарадской сцяны і прыставіў да яе дзіду, сімвалізуючы тым поўную перамогу.

Але найбольшага поспеху Альгерд дамогся ў вайне з татарамі. У бітве каля ракі Сінія Воды ў 1362 годзе беларускае войска разбіла орды падольскіх, крымскіх і дунайскіх татараў і вызваліла з-пад іх улады ўкраінскія землі.

Летапісы адзначалі, што гэты князь «не так сілаю, як розумам ваяваў». Вайсковыя і палітычныя заслугі Альгерда прызнавалі і крыжакі, і маскоўцы, і палякі, і татары. Жыццёвы шлях яго скончыўся ў 1377 годзе.

24. Хто такія тры віленскія пакутнікі?

У Вільні сярод Базылянскіх муроў стаіць славутая Святатраецкая царква. Яна пабудаваная на тым месцы, дзе калісьці ў старажытнасці была дуброва і дзе ў сярэдзіне ХІV стагоддзя (у 1347 годзе) загінулі пакутніцкай смерцю за веру Хрыстову беларусы з дворскай дружыны князя Альгерда, легендарныя святыя Антон, Іван, Яўстах (паганскія імёны, якія яны мелі да хрышчэння, — Круглец, Няжыла і Кумец). У нішах франтону царквы — іх фрэскі-партрэты з выразам высокай духовай вартасці гэтых самаахвярных людзей.

У 1374 годзе часткі мошчаў віленскіх пакутнікаў былі перанесеныя ў вялікі кафедральны сабор Святой Сафіі ў Канстанцінопалі, дзе яны вельмі высока шанаваліся. Пазней пільнай увагай да віленскіх пакутнікаў Канстанцінопаль падкрэсліваў незалежнасць нашага праваслаўя ад маскоўскага. Насуперак намаганням дзяржаўна-царкоўных уладаў Маскоўшчыны Візантыя тым сама давала зразумець, што самое паняцце Праваслаўнае веры значна шырэйшае і больш універсальнае, чым інтарэсы Царквы маскоўскай.

Шанаванне памяці трох віленскіх пакутнікаў дазваляе сённяшнім беларусам не забываць пра час і месца росквіту нашай дзяржаўнасці — старажытную Вільню, дзе дагэтуль у скляпеннях Свята-Духава манастыра захоўваюцца мошчы святых.

25. Хто такі Ягайла?

Ягайла (у праваслаўі Якаў, у каталіцтве Ўладзіслаў) — сын вялікага князя Альгерда і дачкі цвярскога князя Ўлляны. Стаўшы ў 1377 годзе вялікім князем літоўскім, ажыццяўляў палітыку ўмацавання дзяржавы, падтрымліваў хана Залатой Арды Мамая супраць Уладзімірскага княства, учыніў альянс з Тэўтонскім Ордэнам.

Ягайла імкнуўся далучыць да Вялікага Княства Трокі, дзе княжыў «воляю сваёй» ягоны дзядзька Кейстут Гедзімінавіч. Але ў выніку дзяржаўнага перавароту Кейстут у 1381 годзе адхіліў Ягайлу ад вялікакняскай улады і сам заняў пасад у Вільні. Ягайла, абапіраючыся на свае вотчынныя княствы — Крэўскае і Віцебскае, а таксама з дапамогай крыжакоў перамог у 1382 годзе Кейстута і забіў яго.

Поделиться:
Популярные книги

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Пулман Филип
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Сочинения в двух томах. том 1

Фаррер Клод
Приключения:
исторические приключения
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Сочинения в двух томах. том 1

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера