Адвечны покліч Радзімы

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:
Шрифт:
Анатоль Бутэвіч
Адвечны покліч Радзімы

ПОЛАЦКІ САФІЙСКІ САБОР

Велічнай белакрылай чайкай лунае над рачнымі хвалямі, купаецца ў іх, глядзіцца, як у люстэрка, Полацкі Сафійскі сабор. Здаецца, знарок выпырхнуў на дамінуючы пагорак, каб сваім святым блаславеннем атуляць беларускую зямлю. Каб адусюль бачыцца спаконвечным сімвалам мудрасці і шчырасці нашых продкаў, поклічным арыенцірам на шляху да духоўнасці і самапавагі.

А яшчэ высока ўзнесла Сафійка галаву

дзеля таго, каб перагуквацца са сваімі адзінавернымі сёстрамі – Сафіяй Кіеўскай і Сафіяй Наўгародскай. Так, відаць, задумана было творцамі гэтых перлін архітэктурнай дасканаласці, каб тры славянскія народы мелі адзін духоўны накірунак, каб не збочылі ў невядомасць, не зніклі, не растварыліся ў сусвеце. Але было і суперніцтва – за сваю самаіснасць, за велічнасць кожнай зямлі, за права быць самастойным і дужым княствам, якое можа не толькі фізічна абараняць сябе, але духоўна загартоўвае свой народ.

Мо лёсу было так заўгодна, што першая згадка пра Сафійскі сабор звязана з Еўфрасінняй Полацкай, якая стала патронкай зямлі беларускай. У Жыціі прападобнай можна знайсці словы пра беларускую Сафійку. Мяркуецца, што храм створаны ў другой палове ХІ стагоддзя. У той час князем Полацкай зямлі быў Усяслаў Брачыславіч – адзін з самых славутых і знакамітых яе ўладароў, які стаў і героем “Слова пра паход Ігаравы”.

Магутны Рагвалод – заснавальнік полацкай княскай дынастыі, быў прадзедам Усяслава. Знаная далёка за межамі беларускай зямлі Рагнеда – ягоная прабабка. У летапісах засведчана легенда, нібыта Усяслаў нарадзіўся ў сарочцы, таму ў жыцці яму ва ўсім было спрыянне. Ён набыў неверагодна шырокую ваенную славу, стаў вядомы многімі карыснымі дзеямі дзеля дабра княства. Народ назваў яго Чарадзеем, або Ваўкалакам.

У сярэдзіне ХІ стагоддзя Усяслаў загадаў узнесці над рачным люстэркам храм, які быў бы не менш велічны за Кіеўскі і Наўгародскі, а заадно сведчыў бы пра незалежнасць Полацкай дзяржавы і магутнасць самога князя. Храм Святой Сафіі ў Кіеве ўзвялі пры Яраславе Мудрым, які з’яўляўся сынам полацкай Рагнеды, унукам полацкага Рагвалода, дзядзькам Брачыслава Полацкага – бацькі Усяслава.

Усяслаў не толькі прыгожую Сафійку пакінуў на памяць пра сябе, але і даказаў сваё верхавенства над вялікай колькасцю славянскіх зямель. Нават далёкая чарнаморская Тмутаракань падпарадкоўвалася Полацкаму княству. Аўтар “Слова пра паход Ігаравы” засведчыў значнасць створанага Усяславам, згадаўшы Сафійскі сабор: “Тому в Полотске позвониша заутренюю рано у Святыя Софеи в колоколы: а он в Кыеве звон слыша”.

Відавочна, правобразам для стварэння Полацкай Сафійкі, як і для Кіеўскай і Наўгародскай, стала Сафія Канстанцінопальская. Полацкі храм удала ўвабраў галоўныя іхнія адметнасці – гарманічнае спалучэнне архітэктурнай выразнасці і велічы. Але ён меў і асаблівасці, звязаныя з умелым выкарыстаннем мясцовых прыродных умоў, з полацкай архітэктурнай школай. Натуральныя камяні ў ягонай аснове нагадваюць, што сабор вырастае непасрэдна з роднай зямлі, змацаваны яе жыццядайнымі сокамі. На адным з іх нават захаваліся імёны муляраў: Давыд, Таўма, Мікула, Капес.

Сваёй саборнасцю святая Сафія, якую называлі Прамудрасцю Божай і ў гонар якой ўзводзілі храмы, імпанавала Усяславу Чарадзею, бо для яго саборнасць мела важнейшае значэнне. У Прытчах Саламонавых пра тое сказана: “Не премудрость ли взывает? И не разум ли возвышает голос свой? Она становится на возвышенных местах, при дороге, на распутиях; она взывает у ворот при входе в город, при входе в

двери: «к вам, люди, взываю я, и к сынам человеческим голос мой! Научитесь, неразумные, благоразумию, и глупые – разуму… Примите учение мое… потому что мудрость лучше жемчуга, и ничто из желаемого не сравнится с нею”.

У гэтых словах ключ да разумення памкненняў Усяслава, ягонага жадання ўзвысіць Полацкую зямлю праз збудаванне Сафійскага сабора. Як сонца сваім дабрадзейным святлом і цяплом сагравае зямлю і дае ёй жыццё, так купалы Сафійкі нагадвалі сонейка, якое паўстае з-за гарызонта цемры і неразумення, каб моцай ісціны сваёй дужасць веры ўзвысіць і ўмацаваць чалавека, асвятліўшы яго фізічнае жыццё духоўным высакародствам.

Цягам доўгай гісторыі Сафійскі сабор мяняў сваё прызначэнне ў адпаведнасці са зменай рэлігійных накірункаў. “Святая Софаа каменна, о седма версех” не здолела захаваць свае золатагаловыя купалы, ранейшы архітэктурны воблік. Перанесла шмат перастварэнняў. Апошняя архітэктурная перабудова адбылася ў 1738 – 1750 гадах. Сёння храм дэманструе сваю першасную веліч толькі праз апсіды, фундаменты, рэшткі сцен у лёхах, што беражліва захоўваюцца з таго летапіснага часу.

І мо нездарма спачывае побач з велічнай Сафійкай не менш знаxная гістарычная памятка – адзін з Барысавых камянёў, які ў народзе назвалі Барыс-Хлебнік. Як своеасаблівы сімвал-напамінак пра сувязь часоў і падзей, пра імкненне нашых продкаў не толькі да хлеба надзённага, але і хлеба духоўнага.

Побач з Полацкім Сафійскім саборам варта прымружыць вочы, каб прымроіць летапіснага Усяслава Чарадзея, пачуць звон ягонага пераможнага мяча. Да сэрца дойдуць прарочыя словы Сафіі – Прамудрасці Божай. Разам з велічнай і легкакрылай Сафійкай можна ўзляцець у паднябессе -- да вышынь духу і духоўнасці, якія спавядалі нашы далёкія продкі і як самае найдарагое багацце перадалі нам: каб помнілі, каб аберагалі, каб верылі і шанавалі як самы галоўны запавет і сэнс жыцця.

РАДЗІВІЛЫ

Сёння радзівілаўскі Нясвіж -- ціхі і разважны гарадок. Аж не верыцца, што зусім нядаўна ён быў беларускім Парыжам, цэнтрам вірлівага культурнага і палітычнага жыцця Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Пыхлівым магнатам імпанавала, што пра іх казалі: кароль каралём у Варшаве, а ў Нясвіжы – Радзівіл. Палітычная ўлада Радзівілаў падмацоўвалася ваеннай і эканамічнай магутнасцю, культурнай выкшталцонасцю. Усё адно да аднаго годна клалася ў чароўны куфэрак здабыткаў, упляталася ў агульны сувой знатнасці роду. Што ж да паходжання прозвішча Радзівілаў, то адзінага меркавання на гэты конт не існуе. Адны даводзяць, што нехта з іх радзіў Гедыміну, дзе і як заснаваць Вільню, за што і быў уганараваны знакамітым на дзве дзяржавы польскім прозвішчам. Іншыя выводзяць яго з літоўскіх каранёў.

У 1512 годзе Ганна з Кішкаў у якасці пасагу прынясла Нясвіж Янушу Радзівілу Барадачу -- маршалку гаспадарскаму, сябру польскага караля і вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка. Януш збудаваў тут крэпасць, горад абкружыў земляным валам. Мікалай Радзівіл Сіротка, які здзейсніў паломніцтва ў Святую зямлю, наведаў Італію і “захварэў” там на італьянскія манеры, у 1583 годзе запрасіў у Нясвіж знакамітага архітэктара Яна Марыю Бернардоні. Пачалося будаўніцтва велічнага мураванага замка-палаца, а непадалёку ад яго першага на нашай зямлі барочнага шэдэўра -- езуіцкага касцёла з пазнейшымі непаўторнымі размалёўкамі на біблейскія тэмы.

Комментарии:
Популярные книги

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Облачный полк

Эдуард Веркин
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Облачный полк

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Трудовые будни барышни-попаданки 2

Дэвлин Джейд
2. Барышня-попаданка
Фантастика:
попаданцы
ироническое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Трудовые будни барышни-попаданки 2