Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

— Мы хацелi-б харчавыя карткi атрымаць.

Жанчына падняла галаву з-над лiста паперы, уважна зiрнула на студэнтаў i нешта адказала палятувiску.

— Мы палятувiску не разумеем. Але-ж вы, пэўне, панямецку мусiце гаварыць. Дык мы просiм вас выдаць нам харчовыя карткi.

Гэтым разам на жанчынiным твары мiльгануў выразны цень незадавальненьня, язык ейны больш разьвязаўся, але ў тэй самай мове.

— Што гэта такое? Ня можа быць, каб яна панямецку ня ведала. Чакай, а можа пабеларуску?

Янук зьвярнуўся да ўраднiцы пабеларуску.

Iз трэцяй спробы нiчога не атрымалася. Жанчына ня

скрывала сваей няпрыязьнi. Яна навет адвярнулася ад хлопцаў. За другiм сталом шлёпала на машынцы маладая дзяўчына, а за дзьвярмi чуваць былi мужчынскiя галасы.

— Што будзем рабiць? Гэта яна хiба-ж наўмысна? — сказаў Янук.

— А можа панямецку ня ведае? — сказаў Лявон.

— Кiнь ты. Дык чаго тады яна тут сядзiць? Цьфу, што за народ.

З гэткiмi словамi хлопцы выйшлi. Давялося йсьцi ў Беларускi Нацыянальны Камiтэт, што быў тут-жа недалёка, i прасiць помачы. Пару дзён пасьля, карыстаючыся перакладчыкам, ды прадставiўшы дакуманты, што яны ёсьць студэнтамi, хлопцы атрымалi харчавыя карткi. Гэткiм чынам першы кантакт з Жамойцамi, якiя пад крылом акупанта загнязьдзiлiся ў старой лiтоўскай сталiцы, паказаў юнаком твар яшчэ аднаго ворага. Калi-ж выпадак з нашымi студэнтамi сьветчыў пра адносiны Жамойцаў да бальшынi жыхароў гораду, якiя лятувiскае мовы ня ведалi, то Жамойцы мусiлi нажыць сабе шмат ворагаў.

З кватэрай студэнтам пашанцавала. Сябра Кастуся Падгайскага, аграном Казьляк меў двухпавярховы дом з абшырным нiзам i трыма пакоямi на другiм паверсе. Два пакоi далi студэнтам. На пытаньне пра плату, аграном Казьляк, мужчына скорагаворкi й энэргiчны, махнуўшы рукой, сказаў:

— Разьлiчымся. Пажывеце, вучыцеся. Далей будзем бачыць. Сам я вунь некалi вучыўся ня ўлегцы, дык ведаю, як вам нялёгка, асаблiва вайной.

Жонка Марыля аказалася надта ветлiвай i добрай гаспадыняй. Замуж яна выйшла, як пасьля хлопцы даведалiся, позна i ў сям'i быў адзiн дзесяцiгадовы сын Янка. Так пасьля й злажылася, што аграном памагаў навет харчмi, бо сам працаваў у нейкiм сельскагаспадарчым «штэле», калiшнiм бальшавiцкiм саўгасе, адкуль нярэдка валок дадому гароднiну, садовiну й навет мяса.

У гэнае нядзельнае паабедзьдзе ўся Казьлякова сям'я пайшла да некага ў адведзiны, а Янук сядзеў на бальконе й згадваў нядаўную прошласьць. Яшчэ раз пабег у пакой i выцягнуў з шупляды Дунiн лiст. Атрымаў яго мiнулага тыдня й ня мог iм яшчэ ўволю нацешыцца.

«Янучок», — пачынала Дуня. Не напiсала «дарагi» цi якi, а проста «Янучок».

«Дзякую за тваё пiсьмо, якое прачытала зь вялiкай цiкавасьцю. Усё, што ты пiшаш пра Вiльню, надта захапляе мяне. Каб я калi магла пабачыць гэты слаўны горад!

Як маешся? Пра сябе, мой любы Янучок, ты пiшаш скупа. Не зажурыўся ты ўжо па роднай хаце: Мяне цiкавiць кожная драбнiца твайго жыцьця. Дык наступным разам не ашчаджай чарнiла. Яго-ж, пэўне, у Вiльнi хапае?»

Ня ведаў юнак чаго ад дзяўчыны чакаць, асаблiва пасьля нязвычайнага разьвiтаньня.

— Янучок, ты здурэў? У Вiльню? Толькi курсы скончыў, а настаўнiчаць ня хочаш? I што табе з тэй гiмназii? Цi ты забыўся, што вайна цяперака? Чаго так далёка ад дому адлучацца?

Гаварыла на адхоне побач чыгункi стоячы. Янук забегся да Макатуноў зь цягнiка, калi прыехаў зь Вiльнi, каб забраць свае рэчы.

— Як

гэта, чаму я здурэў? Дуня, што ты гаворыш? Я вучыцца хачу. Нагода, ведаеш…

— А я думала, што мы можа ў ваднэй школе з табой дзетак вучыць будзем. Так марылася, жадалася…

Ейны голас завагаўся, твар аблiўся чырваньню. Янук чакаў нямаведама чаго, намёкаў цi абяцанак. Дзяўчына набрала ўпэўненасьцi, расьцьвiла, разбуйнела, дзiва няма, што на настаўнiцкiх курсах хлопцы праходу ёй не давалi. Флiртам не абы якiм сталася. Неўзабаве яна, — прадчуваў гэта Янук, выпырхне зь цеснай i смуроднай Макатунiшынай хаты й зусiм ператворыцца ў кампэтэнтную, практычную й перадусiм прывабную настаўнiцу. А далей? Янук баяўся думаць.

I тады, пры гэнай апошняй сустрэчы, Янук ад Дунi нечага чакаў. А яна на захадзе сонца, з праменьнямi пазалочанымi пышнымi валосамi, зажуранымi васiлькамi-вачмi, расьцьвiла выдатнай красой. А з вуснаў што?

— Здурэў ты, Янучок мой любы. Чаго табе ў Вiльню, калi ты ўжо наўчыўся? Якi цябе чорт туды нясець?

Дзяўчына раптам спахапiлася. Твар ейны спаважнеў, а пасьля распагодзiўся вiнаватай, шчодрай усьмешкай, а вочы васiлькi пазiралi на яго задумана й абяцаюча.

— Знаеш, Янучок, гэта ня ты дурань, а я. Чаму й завошта я цябе лаю? Едзь, едзь, мой саколiк, я цябе нi дзяржу. Едзь i вучыся. У цябе-ж i галава не абы-якая, у цябе заўсёды быў вялiкi палёт. Ты-ж i паэт i пiсьменьнiк…

Янук зачырванеўся. Цяжка сказаць, цi дзяўчына гаварыла цяпер сур'ёзна, цi цыганiла. I ейныя ласкальныя «Янучок», «саколiк», «любы» зьбiвальi яго з тропу. Гэтак да малодшых дзяцей гаварылi старэйшыя, радня цi чужыя. А Дуня-ж — ягоная аднагодка. Што гэтым ласкальным сказаць хацела? Лепш-бы гаварыла да яго як сябры. Ато адным разам, як ужо раней бывала, уводзiла яго ў фiзычны азарт. а пасьля пакiдала, зрывалася, а цяпер гэтай сваей ласкальнасьцю, быццам яна яго, цi што…

— Лепш раскажы мне пра вiленскую беларускую гiмназiю. Кожную драбнiцу, усё, што ведаеш. Сядзь во тут, каля мяне.

Яна сьцягнула яго зусiм пад адхон, дзе пахла верасам i мятай. Дзесьцвi воддаль над балотам раскрычалiся вароны, а недзе блiжэй заскрыпела сарока. Адсюль, з упадзiны мiж насыпам i чыгункай, адно чыстае лёгкаблакiтнае, з рэдкiмi ваўнянымi хмаркамi на iм, неба натхняла спакоем i задуменнасьцю. Даўжэў цень бярозы, што лянiва шаптала лiсьцямi з другога боку чыгункi.

Нешта, — цi то агрэсыўнасьць дзяўчыны, цi то нейкая ейная зьверхнасьць, — зьвязала Януку язык.

— Што там казаць пра Вiльню… Прыехаў, здаў акзамiн, прынялi, ды i ўсё…

— Вось яно як! Як пугай стрэлiў: прыехаў, здаў акзамiн, прынялi. Як той рымскi палкаводзец: прыйшоў, убачыў, перамог!

Дунiн голас, здавалася, кпiў зь яго й квялiў яго. Юнак зiрнуў на яе коса.

— Пры чым тут рымскi палкаводзец? Так было.

Не, ня тое тады сказаць хацелася. Цяпер на бальконе Казьляковай хаты, з гарой Замкавай перад вачмi, шчымела сэрца. Стаяла перад iм яна, усiмi адценьнямi сакавiтага хараства распраменiўшыся, а ў задуманых i журлiвых дый гарэзных вачох загаралiся й танцавалi вясёлыя агеньчыкi. Вусенкi абяцалi пяшчоту, салодычы. I ў галаве ягонай гнязьдзiлiся словы, проста паэзiя-малiтва да дзяўчыны, якую нiколi-б не асьмелiўся выказаць:

Поделиться:
Популярные книги

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха

Запасной аэродром

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
5.33
рейтинг книги
Запасной аэродром

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Эпоха Опустошителя. Том IV

Павлов Вел
4. Вечное Ристалище
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IV

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Хозяин Теней 2

Петров Максим Николаевич
2. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 2

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II