Байкі

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Байкі

Байкі
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Дыпламаваны баран

Ў адным сяле (не важна — дзе) Хадзіў Баран у чарадзе. Разумных бараноў наогул жа нямнога, А гэты дык дурней дурнога — Не пазнае сваіх варот: Відаць, што галава слабая. А лоб дык вось наадварот — Такога не страчаў ніколі лба я: Калі няма разумніка другога, Пабіцца каб удвух, Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух! У іншага дык выскачыў бы й дух, А ён — нічога. I вось за дурасць гэту Яго вучоным раз празвалі нейк насмех, А каб двара не перабег, На шыю прывязалі мету. — Вось, — кажуць, — і дыплом табе. Што гэта за «дыплом», Баран — ні «мя», ні «бэ», Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца: — А што ж ты думала, сястрыца! Хіба мне пахваліцца няма чым? Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою, I не раўнуйся ты са мною. — Аб гэтым лепей памаўчы,— Сказала яму Кошка.— Каб ты быў разумнейшы трошка Ды розумам раскінуць мог авечым, То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым, Бо заслужыў ты свой дыплом Не галавой, а лбом. Другі баран — ні «бэ»,
ні «мя»,
А любіць гучнае імя.

Ганарысты парсюк

Бывае, праўда вочы коле… Раз гнаў пастух свіней у поле. Адзін вялізарны Парсюк, Які абегаў вёску ўсю, За раніцу абшнырыў завуголле, Цяпер такі меў выгляд важны, Што носа не дастаць і сажнем — Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў, А што ў самога на лычы, Не бачыў гэтага, аднак. І вось адзін тут Падсвінак, Які заўважыў бруд раней, І кажа: — Дзядзечка, твой лыч у брудзе! Нязграбна гэта й між свіней, А што ж, калі заўважаць людзі? Парсюк наставіў хіб, Парсюк раз'юшан: — Цераз цябе я чырванець прымушан! Такое мне сказаць асмеляцца нямногія, Дык гэта ж — дэмагогія! — Парсюк наш лаецца — не дараваць клянецца: — І месца мокрага, — крычыць, — не застанецца! Ты мой свінячы гонар закрануў! — І так ён Падсвінака грызянуў, Што той за сажняў пяць адскочыў. Парсюк не надта быў ахвочы Глядзецца праўдзе ў вочы.

Махальнік Іваноў

Таму ўжо будзе, мусіць, з год, Вучэбную стральбу праходзіла пяхота. Дык вось страляў аднойчы ўзвод Ці, можа, нават рота. А тут раптоўна Шэф вярхом аднекуль — шасць: Цікава паглядзець, а як страляе часць? Ці вока вернае, ці цвёрдая рука Ў чырвонага стралка? Зайгралі «пападзі», Гарыць чырвоны флаг. Стралкі — на лінію. Ляглі ўсе па упорах. Вось выстраліў адзін, Вось разам — пах-пах-пах! I лезе ў нос, і дражніць востры пах (Калісьці Шэф таксама нюхаў порах). Вось скончылі. Адбой. Начальнікі здаволены стральбой: Той тры папаў, той пяць. Ахвота тут і Шэфу пастраляць. Ён пяць патронаў у кішэнь, Нагледзеў лепшую мішэнь, Прылёгшы на упор, I стрэльбу да пляча прыпёр. Зажмурыў вока — бах! Пад носам землю ўзрыла. Другі раз. Гэта ўбок завыла. Яшчэ за імі тры,— Усе «за малаком». — Ах, чорт вас пабяры! — Злуецца Шэф цішком.— Хоць бы адну папаў, а то скандал страшэнны! Але махальнікі падходзяць да мішэні, Давай яму махаць (У іх быў добры нюх): Дзве, тры, чатыры, пяць! У самы, значыць, круг. Шэф хоча вынікі другім праверыць разам,— Махальнікаў назначыў зноў жа тых I ўзяў патронаў… халастых. Дык што ж вы думалі? — ніводнай не прамазаў. Як далажыў махальнік Іваноў: «У цэнтру самую ўсе пяць загналі зноў». І дзіва дзіўнае было там цэлай часці, Што можна з халастых ды «ўсе пяць куль» папасці. А ваенком дык Іванова нават пахваліў: — Ты, — кажа, — Іваноў, сапраўдны падхалім. У падхалімаў так вядзецца век-вяком! Ці б'е начальства ў цэль, ці шле «за малаком», Ды знойдуцца заўсёды Івановы, Што памахаць яму гатовы.

Асёл Ісуса Хрыста

Калi ўязджаў Iсус Хрыстос У Iерусалiм Асёл яго на спiне вёз, Натоўп iшоў за iм. Крычаў 'асанна' у хвалу Збавiцелю свайму, I ў галаву прыйшло Аслу, Што гэта ўсё — яму. 'I шлях, усыпаны лiсцём, — Ён думаў,— гэта мне', Ступаў, здаволены жыццём, Па мяккiм дыване. Пакуль на iм Iсус Хрыстос Па свеце вандраваў, Заўсёды быў Аслу авёс I свежая трава. Калi ж айцец сваё дзiця Ўзяў 'на небеса', Не стала больш Аслу жыцця— Нi славы, нi аўса. Ў пашане быў i на вiду, А вось вам эпiлог: Асёл вазiў цяпер ваду, Жаваў чартапалох. I сумна ён махаў хвастом, I думаў сумна ў такт: 'Калi я працаваў з Хрыстом, Усё было не так.

Аршын

Зайшоў я ў краму раз набраць на палітон. Вядома, Крамнік: — Будзьце так ласкавы! Вось вам сукно, вось вам бастон. Тавар не вельмі што цікавы, А Крамнік хваліць: — Добрае наўздзіў! Пасля й цану ж загарадзіў! Я сяк, я й і так, ды мусіў заплаціць нарэшце: Другога выхаду няма,— Не за гарамі ўжо зіма. — Ну, мерайце, — кажу, — ды рэжце! Куляецца аршын, маланкай ходзяць рукі — Так спрытна шэльма мерае. — Ах! добрае сукно! Мо возьмеце й на брукі? Але яму не надта веру я,— Бяру аршын і правяраю сам. Дык што ж вы думалі? Ну й жулікі! Ну й чэрці! Недахапіла ў мяне там Ні больш, ні менш — тры чвэрці. А Крамнік божыцца, клянецца: — Няхай язык адсохне, — прысягае. I жонка, і дачка, і цешча памагае, Аж кулакамі б'юць у грудзі, Даводзячы, што гэта мне здаецца I што няма вярней, як іх аршын. Аднак я доўга не марудзіў I спрэчку зразу давяршыў, Сказаўшы Крамніку: — З табой я цалкам згодзен: Няма вярнейшага аршына, Ды толькі ў тым бяды прычына, Што сам ты — злодзей. «Аршын» марксісцкі ёсць, і ён зусім нядрэнны, Калі ўладае ім разумны ды сумленны; Калі ж пачне хто іншы мераць, Дазвольце мне тады не верыць.

1928

Варона-мітынгоўшчыца

Крылатыя насельнікі старонкі нейкай Цярпелі доўга здзекі. Там панаваў страшэнны ўціск, Там часта чуцен быў жалобны піск Бязвіннае ахвяры. I вось паўстаў крылаты пралетарый,— I бура ўміг з зямлі змяла Цара драпежніка арла. Уціхла бура, кончана змаганне, I вольных дзён настала ранне. Увесь птушыны
род там без разбору нацый
За творчай працай: Хто гнёзды ўе, хто ловіць мошак — Сваіх пісклівых корміць крошак, Другі вартуе ў садзе дрэў — Бароніць іх ад чарвякоў, I працу ўсіх працаўнікоў Бадзёрыць гучны спеў. Адной вароне праца не пад густ. I вось, усеўшыся на куст, Ад рэшты грамадзян паводдаль, — Ура! — крычыць яна. — Ура! Няхай жыве свабода! Між тым, абедаць бы пара, Бо есці хочацца Вароне. — Ужо й не рана, здэцца, сёння, Ці зараз пададуць абед? — Спытала ў Ластаўкі яна. — Ніхто, сястрыца, не падасць табе,— Вароне адказала тая,— Бо кожны з нас абед у працы здабывае, I не працуеш толькі ты адна. — Ну, це брашы, а я ж вось мітынгую. — Дык і знайдзі варону ты другую, Якая б тут табе паслугавала, А ў нас няма паслугачоў. Бывай здарова! — Ластаўка сказала.— Дарэмна траціць час я не хачу. I давялося той адной Дзяўбці смярдзючы конскі гной.
Дык вось, чытач, ты сам здароў Павінен добра тое ведаць, Што, каб прымусіць працаваць такіх «варон», Не трэба ім даваць абедаць.

1925

Далікатныя парасяты

Няхай не слухае, каму не міла, А я тут расказаць хачу, Што ад людзей нядаўна чуў: Як Цётка парасят карміла. Не ведаю — у будні дзень ці ў свята, Пусціла ў сенцы Цётка Парасяты, Ім замяшала есці Ды на хвілінку выйшла дзесьці. Вярнулася яна і стала ля парога спужана: Памыяў на падлозс лужына, I цеста ўсё парыта, I бруд кругом каля карыта. Тут, раззлаваўшыся без меры, Кабета адчыніла дзверы Ды аблавухіх панічоў Давай шалёстаць скарачом. Калі ж наробяць яны піску! Ну — рэжуць іх, няйначай. На піск на той здалёк і зблізку Набегла шмат радні свінячай, I парасячы піск не чуцен у свінячым гудзе: Наставіўшы хібы і папусціўшы пену, На дзверы лезуць і на сцену. Іх ледзьве адагналі людзі. Дык вось, браткі, Калі такія свінюкі (А свінюкоў нямала ёсць па свеце) Ды завядуцца ў сельсавеце Ці ў кааператыве ў вас,— Ганіце вон, на мой адказ.

1926

Дзед i Баба

Ехаў Дзедка на кірмаш, З ім на возе — Баба. Конік з выгляду — дарма, Ды цягнуў ён слаба: Меў не болей двух гадоў, Як суседзі кажуць. Баба ж тая — сем пудоў, Сама меней, важыць. Пад узгорак або ў гразь — Конь насілу возьме. Стала Баба памагаць… Седзячы на возе. Што ж, каню другі гадок. Дык яна — за білы Ды нагамі ў перадок Пхне, як мае сілы. — Кінь, дурная, бо зганю! — Дзед тут Бабе кажа.— Ты паможаш так каню, Як хваробе кашаль. — Ах ты, ёлупень стары! — Баба Дзеда лае.— Стой жа тут, хоць ты згары! Мне бяда малая. Потым — гоп яна з калёс, Села ля дарогі, А каня як чорт панёс,— Дзе ўзяліся й ногі! Ва ўстановах часам ёсць Вось такія ж «бабы»: Здэцца, й робяць яны штось, Але справы — слабы. Ды такая не ўцячэ! Скажам ёй нарэшце: — Мо без вас было б лягчэй? Паспрабуйце злезці!

1925

Дэкрэт

— Здароў, Максім! Забыўся, брат, на нас зусім. Расказвай, што чуваць. — Браточак, не магу! — Ты мо сюды адпачываць? — Ды не, бягу! Я жду бяды з усіх бакоў. — А што з табою? Можа, не сакрэт? — Ды ў цэнтры (чуў мо?) выдалі дэкрэт — На мяса здаць усіх быкоў, Якім мінула дзесяць год. Пастой… Прысядзь ды вытры пот… Дык ты ж чаго падмазаў пяты? — А мне ўжо бачыш, дваццаць пяты, Дык страх такі напаў, не ведаю, дзе дзецца. — Не разумею я… То ты ж не бык, здаецца, I не ўцякаць табе я моцна буду раіць. — Яно то так, але ж — гады… Каб не нажыць якой бяды. Дзкрэты як у нас, часамі, разбіраюць? Не разбяруцца, зловяць — чык, Тады й даводзь, што ты не бык.

1928

Жаба ў каляіне

Пагода — проста нібы дым, У вёсцы рух, у вёсцы ўздым: Упарта кліча сенажаць. I ні старым, ні маладым Тут некалі ляжаць. Грабель мільганнем, звонам кос Трымцяць лілёвыя прасторы, I вось, нібы ў зялёным моры, Плыве бухматы воз. Далонню ўцёршы потны лоб, Як паміж рыфаў, паміж коп Лахматы капітан яго вядзе. Ён важнасць твару надае I, каб не стала, загадзе Сваёй адзінай «конскай сіле», Якая й так напружвае ўсё жылле, Ён пугай пары паддае. Яно хоць «сілы» троха й шкода, Ды некалі — стаіць пагода, Аж смагне, ныючы, асірацелы куст. А Жабе гэта не пад густ; I сонца горш цяпер пячэ, Скарэй і бусел напаткае, I як яна тут ні ўцякае, Як ні скача, У цень нікуды не ўцячэ. Ад крыўды Жаба ледзь не плача. А ўсё двухногі гэты госць З сваім вялізным возам! Апанавала Жабу злосць, I падказаў ёй жабін розум: «Ага, ну-ну! Ты пажыві яшчэ хвіліну,— Вось толькі сяду ў каляіну, Плячом пад кола таркану I к чорту воз перавярну. Тады — капут, і ты мяне не зловіш, Бо галаву, напэўна, зломіш». I — скок Жабоцька смела Ды ў каляіну села. Тут колам — хрась!.. I кроў і гразь… Пад кола, жаба, не падлазь. Ці не такі ж і кожнай жабы лёс, Што пнецца на хаду кульнуць савецкі воз?
Комментарии:
Популярные книги

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Попаданка в семье драконов 2

Свадьбина Любовь
6. Избранницы правителей Эёрана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов 2

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Брак по принуждению

Кроу Лана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Брак по принуждению

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX