Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Блізкае і далёкае

Мележ Іван

Шрифт:

На асфальтаванай вуліцы, што ішла к запаветным варотам, Зыбін спаткаўся з аўтаматчыкам, за працай якога калісьці сачылі госці. Грынь быў у пінжаку i белай сарочцы з адкладным каўняром, хоць дзень быў халаднаваты i хадзіў ведер.

Хлопец, відаць, ішоў з магазіна, — у руках ён трымаў загорнутую ў газету буханку хлеба.

— Васіль Цімафеевіч! Дзень добры! Даўно прыехалі?

— Толькі што з вакзала…

— A-a… —

хлопец падумаў хвіліну i запытаўся баском: — Ну, што там… на радзіме вашай?

— У Тагіле? Навін харошых многа. Усяго адразу i не раскажаш. Заходзь сёння, пасядзім, пагаворым… Заходзь, праўда — без цырымоній!.. А што тут цікавага ў нас?

— Новую машыну зрабілі.

— Зрабілі ўжо? Глядзі ты, якія навіны! Дзе яна, навінка гэтая? Хадзем… Ты не спяшаешся?

Яны пайшлі к заводу. Елена Сяргееўна, што трапілася ім каля ўваходных варот, убачыўшы Васіля Цімафеевіча, заззяла. Яна павіншавала яго з прыездам, i маленькія вушы яе чамусьці паружавелі. Звычайна сухаваты, Зыбін неспадзеўкі схапіў яе руку, патрос, відаць, усцешаны тым, што яго сустракаюць, як свайго, любяць.

— Ну, што ў нас, у цэху? Ці —не трэба. Зараз я прыду — раскажаце ўсё! I пра ўсе чуткі таксама. Абавязкова!

— Пра чуткі — ёсць строгі загад, — напомніла Елена Сяргееўна, зноў ружавёючы i развітваючыся.

— Загад адмяняю… Ведаеш, проста дзіва — засумаваў я штосьці там, — крыху ніякава сказаў Зыбін Грыню.

Хлопец далікатна кіўнуў галавою:

— Не спадабалася дома?

— Ды не, яно не тое, — не спадабалася… Горад разросся, пахарашэў. I завод, дзе я працаваў, пашырэў — два новыя карпусы ў вайну пабудавалі. Праўда, поруч з ім, адразу за плотам, стаіць цяпер такая махіна, што ён нібы прынік, стуліўся… Цеснаватым нейкім здаўся мне ён… Ну i з нашым аўтамабільным яго не раўняць. Не тыя маштабы!.. Але справа не ў гэтым, не ў памерах. Сумаваць я пачаў па нашым аўтамабільным, адчуў, што, як кажуць, жыцця без яго не будзе. Пакуль жыў тут, не заўважаў гэтага, а як паехаў, адарваўся, — бачу — прырос!..

— Прывыклі…

— Людзей знаёмых засталося не сказаць каб многа. Адны з вайны не вярнуліся, другія пераехалі, тыя пастарэлі, перамяніліся. Але хто-ні-хто з сяброў застаўся. Сустрэлі добра, лепш не можна!.. I работа знаходзілася. A ўсё-ткі на другі тыдзень пацягнула сюды…

Зыбін агледзеў вясёлымі, пацяплелымі халодна-шэрымі вачыма шырокі двор, абсаджаны маладымі пажоўклымі ліпамі.

— Ледзь

не кожны дзень думаў, што тут у нас? «Правду» сястрычцын муж выпісвае, дык, як толькі атрымаю, адразу ў газету — што ёсць з Мінска. Ці няма чаго-небудзь пра наш, пра аўтамабільны?..

Яны спыніліся каля машыны, што стаяла на дварэ, непадалёк ад шырокіх варот цэха. Магутны цёмназялёны грузавік з такім знаёмым упартым лабастым зубрам на баку, сам падобны да гэтага зубра, гатоў быў, здаецца, вось-вось рушыць у дарогу, нецярпліва чакаючы гэтай хвіліны.

— Эх, які асілак!.. — Васіль Цімафеевіч непаспешліва абышоў машыну, падняўся ў кабінку, зазірнуў у сярэдзіну яе, спусціўся, ацэньваючым позіркам агледзеў задні мост. Падышоў, памераў па сваім росце вышыню кола, на шыне якога выступалі моцныя касыя рубцы.

— А ведаеце што, Васіль Цімафеевіч, — загаварыў неспадзеўкі Грынь. — Магарыч, як-бы сказаць, з вас. Задаволілі, аказваецца, просьбу вашу. Задаволілі — сам чуў… Гэта ўжо точна.

— Якую просьбу?

— Нібы i не ведаеце?.. Тую самую!

Зыбін, відаць, у першы момант i праўда не здагадваўся, пра якую просьбу гаворыць аўтаматчык, але хутка Васіль Цімафеевіч зразумеў усё, спахмурнеў.

Тады раптам ён пачуў, як побач задуменна, па-асенняму шалясціць-гамоніць пажоўклым, ападаючым лісцем маладая ліпа. Штосьці такое задуменнае i асенне-тужлівае было i ў яго сэрцы.

— Праўда гэта… Дырэктар казаў, што рашылі задаволіць вашу просьбу. Адпускаюць…

— Ты жартуеш?

— Клянуся, праўда… Можаце збірацца… Але-ж i доўга вам прыйшлося чакаць гэтага, а? — Грынь здзівіўся. — Што-ж вы такі?! Вось-жа характар у вас — i не зразумееш, ці рады вы, ці незадаволены?.. Няўжо не хочаце? Вы-ж, казалі, столькі рваліся туды!

— Не паеду… Чаго ўжо ехаць? — Як-бы апраўдваючыся, чамусьці зашпільваючы скураную паддзёвачку, дадаў: — Цяжкаваты я нешта стаў на пад’ём.

— A радзіма? Не цягне хіба?

— Радзіма? — хмыкнуў ён, потым злавіў медны ліст, што паволі падаў, кружачыся, прамовіў задуменна: — А тут што — Афрыка? Не свая хіба зямля?.. — Зыбін прыслухаўся: — Што гэта ліпы шумяць так цягуча?

I, цярэбячы апалы, зазубраны, з тонкімі чырвонымі жылкамі лісток, сам сабе адказаў:

— Восень, Грынь, ужо… I не заўважыў, як прыйшла…

1954 г.

Поделиться:
Популярные книги

Отличница для ректора. Запретная магия

Воронцова Александра
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отличница для ректора. Запретная магия

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха