Ашчэпкі (1998-2000)
Шрифт:
І Краська нехаця падпісвае. Ага, салодкая роля кіраўніка! Цяпер мазгуй і за нас.
Дайшлі да кульмінацыі. У Вярэйках у час узорнай сяброўскай бяседы ў дагледжаным саўгасе „Ваўкавыскі”, па неабачлівасці самазванца, стаў я спадчыннікам вялікай зямельнай маёмасці. Падарунак лёсу не толькі ўзнімаў маю грамадскую значнасць, але і ўсяляў надзею на бясхмарнае жыццё ў беластоцкай яве.
Пасля першага тосту, калі наш кіраўнік збіраўся ўзняць чарку ў гонар гаспадароў, увагу іх прыкавала не змесціва ў чарках, а маё „дзіўнае” прозвішча.
— Адкуль яно? — пытаюцца. — Вы — Валкавыскі, і наш саўгас „Ваўкавыскі”. Звычайнае
Краська, вядомы беластоцкі выскаляка, уносіць яснасць:
— Przeciez on jest synem waszego pomieszczyka!
Адных развесяліў, другіх насцярожыў, але ўсе дружна выпілі за здароўе гаспадароў. Як ні дзіўна, быў тост і за панскага нашчадка. Мне роля спадабалася, і я, на пацеху абодвум бакам, згуляў яе без запінкі да апошняй дзеі. Пасля энтага тосту я пахваліў кіраўнікоў саўгаса за дбайныя адносіны да спадчынных уладанняў, пажадаў далейшай дбайнасці і паабяцаў, што калі маёнтак вернецца ў законныя (мае) рукі, дык ушаную іх пачэснымі пасадамі. Вядома, атрымаў належныя акцёру апладысменты і мы развіталіся ў жартаўлівым настроі. Малітоўную позу пры дурной гульні заняў толькі аграном. Ён, выбраўшы момант, шапнуў мне на вуха:
— Будьте спокойны, всё будет на должном уровне.
Гэта быў аптымістычны хэпі-энд.
Багатыр
Сын польскага пана — нязбыўная мроя? Фантазіі ў ёй, што кот наплакаў. У маіх несвядомых фізіялагічных працэсах такія сны ніколі не віталі. Іншая справа — багатырскі сон. Тут я бываў і Мурамцам, і Рыхардам Зорге. Хоць у яве далёкі ад гэтых герояў. Такім быў і ў час, калі жыў на ціхай беластоцкай вуліцы, якой прысвоілі таксама мірнае (праўда, з агаворкай) імя Гротгера. З агаворкай, бо пахла яно баталіямі. Але гэты пах ніколі не парушаў вакольнай ідыліі. Наш новы дом між старэйшых будынкаў нічым асаблівым не выдзяляўся. Хутка ўсе перазнаёміліся. Талакою ўпарадкоўвалі панадворак, а на змярканні, старыя і малыя, з узбуджанымі тварамі ўліпалі ў блакітныя акенцы: якраз у тэлевізіі ішоў упершыню серыял Stawka wieksza niz zycie. Уся краіна сачыла, як польскі ас водзіць за нос прабеглага гестапаўца Брунэра. Неўзабаве Клёс вырас на самага вялікага польскага героя. І ў панадворкавай гамонцы гарэзных падшыванцаў лавіў я характэрнае выслоўе Клёса: Nie ze mna takie numery, Bruner! Я ўсміхаўся, прыкідваючыся, што нічога не бачу. І яны на мяне — нуль увагі. Вось ідзе сусед з працы — і ўсё.
Раптам хлопцы перамяніліся. На маё з'яўленне заміралі, аж станавілася няёмка ад бляску распаленых цікаўнасцю вачэй. Што сталася? Вера не ведае, цешча не чуе. Перапытваю дачурку — маўчыць. Урэшце прыходзіць з пакаяннем: у дзіцячай гульні „чый бацька значнейшы” (а мой — лекар, а мой — суддзя), збіла з панталыку сябровак, выдаўшы сямейную тайну. Сказала, што сапраўдным Клёсам з'яўляюся я, яе бацька, а той, з серыяла — толькі акцёр, звычайны Мікульскі.
Нашай размовы нікому аднак не выявіла, бо малыя разведчыкі надалей праводзілі мяне зайздроснымі позіркамі. І не скажу, каб мне гэта роля не падабалася.
Інжынер ІІ
Бурапенны 1981. У разгары беластоцкага бушавання „салідарыстаў” іду правым бокам вуліцы Сянкевіча ўверх (чаго мяне трасца нясла туды?). Ажно з Рыжскай вывальваецца раз'юшаны бык у чалавечай постаці.
— У, вы — інжынеры! —
Ухіляюся, скручваючы на Рыжскую. Далей „Ухвыты” — бастыён рэвалюцыі. Дык азвярэлы бамбіза адтуль! І я — інжынер! Зноў інжынер, як у падмаскоўнай электрычцы. Толькі абставіны дыяметральна процілеглыя. Згадаліся шасцідзесятыя гады, калі я, саракагадовы, апынуўся ў сабачай аблозе. Ціснулі з усіх бакоў і я, зацкаваны, не знайшоўшы разумнейшага выхаду, вырашыў здавацца. Чорт вас бяры! І пагоншчыкаў, і рэдакцыю! Заўтра іду ва „Ухвыты”, мо прымуць за слесара (мая першая прафесія)?
Адчайнага рашэння не падзяліла Вера.
— Ты толькі думаеш пра сябе, — сказала. — Падумай і пра сям'ю.
І я пачаў думаць. Кінуць „Ніву”, не сказаўшы нават „да пабачэння” — проста. А што чакае цябе ў тых „Ухвытах”? Калі і прымуць, то не схаваешся ад тамашніх следапытаў. Усё вынюхаюць: і хто ты, і хто твае бацькі, і што рабіў, з кім гуляў. Засмяюць:
— 'Slusarz habilitowany!
Добра, каб толькі так. Я ж дваццаць год напільніка ў руках не меў. Які з мяне слесар. Памочнік рабочага — усё, на што я здатны.
А пасля сустрэчы з быкападобным незнаёмцам перадумаў. Памочнік слесара ў сорак год — блазенская роля. Але адольная. Упартасці ў мяне хапае. Хто ведае, калі на маім лобе дагэтуль віднее надпіс „інжынер”, мог бы выбіцца і ў інжынеры.
А ці было б лягчэй? Вось гэта пытанне.
Педагог
Пачатак дзевятай дэкады. Беласток, скверык на „Пяста”. Сяджу на лаўцы з думкамі ў былым. Падыходзіць незнаёмы дзядзька. З фальшывай усмешкай дае праз зубы металёвае dzie'ndobry і, не просячы згоды, садавіцца побач.
— Juz па zasluzonej emeryturce? — уключаецца ў мае панылыя думкі.
— My sie znamy? — углядаюся ў яго.
— О, juz і zaawansowana amnezja! — яхідна, са здзекам дапякае.
— О co chodzi? — насцярожваюся.
— Przypomne, — з асалодай уводзіць мяне ў ачмурэнне. — Pan wylal mnie z pracy!
Яшчэ адзін пакрыўджаны, думаю з дакорам сумлення і ўдакладняю:
— Z jakiej pracy?
— Wciaz udajesz? — пераходзіць на „ты”. — Pracowali'smy razem.
— Gdzie? — варушу мазгамі.
— W szkole! — злосна вылупіўся.
Камень спаў з сэрца.
— І co ja tam robilem? — душуся ад смеху.
Прыхадзень настабурчыўся, у вачах маланкі.
— Co robile's? Byle's dyrektorem, glupku! — азарае маю чорную памяць агністым бляскам.
— Niech bedzie, — палагоджваю атмасферу бяседы. — А za co stracile's prace? — цікаўлюся. — Pewnie za polityke?
— O, wraca pamie'c! — дабрэе сусед. — Za polityke, dyrektorku, za polityke, — ляпае мяне па каленях.
— А konkretnie? —дабіваюся.
„Палітык” патэтычна чытае:
Nasza partia wszystko zrobi,
Zeby Polak zyl jak Tobi!
— Co ci to przypomina? — унушальна зандзіруе.
— Krazylo takie co's za Gierka, — усё не магу даўмецца.
— Takie co's? — перадражняе і тлумачыць: — Za takie co's wreczyle's mi wilczy bilet! To byl m'oj utw'or...
— Nie wiedzialem, ze mam w szkole zdolnego poete, — вінавачуся. — Sadzilem, ze tylko upowszechniasz zakazana tw'orczo's'c.