Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

«Дунечка, каханая цацанька мая! Прыгарнi, абдымi мяне, сьцiшы пажар у сэрцы маiм. I адно намякнi. Сьледам за табой пайду, разам дзетак будзем вучыць, можа лёс свой зьвяжам»…

«Не, гэта занадта празаiчна. Тут трэба было-б прыгожай Купалавай цi Багдановiчавай паэзiяй» — думаў Янук. Сама важнае, што карцiла яму, каб неяк зусiм канкрэтна выказаць дзяўчыне свае пачуцьцi. Ня мог адважыцца, проста забiрала дыханьне. I прыгадвае, што стаяў, хоць i прасiла побач яе прысесьцi. I пазiраў на яе зь пяшчотаю, сiлiўся думкамi, мабiлiзаваў адвагу, каб сказаць нешта надзвычайна важнае, прост-напраст манументальнае, такое, чаго зусiм

не абдумаў, але што абвязкова мела быць сказанае. А замiж гэтага выйшла простае i ў гэным часе й месцы навет недарэчнае:

— Знаеш, Дуня, я табе пiсьмо зь Вiльнi напiшу, добра? Адпiшаш?

Дзяўчына ўважна зiрнула на яго. Цi здалося яму, цi ў тых каханых вачох кпiны?

— Ага, добра, адпiшу, — буркнула.

I маўчаньне. Яна нахiлiлася, сарвала галiнку верасу й разглядала яе. Калi-б Янук мог тады пасяброўску неяк выказаць тое, што хацеў цi думаў. Эмоцыя замiнала. Час ляцеў i Янук бачыў, што дзяўчына чакала пачуць ад яго нешта больш значнае, калi ўжо ня зусiм урачыстае. Гэта-ж, як-нiяк, расставаньне. Ужо шарэла. На захадзе выразна зазьзяла Мiлавiца, калi Дуня ўстала. У вачох яе анi ценю звычайна прысутнае там гарэзьлiвасьцi. Васiлькi пазiралi проста, напорыста, быццам хацелi Януку дзесьцi ў душу зазiрнуць.

— А я думала…

На твары зьявiлася заклапочанасьць, расьцярушанасьць.

— Думала, што ты i я… Дык не. Ну едзь. Так i трэба, Янучок. Едзь! Скора тамака пра мяне забудзешся й якую гарадзкую паненку знайдзеш… Нiхай сабе…

I яна раптам зьнiкла. Апошнiя словы, сказаныя зь вялiкiм нацiскам, тонам нейкай фiнальнасьцi. Дзяўчына зьнiкла з вачэй, а Янук, гарачынёю твар залiты, ногi аслабелыя, стаяў i дрыжэў, ня ведаючы цi дагнаць Дуню й прасiць прабачэньня, i… Пазiраў на выседжанае ў траве месца, хацелася стануць на каленi, пацалаваць яго… Або бегчы за ёю ззаду… Хацелася й тое й гэна, а ён стаяў у ненаважанасьцi, i прадчуваў, што ня зыйсьцi яму з наканаванай дарогi. Дзесьцi збоку ў мiражы памяцi стаяў Падгайскi й Грышкевiч, i хлапец больш адчуваў чым усьведамляў, што пойдзе за iхнай парадай. Праўда, Дуня выразна сказала, што хацела-б разам зь iм дзетак вучыць. Як шкада! Прыгожа выглядала-б ягоная будучыня…

Вялiкая вёска, у якой шмат дзетак. Школа, абавязкова прасторная, зь вялiкiмi вокнамi ўва ўсiх чатырох сьценах. Яе абступiлi навокал стройныя бярозы. Школа поўнiцца шчабятлiвымi звонкiмi галасамi, гудзе магутнай песьняй. А ў пагодныя надвячоркi яны, Янук i Дуня, напоўненыя шчасьцем каханьня, вандруюць па нiвах побач сьпелага збожжа, або блудзяць у бары. Так сабе павольна, бязь сьпеху, насалоджваюцца плённаю восеньню. Сядаюць на мяжы пад волатам дубам i Янук чытае дзяўчыне свой апошнi верш, ёй прысьвечаны. Дуня скваплiва ловiць кожнае слова.

I васiлькамi расьцьвiлiкаханай маей вочы,якога шчасьця на зямлiня сталi мне прарочыць?Узьлёт парываў, маладосьць,i шал нязбытых мараў…

— Ты гэта пра мае вочы, Янучок?

— Ага, пра твае…

Так магло-б быць. Але ў Януковых руках, на бальконе вiленскай Казьляковай хаты, лiст ад Дунi. Яна там далёка, у нейкай Бярозаўцы ля Докшыц, а ён тут, адзiн, самотны. I да яго дзяўчына цяпер прамаўляе буйным, размашысты, крыху налева нахiленым

почыркам:

«У мiнулую нядзелю заяжджаўся да мяне франьцiк Вайцяхоўскi. Прыпхнуўся на сваiм неадлучным ровары. Ня люблю гэтай рыцыны-нахаба, ледзь адвязалася».

Такой весткай Янук не на жарты затрывожыўся. Радкi пра Вайцяхоўскага ў лiсьце даволi скупыя. А што там запраўды сталася? На настаўнiцкiх курсах называлi яго аблiзанай авечкай таму, што часаў свае блёнд валосы так, быццам яго авечка цэлую ноч лiзала. Паходзiў недзе iз старой засьценкавай шляхты, заўсёды франьцiўся, голасна рэклямаваў свой беларускi патрыятызм i заўсёды хвалiўся вялiкiмi посьпехамi ў дзяўчат. Паважнейшыя дзяўчаты адганялi яго, як назойлiвага авадня, але гэта нiяк шляхцюка не ўтаймоўвала. На кпiны хлопцаў, зусiм не пакрыўдзiўшыся, адказваў:

— Якiя вы, хлопцы, малакасосы! Дз дзяўчат трэба проста дабiрацца. На тое-ж яны й дзяўчаты.

I звычайна Вайцяхоўскi адыходзiў ад «малакасосаў», паiдыёцку распраменьваўся ягоны твар, калi засьценкавы Дон Жуан пачынаў загаварваць зубы наступнай сустрэчнай дзяўчыне.

Трывогай поўнiлася Янукова сэрца. На колькi быў ён пэўны сваей Дунi? Вайцяхоўскi, бяз сумлеву, iз сваiм «неадлучным роварам» разьведаў ужо ўсё навакольле. I напэўна не паехаў да аднэй цi другой звычайнай i неадукаванай вясковай дзяўчыны, цi, як ён называў, паненкi, а насамперш аб'езьдзiў усiх настаўнiц у ваколiцы.

Прыгадваў Янук як засьценкавы шляхцiц да жаночага полу падыходзiў: стаiць Аблiзаная Авечка амаль упрытык да дзяўчыны, упорыста зазiрае ў ейныя вочы, празь ледзь адкрыты рот цэдзiць перабольшаныя лiсьлiвыя камплiмэнты. Дзяўчынiн твар пакрываецца чырваньню, а заварожаная галава ня ведае цi гэты нахабнiк усур'ёз языком меле, цi адно для пацехi забаўляецца. I вось у такi момант Аблiзаная Авечка, бязь нiякага папярэджаньня, цапне дзеўку за грудзi. Часта тады чуваць ёмкi плясь. Але дзяцюк, анiчуць не зьбянтэжыўшыся, без малейшага сораму прадаўжае далей расхвальваць дзяўчыну.

Прыгадалася Януку казка пра лiсiцу й варону з сырам у дзюбе. Цi Дуня можа даць такому чалавеку належны адпор ды ня станецца казачнай варонай? Ня дай, Божа! Янук пачаў дрыжэць, прачытаўшы далей:

«I што за чалавек! Ты на яго с…, а ён кажа, што дождж iдзець. Ты яму па мордзе, а ён, бязь нiякага сораму, падзякуе й далей да цябе дабiраецца. Хацелася-б калi, Янучок, закiнуць яму на галаву спаднiцу ды накамшыць, накамшыць…»

Так, Дуня магла-б такое зрабiць. Бяда, што Аблiзанай Авечцы вельмi паспрыяла-б закiнутая на галаву спаднiца… «Чорт лазаты, — думаў Янук, — ён тамака да маей мiлай дабiраецца, а я тутака сам сяджу. Што рабiць?» Зайздрасьць i злосьць. Злосьць на свой, можа ня зусiм прадуманы, крок, аграмадня злосьць на Аблiзаную Авечку. I чаму пакiнуў Дуню? А што будзе, калi Авечка дабярэцца? Бываюць-жа ў дзяўчат часiны слабасьцi…

Нечакана думкi зьвiхнулiся ў зусiм iншы бок. Пазаўчора ягоны сябра Лявон Загорны, немалы гуляка, што апынуўся ў шостай клясе гiмназii, адважыўся пайсьцi ў ведамы дом на вулiцы Субач. Намаўляў i Бахмача, але хлапец адмовiўся. Адзiны сын багатага гаспадара, Лявон меў на гэта грошы. Дадому вярнуўся распраменены, зьзяў задавальненьнем.

— Ну i як, разгавеўся? — падняў Янук з-над кнiжкi галаву.

Загорны зiрнуў на Янука зь нейкай, здавалася, недасягальнай адлегласьцi, адтуль, дзе Бахмачу нiколi не давялося яшчэ бываць.

Поделиться:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Низший 2

Михайлов Дем Алексеевич
2. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Низший 2

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Воспитание бабочек

Карризи Донато
Детективы:
триллеры
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Воспитание бабочек

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Возвращение Безумного Бога 9

Тесленок Кирилл Геннадьевич
9. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 9