Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

"Эх, работа..." - сказаў Кудлаты i паплёўся да чарады, угнуўшы галаву.

Так было. Вось i цяпер пахне авечкамi. Бiм не мог не ўспомнiць пра Iвана Iванавiча ад гэтага паху, якi трывожыў памяць: у чужых сенцах, у чужым доме, у сутоннi вечара, без людзей яму стала сумна-сумна.

Потым ён чуў, як па жалезе роўна гудзелi нейкiя струменьчыкi: жжых-жжых! жжых-жжых! Бiм не ведаў, што гэта такое - жжых! жжых-жжых! Незнаёмыя гукi сцiхлi, i адразу ж з двара з тым вядром увайшла жанчына. А з вядра пахла малако. Цудоўна пахла! У горадзе каб так пахла малако, Бiм нi разу не чуў, нi

разу, а гэта - iншае, але ўсё роўна малако - гэта так. У горадзе малако не пахне чалавечымi рукамi, рознымi прыемнымi травамi i зусiм не пахне кароваю вось што дзiўна. А тут усё гэта перамяшалася ў чароўны водар, якi дзiвiў сваёй абаяльнаю, нейкаю ружаваю пахучасцю. Не будзем спрачацца: калi ўжо чалавек нiколi не адрознiць малако ад малака, то як гэтага не заўважыць нашаму Бiму, якi мае надзвычайны нюх, як не дзiвiцца паху, у якiм чалавечыя рукi змяшалiся з кветкамi i травою. Таму ён i падхапiўся хуценька, i павiляў жанчыне хвастом. Але наўрад цi яна магла зразумець Бiмава захапленне.

За доўгiя чатыры гады свайго жыцця ён, на жаль, так нi разу i не бачыў, як дояць кароў. А малако пахне ўсё-такi кароваю. Нейкая няяснасць так i засталася ў Бiма: ён сяго-таго не ведаў. Памiж iншым, цi мала чаго не ведае кожны сабака? У гэтым нiчога брыдкага няма. А калi якi-небудзь сабака i скажа, дапусцiм, што ён усё ведае i ўпэўнены ў тым, што можа вучыць, што i як рабiць i куды бегчы, то нават i курыца яму не паверыць; мала што ён здароўшы за курыцу - не паверыць. А такiя сабакi бываюць, мушу сказаць вам. Напрыклад, скоч-тэр'ер, возьмем яго: ён прытвараецца, што яго галава-цаглiна напхана рознымi iдэямi (барада, доўгiя вусы i бровы - фiлосаф!), а сапраўды бяспутны, камандуе, лаецца на гаспадара штодня, як нервовы, круцiцца бесперастанна. А толку? Нiякага! Адзiн выгляд. А ўсярэдзiне пух або зусiм пуста.

Бiм - iншая справа: ён шчыры i прамадушны. Калi чаго не ведае, то так i з выгляду: што не ведаю, тое не ведаю. Калi не любiць каго, то так i скажа: "Нядобры ты чалавек. Iдзi адсюль! Гаў!" I забрэша часам так, што дай бог!

Жанчыну, якая дастае недзе такое цудоўнае малако, ён не мог не паважаць. Таму ён усё глядзеў i глядзеў на тыя дзверы, куды яна пайшла з вядром.

Але нехта падышоў з вулiцы i рашуча расчынiў дзверы.

"Хто?
– адным словам запытаўся Бiм.
– Гаў!"

Чалавек шарахнуўся назад. З дому выбег Тата, уключыў у сенцах святло i запытаўся:

– Хто тут?

– Я, брыгадзiр, - адказаў незнаёмы.

Потым ён зайшоў у сенцы, яны пацiснулi адзiн аднаму рукi (значыцца, сябры - брахаць нельга) i падышлi да Бiма. Тата прысеў на кукiшкi, гладзiў Бiма i гаварыў:

– А ты маладзец, Чарнавух. Маладзец - службу ведаеш. Харошы сабака. Адвязаў яго i ўпусцiў у пакой.

Самiае галоўнае - у хаце была i кульгавая курыца. Бiм прыцэлiўся на яе, зрабiў стойку, прыпадняўшы пярэднюю лапу, але неяк няўпэўнена, а гэта азначала, што ён гаварыў прысутным: "Што гэта за птушка? Нешта не даводзiлася..."

– Глядзi, брыгадзiр!
– крыкнуў Тата.
– Гэта ж залаты сабака, Чарнавух, на ўсе рукi!

Але паколькi курыца не звярнула на Бiма ўвагi, то ён сеў, усё ж скоса пазiраючы на яе, што па-сабачы абазначала: "От

мне... Знайшлася!.. Яшчэ i ты!" I зiрнуў на прысутных.

– I курэй не зачэпiць!
– захапляўся Алёшка.

Бiм уважлiва глядзеў на яго.

– А вочы! Мама, а вочы! Як у чалавека, - радаваўся Алёшка.
– Чарнавух, iдзi да мяне... да мяне!

Хiба Бiм маўчаў у адказ на шчырую радасць? Ён падышоў да Алёшы i сеў побач.

За сталом пайшла гаворка. Тата адкаркаваў бутэльку, Мама падала ежу. Брыгадзiр выпiў усё са шклянкi, Тата таксама. Мама - таксама. Алёша чамусьцi не пiў, а еў вяндлiну i хлеб. Ён кiнуў кавалачак пасярод падлогi, але Бiм не скрануўся з месца (трэба ж было сказаць: "Вазьмi!").

– Iнтэлiгент, мабыць, - заўважыў брыгадзiр, - хлеба не есць.

Курыца прыкульгала i забрала той кавалачак, якi належаў Бiму. Усе смяялiся, а Бiм уважлiва-ўважлiва глядзеў на Алёшку: смеху мала, калi не разумееш адзiн аднаго, хоць i сябруеш.

– Пачакай, Алёша, - сказаў Тата. Ён паклаў кавалачак хлеба на падлогу, адагнаў куру i сказаў Бiму: - Вазьмi, Чарнавух, вазьмi!

Бiм з задавальненнем пракаўтнуў смачны кавалачак хлеба, хаця i быў пад'еўшы.

Брыгадзiр таксама паклаў на падлогу кавалачак вяндлiны.

– Нельга!
– папярэдзiў ён.

Бiм сядзеў. Кура бачком-бачком пакульгала да вяндлiны, але толькi-толькi сабралася клюнуць, Бiм фыркнуў, чуць не штурхануў яе носам. Адным словам, цырк, дый годзе.

– Чарнавух, вазьмi!
– дазволiў брыгадзiр.

Бiм акуратна з'еў i гэты кавалачак.

– Усё!
– крычаў Тата. Ён i так гаварыў моцна, а пачырванеўшы, стаў яшчэ дабрэй.
– Чарнавух - цуд цудам што нi на ёсць!
– I нават абняў яго.

"Харошыя людзi", - падумаў Бiм. Яшчэ яму спадабалiся вусы ў Таты, мяккiя, далiкатныя, гэта ён адчуў, калi той абдымаў.

А потым пачалася такая размова, з якое Бiм зразумеў толькi адно слова "авечкi", але затое дакладна вызначыў, што абодва мужчыны спачатку пачалi спрачацца.

Ну, Хрысан Андрэевiч, давай пра справу.
– Брыгадзiр паклаў руку на плячо Таты.
– Авечкi есцi хочуць цi не хочуць?

– Хочуць, - адказаў Тата.
– Толькi мой тэрмiн кончыўся, мне - да пакроў, а пакровы прайшлi.

– Авечкi людскiя, асабiстыя, а не калгасныя, i яны таксама хочуць кармiцца. Мне калгаснiкi вушы пратрубiлi: снегу няма, паша пад нагамi, авечкi да снегу павiнны быць на падножным. I праўду кажуць.

– "Авечкi - да снегу..." А я жалезны? А Алёшка табе - жалезны?

– Пакуль снег, Хрысан Андрэевiч - угаворваў брыгадзiр, - удвая плацiць будзем. Зразумеў?

– Не буду, - спакойна, але настойлiва паўтараў Тата.
– Баба мая на бураках закiсла - трэба дапамагаць, а ты - "пакуль снег".

Але ўсё-такi яны паляпалi адзiн аднаго па руках са згодаю i перасталi далдонiць "авечкi да снегу". Потым брыгадзiра правялi на ганак усе ўтраiх, забыўшыся пра Бiма.

Ну i што ж, ён таксама выйшаў на ганак, абабег навокал двара, пастаяў за тынам, пастаяў, удыхнуў пах авечак, з якiмi звязан адзiн з успамiнаў пра любiмага адзiнага чалавека, i нерашуча прысеў.

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

В прятки с отчаянием

AnnysJuly
Детективы:
триллеры
7.00
рейтинг книги
В прятки с отчаянием

Страж Кодекса. Книга II

Романов Илья Николаевич
2. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга II

Божьи воины. Трилогия

Сапковский Анджей
Сага о Рейневане
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Божьи воины. Трилогия

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия