Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Брама неўміручасці

Крапіва Кандрат

Шрифт:

Дабрыян. Для іх пацук — гэта шкодны грызун і разносчык заразы, убачыўшы якога, іх жонкі лезуць на крэслы і падымаюць віск.

Змітрук. Я — прафан у гэтай справе, але сёй-той лічыць, што пераносіць якасці пацука на чалавека неправамерна.

Дабрыян. Як вы добра ведаеце, Іван Кірылавіч, навуку робяць не сёй-той, а вучоныя, якія ведаюць, што можна пераносіць, а што не.

Змітрук. Ну, прабачце. Я проста хацеў папярэдзіць, з якога боку вас могуць шчупаць

апаненты.

Дабрыян. У нас ёсць наконт гэтага заключэнне кампетэнтных органаў.

Змітрук. Жадаю паспяхова ўкараніць вашу неўміручасць у наша пакуль што смяротнае цела. (Развітваецца і выходзіць. За ім выходзяць іншыя.)

Дабрыян (да гледачоў). Вось так, дарагія таварышы. Не можам мы ўсім забяспечыць неўміручасць. Зямля не вытрымае. Ды не ўсе і заслужылі неўміручасць. Прыйдзецца вам самім вырашаць, хто яе заслужыў.

Карціна другая

Кватэра Дабрыяна. Раніца. Настойліва звоніць тэлефон.

Уваходзіць Марына Сяргееўна і бярэ трубку.

Марына Сяргееўна. Слухаю… Барыс Пятровіч яшчэ не прачнуўся… Не выспаўся… Яму ўсю ноч званілі… Так, наконт неўміручасці… Вы таксама?.. Пазваніце, калі ласка, пазней. Прашу прабачэння, таварыш генерал, я не магу яго будзіць… Гэта вы здорава прыдумалі… (Кладзе трубку.)

Дабрыян (выходзіць заспаны). Хто там?

Марына Сяргееўна. Генерал. Неўміручасці патрабуе.

Дабрыян. Які генерал?

Марына Сяргееўна. А хто яго ведае. Кажа, буду званіць, пакуль не даб‘юся.

Дабрыян. Цяжкі выпадак.

Марына Сяргееўна. Паспаў бы яшчэ. Сам зараз ногі выцягнеш праз гэту неўміручасць.

Дабрыян. Каму-небудзь яна спатрэбіцца і пасля мяне.

Марына Сяргееўна. Чаму не!

Тэлефонны званок.

Вось, калі ласка.

Дабрыян (бярэ трубку). Я слухаю… Так… Слухаю вас, таварыш генерал… Устаў… пры вашай дапамозе. Прашу гаварыць спакайней, а то я нічога не разбяру… Я неўміручасці не размяркоўваю… Я адкрыў закон, але не распараджаюся лёсам людзей… Ёсць для гэтага Камітэт па справах неўміручасці… Так… ён і будзе вырашаць, хто варты неўміручасці… Дапускаю, што вы — самы лепшы з генералаў, але не мне ў гэтым разбірацца… Магчыма, сустрэнемся… Генерал-маёр Дажывалаў?.. Буду помніць… У запасе?.. Ну, я рад, што ў нас у запасе ёсць такія баявыя генералы… Будзьце здаровы… (Кладзе

трубку.) А почырк як быццам не генеральскі.

Марына Сяргееўна (падыходзіць да мужа, з замілаваннем кудлачыць яму валасы). Можа, задрэмлеш яшчэ?

Дабрыян (глядзіць на гадзіннік). Трэба ў інстытут ісці.

Марына Сяргееўна. Бора, няўжо гэта ўсё праўда?

Дабрыян. Што?

Марына Сяргееўна. Што мы будзем жыць вечна.

Дабрыян. Хто-небудзь будзе.

Марына Сяргееўна. Ну, мы ж з табой напэўна будзем.

Дабрыян маўчыць.

Падумаць страшна… Вечнасць… Гэта як бяскрайні акіян… Плывеш, плывеш, а канца няма… I ніколі, ніколі не будзе.

Дабрыян. Падобна.

Марына Сяргееўна. А што рабіць?

Дабрыян. Не разумею.

Марына Сяргееўна. Занятак нейкі трэба мець?

Дабрыян. Будзем жыць, дык і занятак будзе.

Марына Сяргееўна. Вечна абед табе гатаваць?

Дабрыян. Гатаваць будзе каму.

Марына Сяргееўна. Значыць, мне і гэтага не астанецца. А што чалавек без справы? Для вялікага жыцця і справу трэба вялікую, каб усяго захапіла.

Дабрыян. Гэта правільна.

Марына Сяргееўна. Давай падбіраць мне справу. Спецыяльнасць якую-небудзь.

Дабрыян. Выбірай, якая табе падабаецца.

Марына Сяргееўна. Часу шмат, любою можна авалодаць.

Дабрыян. I не адной.

Марына Сяргееўна. А што, калі надакучыць плысці?

Дабрыян. Куды?

Марына Сяргееўна. У вечнасць. Так абрыдае, што не вытрымаць.

Дабрыян. Я не ведаю, ці можа так быць.

Марына Сяргееўна. Тады за борт, у бяздонне? У другую вечнасць?

Дабрыян. Гэта ўжо будзе антывечнасць.

Марына Сяргееўна. Але буду я мець на гэта права?

Дабрыян. Думаю, што будзеш. Але нашто такія змрочныя думкі? Давай пра што-небудзь іншае.

Марына Сяргееўна (у задуменні). Дзетак бы нам цяпер… Загінуў наш Валерык… Гэта колькі б яму ўжо было?

Дабрыян. Дваццаць чатыры.

Марына Сяргееўна. Кім бы ён мог быць, як ты думаеш?

Дабрыян. Па ўзросту мог бы быць ужо аспірантам.

Марына Сяргееўна. Можа, і ўнук быў бы ўжо.

Поделиться:
Популярные книги

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Внебрачный сын Миллиардера

Громова Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Внебрачный сын Миллиардера

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Маршал Сталина. Красный блицкриг «попаданца»

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.46
рейтинг книги
Маршал Сталина. Красный блицкриг «попаданца»

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Вторая жизнь

Санфиров Александр
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.88
рейтинг книги
Вторая жизнь

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти