Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:
Каб толькi ведаў ён, якi горкi лёс звядзе Бiма i Кудлатку, каб ведаў, дзе i калi сустрэнуцца яны, не iшоў бы цяпер так спакойна. Але будучыня невядома i чалавеку.
...Мiнула трэцяе лета. Добрае Бiму лета, нядрэннае i Iвану Iванавiчу. Аднае ночы гаспадар зачынiў акно i сказаў:
– Марозiк, Бiмка, першы марозiк.
Бiм не зразумеў. Ён устаў i тыцнуўся носам у калена Iвану Iванавiчу, быццам сказаў: "Не разумею".
Iван Iванавiч ведаў сабачую мову добра - мову вачэй i рухаў. Ён запалiў святло i спытаў:
– Не разумееш, дурненькi?
–
Во, гэта слова Бiм ведаў! Ён падскочыў i ўсё-такi лiзнуў свайго гаспадара ў падбародак.
– На паляванне заўтра, на паляванне, Бiм!
Куды там! Бiм закруцiўся, як юла, ловячы свой хвост, вiскнуў, потым сеў i ўпiўся вачыма ў твар Iвана Iванавiча, уздрыгваючы ачосамi пярэднiх лап. Гэта чаруючае слова "паляванне" вядома Бiму як сiгнал на шчасце.
Але гаспадар загадаў:
– А пакуль што спаць.
– Выключыў святло i лёг.
Да канца ночы Бiм пралежаў ля ложка сябра. Якi там сон! Ён i сам, Iван Iванавiч, то драмаў, то прачынаўся ў чаканнi свiтання.
Ранiцаю яны разам склалi рукзак, выцерлi ад масла ствалы стрэльбы, крыху пад'елi (на паляванне iсцi нельга наеўшыся), праверылi патранташ, перакладваючы набоi з гнязда ў гняздо. Работы было многа на гэты кароткi час збораў: гаспадар на кухню - Бiм на кухню, гаспадар у кладоўку - Бiм туды, гаспадар вымае кансерву з рукзака (нядобра легла) - Бiм бярэ яе i пхае назад, гаспадар правярае патроны - Бiм сочыць (каб не памылiўся); i ў футарал ад стрэльбы трэба не раз тыцнуцца носам (цi тут?); а тут якраз свярбiць за вухам ад хвалявання - толькi i ведай, што падымай лапу i чухай, прападзi яно пропадам, калi без таго клопату - не прадыхнуць.
Ну, сабралiся. Бiм быў у захапленнi. Як жа! На гаспадару паляўнiчая куртка, закiнута за плечы паляўнiчая сумка, знята стрэльба.
– На паляванне, Бiм! На паляванне, - паўтарыў ён.
"На паляванне, на паляванне!" - гаварылi Бiмавы вочы ад захаплення. Ён нават павiскваў, перапоўнены ўдзячнасцю i любоўю да свайго адзiнага на свеце сябра.
У гэты момант i ўвайшоў чалавек. Бiм ведаў яго - сустракаў на дварэ, - але лiчыў нецiкавым, якi не заслугоўвае асаблiвае ўвагi. Каратканогi, тоўсты, шыракаплечы, шыракатвары, ён сказаў чуць скрыпучым баском:
– Значыцца, прывiтанне!
– I сеў на крэсла, выцiраючы твар хусцiнкаю. Та-ак... На паляванне, значыцца?
– На паляванне, - незадаволена буркнуў Iван Iванавiч, - на слонак. Ды вы заходзьце - будзеце госцем.
– Вось та-ак... на паляванне... Давядзецца адкласцi, значыцца.
Бiм перавёў позiрк з гаспадара на госця, здзiўлена i ўважлiва. Iван Iванавiч сказаў амаль сярдзiта:
– Я не разумею. Растлумачце.
I тут Бiм, наш ласкавы Бiм, спачатку чуць загырчаў i неспадзеўкi гаўкнуў. Зроду такога не здаралася, каб дома - i на госця. Госць не спалохаўся, яму, здавалася, было ўсё роўна.
– На месца!
– гэтак жа сярдзiта загадаў Iван Iванавiч.
Бiм пакарыўся: лёг на ляжак, паклаўшы галаву на лапы, i глядзеў на госця.
– Бач ты! Слухае, значыцца. Та-ак... Значыцца,
– Нiколi. Нiколi i нi на кога. Гэта першы раз. Слова гонару!
– хваляваўся Iван Iванавiч i сердаваў: - Дарэчы, да лiсiц ён нiчога не мае.
– Та-ак, - зноў завёў госць.
– Давайце па парадку.
Iван Iванавiч скiнуў куртку i сумку.
– Я слухаю вас.
– У вас, значыцца, сабака, - пачаў госць.
– А ў мяне, - ён выняў з кiшэнi паперку, - скарга на яго.
– I падаў гаспадару.
Iван Iванавiч чытаў i хваляваўся. Бiм прыкмецiў гэта, самохаць сышоў са свайго месца i сеў ля ног сябра, быццам баронячы яго, але на госця больш не глядзеў, хоць i быў напагатове.
– Глупства ўсё, - сказаў Iван Iванавiч спакайней.
– Глупства. Бiм ласкавы сабака, нiкога не кусаў i не ўкусiць, нiкога не пакрыўдзiць. Сабака iнтэлiгентны.
– Хэ-хэ-хэ!
– пакалыхаў жыватом госць. I недарэчна чыхнуў.
– О-о, скацiна!
– бяскрыўдна сказаў ён да Бiма.
Бiм яшчэ больш адвярнуўся ўбок, але зразумеў, што гавораць пра яго. I ўздыхнуў.
– Як гэта вы разбiраеце скаргi?
– спытаў Iван Iванавiч ужо спакойна, усмешлiва.
– На каго скарга, таму даяце яе чытаць. Я i так паверыў бы вам, каб пераказалi.
Бiм заўважыў у вачах у госця смяшынку. А той прама сказаў:
– Перш-наперш, так i патрабуецца. Па-другое, скарга не на вас, а на сабаку. А сабаку мы чытаць не дадзiм...
– I засмяяўся.
Гаспадар таксама слаба ўсмiхнуўся. Бiм нават i не падумаў: ведаў, што гаворка пра яго, а што да чаго, не мог уцямiць - вельмi ж незразумелы госць. Той тыцнуў пальцам на Бiма i сказаў:
– Сабаку звальняць трэба.
– I махнуў рукою да дзвярэй.
Бiм зразумеў, што патрэбна ад яго: пайсцi. Але ад гаспадара не адступiў i на сантыметр.
– А вы паклiчце тую, што скардзiцца, - пагаворым, уладзiм усё, магчыма, папрасiў Iван Iванавiч.
Госць, зусiм нечакана, пайшоў i скора вярнуўся з жанчынаю:
– Вось прывёў да цябе цётку, значыцца.
Бiм яе таксама ведаў: невялiчкая, крыклiвенькая i тлустая, яна, аднак, цэлыя днi сядзела на лаўцы на двары з iншымi вольнымi жанчынамi. Аднойчы Бiм нават лiзнуў яе ў руку (не ад залiшняе павагi да яе, а да чалавецтва наогул), ад чаго яна завiшчала i пачала крычаць нешта на ўвесь двор, да адчыненых акон. Што яна там крычала, Бiм не зразумеў, але напалохаўся, даў дзёру i задрапаў дома ў дзверы. Больш ён нi ў чым вiны перад цёткаю не меў. I вось яна ўвайшла. Што з iм зрабiлася! Ён пачаў тулiцца да ног гаспадара, а калi той пагладзiў яго, то падцiснуў хвост, пайшоў на ляжак i спадылба глядзеў на яе. Ён нiчога не разумеў, што гаварыла цётка, а яна трашчала як сарока i ўсё паказвала на сваю руку. Але па яе рухах, па сярдзiтых позiрках, Бiм зразумеў: гэта за тое, што лiзнуў не таму, каму трэба. Малады-малады быў Бiм, таму i не ўсё мог дакумекаць. Магчыма, ён думаў i так: "Вiнаваты, вядома, але што цяпер зробiш". Ва ўсякiм выпадку нешта накшталт гэтага было ў яго вачах.