Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

— Вы, Янук Бахмач, не адказваеце. Паўтараю пытаньне яшчэ раз: як вам у вязьнiцы паводзiлася?

— Пра гэта я мог-бы цэлую кнiжку напiсаць. Як тут, спадарыня настаўнiца, адным словам адказаць? Цi не зашмат жадаеце?

— Пра вашу здольнасьць пiсаць, Янук Бахмач, нам сёе-тое ведама, усьмiхнулася Макатунiшка. — I кнiжкi пiсаць у вадказ на гэтае пытаньне ня трэба. Адкажыце коратка.

— Паводзiлася дрэнна.

— Вось гэта я й хацела пачуць. I што вы ў вязьнiцы найбольш цанiлi?

— Хлеб,

волю й чыстае паветра.

— Ага, значыцца ўсё тое, чаго не хапала. Хлеб… Цi гэтым вы даеце мне зразумець, што цяпер вы хатнi, вясковы, разовы хлеб цэнiце больш чымся некалi перад вязьнiцай?

— Так, спадарычня настаўнiца, запраўды так. Смак хатняга хлеба пазнаеш добра адно тады як добра па сьвеце пагаруеш.

— А што вам, Янук Бахмач, найбольш у вязьнiцы дакучала?

Янук падумаў.

— Вошы, — адказаў.

Дуня спынiлася перад iм, доўга глядзела яму ў вочы й здалося хлопцу, што па сур'ёзным дзявочым твары сьлiзнуў прамень усьмешкi ды з пашкадаваньнем пазiралi на яго вочы-васiлькi.

— I яшчэ што?

— Ну многа чаго, — сказаў абыякава.

Дуня адыйшлася, спынiлася пры вакне й маўчала. Зноў вызiрнула недзе з-за хмары сонца i арэолам асьвяцiла ейныя пышныя валосы.

— Я ня ведаю, Янук Бахмач, — пачаў салодзенькi, крыху грымасьлiва-дакорлiвы голас, — чаму вы гаворыце толькi пра фiзычныя нявыгады. А што-ж пра вашы духовыя перажываньнi? Паэт! Вы-ж павiнны былi глыбока й шмат перажываць i думкi вам дакучалi пэўна ня менш чым недахоп хлеба й чыстага паветра. Пра гэта я хацела пачуць.

Янук зьбянтэжыўся. Як яна зручна падлавiла яго. Сказаць ёй, цi не? Цяпер добры час, але цi мэтазгодна?

Янук устаў.

— Вiншую. Маладзец. I добра мяне падлавiла. Калi так дзяцей вучыш, дык настаўнiца зь цябе добрая.

— Дзякую, Янук Бахмач, — сур'ёзна ранейшым настаўнiцкiм тонам прадаўжала Дуня. — Усё-ж… Зможаце, цi будзеце ласкавы мне адказаць на маё апошняе пытаньне?

— Чаму-ж не. Праўда, гэта ня так проста…

— Ну як можаце.

— Духова я найбольш перажываў i многа, надта шмат перадумаў. А аб'ектамi думак найчасьцей былi двое.

Дуня спынiлася воддаль, запытальна падняла бровы й ўважна пазiрала яму ў вочы. Доўга трывала маўчаньне.

— Мае дзьве любвi, — сказаў цiха й скромна Янук.

— О? Якiя-ж гэта? — зацiкавiлася Дуня.

— Мая бацькаўшчына й мая дзяўчына, — упэўнена сказаў Бахмач.

— Я магла дагадацца, — цiха сказала Дуня.

— I гэтыя дзьве любовi не даюць мне супакою днямi й начамi.

— Аж гэтак? Чаму?

— Адну трэба баранiць… Чую, што на помач клiча. А за другую таксама, выглядае, трэба заступацца, калi ўжо ня позна.

Цяпер Янук пiльна сачыў Макатунiшку. Была зусiм спакойная.

— Думаю, што бацькаўшчына клiча цябе на помач, каб яе баранiць.

Патрыятызм твой ведаю. Ну а дзяўчына? Хто яна такая? Якая-небудзь паненка зь Вiльнi? Яна што, думаеш, здрадзiла?

Макатунiшка гаварыла, адвярнуўшыся тварам да вакна й Янук ня мог разгледзець ейнага аблiччча. Усё-ж зьдзiвiўся як умела кантраляваць свой голас. Не магла-ж не зразумець яго.

— Ды не, якая там вiленская паненка… Свой вясковы васiлёк, ды дайшло да мяне, што нейакая там аблiзаная авечка да яе дабiралася, дык баяўся, каб ня выскубла.

Дуня крута павярнулася. Румяны твар. Упёк.

— Ты атрымаў маё пiсьмо, што бацьку твайго прасiла перадаць.

— Так, атрымаў. Дзякую. Усё-ж…

— Я ведаю, што ты ўчора ўжо вярнуўся, — пачала баржджэй гаварыць Дуня. — Мне казалi. I я ня дзiўлюся, што ўжо маглi наплясьцi на мяне… Нейкi там Уладзiк цi iншы пляткар. А ты што, iм верыш?

— Як табе сказаць… нi знаю.

— Дык як хочаш. Сам ведаеш, я перад табой нiколi нiчога ня скрывала. А што да авечкi… Лепш ня будзем.

— Чаму-ж, раскажы. Прыяжджаў-жа, i цi адзiн раз…

— Але, прыяжджаў. I ты добра ведаеш, што ў яго толькi адно ў галаве. Чаму-ж не, магла-б я цябе пазводзiць. Ня бачу патрэбы. Ты можа й падумаў што, хто цябе ведае… Я з такой сям'i… Але, калi ты такое падумаў, дык што я маю табе сказаць? I цi варта? Ты ведаеш мяне. Ня думаю, што мы некалi адно другому прысягалi на вернасьць вечную, але цi нам трэба было? I скажу табе больш, што калi ня бачыш ува мне чалавека, а толькi плоць, дык лепш вочы пратры…

Запанавала доўгае й нязручнае маўчаньне. Янука душыла гарачыня. Загнаў сябе ў тупiк. Запраўды, як мог сумлявацца?

— Дуня, — сказаў цiха.

Яна маўчала.

— Дурань я. Нiколi, да гэтага часу нi прасiў цябе прабачэньня. Але цяпер можа прабачыш?

Гордая i румяная, яна стаякла ўпрытык да вакна. На дварэ шарэла. Зiрнула на ручны гадзiньнiк. I тады Янук наважыўся. Сталася тое так раптоўна, што пасьля, як нi разважай, ня ведаў чаму якраз у гэны момант такая думка яму ў галаве маланкай зазьзяла. П'яны, цi што? Нiколi-ж, запраўды, раней пра гэта ня думаў, Магчыма, што за апошнi год дасьпеў больш, чым здавалася.

— Дуня, — прамовiў цiха i ўзяў яе за руку. — Дуня…

Нешта завязла ў роце. Не хацеў варушыцца непаслухмяны язык. А мо каханьне зусiм галаву замарочыла?

— Дуня, будзь маей жонкай.

Не сказаў, а шапнуў. Можа не пачула? Шалёна бiлася сэрца. Цяпер стаяў упрытык да яе, адчуваў ейнае гарачае дыханьне i яшчэ… як пачалi ўсхвалявана варушыцца ейныя грудзi.

— Янучок, а Божа мой, цi ты знаеш, што ты цяпер сказаў?

— Знаю, Дунечка, знаю, — ужо з большым жарам, але крыху апанаваўшыся, сказаў Янук. — Я прашу цябе замуж.

Поделиться:
Популярные книги

Мои грехи, моя расплата

Колычев Владимир Григорьевич
Детективы:
криминальные детективы
7.00
рейтинг книги
Мои грехи, моя расплата

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Сердце Забытых Земель

Михайлов Дем Алексеевич
9. Мир Вальдиры: ГКР
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Забытых Земель

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы