Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вы хлусiце мне, дзядзечка. А гэта - брыдка.

– Бр-рысь!
– гаўкнуў дзядзька i пайшоў, накульгваючы i адстаўляючы азадак (вiдаць, добра такi цiмануў яго Бiм).

Дзiўна, як бываюць правы i тыя i другiя, калi адзiн напалову гаворыць праўду, а другi не ведае другое палавiны праўды.

Шэры ж iшоў i думаў: "Пойдзе з тымi смаркачамi ў мiлiцыю, даложыць, тыя прыйдуць, убачаць калекцыю... Не, юбiлейны пяцiсоты не аддам. За яго можна даць дваццаць любых знакаў..." I ён вырашыў: "Лепшы вiд абароны - нападзенне".

Дома ён напiсаў

заяву, а потым занёс на ветэрынарны пункт. Там прачыталi.

"...Бег сабака (беспародны сетэр з чорным вухам), з налёту ўкусiў, вырваў з адпаведнага месца ў маiм арганiзме кавалак мяса i пабег далей... Бег ён, быццам шалёны, апусцiўшы хвост i галаву да зямлi, вочы набеглi крывёю... Або яго трэба злавiць i знiшчыць, наконт чаго i даць загад брыгадзе, якая ловiць брадзячых сабак, або я буду скардзiцца далей на ваш бюракратызм i бяздушша ў дзейнасцi..." i г.д.

Ветдоктар захваляваўся:

– Куды ўкусiў? Калi? Дзе? Як гэта было?

Шэры хлусiў, як запраўскi хлус, толькi без усякае там фантазii. Доктару ж было ўсё ясна з асабiстага дакумента ўкушанага: пакусаў брадзячы сабака на вулiцы! Ён зняў трубку тэлефона i выклiкаў дзяжурнага па пастэраўскiм пункце.

Скора, лiтаральна праз некалькi хвiлiн, прыехала на машыне жанчына-доктар, спусцiла ў Шэрага штаны, зiрнула, запыталася:

– Колькi дзён прайшло?

– Дзесяць дзён, - мусiў адказаць пацыент.

– Праз чатыры днi ашалееце, - катэгарычна сказала доктар. Але бачачы, што пацыента гэта не надта затурбавала, яна, мабыць, крыху засумнявалася, цi што, i таму запыталася:

– А колькi месяцаў вы не мылiся?

– З трэцяе суботы перад тым, як быў пакусаны. Баяўся, каб не загразнiць, як бы антонаў агонь не падкiнуўся. Месца-то сур'ёзнае.

Умяшаўся ветдоктар:

– Месца ў вас сапраўды сур'ёзнае. Як тэлевiзар. (Штукар быў гэты сiмпатычны ветдоктар.)

– Што ж вы нарабiлi!
закрычала жанчына-доктар, яшчэ раз паглядзеўшы на рану.
– На пункт, на пункт, на пункт! Неадкладна ўколы ад шаленства... у жывот... шэсць месяцаў.

– Вы што, пасатанелi!
– зароў Шэры дзядзька.

– Мы не пасатанелi, - спакойна ўняў яго ветдоктар.
– Не паслухаеце - сiлаю прымусiм, цераз мiлiцыю, калi вы такi цёмны чалавек.

– Я? Цёмны чалавек?!
– зароў Шэры.
– Ды вы ведаеце, дзе я ў свой час рабiў?

– Мяне гэта не датычыць, - адказала доктар.
– На пункт!
– дадала яна яшчэ стражэй, чым дагэтуль.

Цяпер даносчык рэгулярна павiнен быў хадзiць на ўколы ў вызначаныя днi i гадзiны. Мала прыемнага, улiп як муха ў мёд: сабака - за азадак, а дактары - у жывот.

А далей было так.

Як iх звяло з Цёткаю тою - невядома, але звяло. Магчыма, яны былi знаёмыя даўно (мабыць, так яно i было), але таго дня яны спаткалiся на вулiцы. Такiя чуюць адно аднаго, як рыбак рыбака, дурань дурнога, а сплетнiк сплетнiка. Сышлiся, значыцца, разгаварылiся. Высветлiлася, што ходзiць ён рубам пасля ўкусу сабакi з чорным вухам.

– Дык я ж яго ведаю! Дальбог, ведаю!
– усхрапянула Цётка.
– I мяне пакусаў.

Шэры

ж ведаў, што хлусiць яна, аднак сказаў так:

– Я асабiста напiсаў заяву, каб яго ўлавiлi i знiшчылi. Так мне сумленне падказвае.

– I правiльна падказвае, - акрыяла Цётка.

– А вы таксама напiшыце... калi, вядома, вы чэсны чалавек.

– Я? Я не адступлюся!

I яна таго ж дня занесла заяву на той самы ветэрынарны пункт. Сам сабе Шэры думаў (моўчкi думаў): "Калi нахлусiла, то хай i табе дактары -у жывоцiк". Ён не любiў, калi яму казалi няпраўду, i ганарыўся гэтым. Ну, Цётка таксама ўлiпла як муха ў мёд: крычала, лаялася, хлусiла, колькi магла, у прыватнасцi, што ранка была маленькая i ўжо загаiлася, тыцкала пальцам у стары шрамiк на руцэ i яшчэ крычала, што яна, як чэсная савецкая жанчына, напiсала, каб была карысць, а яе за гэта караюць у жывот.

Дзiўна, але яе чамусьцi адпусцiлi, запiсаўшы адрас, i сказалi, маўляў, заедзем заўтра дадому, высветлiм. Як бы там нi было, але Цётка ўзненавiдзела Бiма лютаю нянавiсцю. Шэрага - таксама, але крышку менш, хоць ён i падвёў яе пад дурнога хату.

У сувязi з дзвюма такiмi заявамi праз два днi ў абласной газеце з'явiлася аб'ява:

"Ёсць прычына думаць: сабака, беспародны сетэр, вуха чорнае, кусае прахожых. Хто ведае месцазнаходжанне таго, а таксама ўкушаных просiм паведамiць на адрас... для таго, каб злавiць на аналiз i лiквiдаваць магчымыя непрыемнасцi. Грамадзяне! Беражыце сваё здароўе i здароўе другiх - не маўчыце..." i г.д.

За некалькi дзён пасыпалiся лiсты ад чытачоў. У адным з iх паведамлялася:

"...(пэўнага чысла i месяца гэтага года)... бег сабака да вакзала (беспародны сетэр, вуха чорнае), ён не разбiраў нiчога i пёр напрасцякi; так здаровыя сабакi не бегаюць - напрамкi цi наўскасяк цераз плошчу, а абмiнаюць тое, што сустракаецца з перашкод на iх дарозе. Хвост быў апушчаны ўнiз. Названы сабака (беспародны сабака, сетэр, чорнае вуха) рэальна небяспечны, можа ўкусiць любога грамадзянiна Савецкага Саюза i нават замежнага турыста, якiя бываюць, а таму патрэбна лавiць i знiшчаць сабак без усякага там даследавання, пра якое ўпамiнаецца ў аб'яве вашае паважанае газеты".

Пад пасланнем стаяла дванаццаць подпiсаў.

Былi i яшчэ лiсты (усiх не пералiчыць). Ну, напрыклад, такое: "...Гэтакi ж самы сабака, толькi без чорнага вуха, таксама бег напрасткi..." Або: "У горадзе поўна сабак, а якi з iх шалёны, нiяк не разбярэшся". Або: "I зусiм той сабака не шалёны, самi вы шалёныя вiцiнары". Або: "Калi аблвыканком не можа паставiць на шырокую нагу арганiзацыю планамернага, разлiчанага на гады, знiшчэння сабак, то да чаго мы iдзём, таварыш рэдактар? Дзе план? Дзе карысная крытыка i чаму вы да яе не прыслухоўваецеся? Хлеб жа пячы мы ўмеем, а вось ахоўваць здароўе працоўнага грамадзянiна - кiшка тонкая. Я - чэсны чалавек i гавару заўсёды праўду-матку ў вочы. I не баюся я нiкога, дарэчы. А вы падумайце пра тое, што я вам напiсаў. У мяне ўжо сiлы нестае цярпець: пiшаш, пiшаш, а толку мала".

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

В прятки с отчаянием

AnnysJuly
Детективы:
триллеры
7.00
рейтинг книги
В прятки с отчаянием

Страж Кодекса. Книга II

Романов Илья Николаевич
2. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга II

Божьи воины. Трилогия

Сапковский Анджей
Сага о Рейневане
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Божьи воины. Трилогия

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия