Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

А як жа сiстэмы сачэння? Яны не выяўлялi нiякага прадмета памерам хоць бы з астэроiд. Сiгналы маўчалi i цяпер.

Гэтага не магло быць - таго, да чаго ён наблiжаўся i што было ўжо за некалькi соцень мiляў пад iм.

Раптоўная пагроза катастрофы прымусiла яго забыцца нават на працiўнiка. Ён уключыў пярэднiя тармазныя ракеты i, павiснуўшы на рамянях з усяе сiлы навалiўся на штурвал аварыйнага павароту, ведаючы, што толькi поўная магутнасць рухавiкоў уратуе яго ад катастрофы i што ад такiх перагрузак ён зараз страцiць прытомнасць.

А цяпер ён сядзеў на гарачым блакiтным пяску, зусiм голы, але

цэлы i здаровы. Навокал не было нiякiх слядоў яго касмалёта, ды i самога космасу. Гэтая паверхня над галавой нiяк не магла быць небам.

Ён, хiстаючыся, стаў на ногi. Сiла цяжару была крыху большая за зямную. Ненамнога.

Навокал распасцiраўся роўны пясок. Дзе-нiдзе купкамi раслi нейкiя мiзэрныя кусцiкi. Яны таксама былi блакiтныя, але розных адценняў - адны святлейшыя, чым пясок, другiя цямнейшыя.

З-пад блiжэйшага куста выбегла маленькая жывёлiна, падобная на яшчарку, толькi ў яе былi не чатыры нагi, а куды болей. Яна таксама была блакiтная светла-блакiтная. Убачыўшы Карсана, яна зноў схавалася пад куст.

Боб зноў паглядзеў угору, спрабуючы ўцямiць, што ж там такое. Гэта не было падобна на дах, аднак мела форму купала. Яно мiгцела, i глядзець на яго было цяжка. Ды яно напэўна з усiх бакоў даходзiла да самай зямлi - да блакiтнага пяску.

Боб стаяў недалёка ад цэнтра купала. Да блiжэйшай сцяны - калi гэта сцяна - было метраў сто. Над плоскай паверхняй пяску як быццам было перакулена нейкае блакiтнае паўшар'е метраў 250 у акружнасцi.

I ўсё было блакiтнае, акрамя аднаго прадмета. Каля далёкага боку круглай сцяны ляжала нешта барвовае. Гэта быў амаль правiльны шар дыяметрам каля метра. Ён быў занадта далёка, каб яго можна было ясна разгледзець у гэтым блакiтным мiгценнi. I ўсё-такi Карсан чамусьцi здрыгануўся.

Ён выцер пот з iлба тыльным бокам рукi.

Што гэта, кашмар? Гэтая гарачыня, гэты пясок, гэтае цьмянае адчуванне жаху пры адным позiрку на барвовы шар?

Сон? Не можа быць: у час касмiчнага бою не засынаюць.

Смерць? Немагчыма: калi бяссмерце i iснуе, то ў iм не можа быць гэтага недарэчнага блакiтнага пяску, блакiтнай гарачынi i барвовага жаху.

I тады ён пачуў голас.

Ён пачуў яго не вушамi - голас загучаў усярэдзiне яго галавы. Ён iшоў нiадкуль i адусюль.

"Падарожнiчаючы ў прасторы i часе, - звiнела ў яго ў мозгу; - я выявiў дзве цывiлiзацыi, гатовыя пачаць вайну, якая б знiшчыла адну з iх i настолькi аслабiла б другую, што яна непазбежна рэгрэсавала б i ўжо нiколi не выканала б свайго прызначэння, а распалася б i вярнулася ў пыл, з якога яна ўзнялася. Ды гэтага не павiнна здарыцца".

"Хто... ты?" - Карсан не сказаў гэтага ўголас, але пытанне ўзнiкла ў яго ў мозгу.

"Ты не зможаш гэтага правiльна зразумець. Я...
– голас замоўк, як быццам шукаў у мозгу Карсана слова, якога там не было, якога ён не ведаў.
– Я - вынiк эвалюцыi цывiлiзацыi такой старажытнай, што яе ўзрост нельга выказаць зразумелымi табе словамi. Цывiлiзацыi, што злiлася ў адзiнае цэлае, якiм можа стаць i твая прымiтыўная цывiлiзацыя...
– зноў паўза, падшукванне слова, праз доўгi час. Такiм могуць стаць i тыя, каго ты называеш Прышэльцамi. Таму я i ўмяшаўся перад пачаткам бiтвы, гэткай роўнай, што вынiкам яе будзе знiшчэнне абедзвюх цывiлiзацый. Адна з iх павiнна выжыць. Выжыць,

каб развiвацца далей". "Адна, - падумаў Карсан.
– Мая цi..." "У маiх сiлах спынiць вайну, паслаць Прышэльцаў назад, у сваю галактыку. Але яны ўсё роўна вернуцца або вы рана цi позна iх знойдзеце. Толькi пастаянным умяшаннем мог бы я прадухiлiць узаемнае знiшчэнне, але я не магу застацца. Таму я вырашыў умяшацца цяпер. Я цалкам знiшчу адзiн флот без нiякiх страт для другога. Так адна з цывiлiзацый зможа выжыць".

"Кашмар. Вядома, гэта кашмар", - падумаў Карсан. Але ён ведаў, што гэта не кашмар.

Усё гэта было занадта бязглузда, занадта неверагодна, каб не адбывацца на самай справе.

Ён не адважыўся задаць пытанне - якi? Але яго думкi задалi гэтае пытанне самi.

"Выжыве мацнейшы, - сказаў голас.
– Гэтага я не магу - i не стаў бы мяняць. Я проста ўмешваюся, каб гэта была сапраўдная, а не...
– зноў паўза, а не Пiрава перамога, каб цывiлiзацыя, што пераможа, не была ёю зламана.

Я выбраў двух iндывiдуумаў - цябе i Прышэльца. Я бачу, што ў вашай старажытнай гiсторыi, гiсторыi мiжнацыянальных войнаў, вядомыя паядынкi памiж прадстаўнiкамi плямёнаў, якiя вырашалi зыход барацьбы.

Табе i твайму працiўнiку трэба будзе вытрымаць паядынак. Абодва вы голыя i бяззбройныя, абставiны аднолькава незнаёмыя абодвум, аднолькава непрыемныя абодвум. Час не абмежаваны - тут няма часу. Адзiн з вас пераможа. Яго цывiлiзацыя выжыве".

– Але...
– Карсан сам не ведаў, што ён хацеў сказаць, але голас адказаў:

"Гэта справядлiва. Умовы такiя, што вырашыць не выпадковая фiзiчная перавага. Памiж вамi бар'ер. Ты зразумееш. Розум i мужнасць будуць важнейшыя за сiлу. Асаблiва мужнасць - воля да жыцця".

– Але пакуль гэта будзе адбывацца тут, нашы касмалёты...

"Не, вы ў iншым часе, iншай прасторы. Пакуль вы тут, у вядомым вам свеце час стаiць на месцы. Я бачу, ты думаеш, цi на самай справе ўсё гэта iснуе. I так i не. Але для цябе цяпер гэта iснуе сапраўды. I калi ты памрэш, ты памрэш сапраўды. А твая смерць будзе канцом усёй вашай цывiлiзацыi. Цяпер ты ведаеш дастаткова".

I голас змоўк.

Карсан зноў застаўся адзiн. Не, не адзiн - ён узняў вочы i ўбачыў, што той барвовы прадмет, той страшны шар, якi, як ён цяпер ведаў, i ёсць Прышэлец, коцiцца да яго.

Коцiцца.

У яго як быццам не было нi рук, нi ног, нiякiх вонкавых прыдаткаў. Ён кацiўся па блакiтным пяску, як кропля ртуцi. А перад iм нейкiм чынам шырылася, паралiзуючы, хваля галавакружнай, дурманлiвай, страшнай нянавiсцi.

Карсан азiрнуўся. За некалькi футаў ад яго ў пяску ляжаў камень - адзiнае, што магло сысцi за зброю. Камень быў невялiкi, але з вострымi краямi, як у асколка крэменю. Ён i падобны быў на блакiтны крэмень.

Карсан схапiў камень i прыгнуўся, гатовы адбiць напад. Працiўнiк наблiжаўся - ён рухаўся хутчэй, чым мог бы бегчы Карсан.

Не было калi думаць пра тое, як змагацца з iм, ды i як можна было загадзя ўявiць сабе змаганне з iстотай невядомай сiлы, невядомай будовы, з невядомымi прыёмамi барацьбы?

Дзесяць метраў. Пяць. I тут яно спынiлася.

Правiльней, яго штосьцi спынiла. Яго пярэдняя частка раптам стала пляскатай, нiбыта яно наткнулася на невiдочную сцяну. Яно нават адскочыла назад.

Поделиться:
Популярные книги

Ванечка и цветы чертополоха

Лазарева Наталия
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Ванечка и цветы чертополоха

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Вперед в прошлое 10

Ратманов Денис
10. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 10

Нищий

Щепетнов Евгений Владимирович
1. Нищий
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Нищий

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Когда мы встретимся вновь

Ellada
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Когда мы встретимся вновь

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия