Беларусізацыя пад №...

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Беларусізацыя пад №...

Беларусізацыя пад №...
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Лявон Савёнак — Свэн — Крывічанін

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям'і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькіь вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу.

На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх

настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям'я засталася жыць у Менску.

У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту «Савецкая Беларусь», што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.

У склад рэдакцыі «Савецкай Беларусі» таксама ўваходзілі М. Маразоўскі (Гурын), рэдактар, постаці якога не адну старонку ва «Ўспамінах» прысьвяціць праз гады Васіль Рагуля, Зьмітрок Бядуля, Міхась Чарот, Янка Пашкевіч, Павал Каравайчык. Алесь Дудар у сваіх паказаньнях па сфабрыкаванай справе «Саюзу Вызваленьня Беларусі» расказваў пра атмасфэру ў газэце, што яна «мала падобна была да атмасфэры савецкай газэты. Адчувалася, што большасьць супрацоўнікаў аддае сваю працоўную сілу й гэтым абмяжоўваецца: погляды-ж свае разглядае як нешта асобнае, незалежнае ад той справы і ад тых прынцыпаў, якія праводзіла газэта. Праўда, ніякіх антыпартыйных і антысавецкіх гутарак ня было, але адчувалася й само сабой разумелася, што партыя сама па сабе, а «Савецкая Беларусь» сама па сабе». І як вынік — 27 чэрвеня 1929 году на паседжаньні бюро ЦК КП(б)Б У. Затонскі, які ўзначальваў камісію па праверцы нацыянальнай работы ў БССР, абвінаваціў газэту ў нацыянал-дэмакратычных скажэньнях: менавіта на старонках гэтай газэты, пазьней названай «утульным прыстанішчам беларускіх нацыяналістаў», друкаваўся артыкул Паўла Трамповіча «Шляхі беларускай інтэлігенцыі», былі выдрукаваныя артыкулы Міхася Зарэцкага й Тодара Глыбоцкага, што распачалі «тэатральную дыскусію», а таксама вядомы «Ліст 3-х» (А. Александровіча, А. Дудара, М. Зарэцкага) супраць антыбеларусізацыі.

Ня дзіва, што Савёнак быў звольнены з працы ў газэце як нацдэм. Зь лютага 1929 г. ён працаваў на будоўлі, на заводзе «Ўдарнік», зь ліпеня 1932 г. — стыльрэдактарам навукова-тэхнічнага выдавецтва. Але гэта не зьмяніла ані ягоных паглядаў, ані паводзінаў. Нават больш. Як пісаў сакрэтны супрацоўнік ГПУ ў сваім чарговым даносе, «такія заядлыя беларускія культурнікі як Чаржынскі, Бялькевіч, Пашковіч, Савёнак, Каханоўскі й шмат хто іншы, хто раней у штодзённым прыватным і грамадзкім жыцьці гаварыў выключна па-беларуску, пачалі з усьмешачкай утрыравана гаварыць па-расейску, дадаючы: няхай ужо іншыя гавораць на нацыянал-дэмакратычнай мове, а мы будзем гаварыць на інтэрнацыянальнай».

Зразумела, што новых рэпрэсій доўга чакаць ня трэба было.

Пасьля разгрому Грамады ў 1927-29 г.г. ды барацьбы з нацдэмаўшчынай у 1930-31 г.г. новым этапам вынішчэньня беларускага народу стаўся разгром, што ўвайшоў у гісторыю як «Справа Беларускага Нацыянальнага Цэнтру».

10 жніўня 1933 г. былі арыштаваны былыя беларускія дэпутаты ў польскі Сойм, а зь 1-га верасьня пачаліся масавыя арышты: толькі за адну ноч схапілі больш за 90 асобаў. Бралі ня толькі ў Менску, але й у Маскве, на Каўказе, на Урале. Да 1-га лістапада па справе БНЦ было арыштавана 9700 чалавек, у тым ліку й Лявон Савёнак. 15 студзеня 1934 г. Калегія ГПУ вынесла прысуд: зьняволеньне ў лягерох. Падрабязнасьці пра той суд ды наагул ход самой справы добра адлюстраваны ў артыкуле «Крыжоваю дарогаю», надрукаваным у газэце «Беларус» ад 1 жніўня 1954 г. і зьмешчаным у гэтай кнізе. Артыкул падпісаны Лявонам Крывічаніным — псэўданімам Лявона Савёнка.

Калі-б ня гэтым разам, дык іншым Л. Савёнак абавязкова

трапіў-бы ў кіпцюры ГПУ, якое даўно мела свае віды на аўтара кніжкі фэльетонаў «Чароўная іголка». Аўтар прыкрыўся імем Лявона Свэна — яшчэ адным псэўданімам, але гэта падманула хіба толькі бібліятэчных супрацоўнікаў, якія каталягізавалі кніжку як належную замежнаму, швэцкаму пісьменьніку. Дакладней, пачалі каталягізаваць, бо хутка агледзеліся пільныя супрацоўнікі «ворганаў», кнігу забаранілі й зьнішчылі бадай што ўвесь наклад, а ён быў немалы — тры тысячы асобнікаў.

Пяцігадовую высылку Л. Савёнак адбываў спачатку ў Паўдзённым Сібіры, а потым у Алтайскім Краі. Працаваў на будоўлях, дзе цесна сышоўся з сыяністамі зь Менску, якіх было даволі шмат, моцна згрупаваных, з добрымі кантактамі, як казалі, ажно ў Швайцарыі. Яны добра паставіліся да беларускага нацыяналіста й прапанавалі нават сваю дапамогу, сувязі. Л. Савёнак пачаў абжядноўваць вакол сябе беларусаў, але нехта данёс — і сыяністаў раскідалі па розных лягерох, а самога Савёнка перавялі ў штрафныя калёны.

Ужо на эміграцыі, у ЗША, ён будзе сьведчыць перад Камісіяй Керстана аб Савецкіх канцлягерох.

У 1939 годзе, калі тэрмін пакараньня скончыўся, Л. Савёнак вярнуўся на Беларусь і настаўнічаў у вёсцы каля Крычава, а пасьля ў ваколіцах Менску, бо ў самім горадзе жыць яму было забаронена.

Улетку 1941 году, пасьля акупацыі Менску немцамі, Савёнак быў інтэрнаваны, як і ўсё мужчынскае насельніцтва гораду, і некалькі тыдняў праседзеў на Камароўскіх балотах пад Менскам. А калі пачалася «другая беларусізацыя», працаваў журналістам у «Беларускай газэце». Антон Шукелойц успамінае:

«Я пазнаёміўся з Лявонам Савёнкам, прыйшоўшы ў Менск і добра адпачыўшы пасьля пабояў у турме. Гэта быў 1941 год, думаю, кастрычнік месяц, хутка пасьля прыходу немцаў.

Я прыйшоў ва Ўправу гораду, каб сустрэцца зь Вітаўтам Тумашам, старшынём Управы. Тумаш — мой калега па ўнівэрсітэту, і я вырашыў у яго знайсьці эвэнтуальна нейкую параду. І вось я зайшоў да Тумаша, пагутарыў зь ім.

Тумаш быў вельмі заняты й адправіў мяне да Антона Адамовіча. Адамовіч кажа:

— Заставайся тут са мною, тут сягоньня будзе першая палітычная нелегальная нарада. Трэба разгледзець сытуацыю, якая да гэтага часу была, і што маем далей рабіць.

І вот я ў яго застаўся, ён канчаў сваю работу. Ягоная канцылярыя была даволі вялікая. Пачалі зьбірацца людзі на нараду. Прыйшоў Усевалад Родзька, які й быў ініцыятарам гэтае нарады, тады падышлі Савёнак, Алесь Матусэвіч, Сінькевіч, Гуцька. Словам, было там чалавек, можа, з дваццаць. Тумаша ня было. Але Тумаш аб гэтай нарадзе ведаў, таму што, калі нарада скончылася, ня помню хто, сказаў:

— Цяпер, хлопцы, ідзём да Тумаша на абед. Вы ўсе запрошаныя.

Ну вось, там я пазнаёміўся з Савёнкам. Як ён выглядаў? Моцна сіваваты, меў доўгія валасы, такія характэрныя, як казалі, даўней эсэры насілі. Такі бадзёры, вельмі бадзёры.

Аб гэтай нарадзе я ўжо многа разоў гаварыў. Нарада была ў справе разгляду сытуацыі. Ужо ішлі нямецкія пагромы. І мы прынялі некалькі пастаноў: беларусізацыю устаноў гораду, школьніцтва, тэатру, адміністрацыі, цэркваў. І галоўнае было пастаноўленьне — арганізаваць Беларускую Незалежніцкую Партыю. Так што гэтая нарада й была пачаткам Беларускай Незалежніцкай Партыі, тыя людзі яшчэ далей праводзілі такія апытаньні, і першы сход яе адбыўся ў канцы 1942 году ў памяшканьні Саковіча. Саковіч быў начальнікам паліцыі, але ў гэтым самым руху Беларускай Незалежніцкай Партыі быў ад самага пачатку й зьяўляўся адным зь ініцыятараў. Таксама, як Вітушка і Касмовіч.

Комментарии:
Популярные книги

Ринсвинд и Плоский мир

Пратчетт Терри Дэвид Джон
Плоский мир
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Ринсвинд и Плоский мир

Мастер ветров и закатов

Фрай Макс
1. Сновидения Ехо
Фантастика:
фэнтези
8.38
рейтинг книги
Мастер ветров и закатов

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Гимназистка. Клановые игры

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Клановые игры

Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

МакКаммон Роберт Рик
Абсолют
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Буревестник. Трилогия

Сейтимбетов Самат Айдосович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4