Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ашчэпкі (1998-2000)

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

— Вы инженер.

Не, не інжынер чалавечых душ, а звычайны тэхнарук. Нічога ўва мне не знайшла паэтычнага. На гэтым можна было б і кончыць гутарку, але я па здрадлівай інерцыі гну ўздымную лінію:

— Вы здешняя?

— Нет, из Украины... Западной.

Хапаюся за саломінку:

— А как вы думаете, я — здешний?

— Вы из Прибалтики! — заліваецца ўцешным смехам украінка і я патанаю ў безнадзеі.

Першая пальчатка Польшчы

Зноў усплывае Перадзелкіна. З другога курса жыў я ў загарадам інтэрнаце ў чатырохмесным пакоі. Кампанію складалі аднакурснікі:

асецінец Георгій Гагіеў і двое русакоў — калінінец Аляксандр Гевелінг і ленінградзец Барыс Нікольскі. Слаўныя хлопцы, добрыя таварышы, азартныя гульцы. Ноччу, адарваўшыся ад літаратуры, забівалі „трызубца”, часам і „казла”, а зімою прышпілялі да ног лыжы і імчаліся ў лес, на ўзгорысты бераг завілістай рэчкі, пад рэзідэнцыю праваслаўнага патрыярха ўсяе Русі, або ў бок Унукава, у чароўную бярозавую рощу. А тут Кірыл Іванавіч (а мо Іван Кірылавіч?), наш сяброўскі фізрук, падкінуў нам дзве пары баксёрскіх пальчатак.

— Учитесь боксу, ребята, в жизни пригодится!

Мы гэта ведаем, адным талентам у літаратуру не праб'ешся. На трэніроўку! Перамагае той, хто найдаўжэй выстаіць на нагах. Не хапае сіл, лезь пад стол. А я ў жыцці не меў на руках скураных пальчатак. Без бою лезці пад стол? Палез бы, але як на тое, у Маскве чэмпіянат Еўропы па боксу, і палякі выйшлі на першае месца. Трэба трымаць марку, я ж іх „амбасадар”.

Сябры выскачылі са штаноў, скінулі кашулі. У адных трусах і майках размінаюцца. А я начапляю на тулава амартызатар — польскі кажух, які здабыў на канікулах, а на рукі — агромністыя скураныя куксы. І пускаю ў вір верхнія канечнасці. Ніколі не думаў, што так лоўка можна імі віраваць.

— Польская школа! — пасля мінутнай паказухі заявіў я з выклікам:

— Кто первый?

Ахвочых не аказалася. Пальчаткі так і не згулялі адведзенай ім ролі.

Ажно прыехалі завочнікі. Выбіраюцца ў Ясную Паляну. І мы з імі. Ходзім па музеі-сядзібе, усё цікаўнае. Тут Леў Мікалаевіч пісаў, там араў, купаўся, адпачываў, назіраў ваколле. Згадваем, у якіх творах адлюстраваў і намі бачанае. А да мяне прыліп мядзведзіна сібірскі, на крок не адступае. Ахоўніка прыставілі? Непрыемнае адчуванне. Урэшце, калі ён на хвіліну адвярнуўся, дзялюся з Гагіевым сваім „адкрыццём”:

Чего этот тип возле меня ветрится?

А Жора смяецца:

— Это боксёр. И я сказал ему, что ты — первая перчатка Польши...

Жартаўніком быў Жора. А я спазнаў смак баксёрскай славы. Ну і, выходзіць, фізрук меў рацыю.

Правакатар

13 лістапада 1960 г. на бэгэкатоўскі трон узышла Лідзія Бялецкая. Панавала да 6 снежня 1962 г. Толькі два гады (патрэбныя да бяскрыўднай пенсіі), а ўелася ў памяць, быццам іншых уладароў мы і не мелі. Пасля аўтарытарнага рулявання Уладзіміра Станкевіча, прышэсце ягонай таваркі, якую, дарэчы, ён і ўзвёў на трон, вітаў я з надзеяй на перадых у бязглуздым самаедстве, што ўзнікла на лініі БГКТ — „Ніва”. Палымяная „Ліда”, камсамольская Жанна д'Арк даваеннай вялікай Белыпчыны, у культуры ні бэ, ні мэ. Тым больш у беларускай. Будзем яе славіць, дарыць кветкі, і рабіць сваю справу. Ды роля англійскай каралевы ў новым грамадскім ладзе выдалася нашай валадарцы непрыстойнай. У ёй прачнулася прага барацьбы. І яна (валадарка), падмацаваная інструктажам пратэктара, які дзіўным збегам акалічнасцей сігануў — хворы! — у МУС (і трэба ж, якраз на нацменскую дзялянку), пачала руліць выпрабаваным у баях метадам. Мы яе славім, а яна нас гэтым метадам. Мы ёй кветкі, а яна іх пад палітычны кантаслуп.

Хай кідае, лаяць за гэта не будзем — славім далей. Апагей — навагодняя (1962)

батлейка. Пачаткова зрабіў яе Віктар Рудчык. Мне яна не спадабалася: панурая, не на абранай лініі. Перарабіў яе, а фактычна зляпіў нанова — вясёлую, як наша Ліда. Аўтар ранейшы. І ганарар яму, каб не падумаў, што пагнаўся за трайнікамі. Толькі не ўлічыў зманлівых люстраў акаяннага кантаслуп. У ім, замест хваласпеву, Ліда ўбачыла рэвальвернае слова:

ПРАВАКАЦЫЯ

З такім прыгаворам і лягла батлейка на вырашальны стол І сакратара ВК ПАРП. Тав. Лашэвіч злёгку пажурыў мяне (за пустыя бутэлькі, раскінутыя пад тронам, вакол якога адбывалася вітанне новага года), а песня батлеечнай Ліды нават увяла яго ў стан душэўнага размагнічання.

— Ну, навошта вы яе так! — смяяўся:

Па садочку я хадзіла,

Яблыкі зрывала.

— Дык садочак — гэта БГКТ, а яблыкі — актывісты! — пераказваў каментар Ліды. — А рэдактар „Нівы”, як думаеце, хто? — аж слёзы выступілі ў вачах. — Яблыка гнілое!

Пасмяяліся. Падбадзёраны прыязным стаўленнем Інстанцыі, І красавіка інфармую чытачоў, што дырэктар „Бэтэскі” вырашыў успамагчы мастацкі рух на Беласточчыне трыма прэміямі і загранічнымі стыпендыямі. Ускосна слаўлю шчодрасць валадаркі. На гэты раз маё шчыраванне трапіла ў МУС. І мне стала не да смеху. Прыгавор: рэдактар „Нівы” — злосны правакатар. У чарадзейным кантаслупе прыняў я выгляд Стральчука з кіпучай маладосці выкрывальніцы. Не знайшлі толькі Прытыцкага, хоць і ён зямляк.

Памешчык

Не лезь у хамут, які не па табе. Так падказвае народная мудрасць. А мы гэту абузу ўсё выбіраем на выраст. А часам начэпяць яе на карак паняволі. І не муляе.

У шасцідзесятыя гады мінулага стагоддзя паміж беластоцкімі і гродзенскімі рэдакцыямі наладзіліся, як тады мовілася, цесныя вузы дружбы. Мы ездзілі да іх, яны да нас. Адны ў другіх пераймалі вопыт працы і гасцявання. Як правіла, ездзіла кіраўніцтва рэдакцый. А паколькі органаў друку і маўлення — у іх і ў нас — было малавата, на правах парытэту кантачылі „Беластоцкая газета” з „Гродзенскай праўдай” і беластоцкае радыё з гродзенскім радыёвяшчаннем. Мяне бралі на прычэпку: па той бок не было партнёра. Дык і не гублялі час на мантаванне складу „дружбакоў”. Ехалі на званок вядучага органа, якім у нас лічылася „Газета”.

Вось і едзем: Рысек Краська — сакратар „Газеты”, Лешак Кубіцкі — галоўны Беластоцкага радё, ну і я (прычэпка), такі ж чын з „Нівы”. Дарога кароткая, нават роляў не распісалі. А тут, толькі вызваліліся з сяброўскіх адбымкаў, як з'явіўся карэспандэнт БелТА:

— Хто кіраўнік дэлегацыі? — дапытваецца.

Мы пераглянуліся: кіраўнік? Не было ніякай гутаркі наконт кіраўніка кіраўнікоў. Па росту гэты хамут павінен несці Кубіцкі. Аднак наперад высоўваецца нярослы Краська. І мы, рэшта дэлегацыі, з палёгкай уздыхаем. Але і самазванец мала цешыўся гонарам. Сталічны прадстаўнік брацкай гільдыі, з мінай самазадаволенага докі (глядзіце, які я спраўны!), падсоўвае Краську да аўтарызацыі аркуш машынапісу:

— Падпішыце! — просіць загадным тонам.

Краська здрэйфіў. Што рабіць? — устраміў у мяне спалоханы позірк. Паказвае паперу. Чытаю: „Інтэрв'ю з кіраўніком польскай дэлегацыі...” (месца на прозвішча). А далей старонка энтузіязму. Наш кіраўнік захапляецца квітнеючым горадам, вясёлымі тварамі гараджан, натхнёнай працай будаўнікоў светлай будучыні. Увесь тэкст у стылю, ад якога мы ўжо адвыклі.

— Я ж яшчэ нічога не бачыў, — кажа азадачаны Краська.

— Падпісвай, — раю. — Потым пабачыш. (А цішком: — Не такая важная мы дэлегацыя, ніхто гэтага не апублікуе).

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Наследник жаждет титул

Тарс Элиан
4. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник жаждет титул

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Белецкая Наталья
2. Хозяйка Проклятой Пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2

Новый Рал 10

Северный Лис
10. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 10

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества