Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Байкі

Крапіва Кандрат

Шрифт:

1926

Рак

Паважны чалавек адзін З далёкіх і чужых краін Прыехаў вандраваць па Беларусі. Чаго — сказаць я не бяруся: Ці то яго цікавіў Мінск, ці то Мазыр і Прыпяць, А толькі ён зайшоў бутэльку піва выпіць. — Што ў вас да піва ёсць? — пытае ён Слугу. — Што загадаеце, падаць я вам магу,— Адказвае Слуга. — Ёсць тараны, ёсць ракі. — А гэта што такія за прысмакі? Іх не чуваць у нашай старане. Нясі, галубчык, мне якіх штук пяць на спробу. Падаў Слуга. Паважная Асоба, Абцерабіўшы раку шыю й клешні (Не хоча з драбязой займацца ён, канечне), Давай упісваць рэшту. Ды вось не есца толькі нешта: Расце, здаецца, ў роце рак. Аж вочы плюшчыць дзядзька-небарак, Але, запіўшы півам, лыкнуў. «Давай яшчэ папробую, а мо й прывыкну Да гэтых, — думае, — прысмакаў». Але й з другім не лепей ракам: Назад, здаецца, з рота ён паўзе. — Паслухайце, — Асоба кажа тут Слузе,— Што гэта ў вас за людзі? I што ў людзей за густ? Вось
я ніяк прывыкнуць не магу
I ракам рот дарэмна запаскудзіў. Слуга ў адказ: — Які вы, дзядзька, смешны! Не дзіва мне, што не знайшлі вы смаку У нашым раку: У нас ядуць тут шыю і клешні, А вы — жывот ды бруд усякі. Калі трапляецца ў жыцці вам рак, То, каб не каяцца нарэшце, Уведайце наперад, дзе ў ім смак, Тады ўжо толькі ешце. Іначай знойдзеце ў лупіне, Што кожны, плюнуўшы, адкіне.

1926

Сава, Асёл ды Сонца

Сава лятала паначы, З сабою птушкам смерць насіла, Хаўтурны спеў ім пеючы,— Сама там драла іх, сама ж і галасіла, Ды так не ўбачыла, як нахапіўся дзень, I Сонца яркага прамень Да рэшты асляпіў ёй вочы. Сава ўцячы тут хоча, Ды толькі вось ляцець не можа, А поблізу няма дупла нідзе. Заплакала Сава ў бядзе — Ну, хто ж Саве паможа? На шчасце ёй тут лёс паслаў Знаёмага Асла. I кажа ён: — Не плач, сястрыца, Ды надта не бядуй,— З бяды мы вырабімся самі, I Сонцу нам не прыйдзецца скарыцца: Я вушы доўгія на Сонца навяду I засланю яго вушамі. Як цемра ўсю пакрые галу, Як згіне прыкрае святло, Дык ты й ляці сабе ў дупло Тады памалу. I наш Асёл за працу ўзяўся шчыра: Як можна вушы свае шырай Ён растапырыў, распрастаў I проці Сонца стаў. Калі ж налева глянуў коса — Святла там яркая палоса. Ён — гоп у левы бок. Пасля глядзіць — святло і справа; Тады назад ён — скок. Нарэшцо бачыць — дрэнна справа: Скакаў, скакаў і ўжо насілу ходзіць, А Сонцу ўсё ніяк не шкодзіць,— Ні каплі не памог Саве, А вочы пасляпіў сабе. I вось Аслу нарэшцо ясна стала: Каб Сонца засланіць — вушэй асліных мала. Вось гэту праўду едкіх слоў Нясу, абураны, я на фашысцкіх соў I іх заступнікаў-аслоў.

1927

Сваяўство

Для сябра ці для сваяка I на вярбе растуць, часамі, бэры, I па вядру казёл дае, бывае, малака. Хто гэтаму не даў бы веры, Дык факты тут яго пераканаюць скора. Нядаўна нек, учора ці заўчора, Я чуў — Свіння Казла хваліла, Уславіла падрад разоў са сто. Хваліла, ды не ў гэтым сіла, А справа ў тым — за што? Яна Цялят сабрала чараду I пачала: — Вы знаеце, — пытаецца, — Казла — Такую бараду З развілінамі рог? Ах, што за працаўнік! Ах, што за маладзец! Ох, ох! Рох, рох! Працуе ён не то што за Вала — За трох! Спытайцеся сабе ў авец… Ці верыце яшчэ вы, мілыя мае? Ен нават малака дае. Цяляты тут Свінні ў адказ: — А не дуры ты, цёця, нас! Казлова малако сама еш на здароўе, А нам ляпей кароўе. А што ён працаўнік, і гэтакі й такі, Дык ясна тут, як двойчы два: Вы з ім, здаецца ж, сваякі — Жывёлы з аднаго хлява.

1927

Стары i Малады

Не так даўно ў гаспадара Жарэбчык быў і Конь Стары. Яны задраліся нек раз, I вось з тае пары Пайшлі між коней нелады. Аднойчы ў плузе на раллі Жывёлы спрэчку завялі. Гарачы, порсткі Малады Тут не на жарт Напаў на сталага Каня: — Куды ты, падла, варт! Калі паўзеш, дык парахня Вунь пасыпае сцежку ўслед, I толькі ты паскудзіш свет, Глядзіць у землю морда кісла I губа ніжняя адвісла. На чорта ўжо цябе й трымаць! Даўно пара да каналупа, Бо сорам весці на кірмаш… Ад слоў такіх Стары стаў слупам: — Ах ты, шчаня! Так бэсціць сталага Каня! Ты не глядзі, што я стары, Што быццам сыплецца з мяне На капыты, Але ж да гэтай вось пары Ні разу ў баране Не стаў, як ты. Разумны ты ды малайчына Да той пары, пакуль ляйчына Не пападзе табе пад хвост, Ну, а тады — панёс Ці з плугам будзеш ты, ці з возам,— I дзе твой дзенецца ўвесь розум! Няхай, па-твойму, я слабы, А хто ж цябе вось прыдабыў? Хто дастаўляў табе авёс I сена, на якім ты рос? Ты здольны толькі да яды, А ў працы гэтых маладых Я так прыцісну, што аж сок… — Пакуль з нас сок, дык з вас пясок… Вось так за словам слова, Нарэшце мала ім і звадкі — Ужо намерваюць азадкі. I… выйшла б дзела ў іх канёва, Каб не Араты йшоў за плугам. — Но-но! А то вось я зраблю падлік заслугам.— Пачаў ён іх мірыць.— Сябры па працы вы, а проста як звяры. Той ганарыцца, што стары, А той — што малады. Ды хіба ж для працоўных розніца — гады? Паверце, што найбольшая з заслуг — Цягнуць цяпер у згодзе гэты плуг.

1926

Сямейная спрэчка

Табе вось не якая трасца,— Сказаў Пярэсты раз Падласцы,— I больш не здольна ні на што ты, Як на цялячыя пяшчоты: Яшчэ мароз, мяцеліца, Яна тады ацеліцца, I сёмуха
аж блізіцца —
Яна ўсё з целем ліжацца. А калі ж цельная была, Хадзілі, проста як ля шкла. Вось толькі й клопату брыдзе, Што нацадзіць за цэлы дзень Якую кварту Ці то-бок літру малака,— I харчаваць цябе не варта. Зусім рэч іншая ў быка: Вось я штодзень, як той загарак, Іду то ў возе, то ў сасе,— Балюча ныюць косці ўсе, Ярмо ашмуляла мне карак, Бо я ж адзін на гэтым карку Нясу ўсю нашу гаспадарку. I каб не я, сышло б да рэшты. — Пакінь плявузгаць ты, Пярэсты, Сабою надта выхваляцца, Не страш ты бабу цяжкай працай,— Падласка кажа да быка.— I я магу ярмо цягаці, Радзі ж вось ты хоць паўцяляці Ці дай хоць кварту малака.

1925

У Папа ды быў сабака

У папа ды быў сабака, Поп яго любіў. Ён не краў у баці сала,— Поп яго не біў. Баця жыў ля школы блізка, Проста двор у двор, I наведваў часта Лыска Школьны калідор. Да пажывы Цюцька ласы Раз у школу йдзе, Ён абшнырыў усе класы, Ды няма нідзе. Хоць у думках невясёлы, Хоць і посціць пост, Але выйшаў Лыска з школы — Абаранкам хвост. Напаткаўся ён Мілорду, Які тут гуляў; Прывітаўся морда ў морду, «Добры дзень!» маўляў. (Мне пяром размову гэту Цяжка й перадаць.) — Дзядзька Лыска за асвету Ўзяўся, як відаць? — Ды прызнацца ўжо не сорам, Пхнёмся пакрысе: Сем тут класаў з калідорам… Я прайшоў усе. I пайшло ад сукі сучцы — Хто каго ні стрэў, Што той Лыска у навуцы Сам сабаку з'еў; Не капціў дарэмна свету, Жыў ды не драмаў; Што вышэйшую асвету Лыска атрымаў; Што ў становішчы сабачым Гэта ж — о-го-го! Што мы шмат яшчэ пабачым Цудаў ад яго. Вось і чын у Лыскі новы (А ранейшы знік): Навуковай установы Лыска працаўнік. У папа ды быў сабака, Поп яго любіў, Ды вучоным знакамітым Чорт яго зрабіў.

1928

Філосаф i рака

Блукаў Філосаф па зямлі. Чаго блукаў? Мо праўды ён шукаў I сцежак тых, што да яе вялі, Мо вывучаў складанасць тых падзей, Што выклікаюць у людзей То радасць, то трывогі. А толькі збіўся ён з дарогі, Пайшоў да вёскі нацянькі I апынуўся ля ракі. Вось вёска ўся на відавоку, Сям-там дымяцца каміны, I смачны пах даносіцца здалёку: Няйначай як пякуць бліны, А можа, нават і мачанку (Філосаф наш ад ранку Не каштаваў ніякай стравы). Ды вось бяда — Наперадзе вада I не відаць ніякай пераправы. «Не будзем смутку наддавацца, — Сказаў Філосаф наш, пачаўшы раздзявацца. — Мне толькі варта зняць штаны, I я паспею на бліны». Аднак, раздзеўшыся, пачаў ён сумнявацца: Ці то ў штанах, ці без штаноў — Філосаф ёсць філосаф: Паразважаць заўжды гатоў Аб чалавечых лёсах. «Які ж мяне самога лёс чакае? Хоць розум мой глыбінь шукае, Але ж вада тут чорная такая… Таму адзначым: гэты глыб Не для філосафаў — для рыб». I тут, у гэтыя хвіліны Сумненняў і разваг, Пачуўся раптам роў асліны: Асёл, прыспешыўшы хаду, Імчаўся з берага ў ваду (Відаць, усмаг). Напіўшыся, стаяў, крапіў хвастом бакі Аж на сярэдзіне ракі (Аслу было тут па калені). Філосаф зноў у задуменні: «Чаму ж мы дна ў рацэ не бачым? Даследуем і растлумачым: Таму мы ў ёй не бачым дна, Што ў вадаёме муць адна». Так іншы твор са зместам цьмяным Мы лічым ледзь не акіянам.

1963

Шляхі да ісціны

Жылі ў суседстве два Іваны. Адзіц — мудрэц — Шукаў ва ўсім пачатак і канец, Другі — прастак — Жыў проста так. Вось раз ідзе прастак з двара — Касцюмчык, гальштук, папяроска. — Куды? — пытае цёзка. — Ды мне пара… Вунь там у скверыку чакае Чарнявая такая. — Я бо гляджу — надраіў чуб. Жаніцца думаеш? — А хоць бы й так? — Дык ты ж не знаеш, што такое шлюб. — Я па-вучонаму адказваць не бяруся, Як ажанюся — разбяруся. — Прастак дык ён і ёсць прастак. А я хачу спачатку разабрацца. Цяжкая, праўда, праца, Вунь, бачыш, колькі кніг! Усё пра шлюб сабрана ў іх Ад самага Адама. Дык вось мая праграма: Пакуль да сутнасці не дабяруся — Не ажанюся. Ад першабытнае сям'і пачну. — Ну-ну! Жадаю поспеху. — Табе таксама. Пакуль мудрэц, сабраўшы кніжак стог, I дзень і ноч пад імі сох, Пакуль дабраўся да матрыярхату, Прастак прывёў чарняўку ў хату. Яшчэ прайшло мо год ці два, Штудзіруе разумнік том за томам, Трашчыць аж галава, А ўсё канца няма крыніцам невядомым. Раз, глянуўшы на свет, разумны аж здзівіўся: Сынок у «дурня» нарадзіўся. Ішлі гады сваёй хадою… Пад старасць наш мудрэц, Абросшы сівай барадою, Знайшоў-такі пачатак і канец, Але на сівізну кудзелі Нявесты не глядзелі.

1965

Поделиться:
Популярные книги

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Барон переписывает правила

Ренгач Евгений
10. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон переписывает правила

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба