Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ды зусiм ты пра iншае, дурненькi.
– I весялей: - Ну, дык пачнём, Бiм, па-сапраўднаму.
– Ён зняў аброжак, адзеў другi (нязручны) i прышпiлiў да яго доўгую папругу.
– Шукай.

Цяпер Бiм шукаў пах перапёлкi - болей нiчога. А Iван Iванавiч накiроўваў яго туды, куды пераляцела птушка. Бiму было няўцям, што яго сябар бачыў, куды прыкладна села птушка пасля ганебнае пагонi (чуць то не чуў, а бачыць бачыў).

I вось той жа самы пах! Бiм не зважае на папругу, звужае чаўнок, вядзе, вядзе, падняў галаву i вядзе паверсе... Зноў стойка! На фоне вечаровага сонца ён дзiвосна цудоўны сваёю незвычайнаю прыгажосцю, ведаць пра якую суджана мала каму. З лёгкiм

трымценнем ад хвалявання, Iван Iванавiч узяў за канец повада, накруцiў на руку i цiха загадаў:

– Наперад... Наперад...

Бiм пайшоў на падводку. I яшчэ раз прыпынiўся.

– Наперад!!!

Бiм кiнуўся гэтаксама, як i першы раз. Перапёлка цяпер выпырхнула з гучным стракатаннем крылля. Бiм зноў быў кiнуўся бязглузда даганяць птушку, але... рывок за павадок вымусiў яго адскочыць назад.

– Назад!!!
– крыкнуў гаспадар.
– Нельга!!!

Бiм адкiнуўся, упаў. Ён не разумеў - завошта гэтак. I напiнаў павадок, куды паляцела перапёлка.

– Ляжаць!

Бiм лёг.

I яшчэ раз усё паўтарылася, толькi па новай перапёлцы. Але цяпер Бiм адчуў рывок за повад раней, чым у мiнулы раз, а пасля загаду лёг i толькi дрыжаў ад хвалявання, азарту i разам з тым панылы, сумны i маркотны: усё гэта было ў ягоным выглядзе ад носа да самага кончыка хваста. Так жа балюча! I не толькi ад жорсткае спрацiвелае папругi, а яшчэ i ад калючак з сярэдзiны аброжка.

– Вось гэтак, Бiмка. Нiчога не зробiш - трэба так.
– Iван Iванавiч лашчыў, пагладжваў Бiма.

З гэтага дня i пачаўся сапраўдны паляўнiчы сабака. З гэтага ж дня Бiм зразумеў, што толькi ён, ён адзiн можа ўведаць, дзе птушка, i што гаспадар-то бездапаможны, а нос у яго прыроблены толькi для блiзiру. Пачалася сапраўдная служба, грунтавалася яна на словах: "Нельга", "Назад", "Добра".

А потым - ой!
– потым стрэльба! Стрэл. Перапёлка падала, быццам ашпараная.

I даганяць яе, выходзiць, зусiм не патрэбна, толькi знайсцi, падняць на крыло i легчы, а ўсё астатняе зробiць сябар. Абое роўныя ў гэтай гульнi: гаспадар без нюху, сабака без стрэльбы.

Такiм чынам цёплае сяброўства i адданасць пакрысе рабiлiся шчасцем, таму што кожны разумеў i не патрабаваў ад другога больш, чым той можа даць. Гэта аснова, соль сяброўства.

Да двух год Бiм стаў сапраўдным паляўнiчым сабакам, даверлiвым i чэсным. Ён ведаў недзе каля сотнi слоў, што датычылiся дамоўкi i палявання: хай скажа Iван Iванавiч "Падай" - зробiць; скажа ён "Падай пантофлi" - падасць, "Нясi мiску" - прынясе, "На крэсла!" - сядзе на крэсла. Ды гэта што! У вачах чытаў: добра глядзiць гаспадар на чалавека, i Бiму ён - знаёмы з гэтага часу; непрыязна зiрне - i Бiм, бывае, загырчыць; нават лiслiвасць (ласкавую лiслiвасць) ён лавiў у голасе чужога. Але нiкога i нiколi Бiм не ўкусiў - хоць ты на хвост наступi. Забрахаць мог ноччу, папярэдзiць, што да вогнiшча iдзе чужы, - гэта, калi ласка, але кусацца - нiколi. Такая ўжо iнтэлiгентная парода.

Што датычыцца iнтэлiгенцыi, то Бiм нават умеў такое: сам навучыўся, дайшоў сваiм розумам, падрапаць за дзверы, каб адчынiлi. Здараецца, захварэе Iван Iванавiч i не iдзе з iм гуляць, а выпускае аднаго. Бiм крыху пабегае, управiцца, як i належыць, i спяшае дадому. Падрапае за дзверы, стаўшы на заднiя лапы, крышку паскуголiць, просячыся, i дзверы адчыняцца, гаспадар, цяжка шлёпаючы па прыхожай, сустрэне, палашчыць i зноў кладзецца ў ложак. Гэта калi ён, пажылы чалавек, пахворвае (дарэчы, пахворвае ён усё часцей i часцей, такога Бiм не мог не заўважыць). Бiм моцна засвоiў: падрапай за дзверы, i табе

адчыняць абавязкова; дзверы для таго i ёсць, каб кожны мог зайсцi: папрасiся i цябе ўпусцяць. На яго сабачы розум гэта было ўжо цвёрдае перакананне.

Толькi не ведаў Бiм i не мог ведаць, колькi потым будзе расчаравання i бяды ад такое наiўнае даверлiвасцi, не ведаў i не мог ведаць, што ёсць дзверы, якiя не адчыняюцца, колькi за iх не драпайся.

Што яно там будзе надалей, невядома, а пакуль што застаецца сказаць адно: Бiм, сабака з выдатным чуццём, так i застаўся сумнiцельным - пасведчанне на радаслоўную яму не выдалi. Двойчы Iван Iванавiч выводзiў яго на выстаўку: здымалi з рынга без адзнакi. Выходзiць, чужак.

I ўсё ж Бiм не спадчынная бездар, а выдатны сапраўдны сабака: птушак ён пачаў шукаць з васьмi месяцаў. Ды як яшчэ! Хочацца верыць, што ў яго будзе добрая будучыня.

Раздзел 2

ВЯСНОВЫ ЛЕС

У другi сезон, гэта значыць на трэцi год ад нараджэння Бiма, Iван Iванавiч пазнаёмiў яго з лесам. Гэта было надта цiкава i сабаку, i гаспадару.

У лузе i на полi - там усё бачна: прастора, трава, збажына, гаспадар заўсёды навiдавоку, снуй чаўнаком у шырокiм пошуку, шукай, знайдзi, рабi стойку i чакай загаду. Любата! А тут, у лесе, зусiм-зусiм не тое.

Была ранняя вясна.

Калi яны прыйшлi першы раз, змярканне толькi пачыналася, а мiж дрэў быў прыцемак, хаця лiсця яшчэ не было. Знiзу ўсё ў цёмных адценнях: ствалы дрэў, леташняя цёмна-карычневая лiстота, карычнева-шэрыя сцяблы травы, нават ягады шыпшыны, густа-рубiнавыя ўвосень, цяпер, выстаяўшы зiму, здавалiся зярняткамi кавы.

Галiнкi лёгенька шумелi пад слабым ветрыкам, рэдзенькiя, голыя; яны быццам абмацвалi адна адну, то краналiся кончыкамi, то ледзь датыкалiся сярэдзiнаю: цi жывыя? Вяршалiны слабенька пагойдвалiся - дрэвы здавалiся жывымi нават i без лiсця. Усё было таямнiча-шапаткое i густа-пахучае: i дрэвы, i лiсце пад нагамi, мяккае, з вясновым пахам лясное зямлi, i крокi Iвана Iванавiча, асцярожныя i цiхiя. Яго чаравiкi таксама шоргалi, а сляды пахлi куды мацней, чым у полi. За кожным дрэвам штосьцi незнаёмае, таямнiчае. Таму Бiм i не адыходзiў ад Iвана Iванавiча болей, чым крокаў на дваццаць: прабяжыць уперад налева, направа - i коцiцца назад i глядзiць у твар, быццам пытаецца: "Чаго мы сюды трапiлi?"

Не разбярэшся што да чаго?
– здагадаўся Iван Iванавiч.
– Разбярэшся, Бiмка, зразумееш. Пачакай крышку.

Так i iшлi, паглядваючы адзiн на аднаго.

Але вось яны спынiлiся на шырокай паляне, на перакрыжаваннi двух прасек: дарогi ва ўсе чатыры бакi. Iван Iванавiч стаў за арэхавы куст, тварам да захаду, i глядзеў угору. Бiм пазiраў туды, з усяе сiлы стараўся здагадацца, што гэта там трэба выглядзець.

Уверсе было светла, а тут, унiзе, рабiлася ўсё цямней i цямней. Нехта прашамаў у лесе i сцiх. Яшчэ пашамаў i сцiх. Бiм прытулiўся да нагi Iвана Iванавiча - гэта так ён пытаўся: "Што там? Хто там? Можа, пойдзем паглядзiм?"

– Заяц, - ледзь чутна сказаў гаспадар.
– Усё добра, Бiм. Добра. Заяц. Хай яго...

Ну, калi "добра", значыць, усё ў парадку. "Заяц" - таксама зразумела: неаднойчы, калi Бiм натыкаўся на след звярка, яму паўтаралi гэтае слова. А раз бачыў i самога зайца, паспрабаваў быў дагнаць яго, але меў суровае папярэджанне i быў пакараны. Нельга!

Такiм чынам, недалёка прашамацеў заяц. А што далей?

Раптам уверсе нехта нябачны i незнаёмы захоркаў: "Хор-хор!.. Хор-хор... Хор-хор!.." Бiм пачуў гэта першы i здрыгануўся. Гаспадар таксама. Абодва глядзелi ўгору, толькi ўгору...

Поделиться:
Популярные книги

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Энфис. Книга 1

Кронос Александр
1. Эрра
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.70
рейтинг книги
Энфис. Книга 1

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Предопределение

Осадчук Алексей Витальевич
9. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Предопределение

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов