Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

А Прышэльца ля бар'ера не было. Прыўзняўшыся на локцях, Карсан убачыў яго ў задняй частцы той паловы арэны - ён быў заняты пабудовай драўлянай рамы, якая была напалову гатовай копiяй знiшчанай Карсанам катапульты.

Рухi Прышэльца былi павольныя - несумненна, ён таксама аслабеў. Але Карсан падумаў, што наўрад цi Прышэльцу спатрэбiцца другая катапульта. Ён падумаў, што памрэ раней, чым той яе скончыць.

Калi б завабiць яго да бар'ера, пакуль ён жывы...

Карсан замахаў рукой i паспрабаваў крыкнуць, але яго запечаныя

вусны не маглi вымавiць нi гука. Або каб пранiкнуць праз бар'ер...

На яго, напэўна, найшло нейкае зацьменне, бо ён выявiў, што ў дарэмнай лютасцi стукае кулакамi па бар'еры. Ён прымусiў сябе спынiцца, заплюшчыў вочы, спрабуючы супакоiцца.

– Прывiтанне, - вымавiў нейкi тоненькi голас. Ён быў падобны на голас...

Карсан расплюшчыў вочы i павярнуўся. Гэта сапраўды была яшчарка.

"Адыдзi, - хацеў сказаць Карсан.
– Адыдзi. Цябе папраўдзе няма, а калi ты тут, дык ты не можаш гаварыць. Мне зноў мроiцца".

Але ён не мог вымавiць нi слова - яго рот i горла зусiм высахлi. Ён зноў заплюшчыў вочы.

– Балiць, - сказаў голас.
– Забi. Балiць. Забi. Iдзi.

Ён зноў расплюшчыў вочы. Дзесяцiногая блакiтная яшчарка была яшчэ тут. Яна прабегла крыху ўздоўж бар'ера, вярнулася, зноў прабегла, зноў вярнулася.

– Балiць, - сказала яна.
– Забi. Iдзi.

Зноў яна адбегла, зноў вярнулася. Яна вiдавочна хацела, каб Карсан пайшоў за ёй уздоўж бар'ера.

Ён зноў заплюшчыў вочы. Голас не змаўкаў. Усё тыя самыя тры бязглуздыя словы. Кожны раз, як ён расплюшчваў вочы, яна адбягала i вярталася.

– Балiць. Забi. Iдзi.

Карсан застагнаў. Праклятае стварэнне не пакiне яго ў спакоi, пакуль ён не рушыць за iм. Ён папоўз следам за яшчаркай. Да яго данёсся iншы гук - тонкi вiск. Ён рабiўся мацнейшы.

На пяску нешта ляжала, вывiваючыся i курчачыся. Нешта маленькае i блакiтнае - падобнае да яшчаркi i тым часам...

Тут ён зразумеў, што гэта такое - гэта яшчарка, у якой Прышэлец адрываў ногi. Гэта было так даўно... Але яна была жывая; яна апрытомнела i цяпер з вiскам курчылася ў агонii.

– Балiць, - сказала другая яшчарка.
– Балiць. Забi. Забi.

Карсан зразумеў. Ён выцягнуў з-за павязкi каменны нож i забiў знявечанае стварэнне. Жывая яшчарка хутка шмыгнула прэч.

Карсан павярнуўся да бар'ера. Прыпаўшы да яго рукамi i тварам, ён глядзеў, як удалечынi Прышэлец майструе катапульту.

"Калi б дабрацца туды, - думаў ён.
– Калi б трапiць на той бок. Я б яшчэ мог перамагчы. Здаецца, ён таксама аслабеў. Я мог бы..."

Зноў на яго насунулася чорная безнадзейнасць; яго воля адступiла перад болем, i ён падумаў, што лепей было б памерцi. Ён пазайздросцiў яшчарцы, якую толькi што забiў. Яна не будзе болей пакутаваць. А яму давядзецца. Можа, гадзiны, можа, днi - пакуль ён не памрэ ад заражэння крывi.

Калi б можна было самога сябе гэтым нажом...

Ды ён ведаў, што не зможа гэтага зрабiць. Пакуль ён жывы,

ёсць хоць адзiн шанц з мiльёна...

Ён з усiх сiл нацiскаў рукамi на бар'ер, як быццам хацеў адштурхнуць яго ад сябе. Ён заўважыў, якiмi тонкiмi i касцiстымi сталi яго рукi. Напэўна, ён тут ужо доўга, ужо шмат дзён.

Колькi ж засталося яму жыць. Колькi часу ён яшчэ можа трываць гарачыню, смагу i боль?

Нейкi час ён быў блiзкi да iстэрыкi, але потым прыйшоў глыбокi спакой i з iм - ашаламляльная думка.

Яшчарка, якую ён толькi што забiў. Яна перасекла бар'ер, калi была яшчэ жывая! Яна была на баку Прышэльца; той абарваў ёй ногi i пагардлiва адкiнуў сюды, i яна праляцела праз бар'ер. А ён падумаў - гэта таму, што яна мёртвая.

Але яна была жывая! Яна была ўсяго толькi без прытомнасцi.

Жывая яшчарка не можа перасекчы бар'ер, але калi яна непрытомная - гэта магчыма. Значыць, бар'ер непраходны не для жывой матэрыi, а для матэрыi, якая мыслiць.

I з гэтай думкай Карсан папоўз уздоўж бар'ера, каб зрабiць апошнюю адчайную стаўку. Надзея была такая мiзэрная, што толькi памiраючы можна ўхапiцца за яе.

Няма сэнсу ўзважваць шанцы на поспех. Таму што калi ён адмовiцца ад гэтай спробы, яны амаль роўныя нулю.

Ён дапоўз да кучы пяску вышынёй футы на чатыры, якую ён накапаў, спрабуючы - колькi дзён назад гэта было?
– падкапацца пад бар'ер або знайсцi ваду.

Куча была ля самага бар'ера - адзiн яе схiл напалову заходзiў на той бок.

Узяўшы камень з суседняй кучы, ён залез на пагорак, мiнуў яго вяршыню i ўлёгся, абапёршыся на бар'ер, так, што, калi б бар'ер раптам знiк, ён скацiўся б па схiле на варожую тэрыторыю.

Ён праверыў, цi на месцы нож, цi зручна ляжыць у яго левай руцэ гарпун i цi моцна прывязана да яго i да яго запясця вяроўка.

Потым ён падняў правай рукой камень, якiм зараз ударыць сябе па галаве. Давядзецца паспадзявацца на шанцаванне: удар павiнен быць настолькi моцны, каб ён страцiў прытомнасць, ды не настолькi, каб гэта было надоўга.

Ён адчуваў, што Прышэлец сочыць за iм, што той убачыць, як ён скоцiцца праз бар'ер, i абавязкова наблiзiцца, каб высветлiць, у чым справа. Карсан спадзяваўся, што той прыме яго за мёртвага - ён спадзяваўся, што той прыйшоў да такога самага вываду пра бар'ер, як у свой час i ён. Але Прышэлец будзе асцярожны i падыдзе не адразу. Няшмат часу ў яго будзе. Ён нанёс удар...

Ачуняў ён ад болю. Ад раптоўнага рэзкага болю ў бядры, не падобнага на тузанне ў галаве i ў назе.

Але, абдумваючы ўсё перад тым, як аглушыць сябе, ён прадбачыў менавiта гэты боль, нават спадзяваўся на яго i падрыхтаваўся ачуняць, не выдаючы сябе нiякiм рухам.

Лежачы нерухома, ён ледзь расплюшчыў вочы i ўбачыў, што яго здагадка апраўдалася. Прышэлец наблiжаўся. Ён быў футаў за дваццаць, i боль, ад якога Карсан апрытомнеў, прычынiў яму кiнуты Прышэльцам на ўсякi выпадак камень.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 8

Flow Ascold
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Зомби

Парсиев Дмитрий
1. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Зомби

Час Презрения

Сапковский Анджей
4. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Час Презрения

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация