Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Адкуль з'яўляюцца яны...

Казлоў Анатоль

Шрифт:

Вусны Яўхімавы не расшчапіліся ні на хвілінку, але ён быў упэўнены, што ягоныя маўклівыя словы — думкі дасягнулі як галоў, так і сэрцаў Марка і Варкі.

...— Сапраўды, апошняй памірае надзея,— ні з чаго ні з якога напаўголаса прашаптала Варка.— Паміраючы, мы, ва ўсялякім разе, перастаем надакучваць хоць бы самі сабе... I праблема не ў людской злобе, а ў глупстве... А ўвогуле што такое зло? — Варка пустым позіркам глядзела на шэрыя старонкі кніжкі. Марк жа скоса зіркаў на дзяўчыну, не разумеючы сказаных ёю слоў.

Пачуў Варчын голас і вядзьмак. Яго нібы дубцом апяразалі па гарбатых плячах. Ен падскочыў да стала і растапырыў над галавою дзяўчыны каросліва-крывыя рукі.

— Ну што! Што з табою рабіць?! Ці сапраўды ў тваёй галаве вецер гуляе, ці панарошніцы здзекуешся

з мяне! Не мянці абы-чаго языком, забудзь розную лухту. Усё, што для вас трэба, дам я, і ніхто іншы! А ты, даўгакосая, усё лезеш са сваімі словамі, як шалудзівая. Запомні: твая справа пакуль што такая — з носа кап, а ротам хап. Во і маўчы!

Варка няспешна ўзнялася з-за стала і стала насупраць Яўхіма. У яе вачах не было ні крупіцы страху. Толькі аднекуль з глыбіні сініх вачэй дзяўчыны выплываў непрыхаваны, дакорлівы сум.

— Ведаеце, аднойчы восенню, калі я ішла ў краму, каб купіць крыху газы, зусім ненарокам сустрэла сваю маці. Яна была схуднелая і ў лахманах, але я адразу пазнала яе. Дзіўна, але тады я падумала: чаму так здарылася, каб менавіта ў тэту хвіліну спатрэбілася мне ісці ў краму. Ну навошта? У душы маёй нешта тады зварухнулася. Маці падышла да мяне, узрадавана ўзяла за руку і напела даўно забытую песню, тую, што напявала вечарамі ў дзяцінстве. Мне было і прыемна, і няёмка. Бо вакол праходзілі людзі і азіраліся на нас. А маці ўсё гладзіла маю руку і напявала дужа недарэчную для гэтага месца песню. Да таго дня я не бачылася з ёю некалькі гадоў. I цяпер з выгляду мы маглі падацца не дачкой з матуляй, а сёстрамі. I ад гэтага было мне невыносна цяжка. Не памятаю, як вырвалася і пабегла прэч. 3 крамы я пайшла другой дарогаю, каб толькі не сустракацца яшчэ раз. Пазней мне сказалі, што маці прастаяла на той вуліцы і тым месцы чатыры дні. Затым яна зноўку некуды знікла...— Варка страсянула галавой, быц­цам адганяла думкі, што тых назойлівых мух. Hi Яўхім, ні Марк не прамовілі ні слова. Яны адчувалі — дзяўчына яшчэ не выказалася.— Але калі мы з Маркам прыйшлі з могілак самагубцаў, з гэтага дворышча выбегла жанчына. Я не ведаю чаму, але мне падалося, што гэта мая маці. Праўда, яна была зусім іншая: маладая і при­гожая. Я дужа яе не разгледзела, мне проста падалося. Так хацелася пабегчы за ёю, але нешта не пускала, як быццам на ногі накінуты путы. Цяпер, здаецца, я здагадваюся: да зямлі мяне ціснуў той даўні сорам, тая далёкая нялюдскасць да маці. А можа, нешта і іншае,— Варка няспешна села на лаву каля стала.— Дужа ж даймалі раней тым, што маці вар’ятка. З-за гэтага ніхтоне хацеў са мною сябраваць. Грэбавалі і страшыліся, што і на іх праз маці і мяне можа найсці дурнота. Ця­пер у гэта я не веру. Праўда. Шчырую праўду вам кажу...

— Супакойся, дзяўчо,— Яўхім нязграбна правёў даланёй па Варчыных валасах.— Нічога падобнага з табою не было. Гэта ўсё сон. Пусты, дрэнны сон, які адпраўлю я на багністыя балоты і сухастойны лес. I зноў будзе твая галава светлаю і яснай, як ліпеньскія вечары над нашай палянай.— Ты ж сама ведаеш, што вы з Мар­кам сіроты. Нікога няма ў вас, акрамя мяне.

Я яшчэ не паспеў сказаць Марку, што днямі пахаваў дзеда Гардзея. Адышоў ён ад нас. Цяпер яму вольна і спакойна. Нядрэнны быў ён чалавек, Марк. Калі цячэ ў табе ягоная крывіна — толк будзе.

Вестка пра дзедаву смерць хлопца ані кропелькі не кранула. Папраўдзе, дык Марк ужо і не помніў нейкага там дзеда Гардзея. Толькі недзе ў далёкай падсвядомасці на імгненне мільгануў воблік схуднелага старога і патух, як бліскавіца. Да таго ж Марк не пераносіў, калі яго шкадавалі. Ад саладжава заспакойлівых слоў і галасоў на душы станавілася брыдка, а сэрца, здавалася, гідліва сціскалася, як грэблівыя вусны чалавека, які пабачыў россып тлустых чарвякоў на смярдзючай пад­ле. «Шкадаваннем сваім можаце падавіцца»,— гаварыў Марк заўсёды ў думках тым, хто пнуўся аблашчыць яго і прыгрэць, пагладзіць па галаве, як усё роўна хатняга катка, падатнага да кожнай рукі. Не, Марк не такі. Яму самому прыходзілася пераступаць праз памёрлых на тратуары жабракоў і не заўважаць гэтага. Глядзець на іх, як на пустое месца. I разам з гэтым ён не мог прайсці міма згаладалага шчанюка каля сметніц, каб не адламаць кавалак

булкі і не кінуць жывёліне.

Так, ва ўсім ёсць унутраны сэнс, але як цяжка іншы раз яго разгледзець. А ўрэшце — навошта?..*

Усе ў хаце схамянуліся ў тую хвіліну, калі ў акно нехта моцна і настойліва пастукаў. У праёме шыбін мільгануў цень. Вядзьмак кінуўся да дзвярэй. Марк зірнуў на дзяўчыну з-пад ілба. Варка глядзела на растапыраныя пальцы сваіх рук, быццам чакала, што яны зараз ператворацца ў цяжкія крылы невядомай свету птушкі. Але нічога такога не адбылося.

— Хачу дахаты,— скрушна прагаварыла Варка.— Каб ты ведаў, як хачу дахаты.

— А тут табе што, не хата? — раздражнёна буркнуў Марк.

— Якая ж гэта хата... Не, тут гадзючае кубло. А род­ная хата там, дзе пыляцца твае рэчы, дзе ў шуфлядках ляжаць істужкі для кос, дзе кожную хвіліну цябе чакаюць. А тут...

— Збіраемся, дзеткі, збіраемся,— Яўхім ускочыў у хату ўспараны. На лбе, ад сонца, паблісквалі кроплі по­ту.— Прыляцелі мае пасланнікі з ваколіцы. Многа хаўтураў паўсюль, але далёка не пойдзем. На Узрэччы будуць хаваць кабеціну, во там і пастаім, паглядзім і прычасцімся. Не марудзьце. Варка, збірай клунак, я ў каморы ўсё расклаў на скрыні. Завяжы тыя рэ­чы ў хустку, яна на падаконніку. А ты ж, Марк, падыходзь вось сюды, да місак. Скінь да нагавіц верхнюю апратку і абмыйся ў кожнай місе па разочку. Цяпер можаш у іх не залазіць. Усё, што трэбака, і так цябе дойме, да цела і душы прыстане. Давай, хлопча, хутчэй мыйся ў місах пазнання.

О, Уладар, прымі гэта стварэнне чалавечае, як раба свайго, як сына, як правадніка дум і жаданняў тваіх.

Марк па чарзе абмываўся ў вялізных місах, а вядзь­мак то напаўголаса, а то і на ўсю глотку гаварыў з нябачным Уладаром і ягонай сілаю.

Як толькі хлопец плёснуў на свой твар прыгаршчы вады з апошняй місы, адразу ж адтуль вырваўся слуп чырвеннага агню.

— О, дзякуй, Уладар! — знямогла выдыхнуў гарбун.Пакуль Марк апранаўся, выйшла з бакавушкі-каморы і Варка.

— Цяпер станавіцеся поплеч адно да аднаго,— загадаў Яўхім-вядзьмак.

Варка і Марк моўчкі падпарадкаваліся. Гарбун засіліў з вялізнага чыгуна жменю попелу і сыпануў яго на галовы, твар і адзенне хлопца з дзяўчынай. На нейкае імгненне ім аж заняло дых ад цяжкай пылавой завеі.

— Чаканне смерці — страшней за самую смерць,— адрывіста вымавіў вядзьмак. Марк і Варка паўтарылі ягоныя словы.— Дзе б вы ні хадзілі, каму б ні гадзілі, памятайце: у вашых руках людскія лёсы, над якімі вы ўладныя. А цяперака я кожнаму з вас даю па кніжцы, якія павінны пайсці з пакалення ў пакаленне: ад вас да вашых дзяцей, ад іх да наступных нашчадкаў. I гэтая нітачка ніколі не павінна абарвацца,— гарбун зняў, з недалёкай паліцы на сцяне, дзве гнёткіх чорных кнігі і саўгануў па адной у рукі Марку і Варцы.— Усё асноўнае тут, а чаго нямашка — тое месціцца ў вашых ду­шах. Я дык дужа хацеў бы, каб ты, хлопец, пабраўся з гэтай дзяўчынай. Так лягчэй вам жылося б у тым часе, адкуль прыйшлі вы і куды пойдзеце. Але... тады атрымаецца адно гняздо з двума магутнымі птахамі і на адным дрэве... Мо б вы разляцеліся ў розныя бакі? — Яўхім запытальна глядзеў на Марка з Варкай. Яны ж маўчалі.— А, у рэшце рэшт, усё вызначыць час,— вядзьмак вяла махнуў рукою,— схавайце кнігі надзейна. Можаце згубіць усё, нават галовы, але толькі не гэтыя кнігі. Цяпер — у дарогу... I яшчэ памятайце: У недагаворанасці свой сэнс і асалода. Пайшлі...

***

Ад невялікай вёсачкі, праз драўляны мост на рэчцы, цягнуўся людскі ланцуг. Паперадзе ўсіх, у галаве няроўнай калоны ехала павозка. Хударлявы конік, унурыўшы галаву, вёз белую труну, яка я ў шэрасці дня падавалася ненатуральнай і лішняй сярод чорнай апраткі людзей. Вакольную цішыню парушала толькі рыпенне калёс ды, зрэдку, кароткае галашэнне старой жан­чыны, якая ледзь перастаўляла ногі і трымалася рукой за драбіны павозкі.

— А мая ж ты Ганначка, а мая ж ты галубка, а на каго ж ты пакінула сваіх дзетак. А хто ж іх прыгледзе, хто сняданак згатуе, хто косы доньцы расчэша. Навошла ж так рана забрала цябе зямелька. Набегаліся твае ножанькі, напрацаваліся твае ручачкі. Ой ра­на, рана ты стамілася, рана, раненька ад нас пайшла...

Поделиться:
Популярные книги

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Взводный

Берг Александр Анатольевич
5. Антиблицкриг
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Взводный

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Аргумент барона Бронина

Ковальчук Олег Валентинович
1. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2