Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

– Я ўпэўнены, - адказаў Джосi.
– Яна нават не здагадаецца, хто гэта зрабiў. Яна давярае мне.

Ён быў так задаволены сабой, што ажно зарагатаў.

– I тады ў вас будуць абое - i яна, i малы Львiнае Сэрца. А што мне за гэта? Колькi коней дасць мне Тэнджыл, калi захопiць Вiшнёвую Далiну?

"А гэта мы яшчэ пабачым, - падумаў я.
– Эх, Джосi, дык ты збiраешся дадому, каб заманiць Карла Львiнае Сэрца ў пастку? Ну, а калi яго ўжо няма ў Вiшнёвай Далiне, што ты тады будзеш рабiць?"

Пры ўсiм маiм жахлiвым становiшчы думка пра тое, як разгубiцца

Джосi, калi высветлiць, што я знiк, падбадзёрыла мяне.

А Джосi ўсё распавядаў:

– Гэты малодшы Львiнае Сэрца - неблагi хлопчык, але якi ён леў? Гэта хутчэй напалоханае цяля. Яму больш падыходзiла б iмя Заечае Сэрца...

Я i сам ведаў, што не надта смелы i што наўрад цi можна па праву называць мяне Львiным Сэрцам, як Джанатана. Але ўсё-такi было вельмi прыкра чуць гэта ад Джосi. Мне стала сорамна, i я падумаў, што павiнен, абавязкова павiнен стаць больш смелым, але, вядома, не зараз, калi мне так страшна.

Нарэшце Джосi змоўк i ўжо не хвалiўся сваiмi здраднiцкiмi планамi.

– Я павiнен быць дома да ўсходу сонца, - сказаў ён, устаючы.

А салдаты працягвалi настройваць яго да самага апошняга моманту.

– Ты абавязкова павiнен штосьцi зрабiць з Сафiяй i з тым малым брацiкам, загадаў Ведэр.

– Разлiчвайце на мяне, - сказаў Джосi.
– Але вы не павiнны рабiць хлопчыку нiякай шкоды, ён мне падабаецца.

"Ну, дзякуй i за гэта", - падумаў я.

– Ды i не забудзься пра пароль, калi табе давядзецца iсцi з якiмi-небудзь навiнамi ў Далiну Дзiкай Ружы, - папярэдзiў Кадэр.
– Калi, вядома, хочаш, каб цябе пусцiлi жывым.

– "Уся ўлада Тэнджылу, нашаму вызвалiцелю", - азваўся Джосi.
– Не, што вы, я помню гэта днём i ноччу. А вось Тэнджыл - ён не забудзе пра сваё абяцанне мне?

Ён сабраўся ўжо ад'язджаць.

– Джосi - правадыр Вiшнёвай Далiны, - сказаў ён.
– Тэнджыл абяцаў, што я буду iм, спадзяюся, ён не забудзе?

– Тэнджыл нiколi нiчога не забывае, - запэўнiў Кадэр.

I Джосi знiк гэтак жа непрыкметна, як i з'явiўся, а Ведэр i Кадэр доўга глядзелi яму ўслед.

– Яго таксама адправяць да Катлы, калi скончым з Вiшнёвай Далiнай, сказаў Ведэр.

Ён сказаў гэта так, як ведаў, што азначае трапiць ва ўладу Катлы. Сам я пра Катлу ведаў мала, больш здагадваўся, але ажно здрыгануўся i нават адчуў да Джосi жаль, хаця ён i аказаўся такой нiкчэмнасцю.

Агонь на вогнiшчы амаль патух, i я ў душы спадзяваўся, што Ведэр i Кадэр неўзабаве знiкнуць. Мне вельмi хацелася, каб яны знiклi. Я сядзеў, як мыш у мышалоўцы, i марыў выбрацца на свабоду, толькi б як-небудзь вывесцi коней з пячоры, перш чым гаспадары прыйдуць забiраць iх. I тады, думалася мне, Ведэр i Кадэр паехалi б, нават не ўяўляючы, як лёгка яны маглi схапiць малодшага брата Джанатана Львiнае Сэрца. Але раптам Кадэр кажа:

– Хадзем паспiм крыху ў пячоры.

"Ну вось, надыходзiць канец, - падумаў я.
– I чаго там цягнуць, няхай забiраюць мяне, няхай усё гэта заканчваецца".

Ведэр запярэчыў:

– А чаго спаць? Хутка ўжо ранiца, i надакучылi мне гэтыя горы. Давай

паедзем адразу назад, у Далiну Дзiкай Ружы.

Кадэр саступiў.

– Ну, як хочаш, - сказаў ён.
– Выводзь коней.

Здараецца, у час самай вялiкай небяспекi чалавека выратоўвае выпадак. Я адкiнуўся на спiну i запоўз у самы цёмны куток пячоры, як гэта зрабiў бы якi-небудзь звярок. Увайшоў Ведэр, i ў наступны момант ён ужо быў у непрыгляднай цемры, таму я мог толькi чуць яго, але i гэта было вельмi непрыемна. Ён таксама не мог бачыць мяне, але, здавалася, мог чуць, як б'ецца маё сэрца. Яно гулка стукала, бо я ляжаў i чакаў, што будзе, калi Ведэр замест двух знойдзе трох коней.

Калi ўвайшоў Ведэр, конi слаба заржалi - усе трое, Ф'ялар таксама. Я пазнаў бы Ф'яларава ржанне сярод тысячы iншых. Але Ведэр, гэты дурань, не пачуў нiякай рознiцы, уявiце сабе, ён нават не заўважыў, што ў пячоры былi тры канi. Ён вывеў двух, якiя стаялi блiжэй да выхаду, сваiх уласных, i выйшаў следам за iмi.

Як толькi застаўся адзiн з Ф'яларам, я падскочыў да яго i пагладзiў па шыi. "Дарагi, мiлы Ф'ялар, маўчы", - малiў я, бо калi ён заржэ зараз, яны пачуюць i зразумеюць, што штосьцi тут не так. I Ф'ялар, ён быў такi разумны, зразумеў усё. Тыя два канi заржалi, быццам хацелi развiтацца з Ф'яларам. А Ф'ялар стаяў моўчкi i не адказваў.

Я цiкаваў, як Ведэр i Кадэр сядлалi коней, i цяжка апiсаць, якую палёгку я адчуваў пры гэтым. Нарэшце я буду вольны, вызвалюся з гэтай мышалоўкi.

Потым чую - Ведэр кажа:

– Я забыўся крэсiва.

Ён саскочыў з каня i пачаў шукаць вакол вогнiшча.

– Яго тут няма. Можа, згубiў у пячоры?

Вось мышалоўка зноў з грукатам зачынiлася, i на гэты раз я папаўся. Ведэр зайшоў у пячору шукаць праклятае крэсiва i адразу напароўся на Ф'ялара.

Я ведаю, што нельга хлусiць, але калi гаворка iдзе пра жыццё i смерць, то даводзiцца.

У яго былi дужыя i грубыя рукi, да гэтага нiхто не хапаў мяне з такой сiлай. Было вельмi балюча, i я быў злосны, нават больш злосны, чым напалоханы, што ўжо само па сабе даволi дзiўна. Магчыма, таму я пачаў хлусiць.

– Ну i як даўно ты сядзiш тут i падслухоўваеш?
– крычаў Ведэр, выцягваючы мяне з пячоры.

– З вечара... Я не падслухоўваў, я спаў, - апраўдваўся я, мiргаючы вачыма, нiбы толькi што прачнуўся.

– Спаў?
– з недаверам паглядзеў на мяне Ведэр.
– Ты хочаш сказаць, што ты не чуў, як мы тут крычалi i спявалi ля вогнiшча? Не манi.

Ён лiчыў сябе вельмi хiтрым, яны ж не спявалi зусiм. Але я быў яшчэ хiтрэйшы.

– Ну, можа, чуў крыху, як вы спявалi, - заiкаючыся, манiў я.

Ведэр i Кадэр паглядзелi адзiн на аднаго, цяпер яны былi ўпэўнены, што я спаў i нiчога не чуў.

Але мне гэта не дапамагло.

– Хiба ты не ведаеш, што за падарожжа па гэтай сцежцы - пакаранне смерцю?
– запытаўся Ведэр.

Я паспрабаваў давесцi, няўцямна мармычучы, што нiколi не чуў нi пра якое пакаранне смерцю, нi пра што iншае. Што мне проста хацелася паглядзець на месяц, як ён асвятляе горы.

Поделиться:
Популярные книги

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Адвокат вольного города 4

Кулабухов Тимофей
4. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 4

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Блуждающие огни 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 3

Четвертый год

Каменистый Артем
3. Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
9.22
рейтинг книги
Четвертый год

И вспыхнет пламя

Коллинз Сьюзен
2. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.44
рейтинг книги
И вспыхнет пламя

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье