Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Блакіт і золата дня

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ж-жак!

Задрыжаў лядашчы памост.

А Раман устаў, стаідь і рукі ўздымае, Правая рука вышэй кісці адсечана, левая - наўскос, засталіся на вузкім абрэзку мезены і безыменны палец. Ці то пашкадаваў кат, ці не разлічыў.

І тут лекар з яўрэйскага кагалу замітусіўся: толькі жоўтая галаўная павязка мільгае. Памазаў чымсьці абрэзкі, і кроў свістадь перастала. Ледзь капае.

А Раман быў такі моцны, што нават прытомнасці не страдіў і застаўся стаяць на нагах.

Так і скончылася ўсё гэта.

Не атрымалася ўстрашэння.

Цяпер трэба было толькі лёс “дзеўкі” вырашыць. І прымеркавалі гэтае рашэнне да таго дня, калі везці належала Рамана ў выгнанне.

Напярэдадні гэтага пані Любка дабілася спаткання з Ірынай.

Суправаджаў яе і я. Спусціліся мы ў сутарэнне ля драўлянай брамы, і зноў я ўбачыў аленевыя вочы ды надламаныя бровы. Праз краты.

Любка расказала ёй аб усім. А тая ўсміхалася:

– З-за мяне... А я праз горшае прайшла б, толькі б ён маё каханне ўбачыў.

Ох, якія гэта вочы былі! Шэрыя, прамяністыя, такія зіхатлівыя!

У пані Любкі нават ярасць на твары выступіла.

– Загубіла нобіля сваім чараўніцтвам. У ссылцы цяпер будзе. Аддай яго другім. Здымі чары.

– Не, пані, гэтых чараў не знімеш. А калі нават магла б - не зняла б. Ён - сонца маё. Хіба што з сэрцам толькі гэтае святло ў мяне ўзяць можна.

Любка ўстала, пайшла да дзвярэй.

– Дык не аддасі?

– Не, гаспадыня. Загубіла ты нам жыццё, а шкада мне цябе. Дзеля дзіцяці свайго - не цкуй, не ўціскай да канца Рамана. А мяне хоць і забі. Усё адно я цябе шкадую, я ж мацнейшая.

Наступнага дня мы зноў прыехалі ў вазку да Замкавай плошчы. Вырашаўся лёс Ірыны, а лёс халопкі без гаспадыні не вырашаецца.

І ледзь паспелі мы праехаць праз гурты народныя - узняўся на вуліцах плач:

– Дзяўчынанька, бедная!

– Не быць вам разам!

– Не ўбачаць яго твае вачаняткі.

Ад Сарака Пакутнікаў ехаў просты воз, і ў яго толькі ледзь саломкі падкінута. А на возе скутая Ірына ў белай сукенцы і казнатцы16 з каразеі - белага сукна. Прыбралі. Учора ж у рыззі была.

Едзе, глядзідь на людзей ззяючымі вачыма, велікаваты рот усміхаецца. Рада, даўно ж не бачыла нікога. Такое яшчэ дзяўчо, таненькая - двума пальцамі зламаць можна.

А плач коціцца хвалямі:

– Ясачка ты наша, заступніда. Даруй табе бог. А і ты нам

даруй.

І яна кланяецца і радасным голасам - усё адно канцу нейкаму быць - кажа:

– Даруй, люд праваслаўны, даруй.

Спынілі воз ля вузкага высокага дома: замкавага суда. А Ірыну знялі з воза, павялі пераходамі ўгору.

У зале доўгі стол, крэслы без спінак, смярдзіць атрамантам са скураных чарніліц. І з акон так мала святла, што запалены тры свечкі. Ад адной струмень куродыму на нізкую скляпенчатую столь.

Больш нічога. Хіба

што цяжкія дзверы ў правай сдяне. У катавальню. За сталом Друдкі, Дэспат-Зяновіч ды два пісцы. І яшчэ радца з магістрата.

Гаспадыня села і сядзіць, бледная, нерухомая, як ідал. І павекі самкнёныя. А на высокай прычосцы футраная шапачка з заморскімі пер’ямі.

Разбор быў кароткі. Іспісалі правіны, якіх не аказалася, акрамя цягі да мужыцкага цара. Ніякіх пошчакаў - падстаў для падазрэння, ніякіх рахаванняў - нарад з мяцежнікамі. І ніякіх падстаў меркавадь аб зламысным, хіба што толькі паспрабуе пабачыцца з Раманам.

Што рабідь?

У Друдкага яшэ больш сухая скура да зубоў прыліпла.

– На прэнг17 павесіць - няма чаго. Катавадь дарэмна не трэба. Але і пусціць небяспечна... У замкавае сутарэнне, на вечнае зняволенне. Або - лепей - на агнявую страту. Прываражыла былога нобіля.

– Чаму?
– пытае Дэспат-Зяновіч.

– Не абышлося тут без чараўнідтва, - з’едліва кажа Друдкі.
– Не такое каханне ўсявышні ў Кане галілейскай бласлаўляў.

А Дэспат усміхаецца:

– Каханне... А што ты ў ім разумееш? Яно ўсякае, каханне. Ці богам, ці чортам дадзенае, а ўсё адно лепшага за яго нічога няма.
– І звяртаецца да радцы: - А твая думка якая?

– Пусціць, - уздыхнуў той, - аддаць гэтаму іраду. На Рамане Ракутовічаву роду канец. Нядобра.

– Ясна, - кажа Дэспат.

І тут ускочыў княз Друдкі - замітусіўся цень па столі.

– Пусціць? Аддадь? А Кізгайла-пакутнік у чым перад смерцю кляўся? А апантаная надоечы што прарочыла? Хочаш смуты вечнай, хочаш канца панству? Страдідь вядзьмарку!

А Ірына стаідь перад ім, глядзідь прамяністымі вачыма:

Не кахаў ты, відадь, князь. Свечачны агарак у цябе замест сэрца. Якое ж тут чараўнідтва?
– І да Дэспата: - Не чаравала я. Калі і чаравала, дык вачыма, голасам, словам.

Пані Любка глянула на яе і апусціла вочы. А Дэспат-Зяновіч глядзіць на падсудную. Твар у яго здаровы, нязграбны. А вочы разумныя, як у сабакі.

– Ну скажы, пан, чым я яго чаравала? Крыж на мне.

Т ой усміхаецца сумна:

– Бачу, чым ты яго чаравала. Бачу, дачушка.

І вочы прыкрыў. Я амаль ведаў, аб чым ён думае. Ведаў, як ён у Варшаве жыў маладым, у каго па дурасці закахаўся. І чым гэта скончылася.

Але ён нядоўга думаў. Заміргаў раптам вачыма і, жорстка так, кажа Друцкаму:

– Яно не пытае, калі прыходзідь і куды. Можа і сатыр закахадца ў Геру. Ды і яна яго можа пажадаць. Бліскавід не баючыся.

– Т абе лепей ведадь, - з’едліва кажа той.

Але Дэспат ужо ўзняў павекі:

– Т ваё слова якое, пані Любка?

– У Кісцяні Ракутовіча нельга саслаць?

Поделиться:
Популярные книги

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Четвертый год

Каменистый Артем
3. Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
9.22
рейтинг книги
Четвертый год