Ашчэпкі (1998-2000)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Ашчэпкі (1998-2000)

Шрифт:
Георгій Валкавыцкі
Ашчэпкі

(1998-2000)

На абмежку

Яна недзе ёсць

Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім.

— Што рабіць? — сумуе малы.

— Кінь задаваку, — стараюся

вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую...

— Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне.

Малайчына! Умееш пастаяць за свой ідэал. Палагоджваю канфлікт пакаленняў:

— Тады мусіш чымсьці спадабацца ёй, — кажу.

— Але чым? — бездапаможна разводзіць рукі.

Каб я ведаў густ тваёй абранніцы! Але не ведаю. Застаецца універсальная слабасць — ласункі. Таму і кажу:

— Паспрабуй прываражыць цукеркамі.

— Ідэя! — уцешыўся ўнук. Схапіў пачак „каровак” і пабег на двор.

Вярнуўся з маркотнай мінай:

— Цукеркі з'ела, а бавіцца не хоча.

Значыць, прычына глыбейшая, дзяўчынка не шалахвостка, кіруецца дальнім разлікам.

Было лета і я меў водпуск. Ужо старэў, не цягнулі ні горы, ні мора. Нават Памора, крыштальная казка Аўгустоўскага паазер'я, мая прывольная Яцвягія, не вабіла. А водпуску многа, адрабляю неадпачытае з мінулых гадоў. Паеду над Нараў, у Плёскі: якраз выдавец заснаваў там фірмавы летнік. Галоўнае — блізка. Узяў я з сабою дачку і ўнука: хай астыне хлопец ад непрыступнай суседкі. Але не паспелі мы асвоіць вакацыйную хатку, як прыбягае Эрнік з нечаканай навінай:

— І яна тут!..

Суседнічалі з дзіцячым лагерам. У ім і высачыў унук сваю багіню.

— Пайшла на рэчку купацца, — кажа. — Ідзем падглядаць, — цягне за руку.

Што ж, ідзем. Тупаем да купальні дзікім, зарослым кустамі берагам Нарава. Бераг абрывісты, унук гарачыцца, баюся, каб не зваліўся ў раку. І прыходзіць у голаў блазенская думка. Моцна трымаючы гарцуна, кажу:

— Вось зараз вазьму і скокну ў раку.

— І што будзе? — цікавіцца ён.

— Утаплюся.

Думаў, што пасля такой заявы Эрнік пачне адводзіць мяне ад самагубнага ўчынку.

Тое, што пачуў, зусім збіла мяне з тропу:

— А хто завядзе мяне да мамы? — жахнуўся ўнук.

Забыў нават куды ішоў.

Зрабілася на душы сумна: не шкадуе дзеда. Хочаш тапіцца — твая справа, але перад гэтай паказухай адвядзі мяне да мамы. Ну, але тут мая віна, не трэба было ставіць хлопца ў дурное становішча.

На сямейных адносінах берагавы эпізод не згуляў адмоўнай ролі, а ўнук неўзабаве сагрэў маю пасмутнелую душу гарачым цяплом. Скончылася лета ў Плесках, а адпачынкавыя хвасты не адроблены. Нудна сядзець у хаце, схаджу ў рэдакцыю. Унук ідзе са мною. А па дарозе міжнародная кнігарня. Ніколі яе не прамінаю. Зойдзем, паглядзім навінкі. У сярэдзіне многа наведвальнікаў. Прабіраюся да беларускай паліцы. Па вокладках бачу, прыйшло добрае папаўненне. Пастой, Эрнік, а я пагартаю. Калі адарваўся ад паліцы, абліўся халодным потам: няма Эрніка! Пытаюся ў прадаўшчыцы, ці не бачыла пяцігадовага хлопчыка. Выйшаў з нейкім дзядзькам, кажа. Непрытомны ад жаху, выбягаю на вуліцу. Ні дзядзькі, ні Эрніка. Кідаюся то ў адзін, то ў другі бок, заглядаю ў пад'езды суседніх дамоў, нідзе няма. Нявед чаго брыду ў кірунку рэдакцыі. Што скажу Веры? А што дачцэ?! Расступіся зямля, стрымгалоў кувыркнуўся б у

збаўчую бездань. Але зямля цвёрдая, а ногі з кожным крокам мякчэюць. Куды я іду?..

Ажно насупраць чырвонага касцёла — цуд: Эрнік цягне за руку Веру, паганяе яе, аж змакрэў чубок на ўзбуджаным тварыку. Яшчэ мяне не бачаць.

— Эрнік! — задыхаюся ад шчасця.

Эрнік спыніўся. Утаропіўся ў мяне, як у прывід. Мой залаты хлопчык!

Што здарылася? Спрацавалі роднасныя імпульсы. Унучак у набітай кнігалюбамі кнігарні менш цікавіўся дзіцячымі кніжкамі, каля якіх я яго паставіў, чым людзьмі. І спіна аднаго вялікалюды, што праціскалася ў цесныя дзверы на вуліцу, выдалася яму дзедавай, і ён падаўся следам. Выйшаў на тратуар, а дзед як растварыўся. І хлопец папёр у рэдакцыю. Прапаў дзед! Схапіў бабульку за руку — і бягом, выручаць дзеда!

А што з багіняй? Упадабаў другую — дзяўчыну з кардонкі Lego:

— Падрасту, паеду шукаць яе, — прызнаўся. — Ну, бо недзе ж яна павінна быць.

— А як жа ты знойдзеш яе? Свет такі вялікі.

— Вазьму з сабою Lego і буду прыглядацца да дзяўчат.

А колькі год маляванка бадзяецца па зямным шарыку?

Мо ўжо ператварылася ў Бабу-Ягу і толькі расстаўляе пасткі на Чырвоную Шапачку? Гэта ўнука не цікавіла. Не цікавіў яго і тэрмін адысеі, на які ў радасным азарэнні прызначыў сябе. Яна недзе ёсць. І яна чакае мяне. І я знайду яе.

У мроі вочы заштораны.

Шукальнік алмазнага свету

Рыбалы — вялікая прыходская вёска: дзве царквы, школа, гурт спевакоў „Хлопцы-рыбалоўцы”. У бруйныя пяцідзесятыя гады гаманлівая, цяпер — аглухлая (за выключэннем памянёных „хлопцаў”), апусцелая — глядзіць бязмэтна шэрымі шыбінамі даўно нямытых вокан, за якімі затаіўся адлеглы час. Кожны раз едучы ў Беласток, лаўлю гэты шчымлівы позірк — у ім дакор і ў мой адрас. Маё пакаленне звышпрычыннае да адліву з нашых вёсак людскога гоману. Віну прымаю, грэх — не. Не ўкладваецца ў заганны ўчынак. А што нам было рабіць, кішэць у гнойнай бытавусе? Ішлі ў горад. Адны на працу, другія на вучобу. Як правіла, у бацькоўскія парогі не вярталіся. Вось і Рыбалы бязлюдзелі, выраджаліся — і цяпер сіратліва зіркаюць пустымі вокнамі.

А мне здаецца, што ў сумна-зашклёных проймах спарахнелых сцен кучаравіцца дапытлівая галоўка Валодзіка Паўлючука: знайшоў у агародзе зачараванае шкельца і бачыць у ім зманлівае ваколле — не тое, у якім жыве.

15 лютага 1958 года я са сваёй калегіяй гасцяваў у рыбалаўскай школе. Народу сабралася шмат і гутарка вялася талковая. Мы зандзіравалі чытачоў, яны рэдактараў. Высвятлялі ўзаемныя адносіны, раіліся. У перадыху кранулі гісторыю — даведаліся, што да вайны Рыбалы славіліся зладзеямі.

— А што, цяпер няма іх? — цікавімся.

— Няма, — чуем. — Усе падаліся ва УБ.

Значыць, тутэйшыя зладзеі мелі нацыянальную гордасць. Даверліва гаманілі. Узніклі і цяжкасці. Васіль Баршчэўскі, наш парторг — лявацкі сверб! — абмяняўся поглядамі з мясцовым бацюшкам. Ледзь развялі.

Тут і сустрэў я ўладальніка зачараванага шкельца. Валодзі — ужо Уладзімір, заадно і вясковы бібліятэкар. Вось адкуль у нашага карэспандэнта салідныя літаратурныя веды! Вядома, згуляла сваю ролю і чарадзейнае шкельца — хлопец з бачным позіркам і непадробным почыркам. У 1964 годзе, калі ён працаваў ужо ў „Ніве”, уразіў нас мройным Дзямянам са Старой Вёскі.

Комментарии:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Наследник жаждет титул

Тарс Элиан
4. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник жаждет титул

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Белецкая Наталья
2. Хозяйка Проклятой Пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2

Новый Рал 10

Северный Лис
10. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 10

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества