Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Адвечны покліч Радзімы

Бутэвіч Анатоль

Шрифт:

Дарэчы, Радзівілам шанцавала на трапныя мянушкі, якія замацаваліся так трывала, што многіх уладароў замка інакш і не называлі, як Мікалай Стары, Юрый Геркулес, Мікалай Руды, Мікалай Чорны, Мікалай Сіротка, Крыштоф Пярун, Міхал Казімір Рыбанька, Пане Каханку.

Сваім набыткам і скарбам князі таксама любілі даваць экзатычныя назвы. Згадайма хоць 12 вялікіх і дагледжаных залаў замка: Мармуровая, Залатая, Блакітная, Каралеўская з партрэтамі польскіх каралёў, Гетманская з выявамі польскіх і літоўскіх гетманаў, Сенатарская, Пасольская і г.д. У Альбе, што непадалёк ад Нясвіжа, знаходзіліся летні палац “Суцяшэнне”, дом для асабліва набожных вернікаў “Пустэльніцтва”.

Некалі

лічылася, што Нясвіжскі замак быў першым па сваіх ваяўнічых магчымасцях у Вялікім княстве Літоўскім. А шмат хто з ягоных гаспадароў праславіўся выдатнымі вайсковымі здольнасцямі, смела і адчайна абараняў свае землі. У радзівілаўскім Нясвіжы знаходзіліся магутныя гарматы ХVІ стагоддзя, якія трапілі пасля ў многія гарады Еўропы. Гэтыя даўнія помнікі ліцейнага рамяства з адмысловымі ўпрыгожаннямі Радзівілы назвалі гучна і мудрагеліста: Сава, Саламандра, Гідра, Кракадзіл, Цэрбер, Цырцэя, Папугай.

Першымі ў Вялікім княстве Літоўскім па сваіх багаццях таксама былі Радзівілы. Каля дваццаці тысяч унікальных тамоў, у тым ліку старадрукаў і рукапісных кніг, налічвала Нясвіжская бібліятэка. У грунтоўным архіве захоўваліся каштоўныя дакументы з гісторыі Вялікага княства і Польшчы.

Густоўна падабраныя зборы партрэтаў, абразоў, скульптуры, калекцыі саксонскага фарфору, зброі, вырабы мануфактур, палацавыя каміны, размалёўкі, інкруставаная мэбля, скураныя і палатняныя шпалеры, пазалочаны шкляны посуд і шмат што іншае ўпрыгожвала замак, мусіла сведчыць пра магутнасць і значнасць Радзівілаўскага роду. Радзівілы стварылі балетную і музычную школы, драматычны і балетны тэатры, прыдворны аркестр, кадэцкую акадэмію. З імі звязаны выраб знакамітых Слуцкіх паясоў, дзейнасць Смаргонскай мядзведжай акадэміі, друкарняў у Бярэсці і Нясвіжы.

Радзівілы любілі выдзеліцца сярод роўных, падкрэсліць сваю адметнасць і значнасць. Як сапраўдныя гаспадары дзяржавы, яны мелі загарадную рэзідэнцыю – збудавалі ў Альбе шыкоўны палац, разбілі парк, выкапалі сажалкі і каналы, стварылі нават марскую флатылію, якая ўдзельнічала ў паказе гасцям узяцця Гібралтара. Калі ў 1785 годзе Нясвіж наведаў польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Караль Станіслаў Радзівіл, званы Пане Каханку, сустрэў караля ў старым выцвілым уборы. Здзіўленаму высокаму госцю хітра патлумачыў: “Пане Каханку! Лёгка Вашай вялікасці ўбірацца ва ўсё новенькае, калі вы і сам новенькі. А я, каб ушанаваць вас, апрануў свой старэйшы кунтуш, які цэлыя стагоддзі служыў маім продкам!”

 А што да легенд, паданняў і небыліц, то яны незлічонымі маністамі атуляюць замак і яго гаспадароў. Пра “гарбаты” саркафаг, у якім нібыта пахавана князёўна, якая зімовым вечарам уцякла ад нарачонага замежнага прынца да каханага хлопца з просталюдзінаў. У чаканні яго прысела на лаўку і замерзла, не ведаючы, што яе абранніка схапілі княскія слугі.

Пра вялізны камень, названы Пярсцёнкам Марысі, і вадаспад “Слёзы Марысі”. Легенда таксама звязвае іх з трагічным каханнем людзей, не роўных па багаццю. А ў гонар Марысі заснаваны знакаміты і адзін з багацейшых у Беларусі Нясвіжскі парк.

Пра Чорную даму Барбару Радзівіл – польскую каралеву, жонку Жыгімонта ІІ Аўгуста. Гэта яе не зацела бачыць побач са сваім сынам ягоная маці – ганарыстая і ўладная Бона Сфорца. Аднак моцнае каханне Барбары і Жыгімонта прабілася праз усе перашкоды. Не справілася яно толькі з няўдзячнай помслівасцю. Атручаная па загаду капрызлівыай каралевы, Барбара увасобілася ў прывід Чорнай дамы. З таго часу яна пасялілася ў Нясвіжскім замку і штоночы абыходзіць пакой за пакоем у пошуках свайго каханага. Ды нідзе не можа знайсці. Тады

яна хаваецца ў глыбокія падзямеллі-лёхі, каб наступнай поўначчу зноў выправіцца ў безвыніковыя пошукі. Так доўжыцца ўжо больш за чатыры з паловай стагоддзі.

ВОЗЕРА НАРАЧ

Азёры Беларусі. Гэтымі чыстымі вачамі даверліва ўзіраецца мая Радзіма ў далёкі і недасяжны сусвет, нібыта шукае там паразумення, спадзяецца на ўзаемны давер і спагадлівасць.

З незапамятных часоў вабіла беларуская зямля сваёй прыгажосцю, непаўторнай прыродай, чароўнымі пейзажамі. Цэлымі стагоддзямі і тысячагоддзямі неаднаразова прасавалі яе магутныя ледавікі, каб былі тут пагоркі з нізінамі, лясы з балотамі, рэкі з азёрамі.

Пазіраючы ў чыстыя вочы азёр, вышэйшыя нябесныя сілы пранікаліся да тутэйшай прыгажосці такой павагай, што не маглі псаваць яе. Нават суровы сівабароды Пярун пакідаў свае ўладныя і памаўзлівыя звычкі, калі праязджаў на грымотнай калясніцы над азёрнымі люстэркамі Беларусі. Бо хіба ж станеш рабіць крыўду людзям і прыродзе, калі пазіраеш у даверлівыя вочы-азёры, у люстраную рачную роўнядзь? А гэткіх чароўных люстэркаў на Беларусі – лічыць-не злічыць. Сярод іх сапраўды першай перлінай стала возера Нарач. Легенда пра яго паходжанне таксама звязана з люстэркам.

У адной з тутэйшых вёсак жылі прыгажуня Галіна і хлопец Васіль. Пакахаліся яны моцна, адзін без аднаго жыць не маглі. Васілёк умелыя рукі меў. За што ні возьмецца, усё зробіць адмыслова і прыгожа. Так і змайстраваў ён сваёй Галінцы люстэрка. Ды не звычайнае, а чароўнае. Зірнеш у яго – і пра свой лёс даведаешся.

А на месцы сённяшняга возера Нарач тады магутны бор шумеў. Ля яго несціхана шапталіся калоссем урадлівыя палеткі. Але гэта не асабліва радавала сялян, бо не яны з усяго пажытак мелі, а багаты і сквапны пан. Неяк раз убачыў ён прыгожую Галіну. Захацелася мець яе сваёй каханкай. Ды бацька стаў на абарону дачкі. Аднак не ўратаваў, хоць і заплаціў за тое сваім жыццём.

Тады за каханую заступіўся Васілёк. Уварваўся ён у панскі палац, забіў ненавіснага памаўзу-пана. Але і сам загінуў. Калі пра гэта даведалася Галінка, павалілася без прытомнасці, выпусціла з рук чароўнае люстэрка. Упала яно, растрэскалася на кавалачкі, якія адразу ж азёрамі сталі. А назвы іхнія – Нарач, Мястра, Баторына, Бледнае.

Галінчын каханы да гэтага часу блакітнавокімі васількамі прарастае ў прыазёрным жыце. Праз рэшткі чароўнага люстэрка любуецца на сваю незабыўную і мілую Галінку. Яна ж самотна-трывожнымі крыкамі чайкі дагэтуль абвяшчае ўсім пра сваё каханне. Спадзяецца, што знойдуцца спагадлівыя людзі, дапамогуць злучыцца з Васільком.

Шмат каго з творцаў натхняла гэтая легенда. Народны паэт Беларусі Максім Танк так напісаў пра тое:

І раптам на месцы, дзе высіўся бор, Дзе срэбныя палі асколкі, -- Ўсё знікла, адны толькі хвалі азёр Заззялі люстэркам-вясёлкай. Дзяўчына ж крылатаю чайкай з тых пор І ў цёплыя ранкі, і ў сцюжу Над люстрам азёраў, прасторамі вод, Шукаючы мілага, кружыць.
Поделиться:
Популярные книги

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8