Адвечны покліч Радзімы
Шрифт:
Аднак на самым пачатку 1600-х гадоў больш як на два стагоддзі Чарэйскі манастыр стаў уніяцкім. І толькі ў 1834 годзе святыня была вернута праваслаўным вернікам. Праз усё жыццё Леў Сапега рабіў для царквы і манастыра шчодрыя ахвяраванні. Вяртаючыся з ваенных паходаў,
Адным з такіх дарункаў быў цудатворны абраз святой Багародзіцы. Некалі ён знаходзіўся ў Вялікім Ноўгарадзе. Паданні сведчаць, што калі скіфы даймалі горад асадай, абраз Божай Маці дапамог вытрымаць напад і разбіць ворага. У 1611 годзе войскі польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта ІІІ Вазы ўступілі ў Ноўгарад, абраз перадалі Сапегу. Вялікі канцлер захоўваў святыню разам з іншымі каштоўнасцямі ў галоўнай рэзідэнцыі свайго роду -- Ружанах.
Пасля смерці Льва Сапегі ягоны наследнік Казімір, маршалак і будучы вялікі канцлер, забыўся пра ікону. Ды аднойчы ў сне да яго з’явілася Багародзіца і папрасіла перанесці абраз у належнае яму месца. Ікону адшукалі і перадалі ў Жыровіцкі храм. Але Багародзіца з’явілася зноў і настойвала на сваім. Знакаміты абраз быў вернуты ў царкву святой Тройцы Чарэйскага манастыра.
З імем Сапегі звязана і Чарэйская плашчаніца 1566 года. Гэты выдатны помнік праваслаўнай даўніны вылучаўся сваімі мастацкімі вартасцямі. Асабліва вышытымі на ім надпісамі. Пазней плашчаніца захоўвалася ў Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі, а падчас апошняй вайны бясследна згінула.
Аднак не толькі ваенныя трафеі адрасаваў
Першапачаткова крыж упрыгожвалі каштоўныя камяні. На пярэднім баку знаходзілася адлітае распяцце Хрыста. Справа ад Збавіцеля, у медальёне з пялёсткаў, быў выгравіраваны воблік Багародзіцы, а злева – Яна.
Верхнюю частку крыжа ўпрыгожваў выгравіраваны раслінны арнамент. На адваротным баку – адлюстраванне святой Тройцы з адпаведным надпісам. На чатырох канцах крыжа, у медальёнах, знаходзіліся сімвалы евангелістаў. На бакавінах – арнамент з ромбаў. Арнаменатам шчодра ўпрыгожаны і ўвесь крыж.
Унізе пашыранай часткі падстаўкі меўся абадок. На ім быў выразаны надпіс, які прыводзіць Е. Раманаў: “На честь и на хвалоу Гд-оу Бг-оу во Троцы единому я Лев Сапега канцлеръ Великого Князъства Литовского надаломъ сіи Крестъ на манастыръ Ст-ое Жывоначалное Тр-цы оу именью моемъ отчызном Черей рокоу Ч-S”.
Далейшы лёс крыжа згубіўся дзесьці на пакручастых гістарычных сцежках.