Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Блізкае і далёкае

Мележ Іван

Шрифт:

— Калі гэта тыя, што на плошчы каля вакзала, то я ix бачыў. Калі мы з мамай ездзілі… Тат, а чаму яны такія вялікія?

— Хто? Вежы?

— Вароты гэтыя! Цэлых адзінаццаць паверхаў. Большыя за дамы!..

Зыбін не адказаў нічога. Прабегшы позіркам па гораду, ён прамовіў ні то са здзіўленнем, ні то з роздумам:

— А ты ведаеш, жоначка, прывык я да яго.

— Да каго? — не зразумела жонка.

— Да каго… Да яго, да горада. Усё-ткі падабаецца ён мне, Мінск. Жвавы, шумлівы, заклапочаны. Горад заводаў. Ну, а наш завод — i не кажы. Да-а, столькі гадоў

аддаць яму, столькі крыві!..

— Мне таксама падабаецца тут.

— Табе то я ведаю, — спадылба, крытычна зірнуў на жонку Васіль Цімафеевіч.

— Зручна, — як-бы стала апраўдвацца яна. — Горад блізка — i ў тэатр можна, i на канцэрт, i ў магазін любы. — Яна была чалавекам практычных інтарэсаў.

— Чорт пабяры, яшчэ — чаго добрага — я буду сумаваць па гэтых сасонках.

— А што-ж, хіба не хораша ў нас?.. Памаўчаўшы, яна прамовіла: — Вася, а чалавек гэты, што ты казаў, зямляк твой, сам з Магілёва, a застаўся там i нішто — жыве сабе…

— Ну i што-ж, хай сабе жыве, дзе хоча, — не адразу зразумеў жончын намёк Зыбін. — А-а… Прыклад узяць? Ну i хітрыя вы, жанчыны, усё ў свой бок павернеце.

Зыбін гаварыў добрадушна, i яна, прыгарнуўшыся да яго, лашчачы яго руку сваёй поўнай, мяккай i белай, соладка, з надзеяй, ціха-ціха прашаптала — А можа…. не паедзем, а, Вася? Нашто нам ехаць?

Ён маўчаў. Слухаў лагодны, супакойлівы шум зялёных вершалін сосен, што плаўна хісталіся над ім. Васіль Цімафеевіч любіў слухаць шум.

— Столькі гадоў пражылі тут. Партызанілі… Хіба табе не шкада лясоў, дзе мы хадзілі? Не шкада?.. Эх ты, чэрствы чалавек, Вася, — крыўдуй не крыўдуй — праўду кажу… — Ён маўчаў, задуменны, строгі, i яна адчувала, што словы яе разварушваюць яго душу. Пасмялела — Кватэра такая!..

— «Кватэра». Што — кватэра?.. — ён адняў яе руку, як-бы ў знак таго, што незадаволен яе словамі.

Дамоў ён ішоў маўклівы, паглыблены ў нейкія свае думкі.

Праз некалькі дзён ён атрымаў чарговы водпуск. Зыбін даўно чакаў гэтага, але цяпер, калі трэба было збірацца ў дарогу, тупаючы ў апошні раз па сваім пакоі на другім паверсе, пакоі са сталом для вытворчых нарад i з смешнымі медзведзянятамі, спускаючыся па металічнай, як на караблі, лесвіцы, праходзячы між такіх знаёмых станкоў, ён стаў адчуваць, што ў ім ные смутак.

Ён зайшоў у кладоўку пад сваім пакоем, пастаяў, паглядаючы на палічкі, дзе ляжалі капіры, разцы розных форм, патупаў у суседнім памяшканні, дзе ў металічных адсеках былі гатовыя дэталі i поўфабрыкаты.

— Як у нас справы з дваццаць пятым штуцэрам? — запытаўся ён у дзяўчыны-кладаўшчыцы.

Ён тут-жа падумаў, што пытацца пра гэта не трэба, што тое, колькі яшчэ ёсць у кладовай штуцэра дваццаць пятага, яго ўжо не датычыць. Не павінна датычыць. Гэтыя дэталі скарыстае ўжо яго заступнік, які пра ix i будзе клапаціцца. Зыбін адчуваў, што гэты цэх, i гэтыя загатоўкі, i ўсё, усё гэта ўжо яго i не яго, ён ужо нібы чужы тут. Ён стараўся не звяртаць увагу на дзіўны свой настрой. Выйшаўшы з пакоя, ён убачыў тэхнолага, спыніў яе.

— Елена Сяргееўна, вы не крыўдуйце на мяне.

— За што,

Васіль Цімафеевіч?

— Ну, за ўсё. Працавалі разам, усякае было. Можа, i пакрыўдзіў не раз.

— Ну, што вы!

— Прабачце, я чалавек грубы, можа — чэрствы, мог не так сказаць. Дык вы не помніце зла.

— Дзіўныя рэчы вы кажаце сёння.

— Вось я i еду!.. — паведаміў ён, тут-жа адчуўшы, што гаворыць лішняе.

— Шчаслівай вам дарогі!..

У такім настроі яго выклікалі да дырэктара. Распытаўшыся пра справы, пра тое, што, на яго думку, трэба зрабіць у цэху ў наступныя дні, дырэктар выняў са стала даўнюю яго заяву пра тое, што ён просіць адпусціць на радзіму.

— Ну, вось скажы, што з ёю рабіць? I так заляжалася — трэба, як кажуць канцылярысты, даваць ёй ход… Першае слова — тваё, як, можна сказаць, віноўніка. Ты не перадумаў?

Зыбін памаўчаў, нібы ў роздуме, але адказаў цвёрда:

— Не.

— Шкада. Ну што-ж, тады мы тут параімся…

Дома, фыркаючы пад умывальнікам, расплёскваючы ваду, Зыбін расказаў аб гэтай размове жонцы. Ён амаль адразу-ж пашкадаваў, што прагаварыўся, бо, паслухаўшы яго, Жэня пакрыўджана пачырванела i, не стрымаўшы слёз, захліпала. Выціраючы твар i рукі, Зыбін адвярнуўся, каб не бачыць жонку: i так на душы моташна, а тут гэтыя слёзы!..

— Вася, а можа застанемея… пакуль не позна.

— Я ўжо казаў. Не люблю паўтараць адно i тое-ж.

За абедам яна была маўклівая i ціхая, i Зыбін ведаў, што яна на яго крыўдуе. Але ён быў упэўнены, што крыўда i гэты маўклівы дакор яе будуць не доўга, што ix зменіць звычайная пакорлівая ласкавасць, да якой прывык ён за гады жыцця. Яна больш не заводзіла размовы пра тое, каб застацца, i толькі моўчкі сядзела каля яго, тоячы сумныя думкі, i думала, мусіць, — мяркуючы па выгляду, — пра тое, што нічога не зробіш, куды ён — там i ёй быць.

Яны рашылі, што паедзе туды — на радзіму — пакуль ён адзін. Зыбін хацеў забраць i яе з сынам, але жонка сказала, што гэта зусім лішняе, бо ўсё роўна хутка трэба будзе перабірацца ўсім. Так што цяпер ехаць утраіх — толькі непатрэбныя траты.

Зыбін згадзіўся. Стараючыся не падаваць выгляду, што ёй сумна, Жэня гаварыла разважліва, што яна яму пакладзе ў чамадан на дарогу, i пыталася, чаго яму яшчэ трэба.

— Ты толькі глядзі, каб з Надзяй там чаго-небудзь… Даведаюся, пабачыш, не дарую.

— Ну, вось што — тэму гэту адкладзем, як лішнюю, ясна? — адказаў рашуча Зыбін, i яна паспакайнела.

Пасля абеду Зыбін любіў, лежачы на канапе, лістаць часопіс — разгадваць рэбусы, чытаць розныя кароценькія заметкі на апошніх старонках. Ламаючы галаву над адным словам з рэбуса, ён намерыўся было клікнуць Жэню на дапамогу i заўважыў, што яна стаіць каля фікуса, які толькі што паліла.

Як-бы схамянуўшыся, яна ўздыхнула i пайшла павольна на кухню.

Зыбін не паклікаў яе…

Ён вярнуўся праз месяц. Ледзьве прыехаўшы, занёсшы рэчы ў кватэру, паказаўшы спехам пакоі рослай, яшчэ дужай маці, якую прывёз з сабой, ён пабег у сваёй расхрыстанай скуранцы к заводу распытацца пра справы.

Поделиться:
Популярные книги

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Адептка в мужской Академии

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.44
рейтинг книги
Адептка в мужской Академии

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Боец с планеты Земля

Тимофеев Владимир
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля