Блізкае і далёкае
Шрифт:
Зыбін быў звычайна катэгарычны i рэзкі ў сваіх ацэнках.
— Ну, ды i не заўсёды дастаішся, — памаўчаўшы, загаварыў хлопец. — Бывае, што i так пойдзеш.
Зыбін, які прысеў на табурэтцы каля акна, запытаўся стомлена:
— Не ўпраўляюцца паабедаць? — А то што-ж.
— I многія?
— Многія.
«Пажывем-пабачым», — падумаў Зыбін, сочачы, як дзяўчына, што прыйшла з бялізнай, засцілае яго ложах…
Што праўда, то праўда — многае было неўладавана. Ужо ў той вечар Зыбін убачыў, як у сталовай у перапынак таўкліся доўгія чэргі,
У цэху ад сцюжы дрантвелі рукі i стылі ногі. Праз дах, у якім многа было выбітых шыб, дабіраўся дождж. Ды i наогул завод, аказалася, быў мала падобны на аўтазавод: у цэхах рабілі толькі асобныя дэталі, якія пакавалі ў скрынкі, грузілі ў полі за заводам на платформы i адпраўлялі, як запасныя часткі.
I ўсё-ткі гэта быў завод, гэта было тое, да чаго ірвалася, па чым тужыла яго душа. Ідучы на працу ў натоўпах, што густа i хутка цяклі да ўваходу на завод, слухаючы гудок, што ракатаў, разыходзіўся над пасёлкам, над сасняком, над палямі, Зыбін чуў, як у сярэдзіне яго спявае…
Калі ён увечары, вярнуўшыся з прады, пачуў, як здаравенны хлопец, першы яго знаёмы, сказаў, што збіраецца ўцячы, — Зыбіна гэта ўкалола. Ён адчуў сябе як-бы пакрыўджаным. Пакрыўджаным за завод, які ён яшчэ амаль не ведаў…
— Я думаю, завод нічога не страціць, — сказаў ён рэзка губатаму.
Хлопца гэтая рэзкасць уразіла.
— А я не чакаю, каб па мне плакалі.
— Слёз не будзе!.. — запэўніў Зыбін. — Адным трусам будзе менш.
— А ты… — губатага яго словы, відаць, узялі за жывое. — Пабачым, што ты сам запяеш, пабыўшы.
— Ты гэтага не ўбачыш!..
Праз дні тры губаты кудысьці знік, i Зыбін больш яго не бачыў i не думаў пра яго. Іншае, больш важнае, захапіла, павяло Зыбіна, апанавала яго клопатам.
Рабочымі ў Зыбіна, што спачатку працаваў начальнікам аддзялення ў механічным цэху, былі простыя вясковыя хлопцы, якія яшчэ вельмі мала разбіраліся ў сваей справе. Шмат хто з ix тады, — як i ў іншых цэхах, — вызначаўся тым, што на дзіва часта ламаў стацкі ці дэфіцытныя фрэзы. Не адну гадзіну штодзень Зыбін корпаўся са станкамі, наладжваючы ix, цярпліва i стрымана ўтлумачваючы таму ці другому хлопцу, чаму прыключылася бяда i чаго трэба асцерагацца на далейшае. Была такая пара, калі яму даводзілася амаль палову часу траціць як наладчыку, гэта тады, калі i сваіх абавязкаў было досыць. Іншага нічога ён не мог-бы прыдумаць, бо наладчыкаў сапраўдных таксама амаль не было.
Жыць даводзілася на дзве сям’і — жонка з маленькім сынам была ў раёне, на яго даўнейшым месцы. Жыць ім тут не было дзе. Зыбін, праходзячы па вуліцы, уранку — на працу, ці ўночы — з завода, заўсёды рэўніва сачыў, як ідзе будоўля жылых карпусоў. Яны раслі чырвонымі мураванымі сценамі, абазначаючы першыя, яшчэ не зусім зразумелыя, абрысы заўтрашніх плошчаў i вуліц. Ён не раз вылічваў, калі зможа перабрацца ў сапраўдную кватэру ці хоць у асобны пакойчык, уяўляў, як будзе жыць утраіх з жонкай i малым сынам.
Сустракаючыся ў Мінску з таварышамі, ён
Ён з захапленнем расказваў, якая яна вынослівая i моцная, гэтая машына-самазвал, як яна добра прыстасавана да цяжкіх нашых дарог!
Крыху пазней, калі ён падвучыў хлопцаў i наладзіў справу, калі з заводаі ўжо выходзілі дзесяткі, сотні машын, яго назначылі начальнікам у новы цэх, які толькі што арганізоўваўся. Гэта быў цэх аўтаматаў, што рабілі для машын самыя рознастайныя балты i гайкі, а таксама арматуру. На другіх заводах такія цэхі называюць аўтаматнымі, а тут яму далі назву «цэх нармаляў». Становішча было цяжкае: цэх нармаляў затрымліваў выпуск машын, зрываў усе графікі. На кожнай нарадзе цэх лаялі — лаялі былога начальніка цэха, начальнікаў аддзяленняў, майстроў, хутка сталі лаяць i Зыбіна.
Яму давялося перажыць нямала горкіх дзён. Зыбін хутка зразумеў, у чым прычына таго, што цэх не спраўляецца з тэмпам жыцця завода, — але паправіць не мог справы. У скураной вечнай паддзёвачцы хадзіў ён у тыя дні пануры, паглыблены ў сябе, тоячы настойлівы позірк халаднаватых i шэрых, як лістападаўскія хмары, вачэй. Ніякіх дзіваў асаблівых не было ў тым, што ён хацеў зрабіць для цэха, — нічога незвычайнага. Але ад гэтых простых рэчаў залежала справа; хоць, трэба сказаць, што гэтая простасць ix была не так ужо простай, калі Зыбін пачаў ажыццяўляць свае намеры.
Справы ў яго доўга не ладзіліся, i да яго даходзілі чуткі, што яго вось-вось здымуць з пасады. Такога ў жыцці Зыбіна, чалавека самалюбнага, даўней не было, i гэтыя нелады яму вельмі абыходзіліся. Ён стараўся з усіх сіл, не бачачы ні дня, ні ночы.
— Змарнелі вы, Васіль Цімафеевіч, — чорны нейкі… — пашкадавала яго тэхнолаг цэха Елена Сяргееўна. Яна была поўная, з пышнымі валасамі, кучаравымі над ілбом i каля маленькіх ружовых вушэй.
Жанчына збянтэжылася, пачаўшы такую размову нечакана для сябе, i, каб схаваць няёмкасць, параіла спакойна:
— А вы не перажывайце гэтак.
— А хто перажывае?
— Ды вы… хіба-ж я не бачу… Васіль Цімафеевіч, здымуць — ну, здымуць, што-ж!.. Вядома, непрыемна, але толькі i свету таго, што наш цэх?!
Яна ніколі не гаварыла яму гэтак шчыра i на такую тэму. Зыбін звычайна адносіўся да яе стрымана i суха, вельмі рэдка жартаваў, i Елена Сяргееўна таксама трымалася строга афіцыйна.
Да таго-ж яна i зайшла зараз сюды на выклік начальніка цэха не для такой размовы, а для таго, каб даць нейкія непрыемныя тлумачэнні, мусіць, пра забракаваную амаль напалавіну партыю шпілек. Уваходзячы сюды, яна ў дзвярах спаткалася з панурым начальнікам аддзялення, якое рабіла шпількі.