Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

Узяць хаця-бы й гэну пазьнейшую, як тады здавалася, апошнюю бойню. Як i цяпер, Немцы схапiлiся з Маскалямi. Дашчэнту нiшчылiся ў ваеннай паласе вёскi, а людзi ўцекачамi, далёка ад дому, голадам i iншай трасцай марылiся. Такi ўжо закон вайны. Адылi войска не нападала, як цяпер, на безабаронных жыхароў, не палiла без разбору людзей, ня зьнiшчала да рэшты цяжка нажытага дабра. Нясусьвецiца, што й гаварыць. Полымя шырылася й пагражала суцэльным зьнiшчэньнем. Масква, што бясьперапынна барабанiла пра «вялiкую айчынную», мела мабiлiзаваць усё мiрнае насельнiцтва. Ды ў вачох ненасытнага хiжака не магло быць нiчога «мiрнага», а насамперш

людзей. Для ўсiх плянаваўся адзiн кацёл зялеза й масы, пад ведамым сьцягам i пад загадамi падрыхтаваных спэцаў.

Заходнi напасьнiк даў гэтай вайне зусiм дагэтуль нячутую ў гiсторыi функцыю: ачысьцiць «лебэнсраўм» для будучага пасяленьня Немцаў. Антось Дзяркач парознаму выглядаў у вачох хiжакоў, што за ягонную зямлю змагалiся. У вачох адных — маленькая пешка, чалавек без аблiчча, адзiн зь мiлiёнаў, што тварылi масу, якую трэба падпрэгчы ў калясьнiцу «вялiкай айчыннай». У вачох тых з захаду — ён ёсьць лебяда, якую трэба выкаранiць, пакiнуўшы адно даволi на абслугу, каб на паноў новых дабра ўсялякага прыдбалi. А паны гэны пасьля вялiкай перамогi над Маскалямi, засядуць тут на панаваньне вечнае. Тое, што на гэтай гаротнай зямлi ад веку жылi й трывалi яго, Антосевы, продкi ня мела нiякае вагi нi для аднаго нi для другога хiжака. Карэньне падразалi й раней, але мiлiёны Антосяў зноў атожалкамi прырасталi, буйнелi, трывалi. Ды цi вытрымаюць, цi перажывуць гэту апошнюю пошасьць? Як прыжывеш у пустынi? I цi пакiнуць якiя атожалкi, каб зноў укаранiцца?

Людзi людзьмi. Напалоханыя, зьбянтэжаныя ценi па кутах. Спадзявалiся, што iх не зачэпяць, што ўдасца неяк наводля таго «нiхай хоць чорт пануiць, абы жыць можна было». I як можна так думаць, калi ўсё было ясна, адно трэба было ўмець бачыць?

Антось зноў абмацаў сваю зброю, быццам хацеў упэўнiцца, што ня зусiм-жа безабаронны, уздыхнуў, выпрастаўся ў пасьцелi, зiрнуў на Нiну. Яе грудзi агалiлiся, пярына спаўзла зь iх. Ды не яны цешылiся цяпер Антосевай увагай. Думкi нахлынулi хвалямi й часта не знаходзiлi канкрэтнага пункту апоры. Адчуваў, што нечага не дадумаў, нешта цi ня самае галоўнае асталося збоку. Была-ж у гэтай нярэальнасьцi й зьбянтэжанасьцi, недарэчнасьцi свая нейкая простая праўда. Ня можа быць, каб хiжакi запрудзiлi ўсе шчылiны, разбурылi ўсе грэблi i мiлiёнам безабаронных людзей адрэзалi шлях да ратунку. Пра якi выбар была мова?

Адчуваў Антось, што ён прыблiзiўся да разгадкi, да ўсьведамленьня нечага вялiкага й простага, што дало-б магчымасьць, зарганiзаваўшыся, сьцiснуць кулак i прыняць бой. Вось дзе сэнс — бой! Гэтта й будзе выхад. Антось затрывожыўся. Пра бой думаў-жа i раней. Дык што тут новага? А мусiць тое, што заўсёды плянаваў на аднаго сябе. Больш таго, ужо сёе-тое рабiў: сядзеў у Гараватцы, каб прыпiльнаваць таго бандзюгу, выкапаў пад хатай сховiшча, каб у выпадку патрэбы мець заднi ход. Ну й што? Скажам, калi-Шпунта цi яшчэ пару бандзюгаў удалося яму забiць, дык цi нагэтым канец? Прыйдуць iншыя, заб'юць, спаляць.

Балазе да канца прадумаць. Антось устаў, упоцемку памалу нацягнуў на ногi боты, накiнуў паўшубак, асьцярожна скрыпнуў дзьвярмi. Золкi вецер сьвежасьцю хлынуў у твар. Ромак ляжаў ля парогу. Ён мiгам устаў, тыцнуў Антосю ў руку сваю пысу. Антось гладзiў сабаку, прысеўшы на прызьбе.

— Ну памалу, ня трыся так.

Сабака быццам зразумеў, прылёг ля Антосевых ног. Холад умiг разьвеяў дрымоту, пасьвяжэла галава. Дзяркач ледзь разгледзiў грэбень дрэў у недалёкiм

балоце, зiрнуў у бок Гацяў. Над станцыяй сьвятлела зарыва. Там, як заўсёды, жылi рухам i лязгатам чыгункi.

I раптам праясьнiлася ў галаве. Гэта-ж цi раз гаварылi з Падгайскiм пра патрэбу арганiзаваньня сваiх сiлаў. Немцы-ж дазволiлi нейкую самаахову, хоць ня вiдаць, каб надта там што наперад рухалася. Пачаткi, вiдаць, цяжкiя. Але варта больш разьведаць, спанукацць, каб найбольш свае зброю ў рукi бралi. Найважнейшае, каб камандзеры ня толькi добрыя й разумныя галовы мелi, але перадусiм каб сваей справе наскрозь адданыя й ахвярныя былi. Абавязкова. Галоўнае-ж, каб разам. Лягчэй выстаяць будзе.

Яшчэ падумаўшы, Антось пагладзiў сабаку й пайшоў у хату.

— А дзе-ж ты, Антоська, па начах ходзiш?

Нiна сядзела на ложку.

— Ды нiдзе надта. Во на двор выйшаў.

— Ня сьпiцца, цi што?

— Ня сьпiцца. Усякiя пранцы ў галаву лезуць.

— Гэта пра што?

— Ды пра гэту навалач. Знаеш…

27

У кухнi Падгайскага пад абажурам ярка гарэла электрычная лямпачка, а вокны былi суцэльна закрытыя цёмнымi занавескамi. За сьцяной дзесьцi стукаў аканiцай вецер. За сталом сядзеў Антось. Ён узяў да паловы рудой вадкасьцю налiтую аграномам шклянку.

— Выпi, Антось, адным глытком. Разагрэешся. Цябе, мусiць, добра вецер прабраў.

— Дзякую, — адказаў Падгайскаму Дзяркач. Выпiў, зморшчыўся. Шнапс прыемнай цяплынёй расплыўся па жываце.

— А ты ня вып'еш? — спытаўся Антось гаспадара.

— Ня буду. Калi ласка, закусвай, — падсунуў аграном Антосю накроенае на талерцы сала й прыемна пахнучыя кiслыя гуркi.

— Цябе нiхто па дарозе ня вiдзiў?

Антось зiрнуў Падгайскаму ў вочы, падумаў улажыў у рот кавалак адрэзанага гурка.

— А хто-ж мог вiдзiць? Полем iшоў. Знаеш, што вечарам цi ноччу хадзiць нiма як.

— Знаю.

— А чаму пытаешся?

— Таму, што лепi пацiхоньку… Каб вораг ня ведаў. Але можа пра гэта пасьля скажу. Хвалiся, што там у цябе.

— Нiчога, усё пастараму.

Падгайскi ўважна зiрнуў субяседнiку ў вочы, устаў з-за стала, прайшоўся па кухнi.

— Ты, Антось, гэтае самае, ня дуры галавы. Каб нiчога ня было, ты-б сядзеў дома, бяз прычыны ня швэндаўся-б.

Антось усьмiхнуўся.

— Старога ваўка, як кажуць, авечка нi правядзець. Знаеш, думаў я й думаў, а гэтыя думкi, каб iх пранцы, у сваiм сагрэтым кутку пасядзець нi даюць. Я гэта ўсё пра тое, што трэба рабiць, каб злажыўшы рукi нi сядзець. Знаеш, што вытвараецца.

Антось гаварыў паволi, упэўнены, што аграном цярплiва выслухае яго, а пасьля сваё скажа. Як умеў, апiсаў свае роздумы, аграмадную трывогу ня толькi за свой лёс. Падгайскi хадзiў па кухнi, церабiў валосы.

— Ты ўжо скончыў? — спытаў аграном занадта рэзка.

— А што? — зырка зiрнуў на яго, спасьцярогшы нецярплiвасьць гаспадара, Антось.

— Ды тое, што ты, братка, мусiць, забыўся. Таўклi мы раней гэты мак у ступе. Дый ня толькi таўклi, але й згадзiлiся, што няма чаго нашым па завугольлях хавацца, манны зь неба чакаць, а трэба за зброю брацца. Я табе ў палiцыю iсьцi сулiў, а ты адмовiўся. Сказаў мне, што ў чужую палiцыю ня пойдзеш. Воля твая. Рупiць табе ў сваё беларускае войска i ты, як вiджу, вiнавацiш нашых, каторыя дзе-небудзь там пры ўладзе, але нi стараюцца ў Немца дазволу, цi можа й дамагаюцца, але замала. Так цi не?

Поделиться:
Популярные книги

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха

Запасной аэродром

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
5.33
рейтинг книги
Запасной аэродром

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Эпоха Опустошителя. Том IV

Павлов Вел
4. Вечное Ристалище
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IV

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Хозяин Теней 2

Петров Максим Николаевич
2. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 2

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II