Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Блакіт і золата дня

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

А Раман, ужо не звяртаючы на іх увагі, павярнуўся да Лаўра:

– Ты даруй мне мой грэх.

І паказаў рукою на езуітаў:

– Бяры іх, Лаўр. Ваўка не заўсёды забіваюць, але змяі раструшчваюць галаву заўсёды.

Цвёрда і сурова кінуў:

– На зубцы.

ІІІ

“І калі жонка засталася ўдавой без дзяцей, што мадуюць дом, - дай ёй па сэрцу ладу на час кароткі, дабы не паклаў бог канца і мяжы

дому і роду мёртвага... Але не для ворага дай, бо пракляне цябе зямля, і дом, і народ твой”.

Старажытны закон

Познім вечарам гэтага дня я стаяў на вахце ля дзвярэй замкнёнай бібліятэкі. Гэты загад даў мне сам Раман. Пані Любка дабілася праз Лаўра размовы з гаспадаром і хутка павінна была прыйсці. А вартаваць іх павінен быў я, і я сцяміў, што яны не хочуць, каб пра гэта ведаў нехта са сваіх.

Дзверы былі прычынены няшчыльна, і мне можна было бачыць цёмны дуб сцен, кнігі ў нішах за драўлянымі кратамі, цяжкі васьміногі стол, вялізны глобус і зорную сферу, абхвачаныя меднымі бліскучымі абручамі. Тут быў спакой, і мір, і кніжны пыл.

А перавёўшы позірк правей, я праз вузкае акно бачыў замкавы двор, вогнішчы, раскладзеныя на плітах, узброеных мужыкоў, залітых чырвоным вадкім святлом. Адтуль ляцела ціхая і страшнаватая песня аб наплываючай хмары і наступаючым турэцкім цару. І твары тых, хто спяваў, былі задумлівыя і, як заўсёды ў тых, хто спявае, прыгожыя. Але ж я ведаў, якія яны бываюць жахлівыя. Песня. Агонь. Косы.

І гэта было жыццё.

А ў бібліятэцы Раман казаў Лаўру:

– Ну, забіў. А ўсё ж так шкада дурня, быццам не загубіў ён майго жыцця... Разам галубоў з дурнем ганялі. Собіла ж яму пярэваратнем стаць, людзей мучыць. І мучыў, можа, таму, mтр сумленне было неспакойнае.

– Не таму ты турбуешся, - холадна сказаў Лаўр.
– Надта ўжо ты, дзядзька, с эрцам да аксамітнікаў прырос.

Ракутовіч доўга маўчаў. Потым уздыхнуў:

– І тут твая праўда. Душа разрываецца. Крычаў сёння, што мужык - хрыбет усяму. І ведаю, што гэта так. І ведаю, што ягоная праўда, таму што ніхто так не пакутуе. А сэрца ліпне і ліпне да гэтых. З імі ўздзіць вучыўся, сокалаў пушчаў, з імі скакаў, з імі ўпершыню напіўся.

– Дурыш, - непачціва сказаў Лаўр, - а яны табе на кожным кроку бязлітасна здраджвалі. Яны спяць і ў сне бачаць выспацца на тваёй скуры.

– Ведаю. І ўсё ж, каб не былі яны павей-ветрамі, каб не перкінулася ўся гэтая зграя да Варшавы і Рыма, - не пайшоў бы я з вамі. Дабром бы іх упроmваў добрымі быць з людзьмі.

– Іх упро-сіш, - прадягнуў Лаўр.
– Хіба сякерай толькі...

– Ведаю, - сказаў Раман.
– Ды з гэтым скончана. І хопідь балакаць.

– А Ірына?
– не сунімаўся Лаўр.
– З ёю яны што зрабілі? Ці, можа, і яе забудзеш? Закруціш з багатай?

– Не магу забыць. Верны ёй. І няма мне забыцця. Ідзі, Лаўр.

Ідзі...

Лаўр моўчкі прайшоў паўз мяне ў пакой насупраць.

Некаторы час я чуў і бібліятэцы толькі гулкія крокі. Потым убачыў праз

шчыліну гаспадара, які падышоў да стала і адкрыў кнігу не кнігу - аркушы былі занадта розныя, - а хутчэй нейкія пасланні ды граматы, пераплеценыя ў агульную цялячую вокладку.

Ён чытаў, варушачы вуснамі, і раптам я пачуў знаёмыя мне словы, словы васьмігадовай даўнасці, словы з прашэння беларускага народа на сейм. Усе ведалі, хто яго склаў.

І гэтыя словы шмат у каго былі на вуснах. Ведаў іх і я.

– “Усяму свету вядома, - чытаў гаспадар, - у якім быў стане слаўны старажытны народ за некалькі перад сім год, аныня оный, падобна ўлюбёнаму богам народу ізраільскаму, з плачам аб стане сваім вапіе: се мы днесь унічыжэнны, пачэ ўсіх жывучых на зямлі, не імамы князя, ні правадыра, ні прарока...”

Гаспадар скалануў грывай валасоў. Заплюшчыў вочы і чытаў, можа, па памяці:

– “Не даволі, што славуты народ рускі даведзены да такой вялікай бяды і толь цяжкага ўдяснення, будучы бог весць за што ганімы... пазбавілі нас яшчэ і бясцэннага скарбу - златой волі, нахабным чынам прысвоіўшы оную”.

Голас Рамана сарваўся. Ён бясшумна закрыў кодэкс і ціха

сказаў:

– Т акія словы сказаўшы, адрачыся ад іх. Эх, людзі...

І яшчэ цішэй, з нейкім жаласным дзідячым непаразуменнем спытаў:

– Як жа гэта ты, Леў?. .

Паглынуты гэтай споведдзю, я здрыгануўся ад нечаканасці, калі вузкая жаночая рука апусцілася на маё плячо. Перада мною стаяла пані Любка, накінуўшы на плечы белую - на знак жалобы -хустку.

– Можна да яго?

– Ідзіце, пані.

Яна ўвайшла і зачыніла за сабою дзверы. Нейкі час я нічога не чуў, але гэтыя дзверы былі з норавам: спачатку з’явілася вузкая шчыліна, пасля шырэйшая, потым такая, як раней. Я не стаў іх зачыняць - няхай сабе стаяць, як ім падабаецца.

І я пачуў мяккі, зусім не такі, як раней голас жанчыны:

– ... і бяздзетных выганяюць з маёнтка другія сваякі. Хто абароніць, калі абаронцы забітыя?

– Чаму ж раней не было?

Дзверы адчыніліся яшчэ крыху шырэй. Праз рэдкую штору я ўбачыў гаспадара, які сядзеў на шырокай ложы, накрытай ручным русінскім кілімам, і жанчыну, што сядзела насупроць, праўдзівей, яе галаву, залацістую, злёгку нахіленую ўперад.

І гэтая галава ціха сказала:

– Ты нічога не ведаеш. Праз паўтара месяца пасля вяселля яны ішлі грамідь цябе, і страла пазбавіла яго мужнасці.

Я сам сабе свіснуў. Так, нявесела было Кізгайле. Вось чаму ён быў такі кіслы, калі Ірына праклінала яго.

– Ну што ж, - сказаў Ракутовіч, і я ўбачыў яго вялізныя шалёныя вочы, - вы ж і мяне пазбавілі кахання, пазбавілі роду. Ён гадзюка. Няхай згасне яго род!

– Ты сам разумееш, як гэта страшна, гаспадар, - ціха сказала

яна.

– А што ты зрабіла для мяне добрага?
– нахіліўся ён.
– Забой-ства Якуба? Упартасць? Стрэл у брата? Яд? Другі вас бы з зямлі сцёр.

Жанчына, здавалася, вось-вось заплача. І я не чуў больш кранаючага голасу, чым той, якім яна загаварыла:

Поделиться:
Популярные книги

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Жизнь в подарок

Седой Василий
2. Калейдоскоп
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Жизнь в подарок

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Неудержимый. Книга XXII

Боярский Андрей
22. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXII

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала